Часопіс “Палітычная сфера”

Спантанныя группы ў паслявыбарчы перыяд

Дзяніс Мельянцоў · 2006

32 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Дзяніс Мельянцоў Спантанныя групы ў паслявыбарчы перыяд Уводзіны Прэзідэнцкая кампанія 2006 года хоць і скончылася поўнай паразай апазіцыі і трыумфам дзейнай улады, але разам з тым стала пэўным пунктам адліку для цэлага шэрагу новых з’яў у беларускім грамадстве. Па-першае, уладай быў паспяхова пераадолены псіхалагічны бар’ер, звязаны з заканчэннем другога і апошняга тэрміну прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі паводле дарэферэндумнай Канстытуцыі. Пасля 19 сакавіка беларуская палітычная сістэма ўступіла ў новы этап свайго развіцця, характар якога яшчэ не дастаткова відавочны. Па-другое, палітычная апазіцыя, якая не здолела зарганізаваць і кантраляваць акцыі пратэсту пасля выбараў, у чарговы раз прадэманстравала жыхарству сваю недастатковую арганізаванасць і апынулася ў найглыбейшым крызісе за ўвесь час свайго існавання. Каб не страціць рэшткі ўплыву на грамадства, апазіцыйныя партыі мусяць знайсці новых лідэраў і новыя метады працы, без якіх яны рызыкуюць ператварыцца ў дысідэнцкія групы ўзору 70-х гадоў мінулага стагоддзя.

Электаральная кампанія 2006 года падняла Беларусь на беспрэцэдэнтную вышыню сусветнай вядомасці. Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў былі прынятыя на самым высокім узроўні ў Еўропе і Злучаных Штатах Амерыкі, што, безумоўна, сведчыць пра рост зацікаўленасці Захаду ў дэмакратызацыі нашай краіны. Пра «беларускае пытанне» загаварылі на поўны голас у структурах ЕС, Рады Еўропы, Белым доме і нават у штаб-кватэры НАТО, чаго раней ніколі не было.

Выбары—2006 сталі тычкай і ў расійска-беларускіх дачыненнях. Канчаткова ўсвядоміўшы заганнасць падтрымкі беларускага кіраўніка і беларускай эканомікі ў абмен на інтэграцыйную рыторыку, расійскі бок перайшоў да больш рашучых дзеянняў у дачыненні да свайго заходняга саюзніка. Паводле расійскай газеты «Известия», А. Лукашэнку быў пастаўлены ультыматум, згодна з якім прэзідэнт Беларусі павінен паскорыць рэальную інтэграцыю з Расіяй, бо ў адваротным выпадку ён рызыкуе страціць уладу ў краіне (Известия, 2006). Крыху пазней «Коммерсантъ» напісаў пра распараджэнне Пуціна спыніць усялякія датацыі беларускай эканомікі, а расійскі газавы манапаліст «Газпрам» абвясціў аб падвышэнні коштаў на газ для Беларусі ў 2007 годзе да 200 даляраў ЗША за 1 тысячу кубаметраў (Коммерсантъ, 2006). Такім паводзінам расійскага боку аналітыкі давалі розныя тлумачэнні, але, тым не менш, змены ў палітыцы Расіі ў дачыненні да Беларусі відавочныя.

Але бадай што самай цікавай з’явай, якую спарадзіла прэзідэнцкая кампанія і яе наступствы, стала нараджэнне новай хвалі грамадзянскіх актывістаў, што пры належнай арганізацыі мае рэальны шанец ператварыцца ў значную палітычную сілу. Гэтая новая з’ява шмат у чым унікальная, бо, у адрозненне ад папярэдніх кампаній па мабілізацыі грамадства, новая геAbstract У артыкуле разгладаецца феномен спантанных груп, якія ўзніклі падчас акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Аўтар спрабуе даць азначэнне паняццю “спантанная група”, класіфікаваць групы паводле іх паходжання і ўнутранай структуры, вызначыць прычыны фармавання. У артыкуле таксама зроблена спроба акрэсліць перспектывы развіцця спантанных груп у бліжэйшай будучыні.

Ключавыя словы: выбары 2006 года, апазіцыя, спантанныя групы, акцыі пратэсту, супраціў, сецевы рух.

© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 7-2007 33 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 нерацыя актывістаў у выніку разнастайных акалічнасцяў была пушчаная ў самастойнае плаванне і не прыбілася ні да аднаго цэнтра сілы ў моры беларускай палітыкі.

Мэтай дадзенага артыкула з’яўляецца даследаванне менавіта новай хвалі грамадзянскіх актывістаў (а больш дакладна — спантанных груп, якія ўзніклі ў межах хвалі) як унікальнага феномену апошняй палітычнай кампаніі. У нашым даследаванні мы паспрабуем вызначыць прычыны фармавання спантанных груп актывістаў, дадзім ім характарыстыку, акрэслім арганізацыйныя формы і дзейнасць, а таксама паспрабуем прасачыць іх эвалюцыю. Наша ўвага будзе скіраваная на перспектывы разгляданай з’явы і на яе ўплыў на ўнутрыбеларускую сітуацыю.

Паспрабуем даць больш дэталёвае азначэнне прадмета нашага даследавання. Пад спантаннымі групамі мы будзем разумець больш-менш устойлівыя аб’яднанні пераважна незаангажаваных удзельнікаў акцыяў пратэсту 19—25 сакавіка 2006 года, якія ставяць сабе на мэце барацьбу з існым у краіне парадкам і якія не далучыліся ні да адной з палітычных партый ці арганізацый. Натуральна, што гэтае азначэнне не прэтэндуе на паўнату і вычарпальнасць, але яно ў дастатковай меры адлюстроўвае сутнасць разгляданай з’явы і таму мы прымем яго за працоўнае азначэнне, якое далей будзем канкрэтызаваць і дапаўняць.

Тэрмін «спантанныя групы» з’яўляецца ўмоўным. Падчас каментавання паслявыбарчых падзей аўтар ужываў таксама азначэнні «самаарганізаваныя групы», «супольнасці новай хвалі», «сеткавыя супольнасці» і г. д. Усе яны адлюстроўваюць адну і тую з’яву, апісаную ў пададзеным вышэй азначэнні.

Галоўнымі пытаннямі, на якія трэба будзе даць адказ у артыкуле, будуць наступныя: што стала прычынай для фармавання спантанных груп і як спантанныя групы могуць паўплываць на сітуацыю ў краіне?

