НАВІНЫ · 19 верасня 2016
Публічная дыскусія “Палітычная навука як праблема: лёсы і траекторыі ў сучаснай Беларусі” 21 верасня 2016, 17.00-19.00
21 верасня ў межах “Тыдня беларускага мыслення” пройдзе дыскусія, арганізаваная Беларускім калегіумам і Інстытутам “Палітычная сфера”: “Палітычная навука як праблема: лёсы і траекторыі ў сучаснай Беларусі”.
Удзельнікі: Андрэй Казакевіч, Андрэй Ягораў, Юры Чавусаў, Аляксандр Філіпаў.
У інстытуцыялізаванай форме палітычная навука мае 25-ці гадовы досьвед развіцця, якія патрабуе свайго асэнсавання.
Дыскусія мае на мэце паставіць наступныя пытанні: Што такое паліталогія ў сучаснай Беларусі?
Якія ідэі і матывы рухаюць яе развіццё?
Наколькі даследаванне палітыкі акадэмічны, а на колькі палітычны феномен?
І, нарэшце: ці мае беларуская палітычная навука дасягненні, і якія інтэлектуальныя плыні вызначаць яе развіццё ў будучыні?
Месца правядзення: пр-т Машэрава, 9 (“Корпус 8”).