Часопіс “Палітычная сфера”

Арганізацыя выбараў у органы гміннага і гарадскога самакіравання Заходняй Беларусі (1921—1939 гады)

Андрэй Борка · 2006

114 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Па выніках польска-савецкай вайны тэрыторыя Заходняй Беларусі была ўключаная ў склад II Рэчы Паспалітай. Далучаныя землі ў 1920— 1930-я гады падраздзяляліся на ваяводствы, якія складаліся з паветаў, паветы — з гмін, гміны — з грамад. Згодна з гэтым падзелам былі ўтвораны мясцовыя органы ўлады і самакіравання (Круталевіч, 1998: 203). Сельскую грамаду на тэрыторыі Заходняй Беларусі складала асобная вёска, калонія, малы маёнтак ці фальварак. Аднак гэтыя адзінкі маглі і сумесна ўтвараць сельскую грамаду (Sekretarz…, 1931: 65). Яе органамі кіравання з’яўляліся солтыс, грамадская рада (Najda, 1938: 3) ці грамадскі сход (Podr ę cznik…, 1923: 225).

І. Выбары ў органы грамады Першапачаткова дзейнасць органаў грамады рэгулявалася распараджэннем генеральнага камісара ўсходніх зямель аб гмінным самакіраванні ад 26 верасня 1919 года (Podr ę cznik…, 1923:

216). Згодна з распараджэннем, солтыс з’яўляўся выканаўчым органам грамады, гмінным служачым. Солтыса і яго намесніка выбіраў грамадскі сход з членаў грамады на адзін год. Першапачаткова польскае заканадаўства не вызначала канкрэтнага спосабу выбрання, таму выбары адбываліся паводле мясцовых традыцый.

Выбраных асоб павінен быў зацвердзіць на пасаду павятовы стараста, у выпадку незацвярджэння прызначаліся новыя выбары. Калі грамада ўхілялася ад выбараў або пасля правядзення паўторных выбараў кандыдат зноў не быў зацверджаны, павятовы стараста прызначаў солтыса і яго намесніка, якія выконвалі абавязкі на працягу аднаго года (Podr ę cznik…, 1923: 225). Стараста мог асабіста вызваліць солтыса з займанай пасады і прызначыць новыя выбары (ДАГВ 1 , ф. 57, воп. 1, спр. 102: 15).

23 кастрычніка 1933 года было выдадзена распараджэнне міністра ўнутраных спраў, якое дапаўняла закон «Аб частковым змяненні арганізацыі тэрытарыяльнага самакіравання» ад 23 сакавіка 1933 года. Згодна з ім працэдура выбараў солтыса і яго намесніка была акрэслена выбарчым палажэннем, выдадзеным міністрам унутраных спраў. У адпаведнасці з гэтым нар1 Тут і далей — Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці.

Андрэй Борка Арганізацыя выбараў у органы гміннага і гарадскога самакіравання Заходняй Беларусі (1921—1939 гады) Abstract У артыкуле разглядаецца практыка выбараў у органы мясцовага самакіравання Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гады, асноўная ўвага аддаецца выбарчаму працэсу на ўзроўні гмін і гарадскога самакіравання. Аналізуюцца палітычная практыка ўлад Рэспублікі Польшча датычна самакіравання ў Заходняй Беларусі, асаблівасці палітычнай сітуацыі на лакальным узроўні, уплыў ідэалагічных, нацыянальных і рэлігійных чыннікаў на мясцовую палітыку Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гады.

Ключавыя словы: выбары ў Заходняй Беларусі, мясцовыя выбары, мясцовая палітыка, выбары ў гміны, выбары ў гарадское самакіраванне, нацыянальная палітыка.

© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 7-2007 115 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 матыўным актам на пасады солтыса і яго намесніка маглі быць абраныя асобы, што на момант выбараў дасягнулі трыццацігадовага ўзросту, больш як адзін год пражывалі на тэрыторыі пэўнай грамады і валодалі вуснай і пісьмовай польскай мовай (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35:

694; Dziennik Ustaw…, 1933, № 83: 1558—1559).

Дзеянне апошняй умовы было адкладзена распараджэннем міністра ўнутраных спраў для тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў на 5 гадоў (Dziennik Ustaw…, 1933, № 83: 1537). Пазней, 20 кастрычніка 1936 года, было выдадзена распараджэнне міністра ўнутраных спраў, якое для тэрыторыі Навагрудскага, Палескага, Віленскага, Валынскага ваяводстваў, а таксама Гродзенскага і Ваўкавыскага паветаў Беластоцкага ваяводства на адзін выбарчы тэрмін адмяняла ўмову абавязковага валодання польскай мовай кандыдатамі на пасады солтыса і яго намесніка (Jak… so ł tys ó w…, 1933: 38). Распараджэнні міністра адносна адмены ўмовы валодання польскай мовай кандыдатамі на пасады солтысаў і іх намеснікаў даюць падставы сцвярджаць, што польскім уладам было вельмі цяжка знайсці сярод вясковага жыхарства Заходняй Беларусі кандыдатаў на пасады, якія валодалі вуснай і пісьмовай польскай мовай, нават больш чым праз 15 гадоў існавання II Рэчы Паспалітай.

Солтыс і яго намеснік выбіраліся на 3 гады.

Выбары прызначаў павятовы стараста, ён жа ажыццяўляў агульны нагляд за дзейнасцю грамады. Кандыдат, які пры галасаванні атрымаў найбольшую колькасць галасоў членаў грамады, станавіўся солтысам, а намеснікам — кандыдат, які па колькасці галасоў быў на другім месцы (Dziennik Ustaw…, 1933, № 83: 1558— 1559). Працэдура абрання солтыса і яго намесніка грамадскай радай, а там, дзе апошняя адсутнічала, — грамадскім сходам дакладна акрэслена распараджэннем міністра ўнутраных спраў ад 8 кастрычніка 1936 года. Распараджэнне не ўнесла ніякіх змяненняў у закон ад 23 сакавіка 1933 года, а толькі яго дапоўніла (Dziennik Ustaw…, 1936). Асобы, якія без паважных прычын адмаўляліся заняць пасаду солтыса або яго намесніка ці датэрмінова пераставалі выконваць абавязкі, штрафаваліся на карысць грамады (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35: 695).

