← Усе навіны

НАВІНЫ · 24 снежня 2021

«Лукашэнка і людзі, якія яго атачаюць, не адчулі сябе ў бяспецы»

У беларускага рэжыму па-ранейшаму няма ўпэўненасці, што калі рэпрэсіі спыніць, яму ўдасца ўтрымаць кантроль над сітуацыяй.

Такую думку выказаў былы дыпламат, а цяпер асацыятыўны аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR) Павел Слюнькін падчас анлайн-дыскусіі Экспертна-аналітычнага клуба, прысвечанай вынікам 2021 года.

Пра што яшчэ гаварылі эксперты?

Канец беларускай палітычнай мадэлі На думку доктара паліталогіі, дырэктара інстытута «Палітычная сфера» Андрэя Казакевіча, асноўным вынікам 2021 года стала тое, што палітычная мадэль, якая складвалася ў Беларусі з 1996 па 2020 год, канчаткова разбурылася.

І калі яшчэ напрыканцы мінулага года было чаканне, што ўсё можа вярнуцца ў стан да 2020-га, то цяпер зразумела, што гэтага не будзе.

каментар / інтэрв’ю комментарий/интервью