Праграма канферэнцыі “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе” (25-27.05.2017)

Шаноўнае спадарства! Прапаноўваем Вашай увазе праграму канферэнцыі “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе”, якая адбудзецца ў Мінску 25-27 мая 2017 года. Запрашаем зарэгістравацца для наведвання канферэнцыі ў якасці госця праз анлайн-форму (да 23 траўня).

Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі

Польскі Інстытут у Мінску

Беларускі Калегіум

Інстытут ВКЛ (Літва)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Інстытут гісторыі Літвы (Літва)

Эвалюцыя ці дэвальвацыя:

праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе

VІ-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”

25-27 мая 2017 года

Праграма

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68

25 мая (чацвер)

Гатэль Crowne Plaza, вул. Кірава, 13

18.00-18.30. Кава-паўза

18.30-20.30. Публічная дыскусія: “Як зараз пісаць гісторыю сваёй краіны?”, з удзелам Лукаша Адамскага (Польшча), Валянціна Голубева (Беларусь), Русціса Камунтавічуса (Літва), Івана Курыла (Расія). Мадэратар – Аляксей Ластоўскі.

26 мая (пятніца)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68

 

09.00-10.00. Рэгістрацыя

10.00-10.10. Адкрыццё канферэнцыі

10.10-11.30. Цэнтры і перыферыя: перагляд досведу дэмакратыі ва Усходняй Еўропе (мадэратар – Аляксей Ластоўскі)

Томаш Зарыцкі (Польшча). Ад камуністычнай да перыферыйнай еўрапейскай палітычнай сцэны: міжнародны кантэкст трансфармацыі польскай палітыкі (From a post-communist to a peripheral European political scene: international contexts of the transformation of Polish politics)

Лукаш Адамскі (Польшча). Мэты расійскай палітыкі ў дачыненні да Польшчы: да 2014 г. і пасля 2014 г. (О celach rosyjskiej polityki wobec Polski: do 2014 i po 2014 r.)

Андрэй Ягораў (Беларусь). Прасоўванне  дэмакратыі ў краінах Усходняга Партнёрства: перспектывы і выклікі

 

11.30-12.00. Кава-паўза

 

12.00-13.30. “Свой шлях” дэмакратыі? Тлумачэнне беларускага выпадку (мадэратар – Андрэй Ягораў)

Пётр Рудкоўскі (Беларусь). Беларуская дзяржаўная ідэалогія пасля  ўкраінска-расійскага канфлікту

Вадзім Смок (Беларусь). “Свой шлях” дэмакратыі: грамадскія арганізацыі ў прамовах беларускіх вышэйшых дзяржаўных асобаў

Андрэй Вардамацкі (Беларусь). Кепскі настрой і попыт на рэформы: складаная траекторыя грамадскай думкі ў Беларусі

 

13.30-14.30. Абед

 

14.30-16.00. Дэмакратыя і беларуская замежная палітыка (мадэратар – Валер Карбалевіч)

Яўген Прэйгерман (Беларусь). Дэмакратыя як фактар беларускай знешняй палітыкі: неакласічны рэлістычны пункт погляду

Андрэй Казакевіч (Беларусь). Дэмакратыя і палітыка: разуменне прамоваў і рашэнняў прэзідэнтаў ЗША (1992-2016)

Зміцер Міцкевіч (Беларусь). Па-за дэмакратыяй: імідж Беларусі ў суседніх краінах

 

16.00-16.30. Кава-паўза

 

16.30-18.00. Грамадзянская ідэнтычнасць і гісторыя ў постамуністычных грамадствах (мадэратар – Валер Булгакаў)

Богдан Цывіньскі (Польшча). Пабудова сапраўднай грамадзянскай свядомасці ў посткамуністычных грамадствах (Budowa prawdziwej świadomości obywatelskiej w społeczeństwach historycznie doświadczonych przez system komunistyczny)

Іван Курылла (Расія). Прэзентызм, палітызацыя гісторыі і новыя ролі гісторыкаў (Презентизм, политизация истории и новые роли историков)

Аляксей Крывалап (Беларусь). “Рускі свет” у Беларусі: выклікі для віртуальнай інфармацыйнай прасторы

 

27 мая (субота)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68

 

10.00-11.30. Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе (мадэратар – Андрэй Казакевіч)

Раса Чэпайцене (Літва). Наступствы неаліберальнай рэформы вышэйшай адукацыі Літвы: дэдэмакратызацыя акадэмічнага асяроддзя (Последствия неолиберальной реформы высшего образования Литвы: дедемократизация академической среды)

Русціс Камунтавічус (Літва). Гісторыя ў падручніках і крытычная гісторыя: адна ці дзве розныя гісторыі? (История в учебниках и критическая история: одна или две разные истории?)

Алег Дзярновіч (Беларусь). “Іншая Русь”: Вялікае Княства Літоўскае ў сучасным расійскім інструменталісцкім дыскурсе

Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Курапаты ў кантэксце “палітыкі мёртвых цел”

 

11.30-12.00 . Кава-паўза

 

12.00-13.00. Агульная дыскусія: “Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе”

 

Удзельнікі канферэнцыі:

 

Адамскі Лукаш – доктар гісторыі, намеснік дырэктара Цэнтра польскага-расійскага дыялогу і паразумення (Польшча)

Вардамацкі Андрэй – доктар сацылагічных навук, дырэктар Беларускай аналітычнай майстэрні (Беларусь)

Зарыцкі Томаш – доктар габілітаваны сацыялогіі, дырэктар Інстытута сацыяльных даследаванняў, Варшаўскі ўніверсітэт (Польшча)

Дзярновіч Алег – кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Беларусь)

Камунтавічус Русціс – доктар гісторыі, дырэктар Інстытута ВКЛ, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Курылла Іван – доктар гістарычных навук, Еўрапейскі ўніверсітэт у Санкт-Пецярбургу (Расія)

Казакевіч Андрэй – доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь – Літва)

Крывалап Аляксей – кандыдат культуралогіі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь)

Ластоўскі Аляксей – кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута “Палітычная сфера”, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь – Літва)

Міцкевіч Дзмітрый – аналітык, Belarus Security Blog (Беларусь)

Прэйгерман Яўген – кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” (Беларусь)

Рудкоўскі Пётр – доктар гуманітарных навук, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS)

Смок Вадзім – супрацоўнік Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь)

Цывіньскі Богдан – доктар габілітаваны гісторыі, адзін з заснавальнікаў руху “Салідарнасць” і “Лятучага ўніверсітэта” (Польшча)

Чэпайцене Раса – доктар гісторыі, Інстытут гісторыі Літвы (Літва)

Ягораў Андрэй – дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Беларусь)

Check Also

Заслужанае вяртанне БІГіК

Заслужанае вяртанне БІГіК Разуванава Ксенія Сяргееўна. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Заходняй Беларусі (1926-1936 ...

Яндекс.Метрика