Солтыс непасрэдна падпарадкоўваўся войту, які стаяў на чале гміны, у склад якой уваходзіла грамада (Podr ę cznik…, 1923: 225). Cолтысы павінны былі быць пераходным звяном у сістэме ўлады грамады: з аднаго боку, яны мусілі праводзіць дзяржаўную палітыку сярод насельніцтва, з другога — паведамляць «наверх» пра патрэбы мясцовых жыхароў (ДАБВ 2 , ф. 1, воп. 1, спр. 936: 3). Солтыс выступаў у гмінным праўленні, а таксама перад іншымі дзяржаўнымі ўладамі ад імя грамады. Перад тым як заняць пасаду солтыса, кандыдат мусіў прысягнуць на вернасць польскай дзяржаве (Instrukcja…, 1927: 1).

Былі распрацаваны тэксты прысягі для праваслаўных (ДАГВ, ф. 541, воп. 1, спр. 391: 10) і каталікоў (ДАГВ, ф. 541, воп. 1, спр. 411: 2). Калі кандыдат з нейкіх прычын не мог прынесці прысягу (напрыклад, хрысціянін-евангеліст — па рэлігійных меркаваннях), ён на абраную пасаду не зацвярджаўся старастам (ДАБВ, ф. 1, воп. 3, спр.

31: 10). Згодна з законам «Аб частковым змяненні арганізацыі тэрытарыяльнага самакіравання» ад 23 сакавіка 1933 года адмова зацвердзіць солтыса або яго намесніка вяла да прызначэння паўторных выбараў.

Трэба адзначыць, што не толькі рэлігійны чыннік служыў падставай для адмовы ў зацвярджэнні кандыдата. Значная ўвага аддавалася мінуламу кандыдата і яго стаўленню да ўладаў:

супрацоўніцтва з бальшавікамі падчас польскасавецкай вайны, пражыванне родных у СССР маглі адмоўна паўплываць на зацвярджэнне кандыдата (ДАГВ, ф. 541, воп. 1, спр. 422: 5, 19).

Вядомыя выпадкі, калі пад націскам войта грамадская рада або сход выбіралі чалавека, «далёкага ад людзей» (ДАГВ, ф. 541, воп. 1, спр. 405:

14). Часта станавіліся солтысамі асаднікі: іх прызначалі адміністрацыйныя ўлады. Так, солтыс вёскі Вярхі Брэсцкага павета, які з прычыны адсутнасці аўтарытэту сярод мясцовага жыхарства не змог арганізаваць дапамогу сем’ям рэзервістаў, не быў звольнены з пасады, бо яго звальненне магло б скампраметаваць уладу, якая яго прызначыла (ДАБВ, ф. 2, воп. 1, спр. 2472:

72). Паводле распараджэння брэсцкага павятовага старасты ад 1933 года перавагу атрымлівалі тыя кандыдаты на пасады солтысаў, што лаяльна ставіліся да польскіх уладаў ці ў мінулым служылі ў польскім войску (ДАБВ, ф. 2, воп. 1, спр.

2131: 13). Любы польскі грамадзянін, які пражываў на тэрыторыі грамады і адпавядаў усім выбарчым умовам, мог быць абраны, а часцей, пры Андрэй Борка. Арганізацыя выбараў у органы гміннага і гарадскога самакіравання Заходняй Беларусі (1921—1939 гады) 2 Тут і далей — Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці.

116 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 станоўчым стаўленні да польскіх уладаў, — зацверджаны на пасаду солтыса або яго намесніка і павінен быў займаць пасаду да канца тэрміну паўнамоцтваў (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35:

698). Арганізацыя сельскіх грамад польскімі ўладамі, зацвярджэнне солтысаў часам адбываліся у мясцовасцях, зусім не вядомых новай уладзе. У такіх выпадках нацыянальнасць і веравызнанне кандыдата былі вырашальнымі фактарамі.

Грамадская рада, а там, дзе яна не была ўтворана, — грамадскі сход з’яўляліся пастаноўчым органам грамады (органы грамадскага самакіравання). Права ўдзелу ў грамадскім сходзе меў кожны жыхар грамады, які дасягнуў дваццацічатырохгадовага ўзросту і не менш аднаго года да пасяджэння пражыў у грамадзе (Dziennik Ustaw…, 1937: 94). Грамадская рада абіралася ў грамадах з насельніцтвам звыш 200 жыхароў, а таксама магла быць склікана па прапанове грамадскага сходу, гміннай рады, павятовага аддзела са згоды ваяводы і ваяводскага аддзела ў грамадах з меншай колькасцю жыхароў (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35: 697). Дакладна працэдура выбараў грамадскіх радных акрэслівалася законам «Аб выбарах грамадскіх, гмінных і павятовых радных» ад 16 жніўня 1938 года. Згодна з законам права абірацца ў грамадскую раду мелі ўсе польскія грамадзяне, якія валодалі правам абірацца ў Сейм і не менш як адзін год пражывалі на тэрыторыі грамады. Дзейнічалі выключэнні адносна цэнзу гадавога пражывання, якія датычылі асобных катэгорый жыхарства.

Абраным мог быць кожны грамадзянін, які валодаў выбарчымі правамі і на момант выбараў дасягнуў дваццацісямігадовага ўзросту (Dziennik Ustaw…, 1938, poz. 481: 1123).

Грамадская рада абіралася на пяць гадоў. У яе склад уваходзілі солтыс (старшыня), намеснік солтыса і радныя. Колькасць грамадскіх радных залежала ад колькасці жыхароў грамады. У мясцовасцях з насельніцтвам да 500 жыхароў абіраліся 12 радных, ад 500 да 1000 — 16, ад 1000 да 1500 — 20, ад 1500 да 2000 — 24, больш за 2000 жыхароў — 30 радных. У адпаведнай колькасці выбіраліся і намеснікі радных (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35: 697).

Колькасць грамад па сельскіх гмінах, паветах, ваяводствах адрознівалася. У Віленскім ваяводстве на 1934 год налічвалася 880 сельскіх грамад (Zwi ą zki…, 1935: 6), у 1936 годзе на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства існавалі 1717 сельскіх грамад з 23 712 грамадскімі раднымі (Ga ł asiewicz, 1936: 72). У 1937 годзе на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства налічвалася 1717 грамад, у Віленскім — 881, у Палескім — 1783 (G ł os…, 1938:

28). У залежнасці ад мясцовасці розным быў нацыянальны склад грамадскіх рад. Так, напрыклад, у грамадскія рады Навагрудскага ваяводства ў 1934 годзе ўваходзілі: 12 045 палякаў, 11 175 беларусаў, 419 яўрэяў, 59 літоўцаў, 14 рускіх, 1 немец (AAN… Urz ą d…: 149), у Віленскім ваяводстве тады значна пераважалі палякі, якіх было 10 936, беларусаў — 4151, яўрэяў — 341, літоўцаў — 1050, рускіх — 299, да іншых нацыянальнасцяў належалі 40 асоб (Zwi ą zki…, 1935).