Майдан, Дзень Волі і іх асноўныя вынікі Адной з перадумоваў з’яўлення спантанных груп актывістаў, безумоўна, сталася палітычная мабілізацыя грамадства напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Тут неабходна аддаць належнае апазіцыйным партыям: яны здолелі не толькі сфармаваць кааліцыю і абраць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл, але і дастаткова паспяхова правялі кампанію свайго кандыдата: усяго за некалькі месяцаў рэйтынг Аляксандра Мілінкевіча вырас з 1,5 да 26 % (Лютаўскае…). Грамадская кампанія «Джынс-Салідарнасць» таксама зрабіла свой унёсак у мабілізацыю і прыцягнула ўвагу часткі жыхарства да ўнутрыбеларускіх праблем. Разам з гэтым і без усялякіх кампаніяў у грамадстве адчуваўся настрой незадаволенасці існымі парадкамі; значная частка грамадства чакала перамен (паводле апытання, праведзенага НІСЭПД напярэдадні выбараў, амаль 40 % жадалі пераменаў у Беларусі (НІСЭПД)). У такіх умовах большасць незадаволеных палітычнай сітуацыяй у краіне схілілася ў бок падтрымкі Мілінкевіча як прадстаўніка дэмакратычных сілаў, але былі і такія, што пры выразнай нязгодзе з курсам дзейнага прэзідэнта не падтрымалі па розных прычынах і адзінага кандыдата ад апазіцыі.

Паралельна з выбарчай кампаніяй двух апазіцыйных кандыдатаў шырока анансавалася і маючая адбыцца пасля галасавання негвалтоўная «рэвалюцыя» на ўзор украінскай, падставай для якой будуць масавыя фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Такая рэклама дала плён сярод найбольш радыкальна настроенай моладзі, у шэрагах якой цягам некалькіх месяцаў нават ішлі спрэчкі наконт найбольш прыдатнай назвы і колеру для гэтай падзеі. Абмяркоўваліся белы, аранжавы, сіні і спалучэнне колераў нацыянальнага сцяга. Назвы, якія прапаноўваліся: васільковая, джынсавая і нават смартфонавая. Шматлікія паездкі прадстаўнікоў аб’яднанай апазіцыі на Захад і сустрэчы на высокім узроўні давалі надзею на дапамогу дэмакратычных краінаў у вырашальны момант і стваралі ўражанне, што для А. Лукашэнкі сапраўды рыхтуецца нейкі сюрпрыз у гэтыя выбары. І чым больш узрасталі чаканні, тым мацнейшым было расчараванне ад бяздзейнасці апазіцыі ў момант «Х».

Іншымі словамі, апазіцыйныя сілы паспяхова правялі мабілізацыйную кампанію перад прэзідэнцкімі выбарамі, але не здолелі зарганізаваць акцыяў пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і аспрэчыць права на ўладу. Нават не была створана сітуацыя супрацьстаяння легітымнасцяў, без чаго немагчымая любая рэвалюцыя, то бок апазіцыйны кандыдат не заявіў аб сваёй перамозе, а толькі запатрабаваў сумленнага перападліку галасоў (пазней гаворка пайшла ўжо пра паўторныя выбары).

Дзяніс Мельянцоў. Спантанныя групы ў паслявыбарчы перыяд 34 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Rethinking Elections Не будзем тут разважаць пра прычыны бяздзейнасці апазіцыі, бо гэта выходзіць за межы нашага даследавання. Проста адзначым, што большасць прыхільнікаў дэмакратычных пераўтварэнняў расчараваліся ў апазіцыі і адзіным кандыдаце ўжо 19 сакавіка, калі прыйшлі ўвечары на Кастрычніцкую плошчу і не пачулі ні выразных мэтаў пратэсту, ні планаў дзеянняў, не ўбачылі ніякай асэнсаванай дзейнасці з боку арганізаванай апазіцыі. Гэты момант і можна лічыць пачаткам першага этапу фармавання спантанных груп. Перад звычайнымі, незаангажаванымі не ў якія палітычныя і грамадскія структуры людзьмі паўстала дылема: яны прыйшлі на плошчу пад сцягі Мілінкевіча, але ён не здолеў іх арганізаваць і павесці за сабой, у выніку чаго ўся апазіцыя згубіла ў іх вачах свой аўтарытэт; з іншага боку, сітуацыя патрабавала нейкага дзеяння. Развязкаў у гэтай дылемы было некалькі: а) заняцца сваімі паўсядзённымі справамі і сачыць за развіццём падзеяў у СМІ, б) сысці з плошчы і дапамагаць дэмакратычным сілам па меры магчымасці ўдзелам у інтэрнэт-форумах, распаўсюдзе інфармацыі, агітацыі сярод сваякоў і сяброў, в) застацца на плошчы адстойваць свае ўласныя правы пад сваім уласным сцягам, а не пад сцягам Мілінкевіча ці апазіцыі.

Большасць выбралі першыя два варыянты.

Гэта было натуральна ў тых умовах. Але былі такія, што засталіся разам з апазіцыянерамі, але з асобнымі мэтамі. Менавіта яны і пабудавалі менскі «майдан».

Намётавы гарадок, які паўстаў на Кастрычніцкай плошчы Менска, ад самага пачатку супярэчыў планам апазіцыі і быў ініцыяваны моладдзю як партыйнай, гэтак і незаангажаванай. Для лідэраў дэмакратычных сілаў (якіх у гэты час заставалася на волі не так ужо і шмат) «майдан» быў, з аднаго боку, нечаканасцю, якую яны не былі здольныя кантраляваць, а з другога — хоць нейкай дзейнасцю, якая б магла кваліфікавацца як актыўнасць палітычнай апазіцыі. На некаторы час намётавае мястэчка стала канцэнтраваным асяродкам пратэсту ў Беларусі, пэўнай кузняй новых лідэраў. Склалася парадаксальная сітуацыя: сваім стаяннем абаронцы намётавага лагера не спадзяваліся дамагчыся нейкіх саступак улады ці задавальнення патрабаванняў, гэта была маніфестацыя пратэсту, пратэст дзеля пратэсту, пакліканы натхніць астатніх беларусаў на змаганне за свае правы. «Майдан» стаўся вынікам расчаравання ў палітыках і пратэсту супраць сістэмы. Аднак у бессэнсоўнасці «майдана» быў свой сэнс: невялікая купка адважных людзей на плошчы стала сімвалам барацьбы і прыкладам мужнасці і самаадданасці, чаго не здолелі прадэманстраваць апазіцыйныя палітыкі.

