← Усе навіны

НАВІНЫ · 17 жніўня 2010

Майкл Урбан. “Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады”

Выдадзены беларускамоўны пераклад кнігі Майкла Урбана “Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады”. http://palityka.org/wp-content/uploads/2010/08/urb1.jpgКніга амерыканскага даследчыка Майкла Урбана прысвечана палітычнаму развіццю Беларусі ў 1960-1980-х гадах.

На аснове шырокага фактычнага матэрыялу аўтар апісвае складаныя ўзаемаадносіны паміж рознымі групамі беларускай савецкай эліты, а таксама паказвае вынікі і наступствы палітычнай барацьбы для развіцця БССР ва ўмовах хуткай індустрыялізацыі і урбанізацыі.

Выданне выйшла ў межах серыі “Беларуская палітыка”, заснаванай Інстытутам палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, пры ўдзеле Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

Урбан, М.

Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады / М.

Урбан; пер. з англ. мовы.

Вільня: ЕГУ, 2010. – 196 с.

Кнігу можна набыць праз нашу ўласную сістэму падпіскі на прадукцыю Інстытута: http://palityka.org/journal/padpiska/ (http://palityka.org/journal/padpiska/), у кнігарнях г.

Мінска (Акадэмкніга), а таксама пазнаёміцца з выданнем на Сядзібе Партыі БНФ .

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся: [email protected] (../2010/06/formyudzelu/[email protected]).

публікацыі анонс