Стыпендыі Фонду імя Конрада Адэнаўэра для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў

kas_logo_blauБеларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра аб’яўляе пра правядзенне конкурсу на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў. Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Нямеччыны ў такіх абласцях ведаў, як сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, права, журналістыка, еўрапейскія даследванні і інш. (вобласці ведаў не абмяжоўваюцца гэтым спісам).

Кандыдаты на атрыманне стыпендый павінны добра ведаць нямецкую мову, быць не старэй 30 гадоў, мець высокі сярэдні бал школьнага атэстату і дыплома ВНУ, а таксама прыймаць актыўны ўдзел у палітычным ды грамадскім жыцці Беларусі.

Для ўдзелу ў конкурсе стыпендый неабходна даслаць поўны пакет дакументаў да 31 ліпеня 2011 года.  Пасля папярэдняга адбору найлепшыя кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў адборачным семінары, які адбудзецца ў Вільне ў канцы верасня – пачатку кастрычніка 2011 г..

Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс стыпендый і кантакты – на сайце Беларускага прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра:
www.kas.de/belarus.

Check Also

Belarusian Political Science Review Vol. 4 2019

Belarusian Political Science Review Vol.4 2019 is published BPSR_Vol4_2019

Яндекс.Метрика