Прэзентацыя праграмы Лятучага універсітэта на 2011-2012 гг.

flying_uni1Універсітэт – гэта месца, дзе культывуецца і развіваецца мысленне, рыхтуецца новая нацыянальная эліта і даецца сучасная еўрапейская адукацыя. У Лятучым універсітэце не рыхтуюць спецыялістаў і прафесіяналаў. Гэта адукацыя для тых, каму патрэбныя веды і вопыт, якія дазваляюць працаваць са штодзённымі праблемамі, хто шукае адказы на пытанні , якія да гэтага часу не вырашаліся, і рыхтуецца да тых, што яшчэ толькі з’явяцца ў будучыні.

__________________________________________________________________________________________

Прэзентацыя дазволіць Вам:
-поадрабязней даведацца пра задуму і ідэі Лятучага універсітэта;
– пазнаёміцца з асновамі, прынцыпамі, структурай і зместам семінарска-лекцыйных курсаў на 2011-2012 навучальны год;
– у неафіцыйнай абстаноўцы пагутарыць з выкладчыкамі;
– запісацца на адзін або некалькі курсаў.

Семінарска-лекцыйныя курсы новага навучальнага сезона арыентаваны на засваенне інтэлектуальных практык і ведаў, неабходных не толькі даследчыкам, навукоўцам і экспертам, але, перш за ўсё, палітыкам, грамадскім дзеячам, практыкам у галіне адукацыі і культуры.

Прэзентацыя пройдзе 13 верасня 2011 г. у Галерэі Ў (Мінск, пр-кт Незалежнасці, 39А). Пачатак а 18-й гадзіне.

Чакаем Вас на прэзентацыі!

Па пытаннях удзелу звяртайцеся да каардынатара:
Юлія Галіноўская: [email protected] +375297422040

Дыстанцыйная пляцоўка Лятучага універсітэта: www.distance.fly-uni.org

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...