Пераломным момантам у існаванні намётавага мястэчка стала сварка двух дэмакратычных лідэраў Мілінкевіча і Казуліна і канчатковы разрыў стасункаў паміж іх штабамі. Ці варта тут казаць, што ніводны палітык у цвёрдым розуме не стане ісці на канфлікт са сваім партнёрам у такі адказны момант, ды яшчэ і прынародна? Тое, што адбылося 21 сакавіка, цяжка патлумачыць у тэрмінах рацыянальнага дзеяння. «Развод» паміж двума апазіцыйнымі кандыдатамі ў кульмінацыйны момант «майдана» стаў той мяжой, пасля якой апазіцыйна настроеная частка жыхарства перастала разглядаць абодвух палітыкаў у якасці лідэраў супраціву. А іх дзеянні 25 сакавіка канчаткова запэўнілі іх былых паслядоўнікаў у тым, што такія лідэры не тое што не працуюць дзеля пераменаў у Беларусі, а, хутчэй, наадварот.

Гэты інцыдэнт вельмі балюча ўдарыў па ўдзельніках «майдана», пасля чаго яны канчаткова вырашылі для сябе, што застаюцца на плошчы не «з-за Мілінкевіча ці Казуліна», а з-за «ўласных перакананняў і ідэалаў». З таго моманту ўдзельнікі намётавага лагера фактычна дзейнічаюць цалкам аўтаномна ад палітычных структур і старых палітычных лідэраў, яны ператвараюцца ў асобную палітычную сілу, з якой аб’яднаныя дэмакраты мусяць лічыцца. З ліку абаронцаў «майдана» і іх прыхільнікаў складаецца першасная спантанная група са сваёй унутранай арганізацыяй і сваімі лідэрамі. Група складалася з некалькіх кампанентаў: а) незаангажаваная студэнцкая моладзь, куды можна таксама ўключыць карыстальнікаў «Жывога журнала» (www.livejournal.com), якіх было дастаткова шмат, б) сябры моладзевых арганізацый («Малады Фронт», «Хопіць!», «Вольная моладзь», моладзь БНФ), в) людзі сталага ўзросту, частка якіх з’яўлялася сябрамі апазіцыйных партыяў. Колькасна абаронцаў «майдана» можна ацаніць у 400—500 чалавек. Вакол першаснай групы склалася яшчэ канцэнтрычнае кола яе прыхільнікаў, куды ўваходзілі сябры, калегі па працы, аднакурснікі, сваякі і проста спачувальнікі «рэвалюцыянерам-майданшчыкам». Яны актыўна ўдзельнічалі ў жыцці намётавага лагеру: пры- 35 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 носілі ежу і цёплыя рэчы, распаўсюджвалі інфармацыю пра акцыю пратэсту, часам падмянялі людзей у ачапленні. Гэтая група прыхільнікаў, якая потым сама ператворыцца ў «рэвалюцыянераў» з-за жорсткіх дзеянняў улады, налічвае прыкладна ад 1000 да 1500 чалавек. Працэс утварэння груп пачаўся ўжо з моманту ліквідацыі намётавага лагера ўначы 24 сакавіка. Больш як 300 абаронцаў мінскага «майдана» ў адзін момант ператварыліся ў палітычных вязняў, а іх сваякі і калегі, нават калі яны раней і не падтрымлівалі гэтай акцыі пратэсту, пачалі салідарызавацца з пацярпелымі і патрабаваць іх вызвалення. Сямейныя і сяброўскія сувязі ў крытычны момант аказаліся мацнейшымі за палітычныя прыхільнасці і грамадзянскую пасіўнасць.

Бацькі, сябры і знаёмыя вязняў пікетавалі Акрэсціна, прыносілі перадачы, сталі крыніцай інфармацыі пра падзеі Плошчы. Урэшце, яны перазнаёміліся паміж сабой і ўтварылі супольнасць, якую аб’ядноўвала адзінства мэтаў (дапамагчы вязням, расказаць праўду пра акцыі пратэсту) і валоданне інфармацыяй пра падзеі на Плошчы, да якой не было доступу ў большасці жыхарства.

Ліквідацыя намётавага лагера мела шэраг станоўчых вынікаў для дэмакратычнага руху і наступнага фармавання новай хвалі актывістаў.

Па-першае, сваімі дзеяннямі ўлада не дала «майдану» канчаткова вырадзіцца ў фарс, бо ўжо ў сярэдзіне тыдня стала відавочна, што пратэставая хваля ідзе на спад і ў мітынгах на плошчы прымае ўдзел ўсё меншая колькасць людзей. Падругое, сілавы разгон лагера выклікаў абурэнне ў прыхільнікаў гэтай акцыі і ўвогуле ўсіх дэмакратычна настроеных грамадзянаў, што дало штуршок да аб’яднання і актывізацыі дзейнасці.

Па-трэцяе, утварыўся пэўны часавы «люфт» паміж акцыямі на Кастрычніцкай плошчы і Днём Волі, што дало магчымасць назапасіць сілы і падрыхтавацца да наступнай масавай акцыі. Па-чацвёртае, удзельнікі намётавага лагера, якія атрымалі па 15 сутак зняволення, мелі магчымасць лепей даведацца адзін пра аднаго, а ў некаторых выпадках і спланаваць далейшую сумесную дзейнасць.

Аднак самым моцным штуршком для фармавання спантанных груп з’явіліся падзеі 25 сакавіка, калі масавая акцыя пратэсту скончылася жорсткім разгонам дэманстрантаў і шматлікімі судовымі працэсамі. Беларускае грамадства, якое за апошнія некалькі гадоў паспела адвыкнуць ад маштабных вулічных акцыяў, не было гатовым да такіх брутальных дзеянняў сілавікоў і ўжытку спецсродкаў супраць бяззбройных людзей. Таму пасля непрацяглага перыяду ўсведамлення гэтага факту незалежная медыяпрастора Беларусі літаральна выбухнула ад абурэння. Найбольш важнай камунікацыйнай пляцоўкай для відавочцаў падзей і прыхільнікаў дэмакратычных сілаў стаў Інтэрнэт. А ў асяроддзі Інтэрнэту найбольш актыўны абмен інфармацыяй і ідэямі назіраўся ў «Жывым журнале», які аб’ядноўвае 11 266 беларускіх карыстальнікаў, не ўлічваючы блогаў прадстаўнікоў дыяспары, таксама ўключаных у абмеркаванне беларускіх тэмаў.

