Часопіс “Палітычная сфера”

LiveJournal і раённая газета ў кантэксце выбараў — 2007

Аляксей Крывалап · 2007

56 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Калі быць аптымістам, то можна зазначыць, што з кожнай новай палітычнай кампаніяй на Беларусі змяняюцца ролі розных медый і змяняюцца шляхі агітацыі і мабілізацыі. У арсенале ўлады традыцыйна застаюцца асноўныя дзяржаўныя каналы камунікацыяў: радыё, тэлебачанне і друкаваныя выданні. На баку апанентаў улады, таксама традыцыйна, застаюцца сучасныя тэхналогіі камунікацыі і, у першую чаргу, камунікацыя ў Інтэрнэце.

Калі я распачынаў працу над гэтым артыкулам, то ўсведамляў неабходнасць правядзення двух асобных даследаванняў. Першае прадугледжвала аналіз адной з беларускіх раённых газет, а другое — беларускай часткі блогерскай суполкі 1 . У выпадку з раённай газетай усё было дастаткова зразумела — трэба было абраць адно з існых выданняў, і такім выданнем стала газета «Навіны Старадарожшчыны». З другой часткай даследавання ўзнік шэраг цяжка пераадольных пытанняў: як акрэсліць кола блогаў, суполак і іншых формаў віртуальнай актыўнасці для разгляду ў кантэксце лакальных выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў?

Аналізаваць і спрабаваць рабіць першасныя высновы мы будзем на падставе разгляду шматлікіх суполак, ці communities, магчымых у прасторы LiveJournal.com (далей — LJ). АдАляксей Крывалап LiveJournal і раённая газета ў кантэксце выбараў — 2007 нак наша даследаванне не абмяжоўвалася выключна LJ, разглядаліся нефармальныя аб’яднанні на прыкладзе шматлікіх іншых сэрвісаў блогаў, у тым ліку і беларускіх (напрыклад, blog.inf.by). А таксама ўзяты пад увагу асобныя інтэрнэт-праекты, якія маркіруюць сябе ў якасці «гарадскога блога» (напрыклад, «Гарадзенскі блог»).

З’яўленне новых медый заўсёды выклікае меркаванні, што менавіта гэты тып медый знішчыць сваіх папярэднікаў. Гэта казалі пасля ўзнікнення тэлевізіі, пужалі і ўсёмагутным сецівам. Больш за тое, у выпадку з Інтэрнэтам кожны з дадатковых сэрвісаў успрымаўся як пагроза (не без падставаў) для існых тэхналогій камунікацыі. Так, электронная пошта істотна скараціла звычайнае ліставанне паміж людзьмі, а блогерскі рух супрацьпастаўляецца друкаваным медыям і спрабуе стварыць уласную прастору для камунікацыі: «Блог-прастора (блогасфера) не з’яўляецца мас-медыя, больш правільна было б назваць яго «інфармацыйным асяроддзем». Блогасфера — гэта сукупнасць блогаў, якая па сваёй прыродзе раўнапраўныя, пры гэтым тыпалогія асяроддзя прыводзіць да таго, што некаторыя дзённікі аказваюцца больш раўнапраўнымі, чым іншыя» (Вербицкий, 2005).

Abstract.

Артыкул з’яўляецца спробай адказаць на пытанне: якім чынам новыя тэхналогіі камунікацыі былі выкарыстаны падчас выбараў у мясцовыя саветы 14 студзеня 2007; як можна параўноўваць раённае выданне і вэб-сэрвіс для стварэння блогаў і віртуальных суполак; што аб’ядноўвае і што адрознівае чытачоў друкаванага выдання і ўдзельнікаў разнастайных сацыяльных сеціваў?

Ключавыя словы: LiveJournal, блог, камьюніці, мясцовыя выбары, новыя медыі, раённыя газеты, сацыяльныя сецевы (social networks) 1 Што такое «беларускі блог»? У дадзенным артыкуле беларускімі мы будзем лічыць блогі, якія адпавядаюць не менш чым аднаму з наступных пунктаў: 1) створаны і падтрымліваюцца грамадзянамі Беларусі; 2) змястоўна і кантэкстуальна арыентаваны на беларускую аўдыторыю; 3) напісаны на беларускай мове. Відавочна, што магчыма ўвесці яшчэ некалькі пунктаў, аднак у дадзеным артыкуле гэтага будзе дастаткова.

© ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА ISSN 18193625 № 9, 2007 57 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 У беларускім выпадку блогі пакуль яшчэ не здольныя канкураваць з друкаванымі медыямі, аднак паступова пачынаюць уплываць на сацыяльныя практыкі.

I. Чым гэты артыкул не з’яўляецца У артыкуле час ад часу ідзе размова пра сацыяльныя адносіны ў сацыяльных сецівах. Падаецца неабходным зрабіць некаторыя тлумачэнні пра абмежаванні ў інтэрпрэтацыі такіх адносінаў у дадзеным кантэксце. Матэрыял не з’яўляецца спробай сацыяметрычнага апісання сацыяльнага сеціва, як і не з’яўляецца ўзорным у сэнсе выкарыстання ўсіх метадалагічных магчымасцяў сучаснай сацыялогіі (гл. падрабязней:

Сивуха, 2003: 955—965). Відавочна, што надалей магчымыя разнастайныя даследаванні розных сацыяльных сеткавых структур, якія ўзнікаюць на падмурку найноўшых тэхналогій камунікацыі. Можна спадзявацца, што далейшы рост колькасці карыстальнікаў глабальных сэрвісаў і рост уплыву гэтых новых сацыяльных сувязяў, як on-line, так і off-line, зробіць вывучэнне гэтага пытання яшчэ больш актуальным.

