Часопіс “Палітычная сфера”

Тэндэнцыі ў рэгіянальных элітах Беларусі (па выніках мясцовых выбараў 1999, 2003, 2007 гадоў)

Андрэй Казакевіч · 2007

40 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Андрэй Казакевіч Тэндэнцыі ў рэгіянальных элітах Беларусі (па выніках мясцовых выбараў 1999, 2003, 2007 гадоў) 1 Abstract.

У артыкуле разгледжаны тэндэнцыі ў рэгіянальных элітах Беларусі на падставе аналізу складу абласных саветаў дэпутатаў па выніках выбараў 1999, 2003 і 2007 гадоў. Звяртаецца ўвага на валіднасць аналізу рэгіянальных элітаў праз вывучэнне дэпутацкага корпусу абласных саветаў, узроўню выбарчае дысцыпліны мясцовых выканкамаў на лакальных выбарах. Акрамя гэтага, даследаваны партыйнае прадстаўніцтва ў абласных саветах, узроставая і гендэрная структура дэпутацкага корпусу, асаблівасці тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і г. д.

Ключавыя словы: мясцовыя выбары, мясцовыя выбары ў Беларусі, выбары 1999, 2003, 2007 гадоў, рэгіянальныя эліты, партыі, партыйная сістэма, узроставая і гендэрная структура дэпутацкага корпусу.

1 Гэтым тэкстам прадстаўлены вынікі даследавання, праведзенага Цэнтрам палітычнага аналізу пры часопісе «Палітычная сфера» ў траўні — жніўні 2007 года.

Рэгіянальныя эліты, іх арганізацыя, уплыў і сам факт іх існавання да гэтага часу з’яўляецца дыскусійным пытаннем беларускае палітычнае навукі. Адны даследчыкі прызнаюць наяўнасць рэгіянальных патранажных структураў і элітных групаў, але звычайна падкрэсліваюць іх няўстойлівы характар. Другія — больш увагі аддаюць функцыянальным лабісцкім / кланавым групам (сілавыя структуры, прамысловае, сельскагаспадарчае лобі), падзел на якія мае агульнанацыянальны характар і, такім чынам, не ўтварае палітычнае (і нават эканамічнае) цэласнасці на рэгіянальным узроўні. Пры гэтым большасць аналітыкаў ігнаруе рэгіянальныя супольнасці, у якасці галоўнага аргумента звычайна называюцца высокая ступень цэнтралізацыі бюракратычнае сістэмы, дастаткова частыя інтэрвенцыі цэнтра ў справы рэгіёнаў, разнастайныя формы палітычнае і эканамічнае залежнасці. Тым не менш назіранне за працэсамі ў рэгіянальных цэнтрах улады падаецца даволі важным для адчування палітычных працэсаў і траекторыі магчымае трансфармацыі палітычнага рэжыму сучаснае Беларусі.

На нашу думку, рэгіянальныя эліты і кланавыя групы з’яўляюцца ўстойлівымі структурамі.

Яны моцна звязаны з рэпрэзентацыяй мясцовых інтарэсаў і валодаюць адносна высокім сацыяльным (і эканамічным) капіталам. Усё гэта дазваляе разглядаць іх як доўгатэрміновых удзельнікаў палітычных працэсаў.

Аднак веды пра сучасныя рэгіянальныя эліты Беларусі сур’ёзна абмежаваны праз практычна поўную адсутнасць колькасных даследаванняў, а таксама сістэматызаванай эмпірычнай базы. Значная частка высноваў пра палітычныя і адміністрацыйныя працэсы ў рэгіёнах Беларусі мае характар інтуіцыйных ацэнак, з усімі перавагамі і хібамі. У такіх умовах падаецца дастаткова важным назапашванне колькасных дадзеных пра рэгіянальныя палітычныя і адміністрацыйныя працэсы, каб ацэнкі насілі больш сістэмны і легітымны характар.

I. Метадалагічная частка Галоўнай перашкодаю для аналізу элітаў з’яўляецца іх непразрыстасць, няпэўнасць структуры © ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА ISSN 18193625 № 9, 2007 41 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 2 У прыватнасці, П. Натчык адзначае, што безальтэрнатыўных акругаў падчас выбараў 1999 года было 32 (Натчык, 2003: 22), паводле нашых падлікаў, такіх акругаў было 35. Прычым мы, здаецца, вялі падлікі па агульных крыніцах.

Безальтэрнатыўныя акругі ў Магілёўскай вобласці на выбарах — 1999: №№ 3—5, 8, 13, 20, 23, 28, 31—39, 42—55, 57—60. Акрамя гэтага, ёсць згадкі пра тое, што з безальтэрнатыўных кандыдатаў толькі адзін не належаў да дырэктарскага корпусу, але такіх было, відавочна, болей (№ 23 — лекар, № 34 — намеснік старшыні выканкама, № 35— старшыня раённага Савета дэпутатаў).

і палітычнае аўтаноміі ва ўмовах аўтарытарнае палітычнае сістэмы. Пры гэтым мы не схільны перабольшваць глыбіню кадравае палітыкі цэнтра.

Найчасцей пераразмеркаванне кадраў па рэгіёнах тычыцца толькі вышэйшага бюракратычнага апарату, на сярэднім узроўні значнага перамяшчэння не назіраецца. Улічваючы высокую ступень непразрыстасці, мы выбралі для аналізу адзіную адносна адкрытую частку рэгіянальнае эліты, прыдатную для статыстычнага аналізу, — склад мясцовых саветаў дэпутатаў абласнога ўзроўню па выніках выбараў 1999, 2003 і 2007 гадоў.

Відавочная перавага дадзенага аб’екта даследавання — у адноснай даступнасці інфармацыі.

Вынікі выбараў у саветы друкуюцца ў мясцовай прэсе разам з кароткімі біяграфічнымі звесткамі кожнага дэпутата, што дае магчымасць аналізаваць сацыяльныя і палітычныя параметры дэпутацкага корпусу. Пры гэтым мы прызнаем, што найбольш даступны аб’ект — не значыць найбольш істотны, але ён таксама можа дэманстраваць важныя тэндэнцыі ў рэгіянальных асяродках улады. Адназначна ахарактарызаваць статус абласных саветаў у сістэме сучаснае ўлады цяжка, тым не менш аналіз іх складу не дазваляе зрабіць выснову пра іх фармальнасць.

90% дэпутацкага корпусу абласных саветаў прадстаўлены асобамі, якія займаюць кіроўчыя пасады. Больш за тое, назіраецца тэндэнцыя росту колькасці статусных асобаў, з’яўляюцца асобныя элементы «алігархізацыі» складу. Узрост абсалютнай большасці дэпутатаў ад 40 да 60 гадоў — век найбольшых кар’ерных і палітычных дасягненняў.

«Моладзь» і пенсіянеры ўтвараюць нязначную групу. Пераважная большасць дэпутатаў жыве ў абласным цэнтры і буйных гарадах, у той час як прадстаўніцтва сельскіх жыхароў і малых гарадоў маргіналізаванае. Гэта, як і іншыя факты, дазваляе разглядаць мясцовыя саветы як важную крыніцу інфармацыі пра рэгіянальныя элітныя групы, хоць да такіх звестак, пакуль яны не падмацаваныя дадатковымі даследаваннямі, варта ставіцца асцярожна.

Лічбы, прыведзеныя ў артыкуле, атрыманы ў выніку аналізу адкрытых крыніцаў інфармацыі, таму іх магчыма нанава праверыць. Збор і аналіз інфармацыі, а таксама падлікі былі звязаныя з пэўнымі праблемамі тэхнічнага і метадалагічнага характару. Вынікі пераправяраліся, але, тым не менш, яны могуць мець нязначныя памылкі, якія, аднак, не павінны істотна ўплываць на высновы і колькасныя суадносіны. Вынікі падлікаў прыводзяцца поўнасцю, выкладаецца таксама метадалогія падлікаў. Усё гэта павінна спрыяць ліквідацыі магчымых недакладнасцяў статыстычнага і метадалагічнага характару з боку іншых даследчыкаў.