Заканадаўчыя асновы дзейнасці грамады і яе органаў выпрацоўваліся на працягу амаль усяго перыяду існавання II Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзіла Заходняя Беларусь. Аднак гэтыя землі мелі сваю спецыфіку ў выніку недаверу польскіх уладаў да мясцовага жыхарства, што выяўлялася ў перавышанай ролі адміністрацыйных улад, звужванні правоў органаў самакіравання, непаважлівым стаўленні польскіх улад да выбару мясцовага жыхарства У адказ раслі недавер жыхароў да ўлады і нежаданне супрацоўнічаць, зніжалася цікавасць да так званых органаў самакіравання (грамадская рада або сход): у некаторых выпадках на выбарныя пасяджэнні людзі проста не прыходзілі (ДАГВ, ф. 541, воп. 1, спр. 422: 5).

ІІ. Выбары на ўзроўні гміны Арганізацыя органаў гміннага самакіравання на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбывалася на падставе распараджэння генеральнага камісара ўсходніх зямель ад 26 верасня 1919 года «Аб гмінным самакіраванні» (Sekretarz…, 1931: 53).

Згодна з распараджэннем, сельская гміна складалася з вёскі, малых маёнткаў, пасёлкаў, гарадскіх пасяленняў і фальваркаў, аб’яднаных у адну гмінную адміністрацыйную акругу. Сельская гміна з’яўлялася самакіроўнай тэрытарыяльнай адзінкай, юрыдычнай асобай (Podr ę cznik…, 1923: 216).

Членамі гміны з’яўляліся асобы, якія валодалі нерухомасцю і не менш за тры месяцы пражывалі на тэрыторыі гміны. Яны мелі права карыстацца ўстановамі і маёнткам гміны, удзельнічаць у гмінных выбарах, выбіраць гміннае праўленне і былі абавязаны выконваць прадпісанні, пастановы і распараджэнні гмінных органаў, сплочваць падаткі, выконваць іншыя Гісторыя выбараў 117 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 гмінныя павіннасці (Podr ę cznik…, 1923: 217). Распарадчым і кантралюючым органам гміны была гмінная рада, выканаўчым органам — гміннае праўленне (Справочник…, 1972: 21).

Першыя выбары ў гмінныя рады на тэрыторыі Заходняй Беларусі праводзіліся на падставе распараджэння генеральнага камісара ўсходніх зямель аб часовым палажэнні па выбарах у гмінныя сходы і рады ад 25 чэрвеня 1919 года (Podr ę cznik…, 1923: 228). Менавіта на падставе гэтага нарматыўнага акта адбываліся выбары ў гмінныя рады Віленскай адміністрацыйнай акругі. Так, у 105 сельскіх гмінах з жыхарствам прыкладна ў 1 млн. чалавек на тэрыторыі сямі паветаў былі выбраны 1175 радных, 822 — каталікі (70 %), з іх 756 чалавек — палякі (64,4 %), 66 — літоўцы (5,6 %), сярод праваслаўных было 336 беларусаў (28,6 %), 17 чалавек (1,4 %) іншых нацыянальнасцяў (Літоўскі…, спр. 212: 34). Адпаведна выбарчаму палажэнню абраныя органы сельскага самакіравання мусілі дзейнічаць да 1 ліпеня 1922 года (Podr ę cznik…, 1923: 228).

Аднак 30 сакавіка 1922 года было выдадзена распараджэнне міністра ўнутраных спраў аб адтэрміноўцы сканчэння працы органаў самакіравання, выбраных на тэрыторыі былой расійскай акупацыі: гмінныя рады заставаліся дзейнічаць да абвяшчэння ўрадам часу правядзення новых выбараў (Dziennik Ustaw…, 1922: 411).

Выбары ў гмінныя рады былі двухступенныя.

Праводзіў іх прызначаны старастам выбарчы камітэт. Спачатку адбываліся выбары гміннага сходу, колькасць яго членаў вагалася ад 100 да 150 чалавек і вызначалася старастам у залежнасці ад колькасці жыхароў гміны. Гмінны сход выбіраў гмінную раду. Колькасць радных і членаў гміннага сходу мела судачыненне 1 : 10 (Wasiutynski, 1929: 117). Заканадаўчымі актамі пастаянна падкрэслівалася роля адміністрацыйных улад у правядзенні гмінных выбараў. Так, 4 ліпеня 1930 года выдадзена распараджэнне міністра ўнутраных спраў, якое даручала павятовым старастам кіраванне выбарамі ў гмінныя сходы і гмінныя рады (Dziennik Ustaw…, 1930:

768). Вырашальная роля павятовай адміністрацыі у выбарчым працэсе давала магчымасць польскім уладам кантраляваць і нават змяняць асабовы склад органаў самакіравання.

Павятовых стараст абавязвалі адлюстроўваць у справаздачах становішча гміннага самакіравання (Dziennik Urzкdowy…, 1921). Так, напрыклад, у маі 1931 года стаўбцоўскі стараста паведамляў, што ў склад гміннай рады ў Тарцах уваходзіць 6 асоб, падазроных у прыналежнасці да Камуністычнай партыі, адзін з іх з’яўляецца намеснікам войта, а ў склад гміннай рады ў Сухавічах і адначасова ў павятовы сеймік уваходзіць асоба, падазроная ў супрацоўніцтве з Кампартыяй (ДАГВ, ф. 551, воп. 1, спр. 1141: 2).

Членамі гміннай рады з’яўляліся радныя і члены гміннага праўлення. Радныя і іх намеснікі выбіраліся першапачаткова на 3 гады і выконвалі абавязкі пачэсна. Радны не меў права займаць аплочванай пасады ў гмінным праўленні (Podr ę cznik…, 1923: 218). На пасяджэннях гміннай рады старшынствавалі войт ці яго намеснік, якія склікалі раду не менш як адзін раз у квартал (Podr ę cznik…, 1923: 220).

Чарговыя выбары ў гмінныя рады на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбыліся ў 1927 годзе. У гэтых выбарах значны ўдзел прынялі левыя сілы.