Але ў дадзеным артыкуле будзе дастаткова акрэсліць верагодныя далейшыя кірункі развіцця вывучэння ўплыву віртуальных сацыяльных сетак на сацыяльнае жыццё за межамі Інтэрнэту. А само паняцце «сацыяльная сетка» выкарыстана ў значэнні разнастайных сацыяльных адносінаў, якія ўзнікаюць паміж акторамі на падставе карыстання рознымі тэхналогіямі камунікацыі. Калі ў Інтэрнэце ёсць магчымасць нават візуалізаваць «нябачную» сацыяльную сетку і на свае вочы ўбачыць, як можа распаўсюджвацца інфармацыя паміж карыстальнікамі таго ці іншага вэб-сэрвіса. Напрыклад, праект «Следопыт.LJ».

Гіпотэза. Параўнаем дзейнасць блогерскіх суполак (накшталт LJ-суполак) і раённых друкаваных выданняў 2 . Зазначым, што аўдыторыю раённых выданняў можна разглядаць як прататып LJ-суполак. Раённыя выданні вельмі падобныя на блогерскія супольнасці, якія аб’ядноўваюць карыстальнікаў на падставе рэгіянальных клопатаў і зацікаўленасці ў тым, што адбываецца побач. Аднак блогерскія суполкі не былі выкарыстаны для мабілізацыі выбарцаў падчас выбарчай кампаніі — 2007 у мясцовыя саветы.

Больш за тое, даволі рэдкія спробы пераносу ў on-line прасторы суполак, створаных па адміністрацыйна-тэрытарыяльным прынцыпе, скончыліся беспаспяхова. Чаму?

На нашу думку, адказ на гэтае пытанне трэба шукаць у прынцыповым адрозненні роляў, якія выконваюць удзельнікі вышэйназваных суполак on-line і off-line. Найбольш істотнае адрозненне ў тым, што аўдыторыя раённай газеты — аўдыторыя чытачоў ці спажыўцоў інфармацыі, якую магчыма атрымаць у выпадку аднабаковай камунікацыі, тады як у прасторы блогаў удзельнікі больш не падзяляюцца на дзве асобныя групы: тых, хто піша, і тых, хто спажывае напісанае, як гэта звычайна адбываецца з чытачамі і журналістамі ў традыцыйных медыях. Паспрабуем абгрунтаваць свой пункт гледжання. У такім кантэксце спачатку пачнём з аналізу прысутнасці кампаніі — 2007 у мясцовыя саветы ў газеце выканаўчага камітэта Старадарожскага раёна («Навіны Старадарожшчыны»), а потым разгледзім, што адбывалася ў Інтэрнэце.

II. «Навіны Старадарожшчыны» Для дэманстрацыі падыходу структур лакальнай ўлады да выбарчай кампаніі — 2007 мы прааналізавалі «Навіны Старадарожшчыны» 3 за лістапад 2006 — студзень 2007 года, гэта значыць ад моманту абвяшчэння выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы да публікацыі афіцыйных вынікаў галасавання.

Амаль адразу кідаецца ў вочы адна цікавая, адметная рыса артыкулаў, што тычацца выбарчай кампаніі: цалкам беларускамоўная газета «Навіны Старадарожшчыны» найбольш ідэалагічна насычаныя артыкулы друкуе па-расейску.

Кампанія распачынаецца вялікім артыкулам на першым развароце выдання пад гучным загалоўкам «Выборы в местные Советы депутатов — важнейший этап укрепления белорусской демокАляксей Крывалап. LiveJournal і раённая газета ў кантэксце выбараў — 2007 2 Гаворка ідзе не пра ўсе суполкі, а толькі пра тыя, што маюць пэўныя тэрытарыяльныя рамкі: горад, раён, вобласць і нават краіна.

3 «Навіны Старадарожшчыны» — адна са шматлікіх беларускіх раённых газет. Выдаецца тры разы на тыдзень: аўторак, чацвер, субота. Фармат А3, аб’ем 8—16 старонак, два колеры. Наклад 3000 асобнікаў.

58 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 ратии» (Навіны..., 16.11.2006: 2) пад рубрыкай «Справочно-информационный материал на единый день информирования населения». Гэта дае падставы меркаваць, што матэрыял цалкам ці часткова падрыхтаваны на «ўзор», пашыраны па каналах «ідэалагічнай вертыкалі». Прычым тэкст задае пэўныя межы ці нават танальнасць, у якой будуць друкавацца практычна ўсе артыкулы, прысвечаныя мясцовым выбарам. Досыць вялікая для раёнкі публікацыя ўтрымлівае некалькі простых меркаванняў, якія можна вылучыць у тры асобныя пункты:

1. Беларуская дэмакратыя — сапраўдная дэмакратыя, не тое што ў Еўропе: «В отличие от местных представительных органов, формируемых в странах Западной Европы, Советы депутатов в Республике Беларусь подочтены в своей деятельности гражданам, проживающим на соответствующей территории, и ответственны перед ними» (тамсама); «В Беларуси созданы необходимые условия для проведения справедливых, равных и истинно демократичных выборов» (Навіны..., 16.11.2006: 3).