Акрамя інфармацыі, змешчанай у рэгіянальнай прэсе, вынікі выбараў таксама ўтрымліваюцца ў афіцыйнай інфармацыі Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, а таксама аналітычных выданнях, прысвечаных асобным выбарчым кампаніям. Пры гэтым вынікі выбараў 1999, 2003 і 2007 гадоў маюць розны ўзровень аналітычнай і інфармацыйнай рэпрэзентацыі: найбольш асветленая кампанія 2003 года, найменш — 1999-га.

Вынікі выбараў — 1999 разглядаюцца ў кнізе П. Натчыка (Натчык, 2003). Невялікі раздзел прысвечаны разгляду кантэксту выбарчае кампаніі, працэсу вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў, складу кандыдатаў і інш. Гэты раздзел — першая спроба і статыстычнага аналізу вынікаў мясцовых выбараў, таму яго матэрыял цікавы і карысны. Але, на жаль, прадстаўленая інфармацыя няпоўная.

Прыведзеныя лічбы тычацца пераважна кандыдатаў, а не абраных дэпутатаў. Нягледзячы на выснову, што склад кандыдатаў адпавядаў складу кандыдатаў [Натчык 2003: 24], патрабуецца колькаснае вымярэнне. Інфармацыя прадстаўлена толькі па некалькіх рэгіёнах — галоўным чынам, па Магілёўскай і Гомельскай абласцях, прычым корпус кандыдатаў аналізуецца толькі па адным крытэры сацыяльнага статусу. Дарэчы, гэтая першая спроба статыстычнага аналізу паказвае, колькі складнасцяў ён ставіць перад даследчыкам 1 .

Аналіз вынікаў выбараў 2003 года праведзены ў двух аналітычных тэкстах (Екадумава, 2003;

Выбары..., 2003). Апошняе выданне прысвечана аналізу пераважна выбарчага працэсу і парушэнням падчас яго заканадаўства і непасрэдна не тычыцца аналізу вынікаў выбараў. У тэксце І. ЕкаАндрэй Казакевіч. Тэндэнцыі ў рэгіянальных элітах Беларусі 42 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Табліца 1. Колькасць абраных дэпутатаў абласных саветаў (I і II туры, без давыбраў).

думавай практычна няма аналізу абранага дэпутацкага корпусу, асноўная ўвага аддаецца ходу выбараў, складу кандыдатаў, удзелу і г. д. па ўсёй краіне і асобных акругах, але ход і вынікі выбараў на ўзроўні абласных саветаў не дэталізаваны.

Афіцыйныя дадзеныя Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, прадстаўленыя найперш на афіцыйным сайце, утрымліваюць карысную інфармацыю па даследаванні дэпутацкага корпусу абласных саветаў, але іх галоўны недахоп — недастатковая дэталізацыя вынікаў выбараў, што без дадатковага вывучэння сітуацыі робіць аналіз складаным. Вынікі выбараў 1999 года, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе, не маюць дэталізацыі ў адносінах абласных саветаў і іх складу. Найбольш дэталізаванай з’яўляецца інфармацыя, прадстаўленая па выніках выбараў 2003 года. Паведамленні Цэнтральнае камісіі ўтрымліваюць звесткі пра вынікі выбараў, у тым ліку і пра колькасць акругаў, пра тое, дзе адбыўся другі тур і дзе выбары не адбыліся. Таксама выкладзены склад дэпутацкага корпусу (па выніках першага і другога тураў) з пазначэннем колькасці жанчын, моладзі да 30 гадоў, асоб, якія раней былі дэпутатамі, сферы занятасці, партыйнасці. Але гэтая інфармацыя не дэталізаваная па асобных абласцях, таму яна не дастатковая для мэтаў нашага аналізу. Звесткі, прадстаўленыя па выніках выбараў 2007 года, яшчэ больш абмежаваныя і такой дэталізацыі па дэпутатах абласных саветаў не маюць.

ІІ. Вымярэнне выбарчае «дысцыпліны» Характар выбарчага працэсу непасрэдна не тычыцца аналізу складу абласных саветаў, але адлюстроўвае асаблівасці палітычнай працы ў рэгіёнах Беларусі, што можа быць карысным для разумення ўласцівасцяў эліты.

Пад выбарчай дысцыплінай у аўтарытарнай сістэме Беларусі будзем разумець тое, наколькі зладжана і эфектыўна (з пункту гледжання ўлады) працавала выбарчая машына ў кожным рэгіёне, іншымі словамі, як адміністрацыі рэгіёнаў падыходзяць да выбараў, дапускаюць самаарганізацыю ці проста наколькі жорсткім з’яўляецца адміністрацыйны кантроль за палітычным полем.

Пры аналізе выбарчае дысцыпліны выкарыстаны наступныя крытэры: колькасць абраных дэпутатаў (без давыбараў), практыка другога тура, узровень канкурэнцыі ў выбарчых акругах. Трэба адзначыць, што з далейшай кансалідацыяй аўтарытарнага рэжыму дысцыпліна ўзрастае, прычым настолькі, што пэўныя крытэры дасягаюць свайго максімуму (100% абранне дэпутатаў, адмена другога тура), што ў перспектыве робіць параўнальны аналіз дысцыпліны немагчымым.

З 1999 года практычна ва ўсіх выбарчых акругах абласцей выбары завяршаліся абраннем дэпутатаў. У 1999, 2003 годах па выніках першага і другога тураў сфармавалася 94—96% дэпутацкага корпусу, такім чынам, была пераадоленая праблема фармавання саветаў, якая ўзнікла на выбарах 1995 года. У 2007 годзе гэты паказчык дасягнуў свайго магчымага максімуму — 100% па ўсіх абласцях (гл. табліцу 1 ).

Аналіз выбараў 1999 і 2003 гадоў сведчыць, што самы нізкі ўзровень выбарчае дысцыпліны дэманстравала Віцебская вобласць (86,7%; 91,7% — усяго 13 неабраных дэпутатаў). Прамежкавую пазіцыю займаюць Менская і Берасцейская вобласці (па 7). Высокую дысцыпліну паказалі Магілёўская, Гомельская і Гарадзенская (па 4 неабраных дэпутаты за 1999 і 2003 гг.).

Выбары — 2007 1999 2003 2007 Колькасць неабраных дэпутатаў за 1999—2007 Берасцейская 55 91,7% 58 96,7% 60 (100%) 7 Віцебская 52 86,7% 55 91,7% 60 (100%) 13 Гарадзенская 59 98,3% 57 95% 60 (100%) 4 Гомельская 59 98,3% 57 95% 60 (100%) 4 Магілёўская 56 93,3% 60 100% 60 (100%) 4 Менская 56 93,3% 57 95% 60 (100%) 7 Усяго 337 93,6% 344 95,6% 360 (100%) 39 43 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Табліца 2. Практыка правядзення другога тура падчас мясцовых выбараў 1999, 2003, 2007 гадоў 3 .

Табліца 3. Колькасць безальтэрнатыўных акругаў падчас выбараў у абласныя саветы 1999—2007.

3 Першая лічба паказвае колькасць акругаў, дзе кандыдат быў абраны ў першым туры. Другая — колькасць акругаў, дзе праводзіўся другі тур.

Наступным крытэрам вымярэння выбарчае дысцыпліны з’яўляецца практыка другога тура і, адпаведна, тое, наколькі эфектыўна ў розных абласцях удавалася яго пазбегнуць, тым больш, што гэта было звязана з дадатковымі фінансавымі выдаткамі. Як вядома, другі тур быў ліквідаваны як працэдура ў 2007 годзе, таму аналізаваць можна толькі вынікі выбарчых кампаній 2003, 1999 гадоў. Найбольшая колькасць другіх тураў была праведзеная ў Гомельскай вобласці (27). Пры гэтым першыя пазіцыі Гомельскай вобласці звязаны не з устойлівасцю тэндэнцыі, а з «правалам» на выбарах у 1999 годзе, калі другі тур адбыўся ў 20 акругах. Другое месца па колькасці другіх тураў дэманструе Віцебская вобласць (22), прычым тут тэндэнцыя мела ўстойлівы характар.

