← Усе навіны

НАВІНЫ · 11 лютага 2016

Збор матэрыялаў Acta Baltico-Slavica, Tom 41. Дэдлайн – 15.05.2016

Аб’яўляецца збор матэрыялаў для чарговага нумару часопіса Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Acta Baltico–Slavica, Tom 41 Дэдлайн – 15.05.2016 Польшча – Літва – Беларусь: гісторыя, якая дзеліць і яднае.

Том будзе прысвечаны складаным пытанням гістарычных узаемадачыненняў Польшчы, Літвы і Беларусі, іх асвятленню нацыянальнымі гістарыяграфіямі, а таксама адлюстраванню ў культурнай і камунікатыўнай памяці.

Эпоха нацыяналізмаў стала эпохай канфлікту нацыянальных гістарыяграфій, але насуперак дамінуючай тэндэнцыі неаднаразова прадпрымаліся спробы адстаяць ідэю непадзельнасці лёсу «гістарычнай Літвы» і Польшчы.

Звычайна іх аўтары аказваліся на перыферыі навукі і грамадскай думкі, але намаганні гэтых “апошніх грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага” таксама заслугоўваюць увагі сучасных даследчыкаў.

Рэдакцыя заахвочвае да рэфлексіі над праблемай гісторыі, якая дзеліць і яднае.

Прымаюцца тэксты на польскай, англійскай, беларускай і рускай мовах.

Запрашаем прыняць удзел гісторыкаў, даследчыкаў культуры і памяці.

Аляксандр Смалянчук – [email protected] Acta Baltico-Slavica.

Tom 41 https://ispan.waw.pl/journals/index.php/abs/index (https://ispan.waw.pl/journals/index.php/abs/index)

заявки