Часопіс “Палітычная сфера”

Супярэчлівыя старонкі партыйнай гісторыі

Андрэй Ягораў · 2006

126 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Універсітэцкае выкладанне гісторыі партый і палітычных рухаў адбываецца на Беларусі ў межах некалькіх адасобленых дысцыплін: паліталогіі, палітычнай сацыялогіі, канстытуцыйнага права, гісторыі Беларусі, гісторыі палітычных партый і грамадскіх рухаў. Зразумела, што дадзенае пытанне разглядаецца з розных ракурсаў, праблематыка па-рознаму разгортваецца ў розных дысцыплінах. Між тым, аўтарам падручнікаў не зашкодзіла б карыстацца здабыткамі іншых дысцыплін для большай навуковай карэктнасці і дакладнасці. Асабліва гэта тычыцца гісторыі палітычных партый і грамадскіх рухаў, што вырасла з гісторыі Камуністычнай партыі і да сённяшняга часу захоўвае значны змястоўны і метадалагічны блок сваёй папярэдніцы. Не выключэнне і апошнія выданні па разгляданай тэматыцы, а дапаможнік «Политические партии России и Беларуси: страницы истории» У. Вярнігарава — таму выразны прыклад.

У адрозненне ад папярэдніх выданняў, засяроджаных выключна на гісторыі палітычных партый на Беларусі і ў Расійскай імперыі канца ХIХ — пач. ХХ ст., кніга Вярнігарава закранае значна большы часавы перыяд — з ХIХ ст. да сучаснасці. Аўтар спрабуе паслядоўна разгледзець пытанні ўзнікнення партый на тэрыторыі Беларусі, станаўлення аднапартыйнай сістэмы ў савецкі час, яе заняпад і ўзнікненне шматпартыйнасці. З фармальна юрыдычных, а хутчэй, з ідэалагічных матываў («белорусский и российский народы строят союзное государство», с. 3) акрамя сучасных беларускіх партый разглядаюцца і некаторыя пытанні, датычныя расійскай шматпартыйнасці.

Метадалагічныя захады па вызначэнні паняткаў «партыя», «грамадскі рух», акрэсліванні функцый палітычных партый, іх тыпалогіі не вытрымліваюць ніякай крытыкі, нават калі ўспрымаць іх толькі як дыдактычны элемент. Напрыклад, сцвярджэнне, што першыя палітычныя партыі ўзніклі ў Старажытнай Грэцыі (с. 6), выглядае на недапушчальную мадэрнізацыю гісторыі і ўвогуле з незразумелай мэтай прысутнічае ў кнізе. Не лепш глядзіцца і класіфікацыя партый паводле тэрытарыяльнай прыкметы: вылучаны агульнарасійскія, рэгіянальныя і нацыянальныя (с. 8). Класіфікацыя сучасных палітычных партый таксама больш чым сумнеўная. Выкладанне матэрыялу вядзецца з пазіцый дыямату і тыпова савецка-камуністычных догматаў пры парадаксальнай наяўнасці паўсюднай крытыкі таталітарнай камуністычнай сістэмы, бальшавізму, сталінізму, аднапартыйнасці, марксісцкіх падыходаў. Усё гэта ўяўляе з сябе дзіўны прыклад дваедумання: аўтар выказвае і адначасова як бы аспрэчвае ўласныя тэзы.

Скрозь усю кнігу праходзіць каланіяльная ідэя гістарычнага і культурнага адзінства белаАндрэй Ягораў Супярэчлівыя старонкі партыйнай гісторыі Abstract Рэцэнзія на дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Палітычныя партыі Расіі і Беларусі: старонкі гісторыі» У. I. Вярнігарава, прысвечаны пытанням гісторыі палітычных партый на Беларусі і ў Расійскай імперыі канца ХIХ — пач. ХХ ст., аднапартыйнай савецкай сістэмы, сучасных партыйных сістэм Беларусі і Расіі. Адзначаныя такія сутнасныя хібы дапаможніка, як эклектызм зместу, метадычная і метадалагічная нявызначанасць, супярэчлівае выкладанне інфармацыі, прысутнасць ідэалагічных установак.

Ключавыя словы: палітычныя партыі, партыйная сістэма, партыйная сістэма Беларусі, гісторыя палітычных партый, выкладанне гісторыі, палітычная гісторыя.

Вернигоров В. И. Политические партии России и Беларуси: страницы истории: Пособие для студентов вузов. — Минск: Тесей, 2006. — 416 с.

© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 7-2007 127 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 рускага і рускага народаў, што з’яўляецца падставай для поўнага атаясамлення гістарычных працэсаў у Расіі і Беларусі. Сустракаецца нават такі пасаж: «социалистическая идея… оказалась близка русскому (белорусскому) национальному характеру своим радикальным, бескомпромиссным и коллективистским духом» (с. 8). Аўтар скіраваны на падыход да кожнага пытання не з уласна беларускіх пазіцый, а з пазіцыі нейкага «адзінства» і нават дамінавання «Расіі» і «расійскага», калі беларуская праблематыка разглядаецца не проста як рэгіянальная, але і як другасная. Напрыклад, сцвярджаецца, што нацыянальным партыям сацыялістычнай арыентацыі на Беларусі папярэднічалі рускія народніцкія гурткі (с. 107), а самі беларускія народнікі былі ідэйна і арганізацыйна звязаныя з рускім народніцтвам (с. 10). Такі падыход часам даводзіць да лагічных супярэчнасцяў: з аднаго боку, палітычныя партыі пачалі складвацца ў паўночна-заходнім рэгіёне на 10—15 гадоў раней, чым у Расіі (с. 106), а з другога — РСДРП і агульнарасійская партыя эсэраў нейкім чынам уплывалі на стварэнне палітычных арганізацый беларускай нацыянальнай арыентацыі (с. 107).

Беларуская спецыфіка падрабязна не аналізуецца, пытанні кшталту «Чаму партыі тут пачынаюць фармавацца раней?» ці «Якімі былі нацыянальная спецыфіка і сацыяльны склад беларускіх партый і філіялаў расійскіх партый на Беларусі?» не разглядаюцца. Інфармацыя пра Беларусь падаецца ў выглядзе тэзісаў.

Праблематыка дзейнасці беларускіх партый, разгледжаная ў раздзелах «Беларускія нацыянальныя партыі сацыялістычнай арыентацыі» (с. 106—131), «Беларускі ліберальна-кансерватыўны рух» (с. 188—195), частцы раздзела «Узнікненне сучаснай шматпартыйнасці ў Беларусі і Расіі» (с. 310—332), у падраздзеле пра рускія нацыянальныя арганізацыі пач. ХХ ст. на Беларусі (с. 179—183). Агулам гэта складае 57 старонак з 416 — даволі мала, што не дазваляе ўявіць цэласнай карціны гісторыі партыйнага будаўніцтва ў краіне. Больш падрабязна раскрытая спецыфіка дзейнасці беларускіх партый сацыялістычнай арыентацыі пач. ХХ ст.: БСГ, БПС-Ф, БСДП, БПС-Р, але і тут стыль падачы інфармацыі тэлеграфны, а праблема не ахопліваецца цалкам, шмат гістарычна значных звестак застаецца па-за ўвагай аўтара. Цяжка сказаць чаму, бо малаімаверна, што У. Вярнігараў не знаёмы з сучаснай гістарычнай літаратурай, прысвечанай тагачаснаму перыяду. Праўда, трэба адзначыць імкненне аўтара да аб’ектыўнай падачы фактаў, пазбягання залішніх ацэнак, яўнага абялення ці ачарнення (пры агульнай сімпатыі аўтара да сацыялістычнага блока і крытыцы аўтарытарнай палітыкі Камуністычнай партыі).

Значная частка дапаможніка прысвечаная ўсталяванню, развіццю і заняпаду савецкай таталітарнай сістэмы. Сцісла закранаюцца ўсе 70 гадоў існавання аднапартыйнай сістэмы, падаецца шмат інфармацыі пра ўнутраныя канфлікты ў ЦК РКП (б) і яе нашчадка —КПСС, змену лідараў, цэнтралізацыю, партыйныя чысткі. Паказаная роля Камуністычнай партыі ва ўсталяванні таталітарнага рэжыму, ідэалагічнага ціску, у рэпрэсіях 1930-х і 1950-х гадоў і гвалтоўнай калектывізацыі. У цэлым савецкі перыяд і дзейнасць Камуністычнай партыі ацэньваюцца негатыўна, акрамя двух эпізодаў: падчас індустрыялізацыі і Вялікай Айчыннай вайны. Роля КПСС прадстаўленая не проста як станоўчая, але нават як гераічная, са знаёмымі па школьных падручніках гісторыі СССР стэрэатыпамі (камуністычная партызанка, адзінства савецкага народа і партыі і да т. п.). Адначасова аўтар, спрабуючы прадэманстраваць пабочнасць, адзначае і адмоўныя вынікі ваеннага часу, што выліліся ў новыя злачынствы савецкага рэжыму (дэпартацыя народаў, далейшае ўзмацненне таталітарызму).

