Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2017 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў красавіку 2017 г. у Вільні, а апошнюю – 6 – 8 лістапада 2017 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.  Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам і ўдзельніцам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі і прадстаўніцы недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты/кі, эканамісты/кі, юрысты/кі, прафесіяналы і прафесіяналкі ў сферы палітыкі і палітологіі ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйныя выдаткі ў памеры 50 Еўра. Астатнія выдаткі аплочваюць арганізатары.

Інфармацыю пра Школу можна знайсці на старонцы Facebook, пра Раду Еўропы і праект Школ палітычных даследаванняў – на сайце Рады Еўропы, а таксама на сайце Еўрапейскай Асацыяцыі Школ палітычных даследаванняў. Больш падрабязную інфармацыю пра УШПД для падачы заявак можна атрымаць у групе Facebook.

Адбор удзельнікаў і ўдзельніц здзяйсняецца на падставе анкет. Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 25 лютага. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:

  1. свой фотаздымак памерам не менш як 1000×1000 пикселаў у фармаце JPEG;
  2. рэзюмэ (CV);
  3. кароткае рэзюмэ (максімум – два абзацы);

Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2017 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2017), а пасля — _Anketa, _Photo, _CV, _brief.  Форма анкеты-заяўкі і прыклад кароткага рэзюмэ прыкладаюцца.

Check Also

Працоўныя матэрыялы Шостага Міжнароднага Кангрэса

Выйшлі працоўныя матэрыялы Шостага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які адбываўся 7-9 кастрычніка 2016 года ў Коўна (Літва). Мы радыя прадставіць вашай увазе змест і тэксты выдання.

Яндекс.Метрика