Міжнародная PhD праграма для Беларусі

1263140058_sorbonne1204677015Беларускі акадэмічны і экспертны Кансорцыум (БАЭК) у рамках праграмы Flying University (“Лятучы ўніверсітэт”) аб’яўляе набор на Міжнародную PhD праграму для Беларусі.

Беларускі акадэмічны і экспертны Кансорцыум – шырокая кааліцыя беларускіх інстытуцыяў для ўстойлівага развіцця, абароны правоў і задавальнення патрэбаў экспертнай, навуковай і выкладчыцкай супольнасці Беларусі па-за межамі дзяржаўных інстытутаў. Заснавальнікі Кансорцыума: Міжнародны кансорцыум “Еўрабеларусь”, Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў.

Каардынатарам Міжнароднай PhD праграмы для Беларусі з’яўляецца Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

_______________________________________________________________________________________

Праграма арганізаваная па завочнаму прынцыпу. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва ўніверсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінаў. Выбар універсітэта для абароны дысертацыі ажыццяўляецца на індывідуальнай аснове ў залежнасці ад лінгвістычнай падрыхтоўкі, тэмы дысертацыі і іншых параметраў.

Праграма забяспечвае: кансультаванне, тэхнічную дапамогу, акадэмічную камунікацыю ў форме семінараў, сувязь з замежным універсітэтам і адстойванне інтарэсаў аўтара дысертацыі, кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам, збораў універсітэтаў за абарону, таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру і іншае).

Падрабязная інфармацыя пра праграму знаходзіцца ў прымацаваных файлах:

па-беларуску

на русском

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...