← Усе навіны

НАВІНЫ · 8 лютага 2016

Беларускі Калегіюм прадстаўляе: круглы стол “Сучасная літаратура: актуальнасць класікі”

13 лютага, у суботу, а 12:00-13:30, у рамках V міжнароднага паэтычнага фестываля памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, у Літаратурным музеі Петруся Броўкі (вул.

К.

Маркса, 30) адбудзецца круглы стол “Сучасная літаратура: актуальнасць класікі”.

Сёння літаратура відавочна страчвае тое значнае месца, што займала ў папярэднія эпохі.

З гэтага паўстаюць асноўныя пытанні для абмеркавання: ці могуць аўтары мінулага сказаць нешта істотнае цяперашняму грамадству?

Ці абавязкова ведаць літаратурную класіку сённяшняму адукаванаму чалавеку?

Якая роля класічнай літаратуры ў сучаснай культурнай і інфармацыйнай прасторы?

Удзельнікі: Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Богдан Задура (Польшча), Андрэй Хадановіч і Люба Якімчук (Украіна).

Мадэратар Ірына Дубянецкая.

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” запачаткаваны ў 2012 годзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (http://lit-bel.org/) і Беларускім ПЭН-цэнтрам (http://pen-centre.by).

У розныя гады ўдзельнікамі фестывалю былі паэты з Беларусі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі.

Сярод традыцыйных мерапрыемстваў фестывалю – паэтычны слэм, літаратурныя чытанні, дыскусіі, прэзентацыя кніг, кніжных серый, музычныя выступы і г.д.

Ужо другі раз Беларускі Калегіюм ладзіць публічнае абмеркаванне вострых праблем літаратуры ў межах фестываля “Вершы на асфальце”.

Усю праграму фестываля можна паглядзець тут (http://lit-bel.org/by/news/6577.html).

падзея мероприятие анонс