Сілавы разгон шэсця на Дзень Волі меў некалькі вельмі важных вынікаў у кантэксце разгляданай тэмы:

1. Беспрэцэдэнтна жорсткія дзеянні ўладаў запусцілі працэс яшчэ большай радыкалізацыі апазіцыйна настроенай моладзі. Пасля падзеяў 25 сакавіка страх рэпрэсіяў адсёк частку моладзі і больш сталых грамадзян ад удзелу ў апазіцыйнай дзейнасці, але разам з тым яшчэ больш азлобіў радыкалізаваную падчас акцый пратэсту частку жыхарства.

2. Масавыя арышты і турэмныя зняволенні удзельнікаў вулічных акцый сталі для апошніх тым рубіконам, пасля пераходу якога ўжо няма шляху для адступлення. Звесткі пра колькасць тых, што прайшлі праз турмы за перыяд з 19 да 25 сакавіка, варыююцца. Праваабарончы цэнтр «Вясна», напрыклад, дае лічбу ў 686 чалавек (Спіс…), але шмат людзей застаюцца няўлічанымі. Іншыя крыніцы кажуць пра лічбу ў 1000 чалавек, што выглядае больш справядліва. Абсалютная большасць гэтых людзей актыўна не ўдзельнічалі да прэзідэнцкіх выбараў ні ў якіх палітычных ці грамадскіх арганізацыях. Але пасля азнаямлення з беларускай пенітэнцыярнай сістэмай яны не толькі не «перавыхаваліся», а і сталі больш перакананымі ў сваім жаданні працаваць на змену ўлады ў краіне. Калі кажуць, што, прайшоўшы праз суды і турмы, моладзь пазбавілася страху і загартавалася, з гэтым можна пагадзіцца. У дадзеным выпадку ўлада зрабіла неацэнны падарунак апазіцыі, падрыхтаваўшы сваімі дзеяннямі «прафесійных рэвалюцыянераў», якія маглі б стаць «залатым фондам» палітычных партыяў, калі б апошнія былі здольныя яго асвоіць.

3. Падзеі Дня Волі дапамаглі многім пазбавіцца пэўных ілюзіяў і падштурхнулі да актыўДзяніс Мельянцоў. Спантанныя групы ў паслявыбарчы перыяд 36 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 най дзейнасці. Калі да ліквідацыі намётавага лагера і разгону дэманстрацыі сярод удзельнікаў акцый пратэсту была пашыраная вера ў «слабасць і страх улады», «крызіс рэжыму» і «непазбежнасць мірнай рэвалюцыі», то пасля Дня Волі ад гэтых ілюзіяў не засталося і следу. Актывісты добра ўсвядомілі, што ім неабходна настройвацца на працяглую і сур’ёзную працу, каб дамагчыся сваіх мэтаў.

4. Адбылося падзенне даверу да А. Мілінкевіча, які не здолеў адчуць настрою людзей і падчас мітынгу 25 сакавіка заклікаў прысутных разыходзіцца і працягваць святкаванне дома. Казулін, насупраць, прадэманстраваў лепшыя лідэрскія якасці, арганізаваўшы людзей для дзейнасці, якую, аднак, многія палічылі правакацыйнай.

5. Арышты 25 сакавіка прывялі да фармавання больш шырокага кола апанентаў дзейнай улады, уключаючы сваякоў і блізкіх арыштаваных і зняволеных. Падчас падзеяў 19—25 сакавіка 2006 года назіраўся своеасаблівы эфект снежнага камяка, які па меры працягнення добра арганізаваных апазіцыйных акцыяў быў бы здольны нарасціць крытычную масу для таго, каб прымусіць уладу пайсці на перамовы ці саступкі.

Аднак паколькі гэтага не адбылося, пратэставая маса засталася прадастаўленай самой сабе і мусіла самастойна шукаць нейкія формы для самаарганізацыі.

Пачатак фармавання спантанных груп Як ужо адзначалася, пасля разгону сілавымі структурамі апазіцыйнай дэманстрацыі 25 сакавіка ўсе незалежныя сродкі масавай інфармацыі пачалі актыўна абмяркоўваць гэтую падзею і асэнсоўваць тое, што адбылося. Атмасферу ў беларускім сектары Інтэрнэту можна вызначыць двума словамі: здзіўленне і абурэнне. Здзіўленне — у тым сэнсе, што ніхто не чакаў такіх жорсткіх дзеянняў з боку ўлады, асабліва пасля таго, як апазіцыі было дазволена некалькі дзён бесперашкодна мітынгаваць на галоўнай плошчы сталіцы. Тым больш ніхто не чакаў, што супраць дэманстрантаў будуць ужытыя спецсродкі.

Здзіўленне было настолькі моцным, што на пэўны час беларускае сеціва заціхла, каб усвядоміць важнасць таго, што адбылося. Пасля наступіла рэакцыя: актывісты, якія засталіся на волі, пачалі ўсімі даступнымі сродкамі распаўсюджваць інфармацыю пра Дзень Волі, пачалася арганізацыя дапамогі пацярпелым і пошук арыштаваных і асуджаных удзельнікаў акцый пратэсту, наведвальнікі форумаў і ўладальнікі блогаў абмяркоўвалі стратэгію і тактыку далейшай барацьбы з існай сістэмай улады.

У першы ж тыдзень пасля Дня Волі ў сеціве пачалі з’яўляцца адозвы і маніфесты з заклікамі аб’ядноўвацца ўсім неабыякавым інтэрнэт-карыстальнікам, выходзіць у «рэал» і працягваць «змагацца з рэжымам», усімі магчымымі сродкамі прарываць інфармацыйную блакаду. Неабходна зазначыць, што ў гэтую прэзідэнцкую кампанію Інтэрнэт упершыню адыграў такую важную ролю як у плане раскруткі апазіцыйнага кандыдата і мабілізацыі выбарцаў, гэтак і ў плане арганізацыі акцыяў пратэсту і інфармавання пра бягучыя падзеі. І асабліва вялікая роля належала блогаваму рэсурсу «Live Journal», некаторыя суполкі якога выконвалі такую самую функцыю, як і www.maidan.org.ua падчас «памаранчавай» рэвалюцыі ў Кіеве. А пасля падзей 19—25 сакавіка і ў час фармавання спантанных груп Інтэрнэт стаў яшчэ больш важным сродкам камунікацыі актывістаў і арганізацыі іх дзейнасці (закрытыя суполкі для абмену ідэямі, каардынацыя флэш-мобераў і інш.).