2. Мясцовыя выбарчая кампанія 2007 года — не болей чым чарговы «іспыт для ўлады», які адначасова з’яўляецца крокам насустрач светлай будучыні: «От местных органов власти и самоуправления во многом зависит успех реализации грандиозных планов развития республики, принятых на третьем Всебелорусском народном собрании» (Навіны..., 16.11.2006: 2).

3. Усё спакойна і ўсё стабільна, аніякія змены немагчымы ў прынцыпе. Апазіцыя супрацьпастаўляецца ўладзе народа, а народ разумны, бо ведае, хто ёсць хто, і таму апазіцыя не мае ніякіх шансаў: «Предыдущие выборы в местные Советы (март 2003 г.) наглядно продемонстрировали реальный расклад политических сил в стране. Их итоги для оппозиционных сил оказались неутешительными. Так, из 24 тыс. избранных депутатов кандидаты от оппозиции набрали лишь около 1,1% мандатов. Белорусские избиратели закономерно оказывают доверие кандидатам, отстаивающим конструктивный, созидательный путь развития государства» (Навіны..., 16.11.2006: 3).

Рэдакцыя «Навінаў Старадарожшчыны» з усёй адказнасцю аднеслася да выбарчай кампаніі. Але ж пры сур’ёзным стаўленні да справы не абышлося і без памылак. Напрыклад, пераблыталі дату выбараў: «15 студзеня 2007 года — выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць пятага склікання» (Навіны..., 9.12.2006: 1). Пасля «моцнага» старту ў лістападзе прыкладна на месяц тэма выбараў перастае быць важнай. Але дакладна за месяц да выбараў на старонках газеты з’яўляецца адмысловая тэматычная рубрыка («14 студзеня 2007 года — выбары…»). Прычым рубрыка адкрывае кожны нумар.

Нябачная «фігура» ўлады патрапляе на старонкі газеты ў кантэксце семінара-навучання з удзелам старшыняў сельскіх выканкамаў, сельскіх тэрытарыяльных выбарчых камісій, а таксама старшыняў і сакратароў участковых выбарчых камісій. У артыкуле «Вопыт у нас ёсць» сцвярджаецца, што «той вопыт, які заўсёды дапамагаў старадаражанам праводзіць важныя палітычныя кампаніі на высокім ідэйным і арганізацыйным узроўні. І важна напоўніцу скарыстаць яго, загадзя вырашыць усе пытанні, у тым ліку і самыя дробныя, каб узорна падрыхтавацца і ў адпаведнасці з заканадаўствам правесці 14.01.2007 выбары мясцовых Саветаў дэпутатаў» (Навіны..., 14.12.2006: 1).

«Навіны Старадарожшчыны» актыўна «асвятлялі» не толькі выбары ў мясцовыя саветы, але ж таксама і выбары ў абласны савет. Ёсць падставы меркаваць, што гэтыя дзве паралельныя выбарчыя кампаніі на старонках газеты не блыталі чытачоў. Бо газета пісала толькі аб адным кандыдаце ў абласны савет — старшыні праўлення Старадарожскага раённага спажывецкага таварыства С. В. Мароза, які неўзабаве быў абраны ў абласны савет дэпутатаў.

Традыцыйная рубрыка «Землякі» з фотаздымкам на першай паласе раптам саступіла месца новай: «Выбары: ім давярае народ» (Навіны..., 21.12.2006: 1). Фота кандыдатаў — на працы, на вуліцы, у іншых месцах. Крышку ніжэй каротка распавядаецца, што гэта за цудоўны чалавек Х., «вылучаны кандыдатам у дэпутаты Старадарожскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання». Калі раней фотаздымак на першай паласе мусіў прывабліваць выявай ці паказваць цікавых людзей, якія жывуць побач, то падчас выбараў атрымаў яшчэ адну функцыю — рэкламаваць кандыдатаў, «якім давярае народ». Аднак цяжка сказаць, дапамагаюць ці шкодзяць іміджу кандыдатаў гэткія тэксты, прывядзём толькі адзін прыклад: «Яго сэрца належала стальным механізмам, таму ён і абраў працу механізатарам. З таго часу плённа працуе трактарыстам. […] Нездарма языльчане дружна вылучылі яго кандыдатам у…» (Навіны..., 23.12.2006: 1).

Выбары — 2007 59 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Традыцыйна шмат увагі аддавалася магчымасці прагаласаваць датэрмінова. З гэтага пачынаецца першы нумар ад 2007 года. Адзін з найбольш цікавых нумароў прыпадае на праваслаўнае Нараджэнне Хрыстовае, дзе напярэдадні свята (Навіны..., 6.01.2007), выбары займаюць крышачку больш месца, чым віншаванні вернікаў. Дарэчы, каталіцкага Нараджэння Хрыстовага рэдактары газеты ўвогуле не заўважылі.

Чым менш часу застаецца да выбараў, тым больш увагі ім аддаецца. Напрыклад, узорным раённым «піярам» можна лічыць суседства на адной старонцы праграмы кандыдата ў абласны савет і саладжавага артыкула аб поспехах беларускай дзяржавы ў мінулым годзе: «Беларусь:

10 главных событий ушедшего года» (Навіны..., 9.01.2007). Калі пачалося датэрміновае галасаванне, газета напісала, як гасцінна і ветліва адчынілі свае дзверы выбарчыя ўчасткі: «Пазаўчора роўна ў 10 гадзін гасцінна расчынілі дзверы Першамайскі ўчастак для галасавання № 2. […] Старшыня ўчастковай камісіі Валянціна Барысенка зазначыла, “што на іх участку за першую гадзіну працы камісіі сямёра чалавек выкарысталі сваё права на датэрміновае галасаванне”» (Навіны.., 11.01.2007) .

