НАВІНЫ · 30 сакавіка 2009
Горад і палітыка N12
Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера (/)” абвяшчае збор матэрыялаў для чарговага тэматычнага нумара №12.
Тэма нумара – “Горад і палітыка”.
Deadline: 18 мая 2009 года – Горад як прастора палітычнай барацьбы: выбары, святкаванні, акцыі пратэсту. – Арганізацыя ўлады і палітычнага жыцця ў гарадах. – Нацыя, этнас, мова ў гарадскім асяроддзі. – Палітычныя наступствы урбанізацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. – Палітычны змест адносінаў “горад – вёска”, “цэнтр – перыферыя”, “сталіца – рэгіён” у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. – Агульнанацыянальнае развіццё і лакальная палітыка.
Асноўныя патрабаванні: – мінімальны аб’ём артыкула павінны складаць 20 тысяч друкаваных знакаў, максімальны – 40 тысяч друкаваных знакаў.
Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае навуковае рэцэнзаванне.
Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Прымаюцца таксама прапановы па рэцэнзаванні выданняў па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах.
Матэрыялы прымаюцца да 18 мая 2009 года.
Кантактны адрас: е-mail: [email protected]