Пры ўсіх плюсах камунікацыі з дапамогай глабальнага сеціва, ёсць адзін вялікі мінус — нізкая бяспека інфармацыі. Таму і загучалі прапановы карыстальнікам Інтэрнэту аб’ядноўвацца ў «рэале», а не ў сеціве. Тым больш, што ўдзельнікі пратэстаў пасля падзеяў 25 сакавіка пачалі хутка радыкалізавацца, і абмеркаванні іх новых планаў дзеянняў не былі прызначаныя для чужых вачэй. У закрытых суполках «Жывога журнала» ўсё часцей пачалі з’яўляцца заклікі адсочваць суддзяў, якія выносілі прысуды дэманстрантам, і збіваць іх, пагражаць журналістам афіцыйных СМІ, якія асвятлялі акцыі пратэсту пасля выбараў, выкарыстоўваць тэхналогіі чорнага PR і г. д., у Інтэрнэце распаўсюджваліся чуткі пра магчымыя ахвяры разгону дэманстрацыі на Дзень Волі і пра падрыхтоўку Расіяй аншлюсу Беларусі. Усё гэта разам са знікненнем прэзідэнта Лукашэнкі з тэлеэкранаў на даволі працяглы час стварыла вельмі небяспечную і нестабільную сітуацыю ў грамадстве, якая пагражала выбухнуць ад любога неабдуманага ўчынку ўлады ці апазіцыі.

У такіх умовах і пачалі фармавацца першыя спантанныя групы, як мы дамовіліся іх называць.

Rethinking Elections 37 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 На першым этапе іх фармавання адбылося аб’яднанне інтэрнэт-карыстальнікаў . Гэтая катэгорыя складалася як з удзельнікаў апазіцыйных акцыяў, якія пазбеглі арышту, так і з простых назіральнікаў, што да пэўнага часу не прадпрымалі актыўных дзеянняў, а аналізавалі сваю актыўнасць і «апазіцыйнасць» у дыскусіі на форумах і інтэрнэт-суполках. Важным чыннікам фармавання новай супольнасці інтэрнэтнікаў сталася іх знаёмства ў «рэале» і тое, што яны пачалі ўсведамляць сябе альтэрнатыўнай сілай, здатнай да эфектыўнай дзейнасці.

Даволі цяжка казаць пра колькасць такіх груп, бо адны з іх былі часовыя, іншыя аб’ядноўваліся і перасякаліся такім чынам, што не мелі сталага складу і былі дастаткова аморфныя. Як правіла, такія групы апрача ўдзелу ў пэўных форумах і інтэрнэт-суполках, утваралі яшчэ і закрытую групу рассылкі, пры дапамозе якой абменьваліся зашыфраванымі паведамленнямі. Мэтай такіх груп была перадусім выпрацоўка плана дзеянняў для барацьбы з існай уладай і ў якасці дадатковай мэты — распаўсюд інфармацыі пра акцыі пратэсту 19—25 сакавіка. Паралельна адбываецца стварэнне шэрагу закрытых суполак у «Жывым журнале» для абмеркавання сітуацыі ў краіне, з той самай мэтай закрываюцца раней адкрытыя суполкі. Павальным захапленнем становіцца вывучэнне прынцыпаў і прыёмаў канспірацыі і спосабаў шыфравання інфармацыі. Думаецца, што гэты чыннік стане адной з перашкод для стварэння масавага альтэрнатыўнага руху.

Чаму першымі актывізаваліся карыстальнікі Інтэрнэту — відавочна: яны часцей камунікавалі паміж сабой і таму першымі пачалі ўтвараць сеткавыя структуры ў рэчаіснасці. Як правіла, іх дзейнасць абмяжоўвалася распаўсюдам інфармацыі (рассылкі, улёткі, выданне бюлетэня) і распрацоўкай прапановаў для дзейнасці спантанных груп і палітычных партый. Паслявыбарчыя падзеі закранулі іх не настолькі, каб пераходзіць да больш актыўных і радыкальных дзеянняў. Па часе фармаванне спантанных груп з інтэрнэт-карыстальнікаў прыйшлося на канец сакавіка — першую дэкаду красавіка і супала з перыядам разгубленасці і бяздзейнасці палітычнай апазіцыі, што стала дадатковым штуршком для арганізацыі альтэрнатыўных аб’яднанняў.

Адным са спосабаў фармавання спантанных супольнасцяў было аб’яднанне ў так званую тэрытарыяльную групу. Тэрытарыяльныя групы ўтвараліся з удзельнікаў акцыяў апазіцыі па тэрытарыяльным прынцыпе. У іх уваходзілі людзі, якія жылі ў адным раёне ці нават у адным двары, ведалі адно аднаго і раней і дзеля бяспекі разам хадзілі на акцыі. Такія групы складаліся часцей за ўсё з 3—5 чалавек і на іх фармаванне спатрэбілася крыху болей часу, чым для карыстальнікаў «сусветнага павуціння», з прычыны больш нізкай інтэнсіўнасці камунікацыі.

І ўрэшце, найбольш пашыраным спосабам утварэння спантанных груп было аб’яднанне былых палітычных вязняў, якія цвёрда вырашылі і надалей удзельнічаць у супраціве (умоўна назавем іх «рэвалюцыйнымі» групамі).

Гэта — найбольш радыкальная, перакананая і актыўная катэгорыя апазіцыянераў новай генерацыі, што ўзнікла ў паслявыбарчы перыяд.

Актывісты, што прайшлі праз судовыя працэсы і турмы, аўтаматычна станавіліся лідэрамі, цэнтрамі прыцягнення, вакол якіх гуртавалася апазіцыйна настроеная моладзь. Такія групы дэманстравалі найбольшую стабільнасць і мэтанакіраванасць. Яны звычайна фармаваліся яшчэ ў камеры на падставе братэрства «па зброі» і па няшчасці. Улада, дарэчы, зрабіла вельмі вялікую памылку, пасадзіўшы палітычных вязняў разам, што дазволіла ім не толькі камунікаваць паміж сабой і перазнаёміцца, але і распрацоўваць планы далейшага супраціву. На волі яны сталі загартаванай сілай, што ўсвядоміла сваё адзінства і гатовая да актыўнай дзейнасці. Калі б гэтая новая хваля актывістаў наклалася на арганізацыйную матрыцу сістэмнай апазіцыі, то палітычныя партыі атрымалі б сёння гіганцкі чалавечы рэсурс. Але ва ўмовах скрайняй слабасці апазіцыйных структур і адсутнасці агульнанацыянальных лідэраў гэтая пратэставая маса пайшла па шляху стыхійнай самаарганізацыі.