Каб падтрымаць цікавасць насельніцтва да выбарчага працэсу, напярэдадні асноўнага дня галасавання на першай старонцы з’явіліся «График выездов коллективов художественной самодеятельности учреждений культуры и образования района на участки для голосования в день выборов в местные Советы депутатов 25 созыва 14 января 2007» (Навіны..., 13.01.2007), а таксама інфармацыя, што за два дні датэрміновага галасавання, 9 і 10 студзеня, у раёне прагаласавала 10,1% выбарцаў. Ускосны адказ на пытанне, што прымушае насельніцтва галасаваць датэрмінова, ёсць у выніковых артыкулах на тэму выбараў: «Старадаражане ішлі сюды, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, пераважна ў першай палавіне дня, бо ўвечары займаліся хатнімі справамі, карысным адпачынкам» (Навіны..., 16.01.2007) .

Калі памятаць пра славу Старых Дарог як сталіцу беларускага бімберу (самагону) і пра тамтэйшую адсутнасць сучаснага лёдавага палаца, вельмі цяжка ўявіць «карысны адпачынак», да якога так імкнуліся моцна занятыя жыхары раённага цэнтра. Пры гэтым газета амаль што не друкуе адваротнай сувязі з чытачамі. За афіцыйнымі тэкстамі складана разгледзець «маленькага чалавека». Тыя рэдкія «галасы» не даюць магчымасці зразумець, наколькі разумеюць выбарцы, што адбываецца і за каго яны галасуюць:

«— А чаго чакаеце ад свайго абранніка ў будучым?

— Ды мы і так не блага жывём. Але ж хацелася б, каб яшчэ лепш, каб не гублялася сувязь з народам, увага да кожнага чалавека, яго патрэб і праблем» (тамсама) .

Фінальная публікацыя на тэму выбараў адбылася 18 студзеня, і ў ёй рапартуецца аб паспяховым заканчэнні кампаніі: «14 студзеня 2007 г. у Старадарожскім раёне выбраны ўсе дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 25 склікання» (Навіны..., 18.01.2007) .

Па афіцыйных дадзеных, 94,4% ад спісачнага складу ўдзельнічала ў выбарах. Аднак гэта яшчэ не рэкорд: «Па гэтаму паказчыку жыхары раёну аказаліся на чацвёртай пазіцыі ў вобласці» (Навіны..., 18.01.2007) .

Яшчэ, што цікава, у Старых Дарогах не існуе апазіцыі ці нязгодных. А паводле старонак раённай газеты такога ўвогуле няма. Ёсць толькі добрыя і яшчэ лепшыя кандыдаты, якім, вядома, «давярае народ». Такім чынам, Старадарожскі раён адпрацаваў кампанію ўзорна: абраны ўсё дэпутаты, выпадковыя людзі ў саветы не патрапілі. Што тычыцца газеты «Навіны Старадарожшчыны», дык падчас выбарчай кампаніі яна ўдала выконвала функцыі прапагандыста, агітатара і арганізатара. Аднак ніякай адваротнай сувязі з чытачамі амаль што не было.

Дарэчы, газета «Навіны Старадарожшчыны» да гэтага часу не мае ўласнага вэб-сайта. Але карыстальнікі Інтэрнэту ў раённым цэнтры Старыя Дарогі прысутнічаюць. Так, згодна з аптымістычным артыкулам «Паразумнець — дапаможа Інтэрнэт» (Навіны..., 16.01.2007), рост карыстальнікаў сеціва у горадзе за 2006 год склаў 61%. У 2006 годзе «больш за 320 нашых сем’яў карысталіся паслугамі “сусветнага павуціння”, з іх 9% жывуць у вёсцы» . 320 семьяў — гэта каля адной тысячы чалавек, а наклад раённай газеты не перавышае 3 тыс. асобнікаў. На жаль, больш падрабязных дадзеных пра інтэрнэт-карыстальнікаў няма.

Можна меркаваць, што яны могуць часткова супадаць з аўдыторыяй раённай газеты, але пра іх зацікаўленасці і далучанасць да розных сацыяльных супольнасцяў нічога не вядома. У Аляксей Крывалап. LiveJournal і раённая газета ў кантэксце выбараў — 2007 60 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 такой сітуацыі інфармацыю пра тое, што адбываецца ва ўласным горадзе шукаць у Інтэрнэце няма сэнсу.

III. Інтэрнэт&аптымізм У працы з віртуальнымі суполкамі і блогамі падаецца плённым выкарыстоўваць ідэю, прапанаваную Бенедыктам Андэрсанам аб уяўленай сацыяльнай фармацыі. Так, еднасць нацыі з’яўляецца ўяўнай, таму што «прадстаўнікі нават самай маленькай нацыі ніколі не будуць ведаць большасці сваіх супляменнікаў па нацыі, сустракацца з імі ці нават чуць пра іх, у той час як у розуме кожнага з іх жыве вобраз іх агульнасці» (Андерсон, 2001: 31). Тое самае можна казаць і пра значна меншыя па колькасці ўдзельнікаў сацыяльныя ўтварэнні. Тыя ж сеткавыя рухі і суполкі прадугледжваюць існаванне пэўных агульных уяўленняў аб еднасці ўдзельнікаў, аднак у той час ніхто не думае, што хто-небудзь здольны ведаць усіх удзельнікаў суполкі асабіста.