Так, у Віленскім ваяводстве з 1051 абраных радных звыш 500 чалавек аказаліся былымі членамі Грамады і яе спачувальнікамі, 57 — камуністамі і 14 — былымі членамі забароненай ўладамі Незалежнай сялянскай партыі. Аналізуючы поспех партыйных арганізацый Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў выбарчай кампаніі ў мясцовыя органы самакіравання, І. Лагіновіч адзначаў на IV з’ездзе Камуністычнай партыі Польшчы: «У Баранавіцкай акрузе на 167 абраных ў гмінныя рады маем 100 камуністаў, 30 сімпатыкаў і толькі 30 радных ад іншых партый.

Працэнт камуністаў вышэйшы, чым у сельскіх Саветах БССР» (Ладысев, 1988: 37).

Органы гміннага самакіравання, куды траплялі прадстаўнікі не польскай нацыянальнасці, жорстка кантраляваліся з боку дзяржавы. На дапамогу адміністрацыйным органам улады прыцягвалася паліцыя. Так, гродзенскі павятовы камендант паліцыі патрабаваў ад пастарункаў сабраць падрабязную інфармацыю пра палітычныя прыхільнасці членаў акруговых выбарчых камісій, выбраных гміннымі або гарадскімі радамі (ДАГВ, ф. 30, воп. 1, спр. 41: 91).

23 сакавіка 1933 года выйшаў закон «Аб частковай змене арганізацыі тэрытарыяльнага самакіравання», які датычыў усіх адзінак тэрытарыяльнага самакіравання (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35: 693). Закон павялічыў мяжу пасіўнага выбарчага ўзросту ў органы самакіравання сельскай гміны з 25 да 30 гадоў, органы сельскага самакіравання маглі абіраць толькі грамадзяне II Рэчы Паспалітай, дасягнулыя 24 гадоў, Андрэй Борка. Арганізацыя выбараў у органы гміннага і гарадскога самакіравання Заходняй Беларусі (1921—1939 гады) 118 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 цэнз пражывання павялічыўся з 10 месяцаў да 1 года (O nowym…, 1933: 44). Нарматыўны акт вызначыў наступную колькасць гмінных радных:

у гмінах з жыхарствам да 5000 чалавек — 12 радных, 5000—10000 чалавек — 16, звыш 10 тысяч жыхароў — 20 радных (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35: 696). Радных сельскіх гмін выбіраў выбарчы калегіум, у чый склад уваходзілі солтысы ўсіх грамад і іх намеснікі, а таксама прадстаўнікі ад грамад: там, дзе была грамадская рада, — грамадскія радныя, ад іншых грамад — ад 2 да 10 дэлегатаў (канкрэтную колькасць вызначаў стараста адпаведна колькасці жыхароў), абраных па прынцыпе грамадскіх радных (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35: 700).

Закон ад 23 сакавіка 1933 года больш поўна прапісаў дзейнасць сельскай гміннай рады (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35: 703), узмацніўшы, аднак, правы дзяржаўнай улады адносна зацвярджэння пастаноў рады (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35: 710). Закон значна абмежаваў выбарчыя правы жыхарства «ўсходніх крэсаў» і пазбавіў такіх правоў значную частку моладзі, негатыўна настроенай супраць пануючага ладу.

Згодна са справаздачай навагрудскага ваяводы за 1934 год, у ваяводстве налічвалася 1596 гмінных радных, з іх 1060 — палякаў, 479 — беларусаў, 47 — яўрэяў, 6 — літоўцаў, 3 — татары (AAN… Urz ą d…: 149), у той час у Віленскім ваяводстве было 1720 радных, сярод якіх 1298 — палякаў, 263 — беларусы, 73 — літоўцы, 50 — яўрэяў, 33 — рускія, 3 — асобы іншай нацыянальнасці (Zwi ą zki…, 1935: 8—9].

Аналіз нацыянальнай структуры паказвае значную перавагу на пасадах гмінных радных палякаў, якія лаяльна ставіліся да польскай адміністрацыі. Аднак, насуперак намаганням дзяржаўных уладаў, у склад гмінных рад уваходзілі і варожа настроеныя прадстаўнікі. Напрыклад, з 16 асоб у складзе Верцілішскай гміннай рады Гродзенскага павета ў 1939 годзе 9 былі палякамі, 7 — беларусамі, двое з якіх — камуністы (ДАГВ, ф. 57, воп. 1, спр. 110: 5).

16 жніўня 1938 года быў выдадзены закон «Аб выбарах грамадскіх, гмінных, павятовых радных», які паўтарыў палажэнні закона «Аб частковай змене арганізацыі тэрытарыяльнага самакіравання» ад 23 сакавіка 1933 года (Dziennik Ustaw…, 1938, poz. 481: 1123).

Такім чынам, гмінная рада, створаная як распарадчы орган сельскага самакіравання, заканадаўча надзеленая шырокімі паўнамоцтвамі, фактычна была абмежаваная на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў выкананні сваіх паўнамоцтваў, што было выклікана недаверам польскіх уладаў да мясцовага жыхарства. А закон ад 23 сакавіка 1933 года «Аб частковай змене арганізацыі тэрытарыяльнага самакіравання» ўнёс значныя абмежаванні ў працэдуру выбараў гмінных рад.

Згодна з распараджэннем генеральнага камісара ўсходніх зямель ад 26 верасня 1919 года «Аб гмінным самакіраванні» выканаўчым органам сельскай гміны было гміннае праўленне, якое складалася з войта, яго намесніка і аднаго лаўніка. Войт і яго намеснік першапачаткова выбіраліся, як і гмінная рада, на 3 гады з радных, што мусілі адпавядаць наступным патрабаванням:

валодаць пасіўным выбарчым правам у гарадскую або гмінную раду на тэрыторыі, падначаленай Грамадзянскаму ўпраўленню ўсходніх зямель, ці ўвогуле на тэрыторыі Рэчы Паспалітай;

з’яўляцца членамі якой-небудзь гміны. Апрача таго, войт і яго намеснік павінны былі ўмець чытаць і пісаць. Выбар войта і яго намесніка патрабаваў зацвярджэння наглядальнай улады першай інстанцыі. У выпадку адмовы ў зацвярджэнні абранага радай кандыдата праводзіліся новыя выбары, а калі і наступны кандыдат не зацвярджаўся, наглядальная ўлада першай інстанцыі прызначала войта, які займаў пасаду да зацвярджэння кандыдата, абранага раднымі. У выпадку, калі рада ўвогуле не выбірала войта, ён прызначаўся наглядальнай уладай на 1 год (Podr ę cznik…, 1923:

221). Войт і яго намеснік прыносілі прысягу на вернасць польскай дзяржаве. Лаўнік таксама абіраўся на 3 гады, аднак у выпадку невыбрання радай лаўніка праўленне працавала без яго.