«Рэвалюцыйныя» групы пачалі фармавацца адразу пасля выхаду на волю абаронцаў намётавага лагера і ўдзельнікаў іншых акцыяў пратэсту прыкладна ў другой дэкадзе красавіка.

Апазіцыянеры новай хвалі выказалі катэгарычнае нежаданне ўставаць пад штандары «старой» апазіцыі і выказалі намер сфармаваць альтэрнатыўны і незалежны рух супраціву. Гэтую ідэю ўспрынялі і іншыя спантанныя групы, утвораныя крыху раней, частка з якіх пачала далучацца да «рэвалюцыйных» груп альбо каардынаваць з імі свае дзеянні. Удзельнікі спантанных груп, зарганізаваўшыся ў больш-менш стабільныя супольнасці, пачалі выходзіць на сувязь з Дзяніс Мельянцоў. Спантанныя групы ў паслявыбарчы перыяд 38 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 удзельнікамі іншых груп, а таксама асобнымі актывістамі і далучаць іх да дзейнасці. «Рэвалюцыйныя» групы, у адрозненне ад тэрытарыяльных груп і груп інтэрнэтнікаў, імкнуцца пераважна да масавых і актыўных дзеянняў (напрыклад, арганізацыя і правядзенне палітычных флэш-мобаў), хоць ім і папярэднічае пэўны арганізацыйны этап. Увогуле, усе групы прайшлі некалькі стадыяў у сваім станаўленні: аб’яднанне і пастаноўка мэтаў і задач; структураванне і выбудова сувязяў унутры групы; планаванне дзейнасці; пошук кантактаў з іншымі групамі;

рэалізацыя плана дзеянняў.

Тыпалогія спантанных груп на падставе прынцыпаў арганізацыі і дзейнасці можа выглядаць наступным чынам:

— Ad hoc-група . З’яўляецца часовай і выконвае абмежаваныя задачы, напрыклад, працуе над выданнем бюлетэня ці падрыхтоўкай буйнога флэш-мобу.

— Замкнёная група . Складаецца з абмежаванай колькасці добра знаёмых людзей, якая ставіць сабе канкрэтныя, часам дастаткова радыкальныя задачы. Для такой групы характэрны павышаны ўзровень канспірацыі і нежаданне ўбудоўвацца ў сеткавыя структуры іншых спантанных груп.

— Адкрытая група . Спантаннае аб’яднанне, якое плануе ажыццяўляць легальную негвалтоўную дзейнасць і таму не трымаецца глыбокай канспірацыі, а, наадварот, ахвотна ідзе на кантакт з іншымі групамі, арганізацыямі і асобнымі актывістамі. Такія групы часцей за ўсё падключаюцца да сеткавых структур новага тыпу (якія фармуюцца са спантанных груп) або ўваходзяць у склад ужо існых арганізацый і рухаў.

— Сеткавы рух, ці супергрупа . Фармуецца з некалькіх спантанных груп, якія аб’ядналіся ў сеткавую структуру на падставе пэўных прынцыпаў. Такія супольнасці з’яўляюцца ядрамі для фармавання агульнанацыянальнага руху супраціву.

Вышэйпрыведзеная класіфікацыя ўключае, натуральна, «чыстыя» тыпы, якія ў рэчаіснасці сустракаюцца як сумесь элементаў розных груп і часта эвалюцыянуюць адзін у другі. Больш дэталёва эвалюцыю і перспектывы спантанных груп мы разгледзім крыху ніжэй. Спачатку паспрабуем намаляваць калектыўны партрэт новай генерацыі апазіцыянераў, як гэтую катэгорыю жыхарства ўжо ахрысцілі журналісты і аглядальнікі.

Па-першае, генерацыя «новых» апазіцыянераў пазасістэмная і не мае моцных і вядомых лідэраў, якія былі б здольныя яе аб’яднаць.

Па-другое, у масе сваёй «новыя» апазіцыянеры не заангажаваныя ні ў якія палітычныя і грамадскія арганізацыі і не маюць досведу палітычнай і грамадскай дзейнасці, што адначасова з’яўляецца і «плюсам», і «мінусам».

Па-трэцяе, большая частка «новых» апазіцыянераў — удзельнікі «майдана» і наступных акцый пратэсту, а меншая — іх сваякі, сябры, знаёмыя, калегі, якія сталі часткай «новай» апазіцыі пасля падзеяў 25 сакавіка.

Па-чацвёртае, «новыя» апазіцыянеры — не нацыяналісты. У паўсядзённым жыцці і падчас сваёй апазіцыйнай дзейнасці яны размаўляюць па-руску, хоць і выкарыстоўваюць нацыяналістычны набор сімвалаў (бел-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня», беларускамоўная музыка і інш.).

Аднак, пытанне мовы і сімвалаў не з’яўляецца цэнтральным у іх дзейнасці. Паводле ідэалагічнай скіраванасці прадстаўнікі новай апазіцыйнай генерацыі з’яўляюцца, хутчэй, лібераламі, чым кансерватарамі. Перш-наперш іх аб’ядноўвае пратэст супраць сістэмы, а ўжо ў другую чаргу — ідэалы заходняй дэмакратыі, вольнага рынку і пытанні геапалітычнага выбару.

Па-пятае, «новая» апазіцыя — гэта не «неразумныя малалеткі», як іх імкнецца паказаць афіцыйная беларуская прапаганда, а цалкам сфармаваныя асобы з устойлівай сістэмай светаўспрымання. Узрост пераважнай большасці вагаецца ў межах 22—27 гадоў. Часта сярод іх сустракаюцца і людзі сталага веку. Большую частку «новых» апазіцыянераў складаюць студэнты вышэйшых навучальных установаў, што натуральна. У астатнім — гэта супрацоўнікі прыватных фірмаў, выкладчыкі і прадстаўнікі вольных прафесіяў.

