НАВІНЫ · 24 мая 2022
Лукашэнка: натаўцы хочуць забраць заходнюю Украіну і заходнюю Беларусь
Напярэдадні візіту ў Расею Лукашэнка напісаў ліст да генсакратара Арганізацыі Абʼяднаных Нацыяў з абвінавачаннем ААН у праблемах бяспекі рэгіёну і спробаю адбяліць сябе ў кантэксце ўдзелу ў вайне. «Мэта гэтага звароту, мяркую, дастаткова відавочная: дамагчыся аслаблення абмежаванняў на продаж калійных угнаенняў на сусветным рынку», – лічыць дырэктар цэнтру «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.
Палітолаг дапускае, што часткова і на пэўны прамежак часу экспарт беларускіх угнаенняў могуць дазволіць.
Што да безлічы іншых санкцыяў, то насуперак відавочным стратам эканомік, дыктатары казалі пра нечаканае ўмацаванне асноўных паказнікаў.
Чытаць цалкам (https://belsat.eu/in-focus/23-05-2022-lukashenka-natautsy-hochuts-zabrats-zahodnyuyu-ukrainu-i-zahodnyuyu-belarus/)