Родным і блізкім Віталя Сіліцкага

cea76ec6-b04a-4670-a565-636746dac714_mw800_mh600_sАйчынная паліталогія панесла вялікую страту. Пасля цяжкай і працяглай  хваробы пайшоў з жыцця дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS), доктар палітычных навук Віталь Сіліцкі.

Уклад Віталя Сіліцкага ў развіццё палітычнай навукі і станаўленне незалежнай акадэмічнай супольнасці Беларусі агромністы. Высокі прафесіяналізм у аналітычнай працы, вопыт і веды Віталя мелі і будуць мець запатрабаванасць сярод экспертных колаў Беларусі ды іншых краін.

Усе, хто ведаў Віталя Сіліцкага, цанілі яго як яркую асобу і паважалі за адкрытасць.

Калектыў Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” смуткуе з нагоды смерці свайго калегі і выказвае спачуванні родным і блізкім Віталя.

А.Асадчы, А.Казакевіч, А.Ластоўскі, Д.Мельянцоў, М.Нядзвецкі, А.Шамякін

Check Also

Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы    

20 сакавіка, 10:00, Вільня 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса (Konferencijų salė) ...