Назіраўся нават рост іх колькасці з 1999 да 2003 года — гэта адзіны такі выпадак сярод абласцей.

Прамежкавую пазіцыю займаюць Менская і Берасцейская вобласці: тут другі тур выбараў дэпутатаў абласных саветаў праходзіў 14 і 13 разоў адпаведна. Найбольшую дысцыплінаванасць прадэманстравалі зноў Магілёўская і Гарадзенская вобласці (па 7, у іх самыя нізкія паказчыкі і ў 1999, і ў 2003 гг.; гл. табліцу 2 ).

Наступным крытэрам ацэнкі рэгіянальнае выбарчае дысцыпліны можа быць наяўнасць канкурэнцыі. У прыватнасці, пры параўнанні колькасці безальтэрнатыўных акругаў становіцца відавочным ўзровень палітычнага спаборніцтва на выбарах у абласныя саветы дэпутатаў. На жаль, інфармацыя тут няпоўная, таму высновы не могуць быць абсалютна дакладнымі. Падчас збору звестак для даследавання ў рэгіянальнай прэсе не ўдалося выявіць спісаў зарэгістраваных кандыдатаў па Менскай вобласці (1999, 2003 гг.), а таксама па Гомельскай (2007). Аднак наяўная інфармацыя дэманструе тэндэнцыі, які супадаюць з выяўленымі пры аналізе папярэдніх паказчыкаў. Лідэрам па колькасці безальтэрнатыўных акругаў выступае Гарадзенская вобласць (130 безальтэрнатыўных акругаў за 1999—2007 гг.), што яшчэ раз пацвярджае яе высокі ўзровень палітычнае дысцыпліны. Вобласць лідзіруе па яшчэ адным паказчыку — за вызначаны перыяд у ніводнай акрузе выбарчая канкурэнцыя не перавышала 4 кандыдатаў (для большасці астатніх абласцей такая тэндэнцыя з’яўляецца толькі з выбараў 2003 года) — і мае абсалютны рэкорд па ўдзельнай вазе безальтэрнатыўных акругаў (83,3%, 2003). Аўтсайдэрам па колькасці безальтэрнатыўных акругаў стала Віцебская вобласць (97), астатнія размясціліся недзе пасярэдзіне (110—114; гл. табліцу 3 ).

Падсумоўваючы аналіз узроўню выбарчае дысцыпліны, можна канстатаваць яе прадказальАндрэй Казакевіч. Тэндэнцыі ў рэгіянальных элітах Беларусі 1999 2003 2007 Колькасць акругаў, у якіх праходзіў другі тур 1999 — 2003 Берасцейская 43+13 55+3 60+0 16 Віцебская 42+10 43+12 60+0 22 Гарадзенская 54+5 55+2 60+0 7 Гомельская 39+20 50+7 60+0 27 Магілёўская 49+7 60+0 60+0 7 Менская 45+11 54+3 60+0 14 Усяго 272+66 317+27 360+0 93 1999 2003 2007 1999—2007 Берасцейская 25 41,7% 45 75% 40 66,7% 110 61,1% Віцебская 22 36,7% 28 46,7% 47 78,3% 97 53,9% Гарадзенская 40 66,7% 50 83,3% 40 66,7% 130 72,2% Магілёўская 35 58,3% 38 63,3% 41 68,3% 114 63,3% 44 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 ны рост ад выбараў да выбараў, а таксама некаторыя дастаткова выразныя рэгіянальныя адрозненні, якія патрабуюць свайго далейшага тлумачэння.

У 1999—2007 гадах падчас мясцовых выбараў найменшую выбарчую дысцыпліну дэманстравала Віцебская вобласць, і гэтая тэндэнцыя мела ўстойлівы характар. Найбольшую палітычную дысцыпліну паказалі Гарадзенская і, у меншай ступені, Магілёўская вобласці. Магчыма, такія адрозненні адлюстроўваюць розніцу ў падыходах рэгулявання палітычных працэсаў на рэгіянальным узроўні, а таксама стратэгіі палітычнай працы.

III. Партыі і партыйнае прадстаўніцтва Назіранне за партыйным прадстаўніцтвам, асабліва ва ўмовах дыскусіі пра магчымасць стварэння адзінае партыі ўлады ці пераходу да прапарцыйнае сістэмы, якія вядуцца ў кантэксце парламенцкіх выбараў 2008 года, можа быць цікавым. Партыйнае прадстаўніцтва ў мясцовых саветах абласнога ўзроўню цалкам адпавядае агульнанацыянальнай «беспартыйнай» палітычнай мадэлі. Прадстаўніцтва партыяў амаль ва ўсіх саветах было нязначнае, а само партыйнае прадстаўніцтва, як відаць, не мела істотнага палітычнага значэння. Пры гэтым у мясцовых саветах няма прадстаўніцтва апазіцыйных палітычных партыяў (акрамя ПКБ у 1999—2003 гг.), хоць, мы разумеем, яно магло мець латэнтны характар:

напрыклад, дэпутаты перад выбарамі выйшлі з партыяў ці па розных прычынах у іх не ўступалі, але падтрымлівалі трывалую сувязь з партыйнымі структурамі. На жаль, такія звесткі цяжка паддаюцца статыстычнаму аналізу, таму ў дадзеным тэксце аналізуецца толькі фармальнае партыйнае сяброўства.

Дэталёвы аналіз партыйнага прадстаўніцтва можа быць карысным для выяўлення палітычных тэндэнцый на рэгіянальным узроўні, а таксама для ўдакладнення механізмаў функцыянавання палітычнай (асабліва партыйнай) сістэмы Рэспублікі Беларусь. Асноўнай тэндэнцыяй 1999— 2007 гадоў стала няўхільнае зніжэнне партыйнае прысутнасці ў абласных саветах. Па выніках выбараў 1999 года прадстаўніцтва атрымалі чатыры партыйнае арганізацыі — Партыя камуністаў беларуская (ПКБ), Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), Аграрная партыя (АП), Беларуская патрыятычная партыя (БПП). У 2003 годзе колькасць партыяў склала таксама чатыры, але на мясцовых выбарах 2007 года толькі дзве партыйныя арганізацыі — КПБ і АП — атрымалі прадстаўніцтва. Пры гэтым падзенне колькасці дэпутатаў — сябраў партыі яшчэ больш паказальнае. У 1999 годзе ў абласных саветах такіх было 29 чалавек, у 2003-м колькасць скарацілася да 19, па выніках 2007-га засталося толькі 6. Прычым нават прадстаўніцтва КПБ (якую пэўныя беларускія аналітыкі схільныя разглядаць як магчымую базу для адзінае партыі) паступова скарачалася: 8 дэпутатаў у 1999 годзе, 6 — у 2003-м і толькі 5 — у 2007-м. Такі вынік крыху разыходзіцца з агульнанацыянальнай тэндэнцыяй росту прадстаўніцтва КПБ у мясцовых саветах рознага ўзроўню амаль у тры разы — з 107 да 299 (гл. падрабязней: Казакевіч, 2007).

Цікавым падаецца феномен АП, асабліва ў Гарадзенскай вобласці (магчыма, гэта адзіная вобласць, дзе захавалася арганізаванае сельскагаспадарчае лобі). У 1999 годзе партыя мела 6 дэпутатаў, якія былі размеркаваныя паміж трыма абласнымі саветамі (гарадзенскі, менскі і гомельскі). Па выніках выбараў 2003 года прадстаўніцтва АП звузілася да аднае Гарадзенскае вобласці, але пры тым партыі ўдалося правесці 8 чалавек, што склала 14% ад агульнага складу дэпутатаў. Гэта абсалютны рэкорд партыйнага прадстаўніцтва сярод усіх абласцей за 1999— 2007 гады. Наступная — Магілёўская вобласць:

па выніках кампаніі 1999 — 12,5%, але ў дадзеным выпадку былі прадстаўленыя дзве партыі ПКБ і КПБ. Пасля даволі паспяховага выніку ў 2007 годзе Аграрная партыя знізіла сваё прадстаўніцтва ў абласных саветах да аднаго дэпутата. Такія хістанні палітычнае рэпрэзентацыі, магчыма, адлюстроўваюць пэўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця беларускіх рэгіёнаў.