Польскім уладам не заўсёды ўдавалася адсеяць непажаданага кандыдата на пасаду войта. Так, паводле характарыстыкі асабовага складу Маладзечанскага павятовага староства, у 1922 годзе абавязкі войта Лебедзеўскай гміны выконваў былы член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, які пасля заняцця пасады войта пачаў пазбаўляцца польскага элемента ў гмінным праўленні, паступова замяняючы яго беларускім, а войт гміны Маладзечна называў беларусаў, што спачувалі польскім уладам, польскімі шпіёнамі (AAN… Zbi ó r…: 1).

23 сакавіка 1933 года выйшаў закон «Аб частковым змяненні арганізацыі тэрытарыяльнага самакіравання», які ўнёс змяненні ў арганізацыю гмінных праўленняў (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35: 693). Згодна з законам гміннае праўГісторыя выбараў 119 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 ленне складалася з войта, яго намесніка і 2 лаўнікаў, у гмінах з жыхарствам звыш 10 тысяч чалавек — з 3 лаўнікаў. Сельская гміна павінна была ўтрымліваць неабходную для выканання працы колькасць службоўцаў, абавязкова мусіў быць гмінны сакратар. На пасаду гміннага сакратара магла быць прызначана асоба, якая мела адпаведную адукацыю, прайшла практыку і здала экзамен па спецыяльнасці. Абавязковае ўстанаўленне пасады гміннага сакратара не датычыла гмін з жыхарствам менш як 5 тысяч чалавек, дзе існавала пасада прафесійнага войта (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35: 696). Войт, яго намеснік і лаўнікі ўтваралі калегію гміннага праўлення.

Трэба адзначыць, што абвяшчаліся конкурсы на заняцце той ці іншай пасады ў гмінным праўленні. Умовы конкурсу і патрабаванні да кандыдата друкаваліся ў перыядычных выданнях. Так, у газеце «Pracownik samorz ą dowy» за 1938 год, якая выходзіла ў Варшаве, былі змешчаны ўмовы правядзення конкурсу на пасаду гміннага сакратара ў Ліпнішскім гмінным праўленні Лідскага павета Навагрудскага ваяводства (Pracownik…, 1938: 284). Можна меркаваць, што праз абвяшчэнне конкурсаў рабіліся спробы прыцягнуць да працы ва ўсходніх ваяводствах выхадцаў з карэнных раёнаў II Рэчы Паспалітай для больш эфектыўнага правядзення палітыкі знішчэння мясцовых асаблівасцяў.

Закон ад 23 сакавіка 1933 года значна ўзмацніў становішча войта ў сельскай гміне. Ён стаў амаль асабіста вырашаць усе найважнейшыя справы даверанай яму гміны. Роля адміністрацыйнай улады у вызначэнні асобы войта была галоўнай. Так, незацвярджэнне адміністрацыйнай ўладай абранага гміннай радай войта вяло да новых выбараў. Калі ў вызначаны ўладай тэрмін выбары начальніка гміны або яго намесніка не адбываліся ці кандыдатура не зацвярджалася паўторна, адміністрацыйная ўлада прызначала часовага войта або яго намесніка, які выконваў абавязкі да зацвярджэння абранага гміннай радай кандыдата. А ў выпадку, калі радныя на працягу 1 года ад дня прызначэння не выбіралі згаданых службоўцаў або выбар не быў зацверджаны, адміністрацыйная ўлада распускала гмінную і раду абвяшчала новыя выбары, якія мусілі адбыцца на працягу 3 месяцаў (Dziennik Ustaw…, 1933, № 35: 706).

1 студзеня 1934 года распараджэннем міністра ўнутраных спраў было зацверджана выбарчае палажэнне для гмінных праўленняў.

Палажэнне змяшчала асноўныя артыкулы закона ад 23 сакавіка 1933 года пра правядзенне выбараў. Павятовы стараста прызначаў выбары ў гміннае праўленне і ажыццяўляў нагляд за іх правядзеннем, прызначаў старшыню выбарчай камісіі і колькасць лаўнікаў (Dziennik Ustaw…, 1934: 19). На тэрыторыі Заходняй Беларусі пасады старастаў займалі палякі, чыя дзейнасць на пасадзе войта адпавядала мэтам польскай дзяржавы на далучаных землях, але пярэчыла развіццю мясцовых інтарэсаў і выклікала варожасць з боку жыхароў.

Аналіз справаздачы навагрудскага ваяводы за 1934 год сведчыць, што ў Навагрудскім ваяводстве працавала 87 войтаў, столькі ж іх намеснікаў, 220 лаўнікаў, з іх 313 чалавек — палякі, 76 — беларусы, 5 — яўрэі (AAN… Urz ą d...: 149), у Віленскім ваяводстве ў тым жа 1934 годзе структура была наступнай: з 96 войтаў 90 былі палякамі, 5 — беларусамі, 1 — літоўцам [Zwi ą zki…, 1935: 10—11]. Пра значную перавагу палякаў сведчыць і той факт, што Гарадзейскае гміннае праўленне Нясвіжскага павета ў 1939 годзе на 100 % складалася з палякаў-каталікоў (ДАГВ, ф.

575, воп. 1, спр. 9: 1), у Верцілішскім гмінным праўленні Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства ў 1939 годзе працавалі 3 палякі-каталікі (сярод якіх войт і яго намеснік) і 1 беларус-праваслаўны (ДАГВ, ф. 57, воп. 2, спр. 3: 1).

Польскія ўлады значную ўвагу аддавалі асабоваму складу гміннага праўлення. Гэта было выклікана, з аднаго боку, тымі мэтамі, якія ставілі адміністрацыйныя ўлады перад войтамі, і з іншага — стаўленнем мясцовых жыхароў да польскіх уладаў. Польская адміністрацыя стварала значныя перашкоды (насуперак рашэнням гмінных рад) для заняцця пасад прадстаўнікамі мясцовага насельніцтва. На працягу існавання II Рэчы Паспалітай назіраецца, асабліва пасля перавароту 1926 года, працэс пашырэння паўнамоцтваў адміністрацыйных улад і ў выніку — стварэнне механізму фактычнага прызначэння гмінных праўленняў.