Варта, аднак, памятаць, што пад умоўным абазначэннем «новая генерацыя апазіцыянераў» не хаваецца нешта цэласнае, маналітнае і сфармаванае. Гэта ўсяго толькі лучнасць разрозненых, стыхійна самаарганізаваных груп, супольнасцяў груп і асобных актывістаў, аб’яднаных адзінствам мэтаў і ўдзелам у паслявыбарчай апазіцыйнай актыўнасці. У пэўным сэнсе, яны сыравіна, з якой пры пэўных умовах і жаданні можа быць зроблены дзейсны інструмент для змены палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Пытанне заключаецца ў тым, якая сіла будзе мець дастаткова волі і магчымасцяў для ўплыву на «ноRethinking Elections 39 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 вых» апазіцыянераў. Тое, што гэта не будуць апазіцыйныя палітычныя партыі, можна сцвярджаць адназначна.

Прычыны феномену спантанных груп Феномен спантанных груп — новы для Беларусі. Ніколі раней падчас палітычных кампаніяў не назіралася працэсу стыхійнай самаарганізацыі мабілізаванага жыхарства ў такіх маштабах, таму не выпадае параўноўваць сёлетнюю з’яву з аналагічнай сітуацыяй у мінулым. Нешта падобнае адбывалася толькі ў 1996 годзе, але тады вулічныя актывісты даволі хутка ўліліся ў арганізаваную апазіцыю і не стварылі ўласных аб’яднанняў. Пытанні, якія прыходзяць у галаву падчас вывучэння гэтай праблемы, — адкуль узялася такая значная маса актыўных незаангажаваных людзей і чаму яна не была паглынутая палітычнымі і квазіпалітычнымі апазіцыйнымі арганізацыямі?

На першае пытанне мы часткова ўжо адказалі вышэй: аб’яднаныя дэмакратычныя сілы правялі ў цэлым эфектыўную кампанію па папулярызацыі адзінага кандыдата ад апазіцыйных сіл Аляксандра Мілінкевіча і здолелі пераканаць значную колькасць жыхарства ў неабходнасці пераменаў у краіне; аднак, нягледзячы на вялікі адсотак праціўнікаў кіравання прэзідэнта Лукашэнкі, доля жыхарства (нават сярод «кухонных» апазіцыянераў), заангажаванага ў палітычныя партыі і арганізацыі, застаецца вельмі малой (чаму — іншае пытанне). Адсюль такая колькасць «незалежных» актывістаў. Колькасць «новых» апазіцыянераў яшчэ больш падвысілася пасля арыштаў 25 сакавіка, якія акрамя азначанага выніку прывялі да больш глыбокай радыкалізацыі і палярызацыі грамадства, пра што мы таксама ўжо казалі.

Адказ на другое пытанне варта шукаць перадусім у дзеяннях самой палітычнай апазіцыі.

Меркавалася, што значная частка ўдзельнікаў акцыі, запланаванай на вечар 19 сакавіка, будзе ўключаная ў рух на чале з Мілінкевічам ці нейкім іншым чынам далучаная да працы штаба адзінага кандыдата і Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратаў, аднак гэтага не адбылося з некалькіх прычынаў.

Па-першае, удзельнікі мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 19 сакавіка не толькі не пачулі канкрэтных патрабаванняў апазіцыянераў і плана іх дзеянняў, але і не ўбачылі ўвогуле ніякай арганізацыі, адно разгубленасць апазіцыйных лідэраў. Натуральна, што такі досвед не паспрыяў іміджу апазіцыі як арганізацыйнай структуры і адштурхнуў вялікую колькасць дэмакратычна настроеных грамадзянаў, умацаваўшы іх упэўненасць у тым, што дэмакратычная кааліцыя не здольная аспрэчыць афіцыйных вынікаў выбараў і зарганізаваць народны пратэст. Таму трэба альбо шукаць нейкую іншую сілу, якая будзе здатная гэта зрабіць, альбо самім станавіцца такой сілай.

Другой прычынай стала страта даверу да Мілінкевіча і Казуліна як да нацыянальных лідэраў, якія выяўляюць інтарэсы народа і якія здатныя павесці за сабой людзей. Калі ва ўдзельнікаў мітынгу 19 сакавіка зніклі апошнія ілюзіі наконт арганізатарскіх здольнасцяў аб’яднаных дэмакратаў, заставалася яшчэ надзея на Лідэра (ці лідэраў), які зможа выправіць сітуацыю, ці хоць бы стане сцягам супраціву.

Але і гэтая надзея памерла пасля публічнага разрыву стасункаў паміж «двума дэмакратамі».

Абаронцы і прыхільнікі намётавага лагера былі вымушаныя пераасэнсоўваць мэты і ідэалы свайго супраціву. Адгэтуль яны змагаюцца не за лідэраў і арганізацыі, а за сваю свабоду і свае правы.

Па-трэцяе, штабам адзінага кандыдата не была распрацаваная дакладная і зразумелая канцэпцыя руху, які аб’яднаў бы усіх незаангажаваных актывістаў, што з’явіліся падчас акцыяў пратэсту. Некалькі разоў Аляксандрам Мілінкевічам было абвешчана пра стварэнне руху (ці кампаніі) «За Свабоду», але так і засталося незразумелым, што будзе прадстаўляць сабой гэтая ініцыятыва і на якіх прынцыпах яна будзе функцыянаваць. Справа ў тым, што яшчэ ўвосень мінулага года група грамадскіх арганізацыяў распрацавала дэталёвую канцэпцыю руху «За Свабоду» і пачала раскрутку брэнду, які стаў выключна папулярным падчас паслявыбарчых акцыяў пратэсту. Аднак, прыняўшы сам брэнд, штаб Мілінкевіча, відаць, палічыў ідэю руху неадпаведнай інтарэсам палітычнай кампаніі, і таму яна не была рэалізаваная. Але ўласная канцэпцыя так і не была створаная. Урэшце, час быў страчаны, і новыя актывісты пачалі арганізоўвацца самастойна. Мілінкевіч і яго дапамога сталі ім ужо непатрэбнымі. Больш за тое, Палітычная рада дэмакратычных сілаў сама ўжо мусіла лічыцца з гэтай новай сілай і нейкім чынам каардынаваць з ёй свае дзеянні. Па іроніі лёсу абДзяніс Мельянцоў. Спантанныя групы ў паслявыбарчы перыяд 40 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 ’яднаныя дэмакраты пры дапамозе сваіх жа сілаў і рэсурсаў стварылі сабе канкурэнта, хоць маглі б нарасціць уласны патэнцыял, калі б дзейнічалі больш прадбачліва і прафесійна. Сапраўды, у выпадку накладання масы незаангажаваных актывістаў і спантанных груп на арганізацыйную матрыцу апазіцыі ўлада атрымала б вельмі моцнага апанента. Калі беларуская апазіцыя не жадае страціць рэшту папулярнасці сярод жыхарства, яна мусіць зрабіць высновы з атрыманага горкага досведу.