Але ж гэтыя ўяўныя супольнасці ўплываюць на дзейнасць чалавека, а значыць, у пэўным сэнсе ператвараюцца з віртуальных у рэальныя.

Найвялікшая актыўнасць беларускіх карыстальнікаў Інтэрнэту, паводле дадзеных Акавіты (Интернет-активность..., 07.02.2007), была зафіксаваная падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.

Менавіта тады прастора Інтэрнэту стала прасторай для альтэрнатыўнай інфармацыі аб падзеях, што адбываліся ў краіне. Наступствам росту інтэнсіўнасці карыстання Інтэрнэтам стала з’яўленне разнастайных формаў грамадзянскай актыўнасці і акцый, для каардынацыі якіх і мабілізацыі іх удзельнікаў выкарыстоўваліся магчымасці Інтэрнэту. Такія групы можна падзяліць на спецыфічныя групы. Адна з магчымых класіфікацый грунтуецца на тыпалогіі спантанных груп на аснове прынцыпу арганізацыі і дзейнасці:

«1) аd hoc-група; 2) замкнёная група; 3) адкрытая група; 4) сеткавы рух, ці супергрупа» (Мельянцоў, 2006: 38). У кантэксце дадзенага артыкула нас найбольш цікавяць масавая і сістэмная група — сеткавы рух, ці супергрупа.

Зразумела, што згаданыя спантанныя групы ўключаюць не ўсіх сацыяльна актыўных грамадзян, а толькі тых, што адносяцца да ліку актыўных карыстальнікаў Інтэрнэту. Так, згодна з даследаваннямі расійскіх сацыёлагаў, сёння ўжо магчыма казаць пра існаванне «генерацыі ЖЖ» (Шейхетов, 2007). Магчыма, што да ліку гэтых дзяцей LJ належаць і шматлікія беларускія карыстальнікі.

Суполкі, якія ўзніклі ці былі вельмі актыўныя падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, не праявілі цікавасці да мясцовых выбарчых кампаній. Суполка руху «За Свабоду!» выбараў не заўважыла. Найбольш масавая беларуская палітычная суполка «by_politics», узніклая на падмурку ўжо легендарнай суполкі «by_vybary2006», таксама амаль цалкам праігнаравала выбары — 2007. Было толькі некалькі беспаспяховых спробаў прыцягнуць увагу яе ўдзельнікаў да лакальных выбараў і іх прадказальных вынікаў (by_politics, изучая результаты..., 22.01.2007).

Дарэчы, цікава адзначыць, як «by _ vybary2006» ператвараліся ў «by _ politics». Пасля маленькага паведамлення: «Шаноўныя ўдзельнікі by _ vybary2006, дадзенае кам , юніці было прысвечана набліжаючымся выбарам прэзідэнта Беларусі 2006 г. Мінулі “выбары”.

Скончыўся і сам 2006 год. Прапаную ўдзельнікам пераехаць у by _ politics, якая прысвечана сучаснай беларускай палітыцы. Тым больш, што апошнім часам допісы ў старое кам’юніці (vybary2006) з’яўляюцца кросс-пастамі допісаў, зробленых карыстальнікамі ў by_politics» (by _ vybary2006, 17.01.2007) . І карыстальнікі пераехалі… Што тычыцца створаных лакальных суполак па тэрытарыяльным прынцыпе — суполкі таго ці іншага горада, то яны ў значнай ступені дэпалітызаваны і ігнаруюць палітычны працэс. LJ-суполка «grodno» не заўважыла выбараў, сканцэнтраваўшы ўсю ўвагу на інфармаванні пра паслядоўнае знішчэнне гістарычнага цэнтра Гародні гарадскімі ўладамі. Паказальна, што выбары ў мясцовыя саветы нават і не разглядаліся як механізм уплыву на тое, што адбываецца ў горадзе.

Гэтыя кампаніі існавалі і існуюць паралельна.

Віцебская суполка «vitebsk_by» таксама не заўважыла выбараў. Магілёўская «mahiliou» вызначылася тым, што паспрабавала даведацца ў сваіх карыстальнікаў: «Ці ведаеце Вы кандыдатаў у сваёй выбарчай акрузе?» («mahiliou», 09.01.2007). Аднак колькасць прагаласаваўшых — крышку больш за дзесяць чалавек — не дае падстаў для грунтоўных высноў. Магчыма, найбольшую актыўнасць праявіла мінская суполка «minsk _ by». Верагодна, што гэта тлумачыцца большай колькасцю карыстальнікаў Інтэрнэту ў параўнанні з іншымі гарадамі. Аднак тут поВыбары — 2007 61 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 бач з інфармацыяй пра тое, як праходзілі выбары ў Мінску, з’яўляліся паведамленні і пра выбары ў мясцовыя саветы па ўсёй Беларусі. Звесткі пра выбары проста патанаюць сярод шматлікіх «пастоў» накшталт «дзе ў Мінску купіць N.» альбо «хто ведае, дзе знаходзіцца N.» Цікавы прыклад стварэння тэматычнай LJ-суполкі прапанаваў Брэст: «Брест выбирает!». Гэтая ідэя, аднак, не прыжылася. Створаная напрыканцы 2006 года суполка так і не прыцягнула ўвагі карыстальнікаў. Спроба арганізаваць віртуальную суполку, якая аб’ядноўвала б у сеціве жыхароў аднаго горада, не прынесла жаданых вынікаў. У той жа час LJ-суполкі, што лучаць зацікаўленых у розных «прыемных справах», з’яўляюцца значна больш прывабнымі і значна менш палітызаванымі, напрыклад суполкі аматараў лазні ці піва (LJсуполка «by _ banya», LJ-суполка «by _ beer»). А суполкі, якія закранаюць пытанні сэксуальнасці і наўпрост сэксу, увогуле б’юць рэкорды па колькасці ўдзельнікаў.

