Завершаны прыём заявак на Міжнародную PhD праграму для Беларусі

logo_institute_new15 верасня 2011 года завяршыўся прыём заявак на Міжнародную PhD праграму для Беларусі (http://palityka.org/2011/06/mizhnarodnaya-phd-pragrama-dlya-belarusi/).

Каардынатарам праграмы выступае Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

_______________________________________________________________________________________

Конкурс выклікаў значную цікавасць – у выніку на 5 месцаў было пададзена 35 заявак. У дадзены момант дасланыя матэрыялы знаходзяцца на стадыі разгляду Савета праграмы і экспертаў.

Вынікі конкурсу будуць вядомы да канца кастрычніка 2011 года.

Міжнародная PhD праграма для Беларусі накіравана на вырашэнне надзённых праблем беларускай акадэмічнай і экспертнай супольнасці.

Працэдура абароны дысертацый у Беларусі становіцца ўсё больш бюракратызаванай і закрытай. Такая сітуацыя не дае магчымасці атрымаць навуковую ступень многім даследчыкам, якія па нейкіхпрычынах не маюць неабходных сувязяў – уплывовых кіраўнікоў, нефармальныя кантакты і г.д.

Акрамя гэтага, дастаткова шырокая група спецыялістаў не могуць атрымаць навуковую ступень з-за сваёй палітычнай ангажаванасці, грамадскай актыўнасці альбо з-за тэмы дысертацыі, калі яна з’яўляецца чуллівай з палітычнага пункту гледжання. Адсутнасць ступені часта прыводзіць да выхаду спецыялістаў поўнасцю ці часткова з акадэмічнага і даследчага поля, што негатыўна ўплывае на развіццё самой супольнасці.

Міжнародная PhD праграма прапануе механізм паступовага вырашэння пазначаных праблем.

Check Also

Восьмы Кангрэс пераносіцца на 2019 год

Пасля працяглага працэсу кансультацый і падрыхтоўчых захадаў Арганізацыйны камітэт вымушаны аб’явіць, што Міжнародны Кангрэс даследчыкаў ...

Яндекс.Метрика