Акрамя ўсяго сказанага, на беларускім палітычным полі ў гэты час не існавала арганізацыі ці руху кшталту сербскага «Отпору» ці ўкраінскай «Поры», якія маглі б паглынуць пратэставую масу і скіраваць яе дзеянні. Таму «новая» апазіцыя засталася сама па сабе, ды яна і не імкнулася да некага далучацца.

Такім чынам, можна вылучыць тры асноўныя прычыны з’яўлення спантанных груп: дастаткова эфектыўная палітычная мабілізацыя, якую апазіцыя не здолела кантраляваць і выкарыстаць для ўмацавання ўласных шэрагаў; памылкі дэмсілаў і лідэраў апазіцыі падчас акцыяў пратэсту, якія адштурхнулі новых актывістаў;

адсутнасць моладзевай вулічнай арганізацыі, здольнай аб’яднаць «новых» апазіцыянераў, якія не жадалі працаваць на «старую» апазіцыю.

Перспектывы спантанных груп Калі казаць пра эвалюцыю спантанных груп, то тут прасочваецца як мінімум тры кірункі:

1. Узбуйненне груповак і пабудова сеткавых структур. Гэты працэс распачаўся ўжо ў другойтрэцяй дэкадзе красавіка, калі нядаўна ўтвораныя групы пачалі шукаць кантактаў адна з адной, наладжваць каналы камунікацыі і каардынаваць дзеянні. Прыкладам такога кірунку развіцця можа стаць група Дзяніса Дзянісава, якая першапачаткова складалася з некалькіх абаронцаў «майдана», але пазней пачала наладжваць сувязь з іншымі групамі і асобнымі актывістамі, а таксама сфармавала каардынацыйную раду для ўзгаднення сумесных дзеянняў. Але гэтая група і ўтвораная ёю сеткавая структура так і не стала ядром агульнанацыянальнага руху супраціву, а пачала эвалюцыянаваць у зусім іншым кірунку.

2. Фармаванне арганізацый і іерархічных структур. Разам з плюсамі сеткавыя структуры маюць і шэраг такіх мінусаў, як дрэнная кіраванасць з-за нізкай канцэнтрацыі ўлады, праблематычнасць дасягнення кансенсусу і інш. Таму шэраг спантанных груп і, у прыватнасці, згаданая група Дзянісава, зрабілі стаўку на пабудову больш цэнтралізаванай арганізацыі. Хутчэй за ўсё, пад уздзеяннем вонкавага ўплыву Дз. Дзянісаў і яго паплечнікі вырашылі рэфармаваць сеткавую структуру ў больш звыклы і зразумелы рух кшталту «Зубра», які прэзентаваў сябе 17 чэрвеня пад назвай «Бунт» (Старонка…). Такім чынам, сітуацыя 2001 года амаль цалкам паўтарылася ў 2006, з той розніцай, што «Зубр» ад пачатку быў інспіраваны звонку, а «Бунт», флэшмоберы і падобныя ім рухі зарадзіліся самастойна і толькі потым набылі сучасную форму, якая ў цэлым адпавядае «Зубру». Паводзіны ўлады, апазіцыі, заходніх структур ідэнтычныя; нічога прынцыпова новага прыдумана не было.

3. Далучэнне асобных актывістаў і невялікіх груп да палітычных і квазіпалітычных арганізацый і рухаў (палітычныя партыі, «Малады Фронт», «Хопіць!», «Вольная Моладзь» і інш.).

Усё вышэйпералічанае адбываецца на фоне агульнай тэндэнцыі спаду пратэставых настрояў у грамадстве. На сёння засталося ўсяго некалькі груповак, дзейнасць якіх бачная звонку. Гэта «Бунт», флэш-моберы і шэраг спантанных груп, якія займаюцца выданнем бюлетэняў і ўлётак. Несумненна, існуе пэўная колькасць заканспіраваных груп, але ў іх асяроддзі не вядзецца сур’ёзнай арганізацыйнай дзейнасці, бо яна так ці інакш ужо праявіла б сябе. Застаецца надзея, што з заканчэннем сезону летніх адпачынкаў і студэнцкіх канікулаў моладзевы рух адновіцца з новай сілай, але для гэтых спадзяванняў ёсць няшмат падставаў, бо да пачатку лета спантанныя групы не паспелі аб’яднацца, выпрацаваць агульнае бачанне сітуацыі і метадаў дзейнасці, не распрацавалі плана дзеянняў і прынцыпаў каардынацыі. Аб’яднаная апазіцыя таксама не спрыяла гэтаму працэсу: кааліцыя доўгі час была занятая вырашэннем унутраных праблем; стратэгія дзейнасці дэмакратычных сілаў была прынятая занадта позна, і да таго ж яна не ўтрымлівае канкрэтнага тактычнага плана, які мог бы быць узяты на ўзбраенне і спантаннымі групамі. Перыяд летняй бяздзейнасці і агульны спад эмацыйнага ўздыму, хутчэй за ўсё, прывядзе да затухання супраціву і распаду існых спантанных груп. Прагноз падмацоўваецца і тым фактам, што блізу 400 студэнRethinking Elections 41 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 там, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту і пазней уваходзілі ў спантанныя групы, пагражае выключэнне з ВНУ. Усім ім прапанаваныя месцы ў еўрапейскіх універсітэтах, а частка з іх ужо паехала на вучобу ў суседнія з Беларуссю краіны. Так што ўвосень дэмакратычны рух страціць сваіх найбольш актыўных і перспектыўных удзельнікаў, пасля чаго апазіцыі давядзецца пачынаць усю працу па актывізацыі беларускага грамадства з нуля.

Літаратура 1. Известия. 6.05.2006 (http: // www.izvestia.ru / politic / article23400).

2. Коммерсантъ. № 83 (№ 3414). 12.05.2006.

3. Лютаўскае апытанне НІСЭПД (http: // www.iiseps.org / 2-06-1.html).

4. НІСЭПД (http: // www.iiseps.org / press5.html).

5. Плошча. 19—25.03.2006 (http: // www.svaboda.org / info / 0_ploshcha.pdf).

6. Старонка руху «Бунт» у «Жывым журнале» (http: // bynt.livejournal.com).

7. Спіс затрыманых і арыштаваных на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна» (www.spring96.org / by / news / 4154).

Дзяніс Мельянцоў. Спантанныя групы ў паслявыбарчы перыяд