Выйшаў пераклад кнігі Сяргея Плахія на беларускую мову


У выдавецтве ARCHE выйшаў беларускі пераклад кнігі вядомага ўкраінскага гісторыка, прафесара Гарвардскага ўніверсітэту Сяргея Плахія “Рускі Вавілон. Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі”.

Упершыню гэта кніга была апублікавана пад назвай “The Origins of the Slavic Nations. Premodern Identities inRussia,UkraineandBelarus” у выдавецтве Кембрыджскага ўніверсітэту ў 2006 годзе. У манаграфіі адсочваецца паходжанне сучасных расійскай, украінскай і беларускай нацый, асноўная ўвага надаецца дамадэрным формам групавой ідэнтычнасці сярод усходніх славян. У кнізе ахопліваецца перыяд ад хрысціянізацыі Кіеўскай Русі ў Х стагоддзі да ХVIII стагоддзя, калі сярод мясцовых эліт уплывовымі становяцца ідэі сучаснага нацыяналізму.

Са зместам кнігі можна азнаёміцца па спасылцы.

Check Also

Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы    

20 сакавіка, 10:00, Вільня 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса (Konferencijų salė) ...