ПКБ — адзіная апазіцыйная партыя, якая мела прадстаўніцтва ў абласных саветах, прычым па колькасці дэпутатаў яна саступае толькі КПБ.

Асабліва паспяховым для гэтае партыі быў 1999 год (большая частка іншых апазіцыйных партыяў выбары праігнаравала альбо байкатавала). ПКБ здолела правесці 14 дэпутатаў, што значна перавышала вынікі іншых партыяў, і мела прадстаўніцтва ва ўсіх абласцях, акрамя Гарадзенскай. Па выніках выбараў — 2003 адбылося значнае скарачэнне прадстаўніцтва партыі да 2 чалавек (па адным у Гомельскай і Віцебскай абласцях). Ва ўмовах узмацнення аўтарытарнага рэжыму і шчыльнай інтэграцыі ПКБ у дэмакратычную кааВыбары — 2007 45 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Табліца 4. Партыйнае прадстаўніцтва ў абласных саветах па выніках выбараў 1999—2007 гадоў.

Табліца 5. Сябры партыяў у дэпутацкім корпусе дэпутатаў абласных саветаў 1999—2007 гадоў.

4 Па дзвюх асобах інфармацыя няпэўная.

ліцыю на выбарах 2007 года партыя не атрымала прадстаўніцтва ў абласных саветах.

Разгляд тэрытарыяльных асаблівасцяў партыйнае рэпрэзентацыі дэманструе пэўныя адрозненні паміж абласцямі на ўзроўні партыйнае актыўнасці. Самае ўстойлівае партыйнае прадстаўніцтва, з нейкіх прычынаў, назіралася ў Гомельскай вобласці: за 1999—2007 гады партыйнымі былі 15 дэпутатаў, пры гэтым былі прадстаўленыя ўсе чатыры партыі — КПБ, ПКБ, АП і БПП.

Наступнай — Гарадзенская вобласць: 12 дэпутатаў, але тут была прадстаўленая толькі адна Аграрная партыя. Устойлівае партыйнае прадстаўніцтва дэманструе Магілёўская вобласць (тут, як і ў Гомельскай, партыйныя дэпутаты абіраліся ва ўсіх выбарчых кампаніях). Найменшае партыйнае прадстаўніцтва было ўласціва Берасцейскай вобласці: за ўвесь перыяд 1999—2007 гадоў толькі тры дэпутаты прадстаўлялі КПБ і ПКБ (гл. т абліцы 4, 5 ).

Вынікі выбараў 1999, 2003, 2007 гадоў, хутчэй, сведчаць пра ўстойлівую тэндэнцыю заняпаду партыйных структураў. Прычым гэта тычыцца як партыяў, што традыцыйна падтрымліваюць уладу (КПБ, АП), так і партыяў апазіцыйных. Калі прадстаўніцтва КПБ толькі скарацілася, то АП, пасля відавочнага поспеху ў 2003 годзе, пасля выбараў — 2007 не мае прадстаўніцтва ў абласных саветах. Аналіз развіцця партыйных структураў, як адзначалася вышэй, можа быць цікавым у кантэксце дыскусіі пра стварэнне адзінае партыі ўлады ў Беларусі, а таксама пра вызначэнне логікі развіцця партыйнае сістэмы і адносінаў партыйных структураў з рэгіянальнымі элітамі. Паводле інтэрпрэтацыі дадзеных даследавання пэўнымі аналітыкамі, адбываецца канчатковая маргіналізацыя партыйных структураў, што расчышчае поле для стварэння адзінае партыйнае структуры. Калі такія дзеянні і мелі месца, то былі, відавочна, не сістэмныя. Прынамсі, адносна гэтага мы не маем дастатковых звестак.

Як відаць, дэградацыя партыйных структураў і іх аслабленне звязана з логікаю ўзаемадзеяння партыяў з рэгіянальнымі элітамі і бюракратычным апаратам. У адпаведнасці з сістэмаю ўлады, якая склалася пасля ўсталявання аўтарытарнаАндрэй Казакевіч. Тэндэнцыі ў рэгіянальных элітах Беларусі 1999 2003 2007 1999—2007 Берасцейская 2 (ПКБ) 3,6% 0 0 1(КПБ) 1,7% 3 Віцебская 2(ПКБ), 4(КПБ) 11,5% 1(ПКБ) 1(КПБ) 3,6% 0 0 8 Гарадзенская 3 (АП) 5,1% 8(АП) 14.0% АП(1) 1,7% 12 Гомельская 1 (КПБ), 3(ПКБ), 1(АП), 1( БПП) 10.2% 4(КПБ), 2(ПКБ), 1(БПП) 12,3% 2(КПБ) 3,3% 15 Магілёўская 3 (КПБ), 4(ПКБ) 12,5% 1(ПКБ) 1,7% 2(КПБ) 3,3% 10 Менская 4 3 (ПКБ), 2 (АП) 8,9% 1(КПБ) 1,8% 0 0 6 1999 2003 2007 1999—2007 Сябры партыяў 29 (8,6%) 19 (5,5%) 6 (1,7%) 54 (5,2%) Колькасць партыяў 4 4 2 4 ПКБ 14 4 0 18 КПБ 8 6 5 19 АП 6 8 1 15 БПП 1 1 0 2 46 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 5 На жаль, няма магчымасці ідэнтыфікаваць дату нараджэння ўсіх дэпутатаў, таму тут аналіз праводзіцца выключна на аснове дадзеных пра год нараджэння. Напрыклад, калі дэпутат нарадзіўся ў 1972 г., то для выбараў 2003 года ён улічваецца як асоба, якая дасягнула 31 года (катэгорыя 31—40). Калі год нараджэння 1973-і, то дэпутат патрапляе ў катэгорыю да 31 і г. д. У сувязі з гэтым дадзеныя падлікаў могуць крыху адрознівацца ад афіцыйных і, імаверна, з’яўляюцца не абсалютна дакладнымі, але, на нашу думку, усе магчымыя адхіленні маюць непрынцыповы характар.

га рэжыму, дамінуючыя пазіцыі ў рэгіянальнай палітыцы займае выканаўчая вертыкаль, астатнія органы выконваюць дапаможныя функцыі і падпарадкаваныя (фармальна ці рэальна) выканаўчым камітэтам. Партыі, у тым ліку тыя, якія традыцыйна падтрымліваюць уладу, падаюць прыклад аўтаномнае палітычнае структуры. Існаванне такой вертыкалі, па-першае, не супадае з логікай цэнтралізаванага палітычнага працэсу, па-другое, стварае інфраструктуру для стварэння карпаратыўнае супольнасці на небюракратычнай аснове. Ва ўсялякім выпадку існаванне паралельных выканаўчай вертыкалі палітычных структураў не з’яўляецца зручным для рэгіянальнае адміністрацыйнае эліты. Усё гэта прыводзіць да паступовага выцяснення партыяў з палітычнага працэсу.

У канкрэтных рэгіёнах сітуацыя можа быць рознаю (моцна ўплывае ступень інтэграцыі партыйных функцыянераў у рэгіянальную эліту ці лабіраванне з цэнтру), але агульная логіка і інтарэсы рэгіянальнае бюракратыі працуюць не на карысць партыяў. Цяжка знайсці функцыі, якія маглі б выконваць партыі для цэнтралізаванае выканаўчае вертыкалі, акрамя дэманстрацыі дэмакратычнасці, што не з’яўляецца прыярытэтам.

Змена сітуацыі магчыма толькі як ініцыятыва цэнтра, пры гэтым адміністрацыйныя эліты схільныя, хутчэй, супраціўляцца такім працэсам.