Зразумела, што за межамі LJ таксама існуюць беларускія блогі, размешчаныя на іншых пляцоўках і вэб-сэрвісах, вакол якіх ствараюцца і супольнасці. Аднак іх уплыў, як і прывабнасць для карыстальнікаў, пакуль яшчэ мінімальныя.

Беларускія спробы блог-сэрвісаў (www.blog.

inf.by www.blogs.tut.by) вельмі стрыманыя што да да палітызацыі ўласнай інфармацыйнай прасторы: іх рубрыкатары ці каталогі прапануюць усялякія радасці жыцця на кожны густ, але ж тэма палітыкі, выбараў адносяцца да непажаданай інфармацыі. Хоць дырэктыўнай забароны наконт гэтага няма. Значна больш прывабнымі падаюцца блогі пра «ўсё адразу» ці пра «мяняю каханую». Дарэчы, названыя сістэмы, на жаль, не прадугледжваюць стварэння суполак, а абмяжоўваюцца толькі прыватнымі дзённікамі.

Іншыя сэрвісы (http: // www.blogs.mail.ru, http: // www.liveinternet.ru / top / community), арыентаваныя на расейскую аўдыторыю, значна менш цікавыя для беларускіх карыстальнікаў. Суполак, якія тычыліся мясцовых выбараў 14 студзеня, тут адшукаць таксама не ўдалося.

Яшчэ засталіся інтэрнэт-праекты, што існуюць асобна ад буйных блог-сэвісаў і прэтэндуюць на статус гарадской суполкі ці блога. На іх варта спыніцца больш падрабязна. Да такіх сэрвісаў можна аднесці як шматлікія дробныя прыватныя праекты накшталт http: // borisov-e.info, дзе амаль нічога, акрамя спасылак на навіны з іншых крыніц пра выбары ў мясцовыя саветы, не было.

Значна больш грунтоўным падаецца «Гарадзенскі блог» (http: // s13.ru / ), які мае нават асобную рубрыку — выбары. Аднак і тут выбары не сталі мабілізацыйным момантам, хутчэй — наадварот:

«Вроде как сегодня выборы депутатов местных советов, и в то же время этих выборов нет. Я сегодня специально на выборы не пошел, и на это есть свои причины, несмотря на то, что 41% животноводов и механизаторов местного СПК “Вертелишки — Гродно” проголосовали досрочно » («Гарадзенскі блог», 14.01.2007).

Папярэдняй інфармацыі таксама не было.

Замест яе, як і належыць блогу, прысутнічала шмат асабістых уражанняў пра тое, што адбываецца навокал. Гэтыя эмоцыі і складаюць падмурак для далейшых перажыванняў палітычнага працэсу. Далучанасць да выбарчай кампаніі з’яўляецца цікавым і карысным досведам для непасрэдных удзельнікаў, але ж ўспрымаецца амаль бессэнсоўным для ўсіх астатніх, хто не прымае актыўнага ўдзелу ў працэсе: «Калі казаць сур’ёзна пра гэтыя выбары: “Гэта быў новы досвед — досвед працы ў недататалітарнай дзяржаве!” А цяпер музычная паўза:

У засраным пад’ездзе павыбіты шыбы Сусед насупраць п’е трэці тыдзень Яго дзеці не ходзяць у школу Там сёння праходзяць ВЫБАРЫ!» («Гарадзенскі блог», 16.01.2007) Яшчэ адзін гарадскі блог — «Народныя навіны Віцебска» (http: // news.vitebsk.cc) — ідэнтыфікуе сябе як штодзённая непадцэнзурная інтэрактыўная газета ці блог. Аднак у дадзеным выпадку слядоў суполкі знайсці не давялося.

Верагодней за ўсё, што паняцце «блог» тут выкарыстанае як «гламурное словечко». Сайт прапаноўваў як уласную інфармацыю аб тым, што адбываецца вакол выбараў на Віцебшчыне, так і інфармацыю з іншых крыніц (БелаПАН, радыё «Свабода»). Але звесткі патрапляюць на сайт толькі пасля рэдактарскіх правак, што не дазваляе казаць пра роўнасць і адсутнасць іерархіі ў падачы інфармацыі. Звычайна тэксты — гэта «нібыта» газетныя артыкулы: «Па папярэдніх дадзеных ЦВК, яўка выбаршчыкаў на выбары ў мясцовыя Саветы ў цэлым па краіне склала 79%. Абсалютны рэкорд устанавіла Віцебшчына: у нашай вобласці прагаласавала 90,4% грамадзян, надзеленых правам голасу. У датэрміновым галасаванні (з Аляксей Крывалап. LiveJournal і раённая газета ў кантэксце выбараў — 2007 62 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 9 па 13 студзеня) у Віцебскай вобласці прынялі ўдзел 28,6% грамадзян. Такім чынам, яўка ў дзень асноўнага галасавання ў нашым рэгіёне склала 61,8%. Пра тое, што выбары на Віцебшчыне адбыліся, можна было ўжо казаць у 12 гадзін дня 14 студзеня. Да гэтага часу ў вобласці выбарчыя ўчасткі наведала амаль палова выбаршчыкаў — 48,7%» (Народныя навіны.., 15.01.2007).

