← Усе навіны

НАВІНЫ · 12 лістапада 2009

Іранская палітычная эліта ў 1997-2009 гадах. Спроба маркіроўкі палітычнага поля Другой ісламскай рэспублікі

18 лістапада 2009 г., а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае паседжанне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”.

Тэма дакладу: “Іранская палітычная эліта ў1997-2009 гадах.

Спроба маркіроўкі палітычнага поля Другой ісламскай рэспублікі”.

Дакладчык: Сяргей Богдан, aпанент: Андрэй Ягораў.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на [email protected] .

Тэзісы дакладу: Задачы дакладу: разгледзець асаблівасці фармавання цяперашняй іранскай палітычнай эліты, параўнаць сітуацыю з папярэдняй гісторыяй краіны, акрэсліць асноўныя плыні і групоўкі палітычнай эліты Ірану, разгледзець асаблівасці арганізацыі іранскай палітычнай эліты ў рамках фармальных і нефармальных палітычных арганізацыяў, пазначыць перспектыўныя даследчыцкія кірункі. 1.

Фармаванне Поўнае ўстараненне папярэдняй палітычнай эліты ў выніку рэвалюцыі 1979 году.

Наступнае ўстараненне правай і крайне левай плыні антышагскай апазіцыі.

Кансалідацыя прыхільнікаў ісламскай рэспублікі ў рамках Партыі ісламскай рэспублікі і Арганізацыі маджахедаў ісламскай рэвалюцыі падчас грамадзянскай вайны і вайны з Іракам у 1980-я гады.

Раскол унутры табару прыхільнікаў ісламскай рэспублікі і яго пачаткі ў першай палове 90-х. 2.

Асноўныя рысы сучаснай палітычнай эліты Асаблівасці структуры, складу і функцыянавання сучаснай палітычнай эліты Ірану ў параўнанні з часамі манархіі.

Спецыфічныя групы – клерыкі, этнічны і сацыяльны склад іранскай палітычнай эліты.

Роля ідэалогіі і роля асобаў у кшталтаванні плыняў і груповак.

Пачатак расколу на «рэфармістаў», «кансерватараў» і «фундаменталістаў», іх месца ў структуры дзяржорганаў і грамадстве.

Перамога Хатамі на прэзідэнцкіх выбарах 1997 году як момант афармленне новай канстэляцыі сілаў у іранскай палітыцы і пачатак Другой ісламскай рэспублікі. «Левыя» і «правыя» іранскай палітыкі, змена зместу гэтых паняткаў з цягам часу.

Асноўныя палітычныя арганізацыі Ірану.

Партыя як тып палітычнай арганізацыі ў Іране, асноўная спецыфіка (дыскрэдытацыі праз існаванне прасавецкай кампартыі «Тудэ» і створаных шагам замоўныя партыяў). 3.

Падзенне сучаснай палітычнай эліты і Другой ісламскай рэспублікі Зява левага кансерватызму, неафундаменталізм і Ахмадзінежад.

Антыэлітарнасць Ахмадзінежада і разрыў ураду з элітамі пасля абрання Ахмадзінежада прэзідэнтам у 2005 годзе. «Адсутнасць элітаў».

Пагром іранскіх палітычных элітаў – прэзідэнцкія выбары-2009.

Мадэль змены элітаў паводле Ібн Халдуна. 4.

Перспектывы і праблемы даследаванняў тэмы За мяжой шкодзяць кан’юнктурнасць і «этнічная акадэмічная мафія».

Унутры краю – закрытасць інфармацыі (адсутнічаюць любыя даведнікі «Ху із ху») і абмежаванні надуманымі меркаваннямі «нацыянальнай бяспекі».

У выніку вялікі аб’ём публікацыяў часам хавае пад сабой нікчэмнасць вынікаў.

Даследаванне ролі спецыфічных частак іранскай палітычнай эліты – клерыкаў.

Выяўленне інстытуцыяў і структураў, у рамках якіх функцыянуе іранская палітычная эліта.

Даследаванне рытуалаў і дыскурсаў іранскай палітычнай эліты.

падзея мероприятие анонс Даследчы семінар