Дык працуюць санкцыі ці не? Што адбываецца з беларускім транзітам праз Балтыю

«Санкцыі працуюць» і «санкцыі эфектыўныя» – гэта розныя пытанні

Раз вакол абыходу санкцыяў адбываецца такая «шуміха», то значыць, санкцыі працуюць, тлумачыць «Белсату» дырэктар інстытуту «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч. Сам механізм дзеіць.

Андрэй Казакевіч. Фота: Svaboda.org

«Але ці будуць санкцыі эфектыўныя, ніхто не ведае, – кажа Казакевіч. – Усё гэта будзе відаць толькі з практыкі ўжывання. Цяпер мы не можам прадказаць, наколькі паслядоўным будзе выкананне санкцыяў з боку Еўразвязу, як не можам і прадказаць, ці змогуць улады Беларусі пераарыентавацца на іншыя рынкі або знайсці схемы ці шчыліны, каб усё роўна гандляваць з Еўразвязам».

Пытанняў, дадае эксперт, пакуль больш, чымся адказаў. Але ў Літве актыўна абмяркоўваюць, як абмежаваць увоз падсанкцыйных тавараў і ўсе магчымасці абыходу санкцыяў. Літва і так увяла дадатковыя абмежаванні ў дачыненні Беларусі, «займае праактыўную пазіцыю».

«Што датычыць іншых краінаў, то шмат што будзе залежаць ад таго, дзе краіна месціцца, – мяркуе палітолаг. – Краіны, якія перажылі цягам гэтага года рэальныя пагрозы сваёй бяспецы з боку Беларусі, найперш праз міграцыйны крызіс, Літва і Польшча, але таксама і Латвія, будуць больш заклапочаныя праблемамі ў Беларусі, больш паслядоўныя ў санкцыях. Далёкія краіны, напэўна, будуць значна менш матываваныя».

Казакевіч адзначае: шмат што залежыць і ад таго, наколькі змогуць адстойваць сваю пазіцыю найбольш уцягнутыя ў канфлікт краіны, наколькі здолеюць дамагчыся паслядоўнай палітыкі на еўрапейскім узроўні.

Чытаць цалкам

Check Also

«Это скорее встречи заговорщиков, решивших перевернуть мир». Почему Лукашенко внезапно полетел к Путину?

Почему президент России игнорирует поездки в Беларусь? 23 июня Александр Лукашенко вылетел в Россию для общения с Владимиром ...