Увядзенне партыйных структураў будзе пагражаць палітычнаму status quo на рэгіянальным узроўні, калі толькі адміністрацыйныя і партыйныя структуры не будуць супадаць цалкам, што практычна забяспечыць даволі складана.

IV. Узроставая і гендэрная структура Узроставая і гендэрная структура мясцовых саветаў 1999—2007 гадоў спазнала пэўныя змены, якія падаюцца цікавымі пры стварэнні цэласнага ўяўлення пра палітычныя працэсы на рэгіянальным узроўні. Для аналізу ўзросту была выбраная наступная шкала: дэпутаты да 31 года, 31—40, 41—50, 51—60, 61—70 і 71 і старэйшыя 5 . Для нашага даследавання ўзрост і гендэр можа быць цікавым у трох важных аспектах.

Першы: вызначэнне ўзроўню мадэлявання складаў мясцовых саветаў (як вядома, нарматывы прадстаўніцтва, якія агучваліся ўладамі, закраналі ўзроставую і, яшчэ больш выразна, гендэрную структуру дэпутацкага корпусу).

Другі: вызначэнне сацыяльнага профілю дэпутатаў, напрыклад моладзь, сталыя людзі, пенсіянеры і г. д., што дазволіць зрабіць папярэднія высновы пра ступень фармальнасці саветаў і ступень падабенства іх рэгіянальным элітам (мы зыходзім з таго, што высокі паказчык моладзі — да 31 — ці пенсіянераў — мужчыны пасля 60 сведчыць пра фармальнасць прадстаўніцтва).

Трэці: разгляд гендэрнае структуры, што можа быць карысным для вывучэння асаблівасцяў палітычнай актыўнасці жанчын і іх прадстаўніцтва ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму.

Узроставая структура. Вывучэнне біяграфічных звестак дэпутатаў мясцовых саветаў паказвае, што даміноўнымі ўзроставымі групамі ў абласных саветах з’яўляюцца асобы 41— 50 і 51—60 гадоў, астатнія групы маюць дадатковае (31—40) ці маргінальнае (да 31, старэйшыя за 60) значэнне. Трэба падкрэсліць, што менавіта пазначаныя як даміноўныя ўзроставыя групы з’яўляюцца найбольш палітычна і эканамічна ўплывовымі і актыўнымі. Пры гэтым суадносіны паміж рознымі ўзроставымі групамі змяняліся ў 1999—2007 гадах часам радыкальным чынам.

Дэпутаты, маладзейшыя за 31 год, нягледзячы на асобныя палітычныя заявы, маюць адзінкавае прадстаўніцтва (звычайна савет мае 0 ці 1 дэпутата, маладзейшага за 31), прычым іх прадстаўніцтва ў 2003 годзе крыху ўзрастае, а ў 2007-м зноў падае. Ад гэтае мадэлі адступае толькі Магілёўская вобласць: яна мела ад 2 да 4 такіх дэпутатаў.

Дэпутаты 30—40 гадоў складаюць невялікую групу — каля 8—15% — без ясных тэндэнцый прадстаўніцтва. Частка абласцей дэманструе падзенне рэпрэзентацыі гэтае групы пасля 1999 года: Гомельская (крытычны спад), Берасцейская, Менская, Гарадзенская, Віцебская і Магілёўская вобласці дэманстравалі рост прадстаўніцтва дэпутатаў ва ўзросце 30—40 па выніках выбараў 2003 года і спад па выніках апошняе кампаніі, што можа быць дадатковым аргументам на каВыбары — 2007 47 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Удзельная вага ўзроставай групы 41—50, 1999—2007 гады .

Удзельная вага ўзроставай групы 51—60, 1999—2007 гады .

рысць тэзы , што пік мадэлявання складу мясцо вых саветаў прыпадае менавіта на 2003 год .

Структура абласных саветаў паказвае , што яна далёкая ад мадэлі герантакратыі і значнага прадстаўніцтва людзей пенсійнага ўзросту ў прынцыпе . Толькі два дэпутаты за ўвесь перыяд былі старэйшыя за 70 гадоў . Узроставая група 60—70 ( пенсійны ўзрост для мужчынаў ) такса ма з ’ яўляецца маргінальнай . Што нечакана , яна практычна такая самая маргінальная з пункту гледжання свайго прадстаўніцтва , як і « моладзь » да 31. Саветы , звычайна , маюць 0—2 дэпутатаў , старэйшых за 61 год . І толькі ў адным выпадку колькасць такіх дэпутатаў дасягнула 4 чалавек ( Віцебская вобласць , 2007 г .).

Што тычыцца асноўных узроставых групаў , то пік прадстаўніцтва дэпутатаў 40—50 гадоў прыпадае на 1999 год , калі яны становяцца дамі ноўнай групай : 63,6% ( гэта рэкорд за ўвесь пе рыяд ) — у Берасцейскай вобласці , 60,7% — у Менскай і Магілёўскай , 57,7% — у Віцебскай , 55,9% — у Гарадзенскай і толькі ў Гомельскай і 0 10 20 30 40 50 60 70 1999 2003 2007 Берасцейская Гарадзенская Гомельская Магілёўская Віцебская Менская 0,00 10,00 20,00 30,00 40,00 50,00 60,00 70,00 1999 2003 2007 Берасцейская Менская Віцебская Гарадзенская Гомельская Магілёўская 48 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Табліца 6. Узроставая структура дэпутацкага корпусу 1999—2007 гадоў (Берасцейскі абласны савет).

Табліца 7. Узроставая структура дэпутацкага корпусу 1999—2007 гадоў (Віцебскі абласны савет).

Табліца 8. Узроставая структура дэпутацкага корпусу 1999—2007 гадоў (Гарадзенскі абласны савет).

Табліца 9. Узроставая структура дэпутацкага корпусу 1999—2007 гадоў (Гомельскі абласны савет).

Табліца 10. Узроставая структура дэпутацкага корпусу 1999—2007 гадоў (Магілёўскі абласны савет).

вобласці менш за палову — 45,8%. Пры гэтым людзі ад 40 да 50 гадоў былі самай вялікай групай ва ўсіх без выключэння саветах. Ужо на наступныя выбары сітуацыя змянілася. Доля ўзроставае групы 40—50 зніжаецца па ўсіх абласцях. У шэрагу абласцей адбываецца крытычнае падзенне ў два і болей разоў: Берасцейская, Віцебская, Магілёўская — да 25—36%. У Гомельскай вобласці доля падае да 33% і толькі ў Гарадзенскай і Менскай зніжэнне было нязначным. Сінхронна расце прадстаўніцтва ўзроставае групы 50—60 (43—58%). Яна становіцца больВыбары — 2007 1999 2003 2007 1999 — 2007 да 31 0 1 0 1 31–40 8 (14,5%) 7 (12,1%) 7 (11,7%) 22 41–50 35 (63,6%) 18 (31%) 20 (33,3%) 73 51–60 12 (21,8%) 29 (50%) 32 (53,3%) 70 61–70 0 2 1 3 Болей 70 0 1 0 1 1999 2003 2007 1999 — 2007 да 31 0 1 1 2 31–40 8 (15,3%) 10 (18,2%) 6 (10,0%) 24 41–50 30 (57,7%) 14 (25,5%) 24 (40,0%) 68 51–60 13 (25,0%) 30 (54,5%) 25 (41,7%) 68 61–70 1 0 4 5 Болей 70 0 0 0 0 1999 2003 2007 1999 — 2007 да 31 0 2 1 3 31–40 5 (8,5%) 7 (12,3%) 4 (6,7%) 16 41–50 33 (55,9%) 28 (49,1%) 22 (36,7%) 83 51–60 21 (35,6%) 19 (33,3%) 31 (51,7%) 71 61–70 0 1 2 3 Болей 70 0 0 0 0 1999 2003 2007 1999 — 2007 да 31 1 0 0 1 31–40 10 (16,9%) 5 (8,8%) 3 (5,0%) 18 41–50 27 (45,8%) 19 (33,3%) 27 (45,0%) 73 51–60 19 (32,2%) 33 (57,9%) 28 (46,7%) 80 61–70 2 0 2 4 Болей 70 0 0 0 0 1999 2003 2007 1999 — 2007 да 31 2 4 2 8 31–40 2 (3,6%) 8 (13,3%) 5 (8,3%) 15 41–50 34 (60,7%) 22 (36,7%) 25 (41,7%) 81 51–60 17 (30,4%) 26 (43,3%) 27 (45,0%) 70 61–70 1 0 0 1 Болей 70 0 0 1 1 49 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Табліца 11. Узроставая структура дэпутацкага корпусу 1999—2007 гадоў (Менскі абласны савет).

