У Мінску прайшла зімовая сэсія для ўдзельнікаў PhD праграмы

У Мінску з 3 па 6 лютага 2014 года адбылася чарговая зімовая сэсія для ўдзельнікаў Міжнароднай PhD праграмы, якая сабрала 15 прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі.

У межах сэсіі былі абмеркаваныя даследчыя канцэпцыі дактарантаў і вольных слухачоў праграмы. Рэгулярныя абмеркаванні такога кшталту, як паказвае практыка, дапамагаюць значна паляпшаць даследчыя праекты.

Усяго падчас сэсіі было прадстаўлена 9 прэзентацый па розных накірунках сацыяльных і гуманітарных навук (гісторыі, паліталогіі, этнаграфіі, гендэрных даследаванняў ды іншых). Тэмы даследаванняў, якія абмяркоўваліся падчас сэсіі:

  • Роля ўніверсітэта ў фармаванні нацыянальных ідэнтычнасцяў: студэнты-беларусы ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў міжваенны перыяд у Вільні.
  • Нацыянальная палітыка савецкай улады ў дачыненні да латышскага насельніцтва на Беларусі (1918 – 1939 гг.).
  • Праблема этнічнай прыналежнасці насельніцтва Палесся ў навуковых і палітыка-ідэалагічных канцэпцыях.
  • Вексілалагічная спадчына Рэчы Паспалітай і яе трансляцыя ў Найноўшы час (на прыкладзе сістэмаў сцягоў Беларускай Народнай Рэспублікі і Літоўскай Рэспублікі).
  • Палітыка развіцця малых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь.
  • Жаночыя арт-практыкі ў культурнай прасторы Беларусі: антрапалогія штодзённасці 1990-х – 2000-х.
  • Параўнальны аналіз сацыяльных характарыстык і спосабаў рэкрутавання рэгіянальных элітаў Беларусі, Расіі і Украіны і сістэм іх ўзаемадзеяння з цэнтральнымі органамі ўлады ў перыяд з 1999 па 2013 гады.
  • Сучасная этнаграфічная супольнасць Беларусі. Кейс інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Check Also

Да 25 мая 2019 збор індывідуальных заявак на VIII Кангрэс

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у чарговым (восьмым) ...

Яндекс.Метрика