НАВІНЫ · 13 сакавіка 2010
Беларускі радыкальны нацыянальны праект: канец 1980-х – першая палова 1990-х гадоў (канцэпцыя Зянона Пазьняка)
17 сакавіка 2010 г., а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”.
Тэма дакладу: “Беларускі радыкальны нацыянальны праект: канец 1980-х – першая палова 1990-х гадоў (канцэпцыя Зянона Пазьняка)”.
Дакладчык: Сяргей Богдан.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на [email protected] (http://palityka.org/2010/03/2009/12/16-snezhnya-2009-krytyka-belaruskaj-palitychnaj-analityki-ch-2/[email protected]) Тэзісы дакладу: 1.
Радыкалізацыя нацыянальнага руху напрыканцы 1980-х гадоў і ўтварэнне БНФ.
Ідэйная эвалюцыя БНФ. – Асоба Пазьняка і яе ўплыў на фармаванне ідэалогіі нацыянальнага руху. – Сарматызм, як духоўная традыцыя, яе ўплыў на ідэалагічныя прыхільнасці Пазьняка. 2.
Матыў «абуджэння нацыі» і антыкаланіялізм у ідэалогіі З.
Пазьняка. – Стаўленне да СССР.
Антыкамунізм і антысацыялізм: глабальныя і лакальныя аспекты.
Спадчына ленінізму ў тэкстах Пазьняка. – Бачанне беларускай гісторыі: ад БНР да ВКЛ.
Дэманізацыя Расіі і пазітыўны погляд на Польшчу. – Стаўленне да БССР, адмаўленне ўсякай яе каштоўнасці пры адсутнасці рэальнай альтэрнатывы. – «Дэнацыяналізацыя» як хвароба нацыі. «Адраджэнне» і «нацыянальная рэвалюцыя», вытокі і эвалюцыя канцэпцыяў. 3.
Пытанне незалежнасці.
Погляды на палітычны лад незалежнай краіны, бачанне незалежнай Беларусі і праграма дзеянняў. – Дэмакратыя і агаворкі пра яе заганы. – Агульнае бачанне перспектываў Беларусі. 4.
Мова і лінгвацэнтрызм – Чарнобыль, яго інструменталізацыя і хуткае забыццё тэмы. – Дэмагогія, канспіралогія і папулізм.
Вобразы ворагаў і небяспекі. – Рэлігія, яе інструментальнае і палітызаванае бачанне.
Праект адраджэння уніяцтва. 5.
Эканоміка, пытанне рынку.
Пытанне параўнальнай важнасці эканамічных, культурных і палітычных пытанняў. 6.
Уплыў радыкальнага нацыянальнага праекту на палітычную трансфармацыю краіны.
Аўтаномія ад грамадства.
Не беларускі кантэкст і яго моцны ўплыў на ідэалогію, стаўленне да падтрымкі Захаду.