Салідарнасць у Інтэрнэце: прэзідэнцкія выбары Беларусі і Польшчы

20081016-1_soligorsk26 траўня, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: Салідарнасць у Інтэрнэце: прэзідэнцкія выбары Беларусі і Польшчы”.

У ролі дакладчыка выступіць Міхал Нядзвецкі: палітолаг, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Вільня-Мінск, Літва-Беларусь).

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ўсе жадаючыя. Рэгістрацыя адбываецца праз электронны адрас: info@palityka.org

______________________________________________________________________________________

У вывучэнні ўзроўня сеткавай актыўнасці падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы і Беларусі аўтар вырашыў дыстанцыянавацца ад традыцыйнай схемы аналізу вэб-адзінак, правядзення на яго базе параўнальнага аналіза і вывядзення агульных высноваў. Куды большы інтарэс выклікае вывучэнне Інтэрнэту ў нацыянальных палітычных кампаніях як механізма, што распаўсюджвае ідэі салідарных ініцыятываў. Пры гэтым, паняцце салідарнасці і салідарных дзеянняў мы будзем разглядаць у больш шырокім сэнсе: сюды мы адносім і распаўсюд інфармацыі, і заклікі удзельнічаць/байкатаваць выбары ды іншыя акцыі.

Выбар краіны для правядзення параўнальнага аналіза ў даследаванні на карысць Польшчы можна патлумачыць некалькімі прычынамі. Па-першае, гэта краіна наўпрост мяжуе з Беларуссю і таму, улічваючы агульны кантэкст нашага рэгіёна, будзе нескладана разумець і апісваць праблему. Па-другое, у абедзьвюх выбарчых кампаніях выкарыстоўваліся адныя і тыя інструменты: персанальныя сайты, блогі і сацыяльныя сеткі; выкарыстанне банэрнай і відэарэкламы; анлайнавыя гульні і г.д. І, па-трэцяе, сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Польшчы і Беларусі мелі падобныя дэталі як, напрыклад, аднолькавая колькасць кандыдатаў у прэзідэнт ці праходжанне кампаній на фоне агульнай неспрыяльнай сітуацыі ўнутры кожнай з краінаў. Канешне, мы абавязкова ўлічваем галоўнае разыходжанне – ступень дэмакратычнасці выбарчай кампаніі, на што ў даследаванні будзе зроблены акцэнт.

Check Also

Восьмы Кангрэс пераносіцца на 2019 год

Пасля працяглага працэсу кансультацый і падрыхтоўчых захадаў Арганізацыйны камітэт вымушаны аб’явіць, што Міжнародны Кангрэс даследчыкаў ...

Яндекс.Метрика