Адначасова інтэрнэт-прастора дазваляе стварыць асабістую віртуальную прастору ўласнай свабоды — часовы прытулак для жадаючых збегчы ад «рэальнасці». Напрыклад, можна арганізаваць віртуальную дзяржаву: «Сообщество виртуального государства “Своя страна” — это объединение белорусских пользователей Интернета для создания альтернативного виртуального государства существующему. Виртуальное государство Беларуси — движение за национальное самоопределение…» ( LJ-суполка «Своя страна») .

Але ж ёсць досыць вялікая верагоднасць так і застацца ў гэтым часовым прытулку назаўсёды… IV. Дыназаўры ў сеціве Пакуль блогасфера ўспрымаецца як яшчэ адна кафедра ці высокая трыбуна, з якой магчыма звяртацца да «народа», вітаць увесь свет ці абвяшчаць «2-дневный всебелорусский флэшмоб в Интернете» (LJ академика Александра Войтовича, 09.01.2007). Ці нават звяртацца да ўсіх удзельнікаў LJ:

«Обращение к участникам Живого Журнала (ЖЖ) Уважаемые участники сообщества ЖЖ, а также посетители моей страницы. После многочисленных просьб, которые поступали ко мне с Вашей стороны, а также в целях налаживания прямого общения и диалога с Вами, я принял решение завести свою страничку в Живом Журнале Интернета. Несмотря на то, что у меня есть свой Интернет сайт (http: // www.voitovich.com), я считаю, что настала необходимость более активного диалога с обществом. Я призываю всех сторонников перемен в Беларуси, используя Интернет, присоединяться к активному диалогу о ситуации в Беларуси и вместе вырабатывать решения по ее изменению. Создавайте свои страницы в Живом Журнале, приглашайте своих друзей к диалогу».

(LJ академика Александра Войтовича, 06.01.2007) Дарэчы, пошук дыназаўраў у сеціве можа прывесці да вельмі парадаксальных высноваў. Пакуль у галовах карыстальнікаў не сфармавалася ўяўленне пра тое, што новыя тэхналогіі прагнуць новых культурных формаў, Інтэрнэт успрымаецца як вялікая, з безліччу колькасцю старонак, газета. Дзіўна чытаць навіны пра тое, што вось і яшчэ адзін з беларускіх палітыкаў прыняў рашэнне і згадзіўся стаць блогерам. Ім усё роўна вельмі складана будзе змагацца за ўвагу карыстальнікаў з галоўным беларускім сеткавым дзеннікам — афіцыйным інтэрнэт-парталам прэзідэнта www.president.gov.by. Зразумела, што афіцыйныя сайты дзяржаўных чыноўнікаў не могуць успрымацца як шараговыя блогі, аднак у гэтым выпадку (як ні дзіўна) марудныя і традыцыйныя дзяржаўныя інфармацыйныя праекты вельмі хутка адрэагавалі на з’яўленне новых магчымасцяў для камунікацыі. На дадзены блог працуюць амаль што ўсе дзяржаўныя медыі — і друкаваныя, і электронныя. У гэтым сэнсе дзяржаўнае тэлебачанне і большасць афіцыйных друкаваных выданняў ужо некалькі гадоў існуюць у рэжыме дзённіка прэзідэнта. Дарэчы, цішыня ў інтэрнэт-прасторы падчас выбараў можа быць інтэпрэтаваная як стабільнасць, альбо як «цішыня» на балоце (гл. падрабязней: Любімаў).

V. Высновы Зараз падаецца магчымым неяк падсумаваць усё сказанае і крытычна паглядзець на тое, што сталася з першапачатковай гіпотэзай. Параўнанне блогерскіх суполак з аўдыторыяй раённых выданняў выявілася непаспяховым. Як, дарэчы, і спробы аб’яднаць людзей у віртуальнай прасторы на падставе фізічнай (геаграфічнай) блізкасці offline. Наша меркаванне пра тое, што існуе прынцыповае адрозненне роляў, якія іграюць удзельнікі названых суполак on-line і off-line, пацвердзілася, як і меркаванне адносна істотнасці зваротнай сувязі і ўдзелу аўдыторыі ў стварэнні зместу блогаў ці суполак, калі мяжа паміж аўтарамі і чытачамі становіцца амаль нябачнай, а традыцыйнага для медыяў падзелу на аўтараў і чытачоў больш не існуе.

Выбары — 2007 63 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Аляксей Крывалап. LiveJournal і раённая газета ў кантэксце выбараў — 2007 Літаратура 1. Андерсон Б. Воображаемые сообщества. Размышляя об истоках и распространении национализма / Пер. с англ. В.

Николаева; Вступ. ст. С. Баньковской. — Москва: Канон-пресс-Ц, Кучково поле, 2001.

