НАВІНЫ · 13 мая 2015
Публічная дыскусія “Ці былі ў Беларусі дысідэнты?” 15 мая
http://palityka.org/2015/05/publichnaja-dyskusija-ci-byli-u-bjelarusi-dysidenty-15-maja/afisha_nov-2/Дысідэнцтава – форма непрымання ў аўтарытарнай дзяржаве, ад лацінскага “dissidere” “быць адлучаным», «не згаджацца», «думаць інакш».
Дысідэнцкі рух быў адной з асаблівасцю палітычнага жыцця ў СССР.
А ці былі дысідэнты ў БССР?
Ці існаваў у савецкі час беларускі дысідэнцкі рух?
Ці быў дысідэнцкім рух беларускай інтэлігенцыі, які меў пераважа нацыянальны характар і быў антыкамуністычным па прычыне палітыкі русіфікацыі, якую праводзіа камуністычная ўлада?
Гэтыя пытанні застаюцца дыскусійнымі, і менавіта таму ім плануецца прысвяціць публічную дыскусію ў межах Каферэнцыі з удзелам навукоўцаў і ўдзельнікамі грамадскага руху 1980-х – пачатку 1990 гадоў.
Дыскусія адбудзецца 15 мая ў 18-30 (галерэя Ў, пр.
Незалежнасці 37а).
Удзельнікі дыскусіі: Раман Якаўлеўскі – палітычны аглядальнік Алег Дзярновіч – гісторык У межах дыскусіі будуць паказаныя фрагменты дакументальнага фільму “Дысідэнт” пра Міхася Кукабаку – беларускага дысідэнта, які за свае перакананні 17 гадоў правёў ў турмах, лагерах і закрытых псіхіятрычных лякарнях.
У 2014 годзе Міхась Кукабака па запрашэнні Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыехаў у Беларусь.
Падарожжа на Радзіму ляжыць у аснове дакументальнага фільму “Дысідэнт”.
Фільм раскрывае асаблівасці лёсу і характару Міхася Кукабакі: як можа адзін чалавек супрацьстаяць таталітарнай сістэме СССР, як не зламацца ў невыносных умовах савецкіх турмаў, як перамагчы страх, захаваць годнасць, не страціць перакананні.
Упершыню фільм быў паказаны 30-га кастрычніка 2014 года ў дзень Ахвяраў палітычных рэпрэсій ў Бабруйску – на Радзіме беларускага дысідэнта Міхася Кукабакі.