Табліца 12. Узроставая структура дэпутацкага корпусу абласных саветаў 1999—2007 гадоў.

Табліца 13. Структура абласных саветаў па прыкмеце полу 1999—2007 гадоў.

Прадстаўніцтва жанчын (1999, 2003, 2007 гг.).

шасцю ў дзвюх абласцях і самай вялікай групаю яшчэ ў дзвюх. Па выніках наступных выбараў 2007 года сітуацыя ў асноўным стабілізуецца. Дэпутаты ва ўзросце ад 51 да 60 гадоў становяцца самай вялікай групаю ў пяці абласцях, з якіх у дзвюх складаюць большасць дэпутатаў. Толькі Менская вобласць дэманструе пэўнае адхіленне ад агульнае тэндэнцыі: тут маладзейшыя дэпутаты па выніках 2007 года склалі большасць (51,7%; гл. табліцы 6—12 ).

Гендэрны склад. У позні савецкі перыяд надавалася вялікае значэнне дэманстрацыя паАндрэй Казакевіч. Тэндэнцыі ў рэгіянальных элітах Беларусі 1999 2003 2007 1999 — 2007 да 31 1 1 2 4 31–40 7 (12,5%) 5 (8,8%) 5 (8,3%) 17 41–50 34 (60,7%) 31 (54,4%) 31 (51,7%) 96 51–60 13 (23,2%) 18 (31,6%) 20 (33,3%) 51 61–70 1 2 2 5 Болей 70 0 0 0 0 1999 2003 2007 1999 — 2007 да 31 4 9 6 19 31–40 40 42 30 112 41–50 193 132 149 474 51–60 95 155 163 413 61–70 5 5 11 21 Болей 70 0 1 1 2 1999 2003 2007 Мужчыны Жанчыны Мужчыны Жанчыны Мужчыны Жанчыны Берасцейская 50 5 (9,1%) 47 11 (19%) 51 9 (15%) Віцебская 49 3 (5,8%) 45 10 (18,2%) 54 6 (10%) Гарадзенская 54 5 (8,5%) 39 18 (31,6%) 52 8 (13,3%) Гомельская 52 7 (11,9%) 41 16 (28,1%) 47 13 (21,7%) Магілёўская 50 6 (12%) 42 18 (30%) 39 21 (35%) Менская 50 6 (10,7%) 46 11 (19,3%) 43 17 (28,3%) Усяго 305 32 (9,5%) 260 85 (24,7%) 286 74 (20,6%) Берасцейская Віцебская Гарадзенская Гомельская 0 5 10 15 20 25 30 35 1999 2003 2007 50 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Прадстаўніцтва жанчын (1999, 2003, 2007 гг.).

літычнае і сацыяльнае роўнасці жанчын і мужчын. Адным з вынікаў гэтае палітыкі было практычна роўнае прадстаўніцтва абодвух палоў у мясцовых саветах. Такія паказчыкі прадстаўніцтва дасягаліся даволі фармальна, таму не захаваліся пасля распаду савецкае палітычнае сістэмы. У 1990-я гады адбываецца радыкальны спад жаночага прадстаўніцтва ў палітычных органах, у тым ліку і ў мясцовых саветах, што можна назіраць у выніках выбараў — 1999. Ва ўмовах стабілізацыі аўтарытарнага рэжыму пасля 2000— 2001 гадоў гендэрнае прадстаўніцтва набыло характар нарматыўнага паказчыка, які задаваўся ўладамі, што паўплывала на вынікі выбараў 2003 года. Вынікам палітычнае інжынерыі стаў рост прадстаўніцтва жанчын у абласных саветах — іх колькасць павялічылася ў два з паловаю разы (з 9,5% да 24,7%). Гэты паказчык быў значна ніжэйшы за сярэдні па мясцовых саветах (44,4%) (Сведения о составе..., 2003), але ён дакладна адлюстроўваў агульную тэндэнцыю. Вынікі кампаніі 2007 года паказваюць адноснае аслабленне канструктывісцкіх тэндэнцыяў, што прывяло да пэўнага зніжэння прадстаўніцтва. Зніжэнне назіраецца ва ўсіх абласцях, у некаторых — у два і болей разоў (Гарадзенская). З агульнае тэндэнцыі выбіваецца толькі Магілёўская вобласць:

тут колькасць жанчын узрастае да 35%, што з’яўляецца рэкордам за ўвесь перыяд. Больш за тое, Магілёўская вобласць была лідэрам выраўноўвання гендэрнае дыспрапорцыі ва ўсіх выбарчых кампаніях 1999—2007 гадоў. Рост жаночага прадстаўніцтва таксама характэрны для Менскае вобласці. Найменшае жаночае прадстаўніцтва ва ўсіх выбарчых кампаніях дэманструе Віцебская вобласць.

V. Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва Цікавым аспектам сацыяльнае структуры дэпутатаў мясцовых саветаў з’яўляецца іх тэрытарыяльнае размеркаванне ў адпаведнасці з пастаянным месца жыхарства. Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва часта ігнаруецца аналітыкамі і даследчыкамі, але яно падаецца важным для разумення логікі рэгіянальных палітычных працэсаў. Беларускія ўлады звычайна заяўляюць пра збалансаваны і справядлівы характар палітычнага прадстаўніцтва, але гэты прынцып абсалютна не выконваецца на ўзроўні абласных саветаў, што ставіць пад пытанне ідэалагемы пра «блізкасць улады да народа».

Аналіз месца жыхарства дэпутатаў дэманструе цікавыя працэсы павелічэння прадстаўніцтва абласных цэнтраў і буйных гарадоў, пры гэтым прадстаўніцтва дэпутатаў, якія жывуць у малых гарадах і сельскай мясцовасці, маргінальныя для большасці абласцей. Дэпутаты ўсё меней з’яўляюцца мясцовымі і становяцца ўсё больш падобнымі не на прадстаўнікоў, але на куратараў выбарчых акругаў.

Выбары — 2007 0 5 10 15 20 25 30 35 40 1999 2003 2007 Магілёўская Менская 51 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Табліца 14. Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва 1999—2007 гадоў (Берасцейскі абласны савет).

* У дужках пазначана колькасць гарадоў.

Табліца 15. Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва 1999—2007 гадоў (Віцебскі абласны савет).

7 Гарады А — населеныя пункты, якія маюць у абласным савеце тры і болей прадстаўнікоў (напрыклад, Баранавічы, 2003). Раёны гарадоў А вылучаны ў асобную катэгорыю, каб адлюстраваць прыгарады такіх гарадоў, як Орша, Барысаў і г. д. Гарады В — населеныя пункты, у якіх жывуць 2 дэпутаты абласнога савета. Іншыя гарады і гарадскія пасёлкі — гарадскія населеныя пункты, якія маюць аднаго прадстаўніка.

Андрэй Казакевіч. Тэндэнцыі ў рэгіянальных элітах Беларусі 1999 2003 2007 Віцебск 24 46,2% 28 50,9% 31 51,7% Віцебскі раён 0 2 3 Гарады (А) 12(3) 23,1% 5(1) 9,1% 14 (3) 23,3% Раёны гарадоў (А) 1 3 2 Гарады (В) 2 3,8% 8 14,5% 0 0 Іншыя гарады і г. п. 7 3,5% 5 9,1% 5 8,3% Вёска 6 11,5% 4 7,3% 5 8,3% 1999 2003 2007 Берасце 20 36,4% 22 37,9% 18 30% Берасцейскі раён 2 2 3 Гарады (А 7 ) 10 (2*) 18,2% 11 (2) 19% 20 (4) 33,3% Раёны гарадоў (А) 3 5 0 Гарады (В) 4 (2) 7,3% 0 0 4 (2) 6,7% Іншыя гарады і г. п. 10 18,2% 10 17,2% 9 15% Вёска 6 10,9% 8 13,8% 6 10% Параўнанне дэмаграфічнага значэння і дэпутацкага прадстаўніцтва абласных цэнтраў, 2007 год.

