НАВІНЫ · 28 мая 2015
Завершаны збор заявак на ўдзел у V Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі
Скончылася рэгістрацыя выступоўцаў на V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва).
Нягледзячы на больш строгія патрабавані для ўдзельнікаў, цікавасць да Кангрэсу павялічваецца.
Сёлета арганізацыйны камітэт атрымаў рэкордную колькасць анкет – больш за 530 – ад патэнцыйных удзельнікаў з 20 краін свету.
У першай палове чэрвеня эксперты-арганізатары секцый і прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту правядуць ацэнку і адбор заявак на ўдзел.
Тымчасам рэгістрацыя гасцей і журналістаў працягваецца.
Заяўку для ўдзелу ў Кангрэса ў якасці госця можна падаць тут: https://palityka.wufoo.eu/forms/application-form-for-guests-and-others/ (https://palityka.wufoo.eu/forms/application-form-for-guests-and-others/) Рэгістрацыя прадстаўнікоў СМІ адбываецца тут: https://palityka.wufoo.eu/forms/application-form-for-media/ (https://palityka.wufoo.eu/forms/application-form-for-media/)