Семінар “Інстытуты і палітыка”, 2015-2016

 Семінар Беларускага калегіума і Інстытута “Палітычная сфера” “Інстытуты і палітыка”

2015-2016

logo_palitykat000bk.logo_.1.0Уводзіны. Даследаванне палітыкі – гэта, галоўным чынам, даследаванне інстытутаў, а інстытуцыйнае вывучэнне палітычнага жыцця застаецца ўплывовым накірункам сучаснай палітычнай навукі. Тым не менш, гэта не здымае праблемы глыбіні разумення і практычнага прымянення падыходу. Семінар арганізаваны для вырашэння гэтых задач. У 2015-2016 гадах асноўны фокус увагі будзе засяроджаны на аналізе палітычных сеціваў (political networks analysis) і прыкладах яго прымянення пры даследаванні сучасных палітычных інстытутаў і палітычнай гісторыі.

Асноўная тэма – разгляд характэрных прыкладаў даследавання палітыкі і палітычнай гісторыі праз аналіз палітычных сеціваў (political networks)для цэласнага разумення магчымасцяў і патэнцыялу гэтага метаду. У прыватнасці, плануецца разгледзець прымяненне падыходу да вывучэння:галасавання і палітычнага ўдзелу, сацыяльных рухаў, міжнародных стасункаў і знешняй палітыкі, палітычнай гісторыі элітаў, а таксама бунтаў і рэвалюцый.

У прыватнасці, гэта працы: Роджэра Гоўлда (Gould, Roger),  Дэвіда Нока  (David Knoke), Джона Падгета (Padgett, John), Крыстафера Ансэла (Ansell, Christopher) і некаторых іншых.

Кампетэнцыі. Мяркуецца, што праца ў межах семінара дазволіць удзельнікам значна паглыбіць сваё разуменне палітыкі і палітычнай гісторыі, а таксама засвоіць метады і даследчыя схемы аналізу як палітычнай гісторыі, так і сучасных палітычных і сацыяльных працэсаў.

Удзельнікі. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў, магістранты, дактаранты, выкладчыкі сацыяльных і гуманітарных дысцыплінаў, ды іншыя зацікаўленыя асобы.

Дысцыпліны. Семінар разлічаны на палітолагаў, гісторыкаў, сацыёлагаў, эканамістаў,  філосафаў і прадстаўнікоў іншых дысцыплін, якія закранаюць даследаванне палітыкі.

Кіраўнік семінара: Андрэй Казакевіч – доктар палітычных навук (PhD in Political Science), дырэктар Інстытута “Палітычная сфера”, судырэктар Беларускага калегіуму.

Перыядычнасць і парадак працы. Пасяджэнні семінара плануюцца раз на два тыдні, па серадах, з 18.30 да 20.30. Пачатак – 25 лістапада.

Каб запісацца на семінар, трэба запоўніцьформу: https://palityka.wufoo.eu/forms/belaruski-kalehijum-seminar Дадатковыя пытанні вы можаце дасылаць на info@belcollegium.org

Check Also

Восьмы Кангрэс пераносіцца на 2019 год

Пасля працяглага працэсу кансультацый і падрыхтоўчых захадаў Арганізацыйны камітэт вымушаны аб’явіць, што Міжнародны Кангрэс даследчыкаў ...

Яндекс.Метрика