Публікацыі · 23 студзеня 2010

Праграма даследавання масавай актыўнасці ў Беларусі

27 студзеня, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае паседжанне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”.

Тэма дакладу: “Праграма даследавання масавай актыўнасці ў Беларусі”.

Дакладчык: Андрэй Ягораў, апанент: Андрэй Казакевіч.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на [email protected] (http://palityka.org/2010/01/2009/12/16-snezhnya-2009-krytyka-belaruskaj-palitychnaj-analityki-ch-2/[email protected]) Тэзісы дакладу: Мэта: На аснове шырокага спектру фактычнае інфармацыі скласці цэласнае ўяўленне пра феномен вулічных акцый як з’явы палітычнага жыцця Беларусі.

Вызначыць фактары вулічнае актыўнасці, асаблівасці акцый у розныя гістарычныя перыяды, іх палітычны, культурны і сацыяльны кантэкст.

Праграма даследавання: Вызначэнне панятку акцыі.

Класіфікацыя акцый.

Вызначэнне спісу масавых акцый за 1990 – 2009 гг.

Збор інфармацыі пра масавыя акцый па вызначаным параметрам (гл. ніжэй).

Аналіз сабранага матэрыялу.

Аналіз асобных параметраў за 1990 – 2009 гг., комплексны аналіз па перыядам (гл. ніжэй), карэляцыі паміж параметрамі, фактарны аналіз і г.д.

Агульная характарыстыка астатніх (не масавых) акцый.

Параметры аналізу масавых акцый: Геаграфія акцый (у межах Беларусі).

Колькасць удзельнікаў у акцыях пратэсту.

Колькасць удзельнікаў у асобнай акцыі.

Колькасць удзельнікаў за пэўны перыяд: месяць, квартал, паўгоддзе і г. д.

Калектыўныя ўдзельнікі акцый (партыі, арганізацыі, інстытуцыі); Частата акцый.

Частата акцый за асобныя перыяды: месяц, квартал, паўгоддзе год і г. д.

Арганізатары акцый (фізічныя асобы, інстытуцыі, арганізацыі).

Праверка на наяўнасць тэндэнцый у змене гэтага параметра (праз карэляцыі і параўнанне перыядаў).

Геаграфія акцый (у межах населенага пункту): маршруты, лакалізацыя. “Дазволеныя” і “недазволеныя” маршруты.

Праверка на наяўнасць тэндэнцый у змене гэтага параметра (праз карэляцыі і параўнанне перыядаў).

Заяўленая нагода акцый.

Праверка на наяўнасць тэндэнцый у змене гэтага параметра (праз карэляцыі і параўнанне перыядаў).

Лозунгі і мэты акцый (з пазіцыі арганізатараў).

Праверка на наяўнасць тэндэнцый у змене гэтага параметра (праз карэляцыі і параўнанне перыядаў).

Аналіз друкаванае прадукцыі, звязанай з акцыямі (іх падрыхтоўкай).

Грамадскі і палітычны ўплыў акцый (калі фіксуецца).

Грамадскі і палітычны ўплыў асобнае акцыі, акцый за пэўны перыяд: квартал, паўгоддзе і г. д.

Адлюстраванне акцый у СМІ.

Тэхніка акцый (наглядная агітацыя, сімволіка, канцэрты і г. д.).

Гвалт падчас акцый пратэсту.

Рэпрэсіўныя захады пасля акцый.

Папярэдняя перыядызацыя: 1990 – 1996 гг. 1996 – 2000 гг. 2001 – 2009 гг.