НАВІНЫ · 3 лістапада 2021
Ад “саюзных праграм” да рэферэндуму: што атрымаем у выніку?
Ужо вядома, што сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, запланаваная на 4 лістапада, пройдзе ў анлайн-фармаце.
А пытанне падпісання 28 “саюзных праграм” непрыкметна знікла з праграмы гэтай сустрэчы.
А вось пытанне канстытуцыйнага рэферэндуму ў парадку дня беларускага рэжыму застаецца па-ранейшаму.
Ці варта разлічваць, што Мінск “адбіўся” ад паглыблення інтэграцыі з Расіяй?
Як гэта можа паўплываць на запланаваны канстытуцыйны рэферэндум?
Чаго чакаць ад канферэнцыі ў Вене, што пройдзе 22 лістапада?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, старшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўтаса Магнуса Андрэй Казакевіч.