Серыя семінарскіх і лекцыйных курсаў у межах праграмы “Лятучы універсітэт”

flying_uni1Шаноўнае спадарства!

ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” і Агенцтва гуманітарных тэхналогій прапаноўвае серыю семінарскіх і лекцыйных курсаў у межах праграмы “Лятучы універсітэт” на 2011-2012 навучальны год.

_______________________________________________________________________________________

Праграма “Лятучага універсітэта” ўключае ў сябе лекцыйныя і семінарскія курсы, арыентаваныя на засваенне сучасных інтэлектуальных практык і ведаў па актуальным беларускім і еўрапейскім праблемам, якія неабходныя не толькі людзям, што займаюцца даследчай і экспертнай працай, але і палітыкам, грамадскім дзеячам, практыкам у галіне адукацыі і культуры.

Вашай увазе прапануюцца наступныя курсы:

    • * Уводзіны ў сістэмны падыход (Уладзімір Мацкевіч)
    • * Тэхналогіі кіравання будучыняй: развіццё, праектаванне, праграмаванне (Андрэй Ягораў)
    • * Па-за гісторыяй: сучасныя міждысцыплінарныя падыходы ў асэнсаванні і апісанні мінулага (Аляксей Ластоўскі)
    • * Уводзіны ў агульную герменеўтыку (Павел Баркоўскі)
    • * Педагогіка як практычная філасофія (Уладзімір Мацкевіч)
    • * Метадалагічны калоквіум: чытанне тэкстаў па метадалогіі навукі (Дзмітры Галіноўскі)
    • * Праграмаванне сацыягуманітарных даследаванняў (Аксана Шэлест)
    • * Вымярэнне ў гуманітарных даследаваннях: выкарыстанне шкалаў, планаванне эксперыментап, статыстычныя гіпотэзы і выснова (Алена Барадачова)
    • * Культурная палітыка як сацыяльная тэорыя і праграма развіцця Беларусі (Таццяна Вадалажская)
    • * Уводзіны ў ідэі, гісторыю і геаграфію палітычнай навукі (ХХ-ХХІ стагоддзе) (Андрэй Казакевіч)
    • * Глабальныя праблемы паўсядзённасці (сучаснае грамадства ў пошуках кампрамісаў) (Вячаслаў Бабровіч)
    • * Сістэмы кіравання ў постсавецкай Беларусі: мінулае, сучаснасць, будучыня (Віктар Чарноў)
    • * Антрапалогія архітэктурнай спадчыны (Сцяпан Стурэйка)
    • * Беларусь: вобраз і стыль. Творчая майстэрня (Міхал Анемпадыстаў)

Падрабязную інфармацыю пра курсы Вы можаце паглядзець у прымацаваным файле:

Информационное письмо (pdf)

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...