ІІІ. Выбары ў органы гарадскога самакіравання Пасля заняцця тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1919 годзе польскімі войскамі і падпарадкавання яе Грамадзянскаму ўпраўленню ўсходніх зяАндрэй Борка. Арганізацыя выбараў у органы гміннага і гарадскога самакіравання Заходняй Беларусі (1921—1939 гады) 120 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 мель пачалі стварацца органы гарадскога самакіравання. 25 чэрвеня 1919 года было абвешчана распараджэнне генеральнага камісара ўсходніх зямель аб выбарах у часовыя гарадскія рады (Regulamin…, 1919). Выбарчым правам у гарадскія органы надзяляліся ўсе жыхары, якія на момант выбараў дасягнулі 21 года і не менш як 10 месяцаў пражывалі ў пэўным населеным пункце, абранымі маглі быць асобы, дасягнулыя 25гадовага ўзросту і абавязкова граматныя (Wasiutynski, 1929: 115). Па меры далейшай акупацыі Заходняй Беларусі польскімі войскамі адбываліся выбары ў рады захопленых гарадоў. Па распараджэнні генеральнага камісара ўсходніх зямель ад 25 чэрвеня 1919 года праведзены выбары ў гарадскія рады Брэста, Ваўкавыска, Гродна, Кобрына, Ліды, Навагрудка, Новай Вілейкі, Ашмян, Пінска, Пружан, Слоніма, Свянцян (Справочник…, 1972: 21).

Распараджэнне генеральнага камісара ўсходніх зямель ад 27 чэрвеня 1919 года распаўсюджвала на тэрыторыю Заходняй Беларусі, занятую польскімі войскамі, часовае гарадское палажэнне, згодна з якім кіраўніцтва гарадскімі справамі належала магістрату, у чый склад уваходзілі бурмістр, яго намеснік і лаўнікі. Магістрат першапачаткова прызначаўся наглядальнай уладай (Wasiutynski, 1929: 114). Органамі гарадской гміны з’яўляліся гарадская рада і магістрат (Ustrуj…, 1933: 20).

Магістрат з’яўляўся кіруючым і выканаўчым органам гміны (Ustrуj…, 1933: 35). Адпаведна распараджэнню генеральнага камісара ўсходніх зямель членамі магістрата ў Вільні, Гродне і Брэсце-Літоўскім былі прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт, а таксама лаўнікі, у іншых гарадах — бурмістр, яго намеснік і лаўнікі. Яны ўтваралі прэзідыум магістрата (Ustr ó j…, 1933: 28). Колькасць лаўнікаў вызначалася гарадской радай, аднак яна не павінна была перавышаць 10 % агульнай колькасці радных, перавышэнне гэтага судачынення патрабавала зацвярджэння наглядальнай улады (Ustr ó j…, 1933: 30). Магістрат, па распараджэнні генеральнага камісара, як і гарадская рада, да зменаў 1933 года абіраўся на 3 гады. Адной з умоў для кандыдатаў на пасады ў магістраце з’яўлялася веданне польскай мовы (Ustr ó j…, 1933:

32). Вынікі выбараў членаў прэзідыума магістрата зацвярджаліся павятовым старастам, ваяводам або міністрам ўнутраных спраў. У выпадку незацвярджэння праводзіліся новыя выбары.

Пасля паўторнага незацвярджэння адміністрацыйная ўлада прызначала на пасаду члена прэзідыума, які працаваў да зацвярджэння вынікаў новых выбараў (Ustr ó j…, 1933: 33).

Бурмістр з’яўляўся кіраўніком магістрата і прадстаўляў яго. У надзвычайных выпадках бурмістр асабіста вырашаў пытанні, якія ўваходзілі ў кампетэнцыю магістрата (Ustr ó j…, 1933:

37). Прызначэнне на пасады бурмістраў непалякаў было досыць рэдкай з’явай у пачатку 1920-х гадоў. Падбор кадраў у магістраты не заўсёды адпавядаў выбарчай арыфметыцы. Напрыклад, у Свянцянах, дзе палякі і яўрэі атрымалі па 5 мандатаў радных, бурмістрам і намеснікам бурмістра сталі палякі і толькі дзве пасады лаўнікаў былі размеркаваны паміж яўрэямі і рускімі (стараабрадцамі). Аднак у Ашмянскай гарадской радзе, дзе раднымі былі 7 палякаў і 5 яўрэяў, намеснікам бурмістра быў абраны яўрэй (Мілеўскі, 2000:

22). Роля адміністрацыйных улад у фармаванні магістратаў была значнай. Так, у 1923 годзе нясвіжскі стараста загадаў бурмістру Клецка звольніць з пасады некаторых членаў магістрата і прызначыць на іх месца вызначаных старастам асоб (ДАГВ, ф. 546, воп. 1, спр. 14: 2). У 1927 годзе гродзенскі павятовы стараста звярнуўся да магістрата мястэчка Індура з паведамленнем, што не зацвярджае выбраную радай асобу на пасаду бурмістра і папярэджвае, што калі пры паўторным галасаванні не будзе выбраны і адпаведна зацверджаны ім бурмістр, то згодна з законам стараста прызначыць яго самастойна (ДАГВ, ф. 47, воп. 1, спр. 63: 240). У 1927 годзе індурскі магістрат складаўся з бурмістра — паляка-каталіка, віцэ-бурмістра — яўрэя, лаўнікаў — паляка-каталіка і яўрэя, усе яны былі беспартыйнымі (ДАГВ, ф. 47, воп. 2, спр. 5: 19).

Планавалася, што першыя гарадскія рады, абраныя паводле закону аб самакіраванні 1919 года, будуць працаваць да 1 ліпеня 1922 года (ДАБВ, ф. 2005, воп. 1, спр. 24: 17). Аднак 30 сакавіка 1922 года міністр ўнутраных спраў выдаў распараджэнне пра адтэрміноўку сканчэння працы органаў самакіравання, абраных на тэрыторыі былой расійскай акупацыі ў першыя гады польскага панавання, да абвяшчэння ўрадам часу правядзення новых выбараў (Dziennik Ustaw…, 1922: 411). Гарадскія рады, якія паспяхова ствараліся ў 1919—1920 гады, у пераважнай большасці дзейнічалі аж да 1927 года (Мілеўскі, 2000: 22).

Арганізацыя органаў гарадскога самакіравання знаходзілася пад пільным наглядам адміГісторыя выбараў 121 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 ністрацыйных улад. Напрыклад, у пачатку 1921 года палескі ваявода выдаў цыркуляр, які абавязваў павятовых стараст падаваць у ваяводскае ўпраўленне звесткі пра абраныя і прызначаныя гарадскія рады. Згодна з іншым цыркулярам таго ж ваяводы старасты мусілі прадстаўляць ваяводзе штомесячныя справаздачы аб дзейнасці органаў гарадскога самакіравання (Dziennik Urz ę dowy…, 1921: 7).

