“Палітычная сфера” №16. Збор тэкстаў да 25 траўня

mati-10-119Аб’яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару часопіса “Палітычная сфера”.

Асноўная тэма нумару – моўная палітыка і палітыка мовы.

___________________________________________________________________________________________

Праблематыка нумару:

Мова палітыкі і мова палітыкаў: нацыянальныя, рэгіянальныя і міжнародныя тэндэнцыі.

Лінгвістычныя супольнасці ў палітычным працэсе: праграмы, выбары, інстытуты.

Моўна-культурныя рухі і палітычныя арганізацыі.

Моўная палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: асноўныя стратэгіі.

Моўная палітыка Беларусі: ХХ-ХХІ стагоддзі.

Мова і нацыянальная ідэнтычнасць.

Палітыка правапісу, лексікі і моўныя рэформы.

Лінгвістыка, палітыка, палітычная навука.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскай мовах.

Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмаю нумару.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся, ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне

Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце тут

Матэрыялы для друку ў №16 прымаюцца да 25 траўня 2011 года.

Кантактны адрас: [email protected]

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...