Эліты, палітычны патранаж, нефармальная палітыка – “Палітычная сфера” № 13

“Палітычная сфера” № 13

Эліты, палітычны патранаж, нефармальная палітыка

Deadline : 30 верасня, 2009

Асноўная тэма нумараЭліты, палітычны патранаж, нефармальная палітыка.

– Эліты і палітыка: гісторыя, геаграфія, антрапалогія.

– Эліты і прывілеяваныя групы ва Усходняй Еўропе.

– Групы ціску і групы інтарэсаў.

– Лабізм.

– Карпарацыі, кланы і патранаж у сучасным грамадстве.

– Палітычныя сеці і нефармальныя групы.

– Нефармальная палітыка і размеркаванні ўланы.

– Нефармальная палітыка і карупцыя.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмаю нумару.

Тэксты не могуць утрымліваць плагіят. Рэдакцыя захоўвае за сабой права публічнага аб’яўлення пра знаходжанне плагіяту ў дасланых тэкстах.

У рэдакцыя прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які да гэтага не друкаваўся, ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне

Далейшае перавыданне тэксту павінна ўтрымліваць спасылкі на выданне ў “Палітычнай сферы”. Гэта таксама тычыцца выкарыстання артыкулаў пры напісанні манаграфій, публікацыі ў Інтэрнэце і г.д.

Пра перавыданні тэксту і выкарыстанні яго для іншых публікацый неабходна паведаміць у рэдакцыю “Палітычнай сферы”.

Асноўныя патрабаванні:

1. Мінімальны памер артыкулу складае 30 тысяч друкаваных знакаў, максімальны – 45 тысяч.

2. Акрамя тэксту неабходна прадставіць: a) інфармацыю пра сябе, b) анатацыю тэксту, c) ключавыя словы

3. Інфармацыя пра сябе. Інфармацыя пра сябе павінна ўтрымліваць пазначэнне дысцыпліны, краіны, акадэмічнага і адміністратыўнага статусу і іншую важную інфармацыю. Памер 2-3 сказы.

4. Анатацыя. Анатацыя павінна адлюстроўваць асноўныя ідэі тэксту. Памер: не больш за 120 слоў (аптымальны памер 70-80 слоў). Анатацыя прадстаўляецца на мове арыгіналу і па-англійску.

5. Спіс ключавых словаў: 4-5 ключавых словаў

Афармленне тэксту:

1. Спасылкі. Спасылкі на літаратуру павінна пазначацца ў самім тэксце у дужках. 1) Спачатку пазначаецца аўтар (першыя словы назвы), 2) коска, 3) года выдання, 4) двухкроп’е, 5) старонка. Прыклады: (Smith, 1992: 572-584); (Камышэвіч, 1999); (Палажэнне…, 1984: п.36); (Факты и мониторинг…, 2008)

2.Афармленне літаратуры. Поўны спіс літаратуры і выкарыстаных крыніц прадстаўляецца ў канцы тэксту. Прыклады афармлення гл. www.palityka.org (апошнія нумары архіву)

3. Графічныя файлы. Не тэкставыя аб’екты (графікі, схемы, малюнкі, сімвалы і г.д.) неабходна прадстаўляць не толькі ў тэксце, але і асобнымі файламі (у той праграме, у якой яны ствараліся).

Матэрыялы прымаюцца да 30 верасня 2009 года.

Кантактны адрас е-mail: [email protected]

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...