Адкрытая дыскусія «Вынікі малой прыватызацыі-2011: сацыяльна-эканамічны аналіз»

Прыватызацыя-201130 сакавіка ў Галерэі «Ў» адбудзецца адкрытая дыскусія па тэме «Вынікі малой прыватызацыі-2011: сацыяльна-эканамічны аналіз».

З мінулага года пачала рэалізоўвацца Праграма прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці на 2011-13 гады, якая прадугледжвае раздзяржаўленне больш чым 200 аб’ектаў уласнасці. Гаворка ідзе ў асноўным пра сярэднія і невялікія акцыянерныя таварыствы – продаж іхных акцый ажыццяўляецца з дапамогай аукцыёнаў і не патрабуе санкцыі Прэзідэнта. За першы год рэалізацыі праграмы ў прыватныя рукі перайшло 38 з запланаваных да прыватызацыі 180 аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці. Працэс суправаджаўся публікацыяй шырокага масіва дадзеных аб эканамічным стане прадпрыемстваў, узроставым і адукацыйным складзе супрацоўнікаў.
Поспехі, няўдачы і магчымыя наступствы рэалізацыі праграмы прыватызацыі абмяркоўваюць незалежныя даследнікі, эксперты і зацікаўленыя грамадзяне.

Незалежныя даследнікі (Таццяна Чыжова, Дзмітрый Ісаёнак, Лідзія Міхеева) і эксперты абмяркуюць пытанні:

• Характарыстыкі аб’ектаў прыватызацыі. З якім жа маёмасцю паспрабавала развітацца беларуская дзяржава ў 2011?
• Першыя вынікі аукцыёнаў. Поспехі і няўдачы Праграмы прыватызацыі на 2011 год. Найбольш запатрабаваныя галіны, пакупнікі, дынаміка коштаў.
• Сацыяльны зрэз працэсу прыватызацыі. Сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі работнікаў выстаўленых на продаж прадпрыемстваў. Магчымыя сацыяльныя наступствы прыватызацыі.
• Звышмалая прыватызацыя – раздзяржаўленне камунальнай уласнасці і продаж невыкарыстаных аб’ектаў у рэгіёнах.

Месца: Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак: 18-30
Кантакты: [email protected]

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...