23 сакавіка 1933 года быў выдадзены закон «Аб частковай змене арганізацыі тэрытарыяльнага самакіравання». Кіруючым і выканаўчым органам гарадской гміны стала, замест магістрата, гарадское ўпраўленне (Ustr ó j…, 1933: 51). Закон узмацніў нагляд дзяржавы за органамі самакіравання, у большай ступені падпарадкаваўшы іх адміністрацыйным уладам (Milewski, 1999: 43).

Тэрмін паўнамоцтваў гарадскіх органаў павялічыўся з 3 да 5 гадоў (Ustr ó j…, 1933: 53). Выбіраць гарадскія органы меў права кожны грамадзянін Польшчы, які дасягнуў 24-гадовага ўзросту, не менш за 1 год пражываў на тэрыторыі саюза самакіравання, дзе праходзілі выбары, і валодаў правам удзельнічаць у выбарах у Сейм (Ustr ó j…, 1933: 55). Абраць маглі асобу, на момант выбараў дасягнулую 30-гадовага ўзросту (Ustr ó j…, 1933: 56). Новы закон павялічыў узроставы цэнз, гэтым адлучыўшы значную колькасць моладзі (і да таго значна абмежаванай) ад дзейнасці органаў гарадскога самакіравання.

У склад гарадской рады і на пасаду лаўніка мог быць абраны толькі грамадзянін Польшчы, які меў права ўдзелу ў выбарах у вышэйшыя органы ўлады і валодаў польскай мовай (Ustr ó j…, 1933: 56). Распараджэнне міністра ўнутраных спраў ад 17 кастрычніка 1933 года, якое на 5 гадоў адтэрміноўвала ўступленне ў дзеянне патрабавання валодаць польскай мовай для заняцця пасады ў органах самакіравання, не распаўсюджвалася на органы гарадскога самакіравання на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў (Jak… radnych…, 1933: 64), так польскія ўлады закрывалі доступ да працы ў магістратах і гарадскіх радах асобам, якія не валодалі польскай мовай.

Закон вызначаў наступную колькасць радных у гарадах: з жыхарствам да 5000 чалавек — 12 радных, 5000—10 000 — 16, 10 000— 25 000 — 24, 25 000—40 000 — 32, 40 000— 60 000 — 40, 60 000—120 000— 48, 120 000— 180 000 — 56, 180 000—250 000 — 64, звыш 250 тысяч чалавек — 72 радныя (Ustr ó j…, 1933:

65—66).

У перыяд міжваеннага дваццацігоддзя гарадскія рады ў большасці гарадоў выбіраліся 4 разы:

у 1919, 1927, 1934 і 1939 гадах (Мілеўскі, 2000:

21).

Польскія ўлады вельмі часта карысталіся правам роспуску гарадскіх рад. Напрыклад, першая брэсцкая гарадская рада, якая існавала 6 гадоў 9 месяцаў, была распушчана 25 красавіка 1926 года рэскрыптам міністра ўнутраных спраў (прычынай названа няздатнасць да прыняцця рашэнняў кваліфікаванай большасцю), другая рада распушчаная 26 красавіка 1928 года як няздольная да плённай працы на карысць горада (ДАБВ, ф. 1, воп. 1, спр. 1022: 2). Трэба нагадаць, што аб’яднанне пад назвай «Рабочае адзінства» (прафсаюзы, Польская сацыялістычная партыялявіца і Украінскі сялянскі саюз) падчас выбараў у першую брэсцкую раду атрымала 1640 галасоў, а падчас выбараў у другую — 2400 галасоў. Пры першых выбарах польскія сацыялісты атрымалі 1200 галасоў, пры выбарах другой рады праўрадавую Польскую сацыялістычную партыю-правіцу падтрымалі толькі 540 галасоў (Жигалов, 1962: 422). Пры параўнанні гэтых звестак, дапушчальна зрабіць выснову, што асноўнымі прычынамі роспуску гарадскіх рад маглі быць іх склад і кірунак дзейнасці.

Пінская гарадская рада, якая своечасова не выбрала старшыні магістрата, была распушчана з прычыны дрэнных стасункаў з прызначанай на гэтую пасаду асобай, у выніку былі абвешчаныя новыя выбары гарадскіх радных (ДАБВ, ф. 1, воп.

1, спр. 1054: 13). Зафіксаваныя выпадкі, калі сама гарадская рада звярталася да ўрада з прапановай прызначыць новыя выбары. Так, гродзенская гарадская рада, выбраная першапачаткова ў 1919 годзе на адзін год, падтрымала ў 1927 годзе прапанову раднага Тарноўскага, адрасаваную ўраду, аб правядзенні ў хуткім часе новых выбараў гарадскіх радных (ДАГВ, ф. 46, воп. 1, спр.: 47).

Трэба нагадаць, што гродзенскую гарадскую раду абралі ў час акупацыі горада нямецкімі войскамі, а калі Гродна занялі палякі, правамоцнасць рады была пацверджаная (Ko ł ecki, 1928: 12).

Адміністрацыйныя ўлады пасля 1926 года ўвогуле імкнуліся не дапускаць перавагі апазіцыі ў радах, для чаго скасоўваліся выбарчыя спісы, адмяняліся выбары, распускаліся гарадскія рады (Milewski, 1999: 46). Напрыклад, пры рэгістрацыі выбарчага спіса «Рабоча-сялянскага адзінства» ў 1929 годзе падчас выбараў баранавіцкай гарадской рады старшыня выбарчай Андрэй Борка. Арганізацыя выбараў у органы гміннага і гарадскога самакіравання Заходняй Беларусі (1921—1939 гады) 122 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 камісіі заявіў, што «аб’яднанне камуністычнае, а гэтай заразы мы да гарадской рады не дапусцім» (Жигалов, 1962: 563).

16 жніўня 1938 года быў выдадзены апошні закон «Аб выбарах гарадскіх радных», які ўжо не рабіў ніякіх выключэнняў для гарадоў усходніх ваяводстваў. Згодна з гэтым заканадаўчым актам прызначалі выбары і ажыццяўлялі нагляд за імі: у гарадах, не вылучаных з павятовага камунальнага саюза, павятовы стараста, у гарадах вылучаных — ваявода (Dziennik Ustaw…, 1938, poz. 480: 1115). Закон распісваў працэдуру выбараў без галасавання (Dziennik Ustaw…, 1938, poz. 480: 1121).

