Вызначаныя даследчыя накірункі (тэмы), па якіх можна будзе падаць заяўку на ўдзел у III Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца 11 – 13 кастрычніка 2013 года ў Коўна (Літва).
Эканоміка
- Эканоміка Беларусі: выклікі і праблемы трансфармацыі
- Эканоміка Беларусі: “свой шлях” ці паўтарэнне чужога досведу?
Сацыяльныя навукі і філасофія
- Сучасная сацыяльнасць: новыя з’явы, працэсы, структуры
- Гендэрныя “правілы” ў Беларусі: канструяванне нарматыўнасці і практыкі сацыяльнага выключэння
- “Новыя медыя”: інфармацыйны ландшафт і сацыяльныя практыкі
- Філасофскія дыскурсы і сацыяльны кантэкст: постсавецкая перспектыва
- Беларусы як меншасць і дыяспара
Адукацыя і навука
- Вышэйшая і сярэдняя адукацыя ў Беларусі: стан, праблемы перспектывы
- Навука і інавацыі ў Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропе: стан, праблемы, перспектывы
Палітыка і міжнародныя адносіны
- Беларусь у міжнародных адносінах
- Еўразійская інтэграцыя: перспектывы і выклікі
- Палітычныя інстытуты Беларусі, Цэнтральна-Ўсходняй і Паўночнай Еўропы: параўнальная перспектыва
- Эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва дзяржаў Цэнтральна-Ўсходняй і Паўночнай Еўропы
- Рэформа дзяржаўнага кіравання як умова павышэння якасці дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі
Гісторыя
- “Літва” і “Русь”: коды палітыкі, этнічнасці і канфесійнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім XIII—XVII стст.
- Заканадаўства і прававая сістэма Вялікага Княства Літоўскага: тэндэнцыі, уплывы і асаблівасці
- Гісторыя Беларусі ХІХ стагоддзя
- Гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя
- Гісторыя горада ў Цэнтральна-Усходняй і Паўночнай Еўропе
- Другая сусветная вайна ў Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропе: гісторыя, памяць і рэпрэзентацыя
- Беларусы ў краінах Балтыі
- Яўрэі Беларусі: жыццядзейнасць і ўзаемадзеянне з беларусамі
Даследаванне рэлігіі і бібліі
- Рэлігіі-мігранты: фармаванне новых традыцый
- Хрысціянства на землях Полаччыны: даследаванне і канцэптуалізацыя духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны
- Беларуская Біблія: праблемы і перспектывы навуковага перакладу
Культура і мастацтва
- Традыцыйная культура Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы: эвалюцыя, трансфармацыя і перспектывы
- Літаратура як форма рэфлексіі нацыі
- Кінамастацтва і кінаіндустрыя Беларусі: алгарытм развіцця і трансфармацыі
- Сучасная беларуская культура і мастацтва ў нацыянальным і рэгіянальным кантэксце
- Культурная спадчына Вялікага княства Літоўскага як ключавы фактар на шляху развіцця міжкультурнага дыялогу і еўрапейскай ідэнтычнасці
- Ахова і аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны
Псіхалогія і псіхааналіз
- Псіхалогія і псіхааналіз у Беларусі: стан, праблемы і перспектывы