Інтэрв’ю А.Казакевіча наконт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

litva_kaunas1Шаноўнае спадартсва! Прапануем Вашай увазе інтэрв’ю дырэктара Інстытута палітычных даследаванняў Палітычная сфера А.Казакевіча наконт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

____________________________________________________________________________________________

Андрэй Казакевіч: “Адзіная магчымасць прадухілення ізаляцыі беларускіх даследчыкаў – прадастаўленне ім альтэрнатыўных пляцовак”

Доктар паліталагічных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч са шкадаваннем канстатуе, што на сённяшні дзень многія беларускія даследчыкі не маюць магчымасці рабіць паўнавартасную акадэмічную кар’еру. Асноўную прычыну гэтага ён бачыць у досыць вялікай кансерватыўнасці і закрытасці акадэмічнай сферы, адсутнасці навуковай камунікацыі, вялікае значэнне ў ёй нефармальных кланавых стасункаў. Даследчыкі і навукоўцы, якія не інтэграваныя ў гэтыя стасункі, якія не знайшлі свайго месца ў дзяржаўных інстытутах, апынаюцца ў пэўнай ізаляцыі. Палітолаг спадзяецца, што крокам да вырашэння гэтай сітуацыі стане Першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, дзе змогуць сабрацца ўсе зацікаўленыя спецыялісты, каб абмяняцца ідэямі і прадставіць шырокай аўдыторыі вынікі сваёй працы…

Азнаёміцца з поўным тэкстам можна тут.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...