Першы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: вынікі і планы

icbs_logo1123-25 верасня ў Коўна (Літва) прайшоў Першы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які сабраў каля 200 удзельнікаў з 14 краін свету.

Кангрэс стаў сапраўднай падзеяй акадэмічнага жыцця Беларусі, дазволіўшы сабраць шырокае кола гісторыкаў, палітолагаў, сацыёлагаў і прадстаўнікоў іншых дысцыплін, а таксама экспертаў з розных сфераў. Пад час працы ў секцыях былі закрануты найбольш істотныя даследчыя праблемы. Шэраг актуальных грамадскіх і палітычных працэсаў абмеркаваны ў форме публічных дыскусій.

Шматлікія водгукі і каментары ўдзельнікаў дазваляюць лічыць Кангрэс надзвычай паспяховым у рэалізацыі сваіх мэтаў: развіццё камунікацыі, стымуляванне узаемнага супрацоўніцтва, абмеркаванне і прэзентацыі новых ідэй ды праектаў, павышэнне якасці даследаванняў Беларусі.

“Ад самага пачатку канцэпцыя Кангрэса прадугледжвала рэгулярнае правядзенне, інакш проста згубіцца ўсялякі сэнс. Вынік правядзення ў гэтым годзе мусіць быць толькі пачаткам і стаць асновай для развіцця ідэі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў бліжэйшай будучыні” –адзначыў старшыня арганізацыйнага камітэту Андрэй Казакевіч.

Плануецца, што матэрыялы Кангрэса мусяць выйсці асобным выданнем. Час правядзення наступнага Кангрэса папярэдне вызначаны як другая палова верасня 2012 года.

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...