Беларуская эліта: структура і тэндэнцыі (вынікі даследавання)

Разуменне палітычнай эліты краіны з’яўляецца важным для ацэнкі магчымасці пераменаў, пераемнасці ўлады, узроўню палітычнай кансалідацыі і стабільнасці, а таксама ўзгодненай візіі ўнутранай і знешняй палітыкі.

Пры гэтым важным з’яўляецца як аналіз бягучых зменаў у эліце, так і спробы паглядзець на яе як асобную сацыяльную і палітычную групу і, такім чынам, зафіксаваць істотныя і невідавочныя тэндэнцыі. Гэта даследаванне, праведзенае Інстытутам “Палітычная сфера” і BISS, з’яўляецца, як падаецца, першай спробай прасачыць сацыяльныя і палітычныя працэсы ўнутры “кіруючага класу” Беларусі.

Даследаванне дазволіла выявіць паказальныя тэндэнцыі ў цыркуляцыі эліты, а таксама зафіксаваць некаторыя нефармальныя правілы арганізацыі ўлады ў Беларусі. Ніжэй прыводзіцца частка атрыманых вынікаў. А дакладней, параўнальны аналіз трох сфераў – буйны дзяржаўны бізнес (прадпрыемствы, банкі), урад (Савет міністраў, сістэма міністэрстваў), парламент (Палата Прадстаўнікоў) на аснове наступных параметраў службоўцаў: узрост, пол, сфера кар’еры, рэгіён.

Вынікі даследавання можна паглядзець тут:

Беларуская эліта: структура і тэндэнцыі

Check Also

ЕС у межах праграмы EU4Belarus – SALT III праводзіць конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты (дэдлайн -17.03.2025)

Абвешчаны конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчыкаў(-ц), аспірантаў(-ак) і выкладчыкаў(-ц), якія ...