← Усе навіны

НАВІНЫ · 27 чэрвеня 2012

Выйшаў “Беларускі Штогадовік-2011”

http://palityka.org/wp-content/uploads/2012/06/ezhegodnik-2011.jpg26 чэрвеня ў Галерэі “Ў” прайшла прэзентацыя “Беларускага Штогадовіка– 2011”, які ўжо чатыры гады запар выдаецца Беларускім інстытутам стратэгічных даследванняў (BISS) і сайтам “Наше мнение”, сталым партнёрам якіх з’яўляецца “Палітычная сфера”.

У імпрэзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі экспертнай супольнасці, шырокае кола беларускіх інтэлектуалаў, палітычныя дзеячы, журналісты.

У сваіх прамовах складальнікі і аўтары Штогадовіка (Валерыя Касцюгова, Анатоль Панькоўскі, Віктар Чарноў, Максім Жбанкоў) адзначылі спецыфічныя крызісныя тэндэнцыі, якія паглыбіліся ў 2011 годзе амаль што ва ўсіх сферах сацыяльнага жыцця Беларусі.

Прафесар Уладзімір Дунаеў адзначыў важную ролю Штогадовіка ў стымуляванні публічнай дыскусіі на карысць сацыяльна-палітычных трансфармацый у краіне. “Ізаляцыя” і “крызіс” – вось ключавыя словы, якімі, на думку экспертаў, можна абагульніць тэндэнцыі 2011 года.

Параўноўваючы 2010 год з 2011-м аналітыкі Штогодніка адзначаюць, што мінулы год стаў “інэрцыйным вынікам паслявыбарчага фрэйму” і вызначыўся крызісам даверу да дзяржаўнай улады, якая не здолела стварыць задавальняючую праграму рэформаў, а таксама жорсткімі абмежаваннямі магчымасцяў для палітычнага актывізму, фінансавым крызісам і знешнепалітычнай ізаляцыяй краіны.

падзея мероприятие отчёт