Беларускі радыкальны нацыянальны праект: канец 1980-х – першая палова 1990-х гадоў (канцэпцыя Зянона Пазьняка)

17 сакавіка 2010 г.,  а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Беларускі радыкальны нацыянальны праект: канец 1980-х – першая палова 1990-х гадоў (канцэпцыя Зянона Пазьняка)”. Дакладчык: Сяргей Богдан.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на [email protected]

Тэзісы дакладу:

1. Радыкалізацыя нацыянальнага руху напрыканцы 1980-х гадоў і ўтварэнне БНФ. Ідэйная эвалюцыя БНФ.

– Асоба Пазьняка і яе ўплыў на фармаванне ідэалогіі нацыянальнага руху.

– Сарматызм, як духоўная традыцыя, яе ўплыў на ідэалагічныя прыхільнасці Пазьняка.

2. Матыў «абуджэння нацыі» і антыкаланіялізм у ідэалогіі З. Пазьняка.

– Стаўленне да СССР. Антыкамунізм і антысацыялізм: глабальныя і лакальныя аспекты. Спадчына ленінізму ў тэкстах Пазьняка.

– Бачанне беларускай гісторыі: ад БНР да ВКЛ. Дэманізацыя Расіі і пазітыўны погляд на Польшчу.

– Стаўленне да БССР, адмаўленне ўсякай яе каштоўнасці пры адсутнасці рэальнай альтэрнатывы.

– «Дэнацыяналізацыя» як хвароба нацыі. «Адраджэнне» і «нацыянальная рэвалюцыя», вытокі і эвалюцыя канцэпцыяў.

3. Пытанне незалежнасці. Погляды на палітычны лад незалежнай краіны, бачанне незалежнай Беларусі і праграма дзеянняў.

– Дэмакратыя і агаворкі пра яе заганы.

– Агульнае бачанне перспектываў Беларусі.

4. Мова і лінгвацэнтрызм

– Чарнобыль, яго інструменталізацыя і хуткае забыццё тэмы.

– Дэмагогія, канспіралогія і папулізм. Вобразы ворагаў і небяспекі.

– Рэлігія, яе інструментальнае і палітызаванае бачанне. Праект адраджэння уніяцтва.

5. Эканоміка, пытанне рынку. Пытанне параўнальнай важнасці эканамічных, культурных і палітычных пытанняў.

6. Уплыў радыкальнага нацыянальнага праекту на палітычную трансфармацыю краіны. Аўтаномія ад грамадства. Не беларускі кантэкст і яго моцны ўплыў на ідэалогію, стаўленне да падтрымкі Захаду.

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...