НАВІНЫ · 28 лютага 2010
Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці з 1990 года
3 сакавіка 2010 г., а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”.
Тэма дакладу: “Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці з 1990 года”.
Дакладчык: Аляксей Ластоўскі.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на [email protected] (http://palityka.org/2010/02/2009/12/16-snezhnya-2009-krytyka-belaruskaj-palitychnaj-analityki-ch-2/[email protected]) Тэзісы дакладу: Абгрунтаванне падыходу да даследавання палітычнага развіцця нацыянальнай дзяржавы як вылучэння, апісання і аналізу розных канкурэнтных праектаў нацыі і ідэнтычнасці.
Праблема намінацыі.
Недахопы наяўных катэгорый (заходнерусізм, рускі нацыяналізм, славянафільства і г.д.).
Прапанова “русацэнтрызму” як перспектыўнага неалагізму для даследчыцкіх мэтаў.
Ідэйнае ядро і асноўныя дыскурсіўныя характарыстыкі русацэнтрызму (ідэалізм, дуалістычнасць, канспіралагізм, эсхаталагізм).
Інстытуцыянальнае афармленне русацэнтрызму (персаналіі, выданні, арганізацыі).
Генезіс і ідэйныя першакрыніцы (заходнерусізм, расейскі нацыянал-патрыятызм).
Эвалюцыя развіцця з пачатку 90-х да 2007 году (змены стратэгій пабудовы саюза з Расіяй, дачыненні з уладай).
Суадносіны з іншымі ідэалагічнымі праектамі беларускай нацыі (анталагізацыя адносін з “варожым” лагерам, цяжкасці аналітычнага размежавання з дзяржаўным праектам нацыянальнай ідэнтычнасці).
Катэгорыі апісання беларускай нацыі ў праекце русацэнтрызму: 1) крытэрыі палітычнай супольнасці (”свае” і “чужыя”, рускі народ як цэнтральная катэгорыя); 2) адносіны да моўнага пытання; 3) мінулае беларусаў як складовай часткі рускага народу, адмысловасць русацэнтрысцкага гістарыцызму; 4) правідэнцыялісцкая візія сучаснасці як супрацьстаяння сусветнай змовы і месіянскай супольнасці (беларусаў/рускага народу); 5) прагнозы і стратэгіі развіцця беларускай дзяржавы і нацыі.
Значэнне русацэнтрызму для культурна-палітычнага жыцця Беларусі, ацэнка магчымасцей і перспектываў гэтага праекту.