У. Вярнігараў пакідае сваю стрыманую пазіцыю, калі пераходзіць да разгляду сучаснага перыяду партыйнага жыцця. Усё, звязанае з беларускімі партыямі (акрамя КПБ), падаецца ў негатыўным святле. Ад самага пачатку 1990-х гадоў. працэсы утварэння новых партый, як мяркуе аўтар дапаможніка, неслі адну шкоду: «бурнае развіццё шматпартыйнасці не спрыяе ўмацаванню стабільнасці ў грамадстве і ў пэўнай меры вядзе нават да яго расколу» (с. 311). Хутка, да таго ж з заўважнымі памылкамі і спрашчэннем, прабегшыся па гісторыі партыйнага жыцця Беларусі апошніх 15 гадоў, У. Вярнігараў робіць такую выснову: «…шматлікасць партый спараджае нездаровую эйфарыю, палітычную нестабільнасць, сацыяльную апатыю, а на выбарах замінае грамадзяніну зрабіць аптымальны выбар» (с. 326). Прапануецца наступная тыпалогія сучасных палітычных партый, ці, як кажа аўтар, «умоўная класіфікацыя» (с. 318—320): блок левых партый (КПБ, ПКБ, АП, БПП, РПТС), блок правых партый (АГП, КХП—БНФ) (!!!), левацэнАндрэй Ягораў. Супярэчлівыя старонкі партыйнай гісторыі 128 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 стрысцкая ЛДПБ, нацыяльна-дэмакратычныя партыі (БНФ, БСДГ, БСДП (НГ)). Адначасова канстатуецца, што ў рэальным жыцці партыйны спектр падзяляецца на два блокі: прапрэзідэнцкі (усе левыя, акрамя ПКБ) і апазіцыйны да прэзідэнта. У дапаможніку прысутнічае аналіз партыйных праграм, якія, на думку У. Вярнігарава, не прадстаўляюць пэўнага бачання развіцця Беларусі, даволі абстрактныя, надаюць зашмат увагі крытыцы існага стану краіны, не заўважаюць пазітыўных змен, хоць «з 1994 года рэалізуецца прэзідэнцкая праграма па вывадзе краіны з крызісу» (с. 328).

У. Вярнігараў адзначае агульную слабасць палітычных партый, адсутнасць «партыі, якая магла б вынесці на сваіх плячах цяжар адказнасці за эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні» (с. 321), з чаго робіцца выснова аб лагічнасці ўмацавання ўладных структур прэзідэнтам А. Лукашэнкам. Сцвярджаючы, што «беларуская дэмакратыя ўпэўнена развіваецца» (с. 320), аўтар дапаможніка падкрэслівае слабасць самаарганізацыі і самакіравання ў краіне, нізкі ўзровень палітычнай культуры, шырыню слоя беднага насельніцтва, якому цяжка разбірацца ў партыйных праграмах, дзяржаўную манапалізацыю СМІ, дзе не надаецца ўвагі палітычным партыям (с. 322), адзначае слабасць парламенцкіх установаў і перакос палітычнай сістэмы ў бок выканаўчай улады (с. 332). Пазначана нават так: «...асаблівасці арганізацыі ўлады ў рэспубліцы… не стымулююць умацавання шматпартыйнасці ў краіне» (с. 332). Усе гэта стварае, канстатуе аўтар, неспрыяльныя ўмовы для развіцця партый у Беларусі.

Дапаможнік У. Вярнігарава — дзіўная кніжка, якая пакідае чытача ў стане разгубленасці. Гэта — тэматычна прысвечаная гісторыі партый на Беларусі і ў Расіі ў перыяд ад ХIХ ст. да нашых дзён мяшанка з падручнікаў па гісторыі СССР і Камуністычнай партыі, часопісаў часоў перабудовы, наноў адкрытых у 1990-я гады фактаў з гісторыі Беларусі пач. ХХ ст., матэрыялаў з заканадаўства і партыйных праграм, ідэалагем і міфаў, фрагментаў аўтарскага аналізу стану партыйнай і палітычнай сістэмы на Беларусі. Прычым мяшанка, метадычна і метадалагічна недасканалая, аздобленая трасянкай супярэчлівых тэзаў. Што павінны вынесці студэнты з вывучэння курса гісторыі палітычных партый па падручніках кшталту дапаможніка Вярнігарава? Якія месца і роля згаданага курса ў сістэме вышэйшай адукацыі? Адказ на гэтыя пытанні не відавочны, але нават захаванне гісторыі палітычных партый у якасці навучальнай дысцыпліны патрабуе значных змястоўных і метадычных зменаў.

Рэцэнзіі