← Усе навіны

НАВІНЫ · 24 лістапада 2008

Праекты і праектаванне як форма працы з будучыняй

27 лістапада 2008 г. адбудзецца даклад Таццяны Вадалажскай: “Праекты і праектаванне як форма працы з будучыняй”.

У дакладзе плануецца акрэсліць асноўныя прынцыпы і этапы развіцця такой формы працы з будучыняй і арганізацыі дзейнасці як праектаванне: інжынернае праектаванне – сацыяльнае праектаванне аб’ектаў – сацыяльнае праектаванне сацыёкультурных сістэмаў.

Будзе разабраная спецыфіка, магчымасці і абмежаванні сучаснага сацыяльнага праектавання, а таксама структура і асноўныя каппаненты праектаў і праектнай дзейнасці, якія дазваляюць будаваць іх аналіз і ацээнку.

падзея мероприятие анонс