НАВІНЫ · 21 ліпеня 2011
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Вынікі прыёму заявак
15 ліпеня скончыўся прыём заявак на ўдзел у Першым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. У арганізацыйны камітэт Кангрэсу паступіла больш за 200 заявак ад спецыялістаў у галіне паліталогіі, гісторыі, філасофіі, сацыялогіі, культуралогіі ды іншых сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.Зараз ідзе працэс разгляду заявак і адбор удзельнікаў.