ІІІ-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”
“Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі
і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы”
(30-31 траўня 2014 г., Мінск, Беларусь)
Шаноўнае спадарства!
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што падрыхтавана фінальная праграма канферэнцыі “Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы”, якая адбудзецца ў Мінску 30-31 траўня 2014 года.
У межах канферэнцыі адбудуцца дзве публічныя дыскусіі: “Бітва пад Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый” (30 траўня) і “Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы” (31 траўня).
Падрабязны анонс публічных дыскусій будзе змешчаны пазней.
Запрашаем вас наведаць секцыйныя паседжанні канферэнцыі, якія будуць адбывацца ў будынку Літоўскай амбасады ў Беларусі (г. Мінск, вул. Захарава, 68). Для рэгістрацыі ў якасці госця канферэнцыі вам трэба да 27 траўня выслаць на [email protected] наступную інфармацыю: імя, імя лацініцай (так, як у пашпарце), нумар пашпарту. Пры наведванні канферэнцыі вам трэба будзе прыхапіць з сабою пашпарт, гэта патрабаванне аховы Літоўскай амбасады ў Мінску.
Арганізатары і партнёры:
Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)
Інстытут ВКЛ (Літва)
Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)
Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь)
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (Беларусь)
Інстытут гісторыі Літвы (Вільня, Літва)
Лятучы Універсітэт (Беларусь)
Беларускі калегіум (Мінск, Беларусь)
ПРАГРАМА (PDF)
Першы дзень канферэнцыі. 30 траўня.
Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (вул. Захарава, 68)
10.00-10.15. Адкрыццё канферэнцыі. Прамовы арганізатараў.
10.15-12.00
Панэль I. Войны, дзяржавы, нацыі
Аляксандр Філюшкін (Расія). “Месцы памяці” войн Расіі і ВКЛ у ХVI ст.
Рымантас Мікніс (Літва). Першая cусветная вайна і адбудова дзяржаўнасці гістарычнай Літвы (Літвы і Беларусі) у канцэпцыі Міхала Ромэра
Анджэй Шпаціньскі (Польшча). Культурны канон як інструмент гістарычнай палітыкі
Алесь Смалянчук (Беларусь). 1939 г. у вуснай гісторыі беларусаў (паводле матэрыялаў экспедыцый БАВГ)
Андрэй Казакевіч (Беларусь). Палітыка Аршанскай бітвы: гісторыя святкавання ў 1992-2013 гадах
12.00-12.15 Кава-паўза
12.15-14.00
Панэль ІІ. Аршанская бітва і вайсковая гісторыя ВКЛ: пытанні гістарыяграфіі
Аляксандр Казакоў (Беларусь). Гістарыяграфія Аршанскай бітвы 1514 г.: дасягненні і праблемы
Аляксей Лобін (Расія). Аршанская бітва і стэрэатыпы навейшай гістарыяграфіі
Гедзімінас Лясмайціс (Літва). Праблемы перыядызацыі ваеннай гісторыі ВКЛ XVI ст.
Алег Дзярновіч (Беларусь). Магія лічбаў: метадалагічныя праблемы ацэнкі колькасці войскаў у XVI ст. (на прыкладзе бітвы пад Улай 1564 г.)
Аляксей Мартынюк (Беларусь). Бернхард Прытвіц: “нямецкі казак” на сцяпной мяжы Кароны і Княства ў XVI стагоддзі
Віктар Якубаў (Беларусь). Станаўленне наёмнага войска ў ВКЛ
Алег Еўстрацьеў (Беларусь). Ваенна-марскі флот Польскага каралеўства і Рэчы Паспалітай у барацьбе за Балтыку (др. пал. XV – XVI стст.)
Філіп Падбярозкін (Беларусь). Альберт Кранц і Іван Жахлівы: гісторыя аднаго паслання
14.30-15.30 – Абед
15.30-18.00
Панэль ІІІ. Вайсковая гісторыя ВКЛ і Аршанская бітва ў культурнай традыцыі
Дангірас Мачуліс (Літва). Калектыўная памяць як зброя – гісторыя ВКЛ у савецкай прапагандзе падчас вайны паміж СССР і Германіяй
Алена Русіна (Украіна). Будаванне гістарычнай памяці ва Украіне: выпадак бітвы на Сініх Водах Андрэй Янушкевіч (Беларусь). Чым была для Вялікага Княства Літоўскага Інфлянцкая вайна і чым яна ёсць у гісторыі Беларусі?