80,0 70,0 60,0 50,0 40,0 30,0 20,0 10,0 0,0 Колькасць дэпутатаў % Колькасць жыхароў.

Менская Берасцейская Магілёўская Віцебская Гомельская Гарадзенская 52 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Табліца 19. Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва 1999—2007 гадоў (Менскі абласны савет).

Табліца 20. Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва ў абласных саветах 1999—2007 гадоў.

Табліца 18. Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва 1999—2007 гадоў (Магілёўскі абласны савет).

Выбары — 2007 1999 2003 2007 Магілёў 30 53,6% 32 53,3% 35 58,3% Магілёўскі раён 0 0 2 Гарады (А) Бабруйск 11 (1) 19,6% 11 (1) 18,3% 10 (1) 16,7% Раёны гарадоў (А) 0 0 0 Гарады (В) 2 3,6% 6(3) 10% 2 3,3% Іншыя гарады і г. п. 9 16,1% 7 11,7% 9 15% Вёска 4 7,1% 4 6,7% 2 3,3% 1999 2003 2007 Менск 11 19,6% 12 21,1% 13 21,7% Менскі раён 2 1 3 Гарады (А) 14(4) 25% 18(4) 31,8% 17 (4) 28,3% Раёны гарадоў (А) 0 1 5 Гарады (В) 6 10,7% 4 7% 6 10% Іншыя гарады і г. п. 15 26,8% 12 21,1% 10 16,7% Вёска 8 14,3% 9 15,8% 6 10% 1999 2003 2007 Абласныя цэнтры 134 39,8% 146 42,8% 169 46,9% Раёны абласных цэнтраў 10 11 16 Гарады (А) 69 20,5% 71 20,8% 81 22,5% Раёны гарадоў (А) 6 13 10 Гарады (В) 22 6,5% 24 7% 18 5% Іншыя гарады і г. п. 59 17,5% 45 13,2% 41 11,4% Вёска 37 11% 31 9,1% 25 6,9% Табліца 16. Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва 1999—2007 гадоў (Гарадзенскі абласны савет).

Табліца 17. Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва 1999—2007 гадоў (Гомельскі абласны савет).

1999 2003 2007 Гомель 27 45,8% 25 43,9% 40 66,7% Гомельскі раён 4 3 2 Гарады (А) 17 (5) 28,8% 14 (3) 24,6% 13(4) 21,7% Раёны гарадоў (А) 1 1 1 Гарады (В) 0 0 4 7% 2 3,3% Іншыя гарады і г. п. 7 11,9% 6 10,5% 2 3,3% Вёска 3 5,1% 4 7% 0 0 1999 2003 2007 Гародня 22 37,3% 29 50,9% 32 53,3% Гарадзенскі раён 2 3 3 Гарады (А) 5 (1) 8,5% 12 (4) 21,1% 7 (2) 11,7% Раёны гарадоў (А) 1 3 2 Гарады (В) 8 13,6% 2 3,5% 4 6,7% Іншыя гарады і г. п. 11 18,6% 6 10,5% 6 10% Вёска 10 16,9% 2 3,5% 6 10% 53 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 8 Адзін з дэпутатаў Гомельскага абласнога савета мае прапіску ў г. Мінску.

9 Тут і надалей дэмаграфічнае значэнне абласных цэнтраў падаецца па выніках нацыянальнага перапісу насельніцтва 1999 года.

Жыхары абласных цэнтраў складаюць большасць дэпутатаў ва ўсіх абласцях, акрамя Менскай і Берасцейскай. Прычым у нашых падліках у кола дэпутатаў цэнтра не ўключаюцца дэпутаты, якія жывуць у прыгарадзе, з прычыны цяжкасцяў у іх адназначнай ідэнтыфікацыі — як гарадскіх ці як вясковых жыхароў. У такім выпадку прадстаўніцтва рэгіянальных цэнтраў можа быць яшчэ на 2—7% вышэйшым.

Абсалютным лідэрам «цэнтралізацыі» па выніках выбараў 2007 года з’яўляецца Гомельская вобласць — 66,7%, 45,8% (1999), 43,9% (2003), гэта значыць, што 2 / 3 дэпутатаў жывуць і працуюць у Гомелі 8 , у той час як доля горада ў насельніцтве вобласці складае толькі 31,7% 9 . За Гомельскай са значным адставаннем ідзе Магілёўская вобласць — 58,3% (2007), 53,3% (2003) 53,6% (1999), дзе доля жыхароў Магілёва ў насельніцтве вобласці 30,8%. Гарадзенская вобласць мае больш сціплыя паказчыкі. Дынаміка росту прадстаўніцтва жыхароў Гародні ў абласным савеце выглядае наступным чынам — 35,6% (1999), 50,9% (2003), 53,3% (2007), прычым доля Гародні ў насельніцтве вобласці каля 27%. Замыкае шэраг Віцебская вобласць. Жыхары Віцебска ў Віцебскім абласным савеце мелі прадстаўніцтва 46,2% (1999), 50,9 (2003), 51,7 (2007) пры дэмаграфічнай вазе Віцебска 25,6%. Такім чынам, прадстаўніцтва жыхароў абласных цэнтраў па выніках выбараў 2007 года звычайна ўдвая пераўзыходзіць іх дэмаграфічную вагу. З гэтае тэндэнцыі, па зразумелых прычынах, выпадае Менская вобласць, але і тут жыхары сталіцы Беларусі складаюць 19—22% ад агульнага складу Андрэй Казакевіч. Тэндэнцыі ў рэгіянальных элітах Беларусі Дынаміка прадстаўніцтва жыхароў абласных цэнтраў у абласных саветах, 1999—2007 гады.

Табліца 21. Колькасць гарадскіх населеных пунктаў (разам з гарадскімі пасёлкамі), прадстаўленых у абласных саветах.

1999 2003 2007 Берасцейская 15 12 16 Віцебская 13 11 9 Гарадзенская 17 12 11 Гомельская 13 12 8 Магілёўская 12 12 12 Менская 23 19 18 Цалкам 93 78 74 0 10 20 30 40 50 60 70 год 1999 год 2003 год 2007 Менская Берасцейская Магілёўская Віцебская Гомельская Гарадзенская 54 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 дэпутатаў (гэта значыць фактычна не жывуць на тэрыторыі вобласці). Яшчэ каля 30% дэпутатаў жыве ў іншых вялікіх гарадах вобласці.

Адзінае сапраўднае выключэнне складае савет Берасцейскае вобласці: прадстаўніцтва жыхароў Берасця тут нават крыху знізілася ў параўнанні з папярэднімі кампаніямі — 36,4% (1999), 37,9% (2003), 30% (2007). Доля Берасця ў насельніцтве вобласці — каля 20%. Але пры гэтым у Берасцейскай вобласці ўзрасло прадстаўніцтва іншых гарадоў, у прыватнасці Пінска (гл.

табліцы 14—20 ).

Дадатковым паказчыкам цэнтралізацыі прадстаўніцтва з’яўляецца скарачэнне колькасці гарадскіх населеных пунктаў, жыхары якіх прадстаўлены ў абласных саветах. Найбольш істотнае скарачэнне адбылося па выніках выбараў 2003 года, пасля чаго сітуацыя адносна стабілізавалася пры захаванні тэндэнцыі на змяншэнне. 1999 год — прадстаўлена 93 гарады і г. п.; 2003-і — 78; 2007ы — 74. Скарачэнне колькасці прадстаўленых гарадоў характэрна для ўсіх абласцей, акрамя Берасцейскай, дзе назіраецца нават рост, і Магілёўскай, дзе з 1999 года колькасць гарадоў застаецца нязменнай — 12 ( гл. табліцу 21 ).

