Збор заявак на панэль “Мясцовыя інстытуты і палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: вынікі (не)дэмакратычных пераўтварэнняў” (да 2 чэрвеня 2014 г.)

Арганізацыйны камітэт Чацвёртага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі рады абвесціць пра пачатак збору заявак на панэль “Мясцовыя інстытуты і палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: вынікі (не)дэмакратычных пераўтварэнняў”. Панэль разгледзіць праблемы самакіравання ў аўтарытарных і дэмакратычных рэжымах, мясцовыя палітычныя эліты, а таксама эканамічныя пераўтварэнні, еўрапейзацыю і governance на мясцовым узроўні.

Тэрмін падачы індывідуальных заявак – 2 чэрвеня 2014 года.

Каб падаць заяўку на ўдзел у панэлі, калі ласка зарэгіструйцеся ў электроннай форме:

http://icbs.palityka.org/4th-international-congress-of-belarusian-studies.htm

Ад часу распаду сацыялістычнага блоку краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы прайшлі дастаткова доўгі шлях у рэфармаванні палітычнай сістэмы, і, ў прыватнасці, інстытуту мясцовага самакіравання і дачыненняў цэнтральных уладаў і мясцовых супольнасцяў. Адны з іх (Польшча, Чэхія, Літва) ажыццявілі глыбокія рэформы і заканадаўча замацавалі прыныцып дэцэнтралізацыі ўлады, субсідыярнасці і аўтаноміі мясцовых супольнасцяў. Аднак у выніку стала зразумела, што чаканні эфектаў гэтых рэформаў былі занадта высокімі: мясцовыя супольнасці апынуліся эканамічнай і кіраўніча няздольныя забяспечваць сваё развіццё, а грамадзяне паказвалі нізкі ўзровень удзелу ў мясцовых справах.

З іншага боку, большасць былых савецкіх рэспублік паспрабавалі замацаваць падобныя нормы толькі часткова, а надалей, цягам кансалідацыяй аўтарытарных (Беларусь, Расея, Казахстан) ці гібрыдных (Україна, Грузія) рэжымаў, адмовіліся ад далейшых рэформаў. Прычым сённяшні стан мясцовых інстытутаў улады у кожнай краіне мае свае ўнікальныя траекторыі. Ва Ўкраіне, у выніку гульняў эліт і сталых канфліктаў паміж цэнтральнымі інстытутамі ўлады адбываецца замаруджванне рэформаў, а выканаўчыя інстытуты цэнтральнага ўраду спаборнічаюць з мясцовым самакіраваннем, не маючы выразнага падзелу паўнамоцтваў. Расея, пачаўшы рэформу мясцовага самакіравання у 1990-я, пачала згортваць яе з прыходам да ўлады Пуціна, які аднавіў вертыкаль выканаўчай улады ў рэгіёнах. Яшчэ раней за яго – з 1995 года – гэта зрабіў Аляксандр Лукашэнка ў Беларусі, дзе мясцовае самакіраванне мае найменшую аўтаномію сярод згаданых краінаў.

Сёння, гэтыя працэсы вызначаюць палітычную і сацыяльна-эканамічную дынаміку на мясцовым узроўні ў рэгіёне і прадстаўляюць шырокае поле для вывучэння. Такім чынам, панэль прапануе наступныя праблемныя блокі для разгляду:

  • Мясцовая палітыка ў дэмакратычных і аўтарытарных рэжымах
  • Фармаванне і эвалюцыя рэгіянальных эліт
  • Рэформа інстытутаў мясцовага (сама)кіравання: палітычны і эканамічны аспект
  • Адаптацыя еўрапейскіх стандартаў мясцовага самакіравання і local governance

Папярэдні спіс удзельнікаў:

Адам Геньдзвіл (Магістр сацыялогіі, Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), пацвярджаецца

Андрэй Завадскі (Фонд імя Лява Сапегі, Беларусь)

Габрыэле Бурбулітэ-Цыскарышвілі (Магістр дзяржаўнага кіравання, Клайпедскі ўніверсітэт, Літва), пацвярджаецца

Ірына Бусыгіна (Доктар палітычных навук, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт міжнародных адносінаў, Расія)

Яцэк Васілеўскі (Доктар габілітаваны сацыялогіі, Універсітэт сацыяльных і гуманітарных навук, Польшча), пацвярджаецца

Юры Крывароцька (Доктар эканамічных навук, Беларускі інстытут правазнаўства, Беларусь)

Мажвідас Ястрамскіс (PhD candidate in Political Science, Віленскі ўніверсітэт, Літва), пацвярджаецца

Міхал Ілнэр (Доктар правазнаўства, Акадэмія навук Чэскай Рэспублікі), пацвярджаецца

Міраслава Лендзьел (Доктар палітычных навук, Ужгарадскі ўніверсітэт, Украіна)

Павел Свяневіч (Доктар габілітаваны эканомікі, Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), пацвярджаецца

Петр Юптнэр (PhD in Political Science, Карлаў універсітэт у Празе, Чэхія)

Расціслаў Туроўскі (Доктар палітычных навук, Вышэйшая школа эканомікі, Расія)

Таццяна Майхеркевіч (PhD in Sociology, Педагагічны ўніверсітэт у Кракаве, Польшча), пацвярджаецца

Вадзім Смок (Магістр палітычных навук, Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Беларусь)

Call for proposals_local_bel.pdf

Check Also

26–27 кастрычніка 2018. Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?»

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае ...

Яндекс.Метрика