Жанна Некрашэвіч-Кароткая (Беларусь). Ваенна-палітычная гісторыя Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў помніках лацінамоўнага эпасу XVI ст.
Антон Сайфуллаеў (Польшча). Слава Воршы ўжо ня горша! Міфы “вайсковай славы” ВКЛ у канцэпцыі беларускага гісторыяпісання першай паловы ХХ стагоддзя
Зарына Канапацкая (Беларусь). Удзел татараў у палітычных і ваенных падзеях другой паловы XVIII – пачатку ХIХ стст.
Дзмітры Шыла (Беларусь). Абарона адзінаверцаў у іншай краіне як casus foederis i casus belli ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе XVI – XVII стст.
Аляксандр Пруднікаў (Беларусь). Войны сярэдзіны XVII ст. – XVIII ст. і каталіцкія гарады і мястэчкі на Беларусі
Юлія Сіткевіч (Беларусь). Войны першай паловы XVI ст. у гісторыі адносін ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі
Філіп Некрашэвіч (Беларусь). Захаванне памяці аб вайсковых традыцыях Вялікага Княства Літоўскага ў арміі Расійскай імперіі
Мальвіна Калядзейчак (Польшча). Уплыў Канстытуцыі 3 траўня на стварэнне дзейнай Канстытуцыі ад 1997 года у сферы пытанняў бяспекі
19.00 – 21.00 Публічная дыскусія “Бітва пад Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый” (Алег Дзярновіч, Аляксей Лобін, Аляксандр Казакоў, Алена Русіна)
Месца правядзення: крэатыўная прастора ЦЭХ (праспект Незалежнасці, 58, к.6).
Другі дзень канферэнцыі. 31 траўня.
Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі. (вул. Захарава, 68)
10.00-10.10 – Прэзентацыя кнігі “Балахоўцы: сведчанні, дакументы, даследаванні”.
10.10-11.30
Панэль IV. Першая сусветная вайна і паўставанне нацыянальных дзяржаваў
Яанна Героўска-Калаўр (Польшча). Расійскія манархісты і пытанне беларускай дзяржаўнасці (1920-1921)
Андрэй Чарнякевіч (Беларусь). Польска-савецкая вайна як фактар фармавання беларускай дзяржаўнасці (1918-1921)
Уладзімір Ляхоўскі (Беларусь). Чыннасць польскага корпуса Доўбар-Мусьніцкага ў святле новых гістарычных крыніц
Ігар Мельнікаў (Беларусь). Гісторыя стварэння і дзейнасці Першага польскага корпусу пад камандаваннем Ю. Доўбар-Мусніцкага на тэрыторыі Беларусі
Радзівон Попель (Беларусь). “Точка опори” ці “литовська окупація”: дзеячы ўкраінскага нацыянальнага руху ХІХ – пачатка ХХ ст. пра далучэнне ўкраінскіх земляў да Вялікага Княства Літоўскага
Конрад Топа (Польшча). Беларуская Народная Рэспубліка – вырачаная на паразу?
11.30-12.30.
Панэль V. 1944 год і Другая сусветная вайна
Ян Шумскі (Польшча). Лета 1944 года ў Заходняй Беларусі вачыма вышэйшай савецкай партыйна-вайсковай эліты
Святлана Чэрвонная (Польшча). Другі Усебеларускі кангрэс (чэрвень 1944 г.): кантрасты гістарыяграфічных інтэрпрэтацый
Алесь Гелагаеў (Беларусь). Сяляне, паліцэйскія, партызаны – стратэгіі выжывання і змагання ў 1941-1944 гадах на тэрыторыі Беларусі
Гжэгож Клейн (Польшча). Бітва пад Леніна ў польскай гістарыяграфіі
12.30-12.45 – Кава-паўза
12.45-14.00
Панэль VI. Войны ў гістарычнай памяці: святкаванні і мемарыялы
Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Святкаванне Дня Перамогі ў сучаснай Беларусі: магія і ідэалогія свята
Катажына Концка (Польшча). Дзяржаўныя святы як носьбіты памяці – пра культуру святкавання ў Польшчы пасля 1989 года
Марэк Войнар (Польшча). Эстонцы на службе ІІІ Райху як праблема эстонскай гістарычнай памяці
Павел Вайніцкі (Беларусь). Ваенныя манументы і мемарыялы: “нашы” і “не нашы”
Дагмара Москва, Пётр Шчэпанік (Польшча). 70 год пасля “Гадзіны W”. Варшаўскае паўстанне ў польскай памяці
Пётр Клос, Роберт Кабрыньскі (Польшча). На вайне – даўней і сёння. Польская армія ў ХХ і ХХІ стст.
