НАВІНЫ · 17 мая 2017
Праграма канферэнцыі “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе” (25-27.05.2017)
Шаноўнае спадарства!
Прапаноўваем Вашай увазе праграму канферэнцыі “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе”, якая адбудзецца ў Мінску 25-27 мая 2017 года.
Запрашаем зарэгістравацца для наведвання канферэнцыі ў якасці госця праз анлайн-форму (https://palityka.wufoo.eu/forms/the-6-th-conference-of-political-sphere-2017/) (да 23 траўня).
Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва) Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Польскі Інстытут у Мінску Беларускі Калегіум Інстытут ВКЛ (Літва) Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва) Інстытут гісторыі Літвы (Літва) Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе VІ-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” 25-27 мая 2017 года Праграма Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г.
Мінск, вул.
Захарава, 68 25 мая (чацвер) Гатэль Crowne Plaza, вул.
Кірава, 13 18.00-18.30.
Кава-паўза 18.30-20.30.
Публічная дыскусія: “Як зараз пісаць гісторыю сваёй краіны?”, з удзелам Лукаша Адамскага (Польшча), Валянціна Голубева (Беларусь), Русціса Камунтавічуса (Літва), Івана Курыла (Расія).
Мадэратар – Аляксей Ластоўскі. 26 мая (пятніца) Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г.
Мінск, вул.
Захарава, 68 09.00-10.00.
Рэгістрацыя 10.00-10.10.
Адкрыццё канферэнцыі 10.10-11.30.
Цэнтры і перыферыя: перагляд досведу дэмакратыі ва Усходняй Еўропе (мадэратар – Аляксей Ластоўскі) Томаш Зарыцкі (Польшча).
Ад камуністычнай да перыферыйнай еўрапейскай палітычнай сцэны: міжнародны кантэкст трансфармацыі польскай палітыкі (From a post-communist to a peripheral European political scene: international contexts of the transformation of Polish politics) Лукаш Адамскі (Польшча).
Мэты расійскай палітыкі ў дачыненні да Польшчы: да 2014 г. і пасля 2014 г. (О celach rosyjskiej polityki wobec Polski: do 2014 i po 2014 r.) Андрэй Ягораў (Беларусь).
Прасоўванне дэмакратыі ў краінах Усходняга Партнёрства: перспектывы і выклікі 11.30-12.00.
Кава-паўза 12.00-13.30. “Свой шлях” дэмакратыі?
Тлумачэнне беларускага выпадку (мадэратар – Андрэй Ягораў) Пётр Рудкоўскі (Беларусь).
Беларуская дзяржаўная ідэалогія пасля ўкраінска-расійскага канфлікту Вадзім Смок (Беларусь). “Свой шлях” дэмакратыі: грамадскія арганізацыі ў прамовах беларускіх вышэйшых дзяржаўных асобаў Андрэй Вардамацкі (Беларусь).
Кепскі настрой і попыт на рэформы: складаная траекторыя грамадскай думкі ў Беларусі 13.30-14.30.
Абед 14.30-16.00.
Дэмакратыя і беларуская замежная палітыка (мадэратар – Валер Карбалевіч) Яўген Прэйгерман (Беларусь).
Дэмакратыя як фактар беларускай знешняй палітыкі: неакласічны рэлістычны пункт погляду Андрэй Казакевіч (Беларусь).
Дэмакратыя і палітыка: разуменне прамоваў і рашэнняў прэзідэнтаў ЗША (1992-2016) Зміцер Міцкевіч (Беларусь).
Па-за дэмакратыяй: імідж Беларусі ў суседніх краінах 16.00-16.30.
Кава-паўза 16.30-18.00.
Грамадзянская ідэнтычнасць і гісторыя ў постамуністычных грамадствах (мадэратар – Валер Булгакаў) Богдан Цывіньскі (Польшча).
Пабудова сапраўднай грамадзянскай свядомасці ў посткамуністычных грамадствах (Budowa prawdziwej świadomości obywatelskiej w społeczeństwach historycznie doświadczonych przez system komunistyczny) Іван Курылла (Расія).
Прэзентызм, палітызацыя гісторыі і новыя ролі гісторыкаў (Презентизм, политизация истории и новые роли историков) Аляксей Крывалап (Беларусь). “Рускі свет” у Беларусі: выклікі для віртуальнай інфармацыйнай прасторы 27 мая (субота) Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г.
Мінск, вул.
Захарава, 68 10.00-11.30.
Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе (мадэратар – Андрэй Казакевіч) Раса Чэпайцене (Літва).
Наступствы неаліберальнай рэформы вышэйшай адукацыі Літвы: дэдэмакратызацыя акадэмічнага асяроддзя (Последствия неолиберальной реформы высшего образования Литвы: дедемократизация академической среды) Русціс Камунтавічус (Літва).
Гісторыя ў падручніках і крытычная гісторыя: адна ці дзве розныя гісторыі? (История в учебниках и критическая история: одна или две разные истории?) Алег Дзярновіч (Беларусь). “Іншая Русь”: Вялікае Княства Літоўскае ў сучасным расійскім інструменталісцкім дыскурсе Аляксей Ластоўскі (Беларусь).
Курапаты ў кантэксце “палітыкі мёртвых цел” 11.30-12.00 .
Кава-паўза 12.00-13.00.
Агульная дыскусія: “Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе” Удзельнікі канферэнцыі: Адамскі Лукаш – доктар гісторыі, намеснік дырэктара Цэнтра польскага-расійскага дыялогу і паразумення (Польшча) Вардамацкі Андрэй – доктар сацылагічных навук, дырэктар Беларускай аналітычнай майстэрні (Беларусь) Зарыцкі Томаш – доктар габілітаваны сацыялогіі, дырэктар Інстытута сацыяльных даследаванняў, Варшаўскі ўніверсітэт (Польшча) Дзярновіч Алег – кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Беларусь) Камунтавічус Русціс – доктар гісторыі, дырэктар Інстытута ВКЛ, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва) Курылла Іван – доктар гістарычных навук, Еўрапейскі ўніверсітэт у Санкт-Пецярбургу (Расія) Казакевіч Андрэй – доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь – Літва) Крывалап Аляксей – кандыдат культуралогіі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь) Ластоўскі Аляксей – кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута “Палітычная сфера”, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь – Літва) Міцкевіч Дзмітрый – аналітык, Belarus Security Blog (Беларусь) Прэйгерман Яўген – кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” (Беларусь) Рудкоўскі Пётр – доктар гуманітарных навук, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Смок Вадзім – супрацоўнік Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) Цывіньскі Богдан – доктар габілітаваны гісторыі, адзін з заснавальнікаў руху “Салідарнасць” і “Лятучага ўніверсітэта” (Польшча) Чэпайцене Раса – доктар гісторыі, Інстытут гісторыі Літвы (Літва) Ягораў Андрэй – дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Беларусь)