2. Вербицкий М. LJ: конец эпохи // «Русский журнал», 06 июля 2005, www.russ.ru / politics / docs / lj_konec_epohi 3. Любімаў С. Балота, гісторыя і проза Беларусі // Палітычная сфера. 2007. № 8.

4. Мельянцоў Дз. Спантанныя групы ў паслявыбарчы перыяд // Палітычная сфера. 2006. № 7.

5. Сивуха С. Социальная сеть // Социология: Энциклопедия. — Минск: Книжный дом, 2003.

6. Шейхетов С., Ефимов К., Безденежны И. Это наша молодеЖЖь // Русский репортер, 2007. № 8(8), 12 июля 2007, http: // www.expert.ru / printissues / russian_reporter / 2007 / 08 / nasha_molodezh / 7. Навіны Старадарожчыны. 16.11.2006. № 199.

8. Навіны Старадарожчыны. 9.12.2006. № 215—217.

9. Навіны Старадарожчыны. 14.12.2006. № 219.

10. Навіны Старадарожчыны. 21.12.2006. № 224—226.

11. Навіны Старадарожчыны. 23.12.2006. № 227—229.

12. Навіны Старадарожчыны. 6.01.2007. № 2—3.

13. Навіны Старадарожчыны. 9.01.2007. № 4.

14. Навіны Старадарожчыны. 11.01.2007. № 5.

15. Навіны Старадарожчыны. 13.01.2007. № 6—7.

16. Навіны Старадарожчыны. 16.01.2007. № 8.

17. Навіны Старадарожчыны. 18.01.2007. № 9—10.

Інтэрнэт-рэсурсы 1. «Интернет-активность вновь как в марте 2006-го (дадзенныя інтэрнэт-сэрвіса Акавіта (akavita.by) // http: // www.habrahabr.ru / blog / bynet / 4715.html 2. Інтэрнэт-праект «Следопыт.LJ» // http: // pathfinder.net.ru / 3. LJ-суполка руху «За Свабоду!» // http: // community.livejournal.com / zasvabodu / 4. LJ-суполка «by_politics» // http: // community.livejournal.com / by_politics / 5. LJ-суполка «by_vybary2006http: // community.livejournal.com / by_vybary2006 / 6. Изучая результаты выборов, 22.01.2007 // http: // community.livejournal.com / by_politics / 268381.html 7. 2006-ты год мінуў, 17.01.2007 // http: // community.livejournal.com / by_vybary2006 / 346479.html 8. LJ-суполка «grodno» // http: // community.livejournal.com / grodno / 9. LJ-суполка «vitebsk_by» // http: // community.livejournal.com / vitebsk_by / 10. LJ-суполка «mahiliou» // http: // community.livejournal.com / mahiliou / 11. Ці ведаеце Вы кандыдатаў у сваёй выбарчай акрузе? (апытанне), 09.01.2007 // http: // community.livejournal.com / mahiliou / 79202.html 12. LJ-суполка «minsk_by» // http: // community.livejournal.com / minsk_by / 13. LJ-суполка «Брест выбирает!» // http: // community.livejournal.com / brest_vybiraet / 14. LJ-суполка «by_banya» http: // community.livejournal.com / by_banya / 15. LJ-суполка «by_beer» http: // community.livejournal.com / by_beer / 16. http: // www.blogs.mail.ru і http: // www.liveinternet.ru / top / community / 17. «Гарадзенскі блог» // http: // s13.ru / 18. 14 января — отличная погода, выборы, 14.01.2007 // «Гарадзенскі блог», http: // s13.ru / archives / 589 19. Выбары бяз выбару, 16.01.2007 // «Гарадзенскі блог», http: // s13.ru / archives / 603 20. «Народныя навіны Віцебска» // http: // news.vitebsk.cc 21. Ільіна Я. Віцебшчына выбілася на выбарах у лідэры // «Народныя навіны Віцебска», 15.01.2007, http: // news.vitebsk.cc / 2007 / 01 / 15 / vitsebshchyina-vyibilasya-na-vyibarah-u-lideryi / #more-996 22. LJ-суполка «Своя страна» // http: // community.livejournal.com / svoya_strana / 23. Войтович А. Внимание всем! Объявляю 2-х дневный всебелорусский флэш-моб в Интернете // LJ академика Александра Войтовича, http: // voitovich-a.livejournal.com / 3167.html Войтович А. Обращение к участникам Живого Журнала (ЖЖ) // LJ академика Александра Войтовича, http: // voitovicha.livejournal.com / 677.html Дзяржаўныя раённыя выданні маюць досыць істотны патэнцыял для ўтварэння лакальных інтэрнэт-рэсурсаў, але ж не суполак. Выбарчая кампанія дэпутатаў у мясцовыя саветы была ўвогуле амаль не заўважаная з боку лакальных супольнасцяў у сеціве. Яны не былі здольныя выйсці з віртуальнай прасторы, што яшчэ раз пацвердзіла тэзіс пра тое, што сучасныя тэхналогіі не аб’ядноўваюць, а падзяляюць людзей.

Мабілізацыйныя практыкі і мабілізацыйны патэнцыял сеткавых структур не выкарыстоўваліся падчас выбарчай кампаніі. Адсутнічае ўяўленне пра новыя магчымасці сучасных тэхналогій камунікацыі. Усё застаецца на ўзроўні ўлётак і «самвыдату», электроннага «самвыдату».