Акрамя абласных цэнтраў вялікае значэнне маюць іншыя значныя гарады, якія маюць прадстаўніцтва ў мясцовых саветах ад 20 да 30%.

Аднак у Гарадзенскай і Магілёўскай абласцях гэты паказчык меншы за 11—16%, што звязана з наяўнасцю толькі па адным вялікім горадзе ў гэтых абласцях (Ліда і Бабруйск). Што тычыцца вёскі, то яе прадстаўніцтва з’яўляецца маргінальным. Найбольш высокае прадстаўніцтва сельскае перыферыі па выніках выбараў 2007 года маюць Берасцейская, Гарадзенская і Менская вобласці — па 10%, крыху меней — Віцебская вобласць (8,3%), у той час як у Магілёўскай гэты паказчык складае 3,3%. Гомельская вобласць увогуле не мае дэпутатаў, якія б жылі на вясковай перыферыі.

Сітуацыю тэрытарыяльнага прадстаўніцтва можна ўдакладніць на аснове некалькіх асобных фактаў. Напрыклад, жыхары Магілёва і Бабруйска ў абласным савеце па выніках выбараў 2007 года складаюць 45 чалавек (75%), у той час як дэмаграфічная вага гэтых гарадоў толькі 49,6%.

Для абрання ў 2007 годзе дэпутатаў абласнога савета Віцебскай вобласці яе тэрыторыя была падзеленая на 60 акругаў: 15 прыпадае на Віцебск, 9 — на Полацк / Наваполацк, 6 — на Оршу і 30 акругаў, якія можна назваць тэрытарыяльнымі. З іх толькі 13 маюць мясцовых дэпутатаў, астатнія прадстаўленыя жыхарамі Віцебска.

VI. Высновы З улікам спецыфікі мясцовых саветаў як інстытута і не зусім яснага іх палітычнага статусу ў сучаснай дзяржаўнай мадэлі ўсе высновы могуць мець толькі папярэдні характар. Тым не менш прыведзеныя і прааналізаваныя факты дазваляюць пэўным чынам падсумаваць спецыфіку палітычных працэсаў на рэгіянальным узроўні. Гэтыя ж факты сведчаць, што структура дэпутацкага корпусу абласных саветаў не з’яўляецца фармальнаю. Дэпутаты — гэта пераважна мужчыны ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў, якія займаць кіроўчыя пасады ў розных галінах эканомікі. Яны, відавочна, з’яўляюцца часткаю мясцовае эліты, а сам склад саветаў можа адлюстроўваць палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя дыспазіцыі на мясцовым узроўні. Акрамя гэтага, дэпутатаў абласных саветаў можна скарыстаць як фокус-групу для атрымання інфармацыі пра рэгіянальныя эліты ва ўмовах Выбары — 2007 Мясцовыя дэпутаты Дэпутаты з г . Віцебска Віцебская вобласць: тэрытарыяльнае размеркаванне прадстаўніцтва па выніках выбараў 2007 года.

55 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 9/2007 Літаратура і крыніцы 1. Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 24 склікання. Факты і каментары. Мінск: ГА «Праваабарончы цэнтр «Вясна», 2003.

2. Екадумава І. Ход і вынікі мясцовых выбараў // Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Мінск:

Аналітычны грудок, 2003.

3. Казакевiч А. Мясцовыя выбары 2007: з пазіцыі ўлады // Arche. 2007. № 3.

4. Надчык П. Ранейшыя мясцовыя выбары ў Беларусі: ход і вынікі // Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Мінск: Аналітычны грудок, 2003.

5. Сведения о составе избранных 2 марта 2003 года депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать четвертого созыва // http: // www.rec.gov.by / elect / ms24 / ms24itogdep1t.html 6. Сведения об итогах второго тура голосования по выборам депутатов местных Советов депутатов двадцать четвертого созыва // http: // www.rec.gov.by / elect / ms24 / ms24itogdep2t.html 7. Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать четвертого созыва http: // www.rec.gov.by / elect / ms24 / ms24itogmain.html 8. Сведения об итогах выборов депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать пятого созыва // http: // www.rec.gov.by / elect / ms25 / inform06_ms25.html 9. Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов об итогах первого тура выборов депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать четвертого созыва // Сайт Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов // http: / www.rec.gov.by / elect / ms24 / ms24docitog.html 10. Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов «Об итогах второго тура голосования по выборам депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать четвертого созыва» http: // www.rec.gov.by / elect / ms24 / ms24docitog2t.html 11. Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов 18 января 2007 г. // http: // www.rec.gov.by / elect / ms25 / mess011.html 12. Вечерний Брест.

13. Віцебскі рабочы.

14. Гомельская праўда.

15. Гродзенская праўда.

16. Мінская праўда.

17. Могилевские ведомости.

непразрыстасці мясцовае палітыкі і недахопу інфармацыі ў адкрытым доступе.

Можна фіксаваць выразныя тэрытарыяльныя адрозненні ў падыходах да фармавання абласных саветаў, што патрабуе свайго далейшага тлумачэння. У сярэднім Магілёўская і Гарадзенская вобласці дэманструюць большую выбарчую дысцыпліну і імкненне выконваць пастаўленыя Менскам нормы прадстаўніцтва. Віцебская вобласць, наадварот, дэманструе самы нізкі ўзровень выбарчае дысцыпліны.

Калі звярнуцца да сацыяльнае структуры дэпутатаў, то цікаваю падаецца дынаміка ўзроставых групаў. Пераважна дамінуюць сярод дэпутатаў людзі ад 41 да 60 гадоў. Дадатковую групу ўтвараюць асобы ад 31 да 40. Моладзь да 31 і людзі, старэйшыя за 60, утвараюць абсалютна маргінальныя групы. Пры гэтым можна назіраць пэўнае сталенне дэпутацкага корпусу: калі на выбарах 1999 года дамінавалі людзі ва ўзросце ад 41 да 50, то па выніках 2003 і 2007 гадоў можна канстатаваць пэўны парытэт паміж названай узроставай групай і дэпутатамі ад 51 да 60. Гэта ўскосна можа сведчыць пра рэкрутацыю новае эліты на рэгіянальным узроўні на пераломе 1990-х і 2000-х. Асаблівасці дынамікі ўзроставых групаў, а таксама гендэрны баланс па выніках кампаніяў 1999—2007 гадоў дазваляе сцвярджаць, што пік мадэлявання складу абласных саветаў прыпадае на выбары 2003 года.

У 2007 годзе кантроль за дадзенымі працэсамі знізіўся, што, магчыма, павялічыла аўтаномію мясцовых уладаў у вызначэнні структуры дэпутацкага корпусу.

Аналіз партыйнага прадстаўніцтва ў абласных саветах выяўляе агульны заняпад партыйных структураў з 1999 да 2007 года. Гэта тычыцца як апазіцыйных, так і праўладных партыяў.

Прычым асноўнымі прычынамі заняпаду можна лічыць нязручнасць для рэгіянальнае бюракратыі існавання паралельных палітычных структураў і паступовае іх выцясненне.

Можна фіксаваць устойлівую тэндэнцыю росту прадстаўніцтва ў саветах жыхароў абласных цэнтраў і значных гарадоў. Магчыма, гэта адлюстроўвае цэнтралізацыю рэгіянальных элітаў і рост палітычнага значэння абласных цэнтраў. Такі рост не адпавядае дэмаграфічнай структуры электарату, вялікая частка перыферыйных акругаў прадстаўлена немясцовымі дэпутатамі. У параўнанні з 1999 годам скарацілася колькасць гарадскіх населеных пунктаў, якія маюць прадстаўнікоў у абласных саветах. Пры гэтым прадстаўніцтва вясковае перыферыі з’яўляецца маргінальным.

Андрэй Казакевіч. Тэндэнцыі ў рэгіянальных элітах Беларусі