14.00-15.00 Абед
15.00-17.00
Публічная дыскусія. “Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы” (Алесь Смалянчук, Уладзімір Ляхоўскі, Рымантас Мікніс, Яанна Героўска-Калаўр, Алесь Пашкевіч).
Месца правядзення: крэатыўная прастора ЦЭХ (праспект Незалежнасці, 58, к.6).
Спіс удзельнікаў:
Вайніцкі Павел – кандыдат мастацтвазнаўства, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Войнар Марэк – дактарант, Ягелонскі ўніверсітэт, Польшча
Гелагаеў Алесь
Героўска-Калаўр Яанна – доктар, Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук
Дзярновіч Алег – кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Еўстрацьеў Алег – аспірант, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Беларусь
Кабрыньскі Роберт – Цэнтр даследаванняў вайсковай моцы, Польшча
Казакевіч Андрэй – доктар палітычных навук, Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)
Казакоў Аляксандр – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Калядзейчак Мальвіна – дактарант, Акадэмія нацыянальнай абароны ў Варшаве, Польшча
Канапацкая Зарына – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Клейн Гжэгож – дактарант, Акадэмія нацыянальнай абароны ў Варшаве, Польшча
Клос Пётр – Акадэмія нацыянальнай бяспекі, Польшча
Концка Катажына – доктар, Універсітэт Мікалая Каперніка, Польшча
Ластоўскі Аляксей – кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)
Лясмайціс Гедзімінас – доктар, Інстытут гісторыі Літвы
Лобін Аляксей – кандыдат гістарычных навук, Палац Кангрэсаў, Санкт-Пецярбург, Расія
Ляхоўскі Уладзімір – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Мартынюк Аляксей – кандыдат гістарычных навук, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Беларусь
Мачуліс Дангірас – доктар, Інстытут гісторыі Літвы
Мельнікаў Ігар – кандыдат гістарычных навук, веб-сайт «Историческая правда», Беларусь
Мікніс Рымантас – доктар, Інстытут гісторыі Літвы
Москва Дагмара – дактарант, Універсітэт Адама Міцкевіча, Польшча
Некрашэвіч-Кароткая Жанна – доктар філалагічных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Некрашэвіч Філіп – аспірант, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларусь
Падбярозкін Філіп – дактарант, Лейпцыгскі ўніверсітэт, Германія
Пашкевіч Алесь – кандыдат гістарычных навук, часопіс „Arche”, Беларусь
Попель Радзівон – аспірант, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Беларусь
Пруднікаў Аляксандр – аспірант, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларусь
Русіна Алена – кандыдат гістарычных навук, Інстытут украінскай гісторыі, Украіна
Сайфуллаеў Антон – дактарант, Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча
Сіткевіч Юлія – аспірант, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Смалянчук Алесь – доктар гістарычных навук, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук
Топа Конрад – дактарант, Ягелонскі ўніверсітэт, Польшча
Філюшкін Аляксандр – доктар гістарычных навук, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Расія
Чарнякевіч Андрэй – кандыдат гістарычных навук, Універсітэт Адама Міцкевіча, Польшча
Чэрвонная Святлана – доктар мастацтвазнаўства, Універсітэт Мікалая Каперніка, Польшча
Шпаціньскі Анджэй – доктар габілітаваны, Інстытут палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук
Шумскі Ян – доктар, Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук
Шчэпанік Пётр – дактарант, Жэшуўскі ўніверсітэт, Польшча
Шыла Дзмітры – аспірант, Мінская духоўная акадэмія, Беларусь
Якубаў Віктар – кандыдат гістарычных навук, Полацкі дзяржаўны універсітэт, Беларусь
Янушкевіч Андрэй – кандыдат гістарычных навук