Выбары ў органы гарадскога самакіравання часта адбываліся ва ўмовах вострай палітычнай барацьбы, у якой дамінавала саперніцтва паміж польскімі (альбо шырэй — хрысціянскімі) і яўрэйскімі групоўкамі. Аднак назіраліся і рэдкія выпадкі супрацоўніцтва, якое адбывалася нягледзячы на нацыянальны падзел, але толькі паміж левымі сіламі (Мілеўскі, 2000: 21). Падчас выбараў у гарадскія і сельскія органы самакіравання ў 1926—1929 гадах рэвалюцыйныя арганізацыі рабочых выступалі адзіным блокам пад назвай «Рабочае адзінства». У блок уваходзілі прафсаюзы, Польская сацыялістычная партыя-лявіца, «Сяльроб», а таксама камуністы (Ладысев, 1988: 36).

У канцы 1930-х гадоў шырока распаўсюдзілася новая практыка — складанне адзінага кампраміснага спіса. У такім выпадку абранне гарадской рады адбывалася без галасавання, што асабліва шырока назіралася ў Палескім ваяводстве. Калі за перыяд 1927—1928 гадоў толькі ў Косаве быў складзены кампрамісны спіс, то ў 1939 годзе паводле такога прынцыпу абраныя рады 8 гарадоў з 12 у гэтым ваяводстве. У Брэсце і Пінску выбары праводзіліся толькі часткова (у некалькіх акругах). Поўныя выбары адбыліся пры досыць высокай актыўнасці ў Ружанах (96 %) і Высока-Літоўску (83 %). У Ружанах скасавалі саюзы, створаныя раней, бо, напрыклад, у агульным «хрысціянскім» спісе апынуліся 4 каталікі і 6 праваслаўных. Складанне адзінага кампраміснага спіса адбывалася пераважна ў выніку ціску адміністрацыйнай улады, а таксама аслаблення перад санацыяй польскіх апазіцыйных партый, асабліва Польскай сацыялістычнай (Мілеўскі, 2000: 22).

Кааліцыі, якія ствараліся перад выбарамі ў гарадскія рады, часам можна назваць дзіўнымі.

На мяжы 1925—1926 гадоў у Навагрудку ўзнік польска-беларуска-магаметанскі выбарчы камітэт на чале з прапольскі настроеным беларускім дзеячам Паўлам Алексюком, які пазней, спрыяючы ўзаемапаразуменню з яўрэйскім камітэтам, аддаў апошняму 13 з 24 мандатных месцаў у кампрамісным спісе. У Смаргоні (Віленскае ваяводства) у 1927 годзе на пасаду бурмістра абралі прадстаўніка Нацыянальна-дэмакратычнай партыі, якая выступала пад антысеміцкімі лозунгамі. Яўрэйская фракцыя падтрымала гэтую кандыдатуру, узамен атрымаўшы пасады намесніка бурмістра і лаўніка. Аднак стараста не зацвердзіў абранай кандыдатуры, а новым бурмістрам быў прызначаны прыхільнік кіруючага рэжыму. Бачна, што падыход да стварэння рознага роду блокаў і саюзаў падчас выбараў у органы самакіравання быў чыста практычны.

Нягледзячы на ціск дзяржаўнай улады (пасля 1926 года востра ставілася пытанне запаўнення вакантных месцаў у органах самакіравання прыхільнікамі праўрадавай арыентацыі), у гарадскія рады ўсё-такі абіраліся прадстаўнікі розных палітычных партый і нацыянальных груп. Хутчэй аднак змяншалася колькасць радных ад апазіцыйных палітычных груповак, чым ад нацыянальных меншасцяў (Мілеўскі, 2000:

23). Выбары праводзіліся пад пільным кантролем адміністрацыйных улад, паколькі ў «санацыйных» урадаў не выклікалі даверу органы тэрытарыяльнага самакіравання, абраныя жыхарствам (Бардах, 1980: 475). Напрыклад, у час выбарчай кампаніі 1927 года міністр унутраных спраў адмыслова выдаў сакрэтны цыркуляр, у якім паліцыі і адміністрацыйным уладам прадпісвалася рабіць разнастайныя перашкоды выстаўленню кандыдатаў ад левых сіл (Глинская, 1965: 159). Імкнучыся пашырыць і замацаваць палітычную базу, падпарадкаваць рэжыму санацыі органы мясцовага самакіравання, новыя ўлады ў 1926—1929 гадах правялі перавыбары органаў гарадскога самакіравання ва ўсіх ваяводствах Заходняй Беларусі. Восенню 1926 года адбыліся выбары ў гарадскую раду Брэста. Арганізацыі рабочых выступілі на іх аб’яднаным блокам «Рабочае адзінства», у склад якога ўвайшлі прафсаюзы, Польская сацыялістычная партыя-лявіца, «Сяльроб», а таксама камуністы.

Гарадская арганізацыя Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі правяла сярод рабочых плённую агітацыйную працу на карысць блоГісторыя выбараў 123 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 ка: у гарадскую раду абралі 6 прадстаўнікоў рабочых (Ладысев, 1988: 36). Левыя сілы маглі б атрымаць і болей галасоў, калі б не пераслед з боку ўлады. За перыяд выбарчай кампаніі спісы «Рабочага адзінства» канфіскаваліся чатыры разы, а кандыдатаў блока неаднаразова арыштоўвалі і пазбаўлялі права ўдзельнічаць у выбарах.

Больш значных поспехаў дасягнула Кампартыя ў выбарчых кампаніях наступных гадоў. У Брэсце ў 1928 годзе за спісы рабоча-сялянскага блока аддалі свае галасы 9000 выбаршчыкаў з 19 000, што ўзялі ўдзел ў выбарах. У Гродне на выбарах у гарадскую раду рабоча-сялянскі блок атрымаў 2580 галасоў і правёў у раду 5 прадстаўнікоў рабочых. Характэрна, што за ануляваныя ўладамі спісы рабоча-сялянскага блока ў 1929 годзе прагаласавалі звыш 800 чалавек. На выбарах віленскай гарадской рады ў 1928 годзе за спіс рабоча-сялянскага блока падалі 4200 галасоў. Што датычыць рэфармісцкіх партый, то Бунд сумесна з так званымі незалежнымі сабраў 400 галасоў, Польская сацыялістычная партыя — 4000 (Ладысев, 1988: 37).

Удзел прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў быў адносна прапарцыйны нацыянальнаму складу гарадоў. Адхіленні ад гэтай заканамернасці праяўляліся хіба толькі ў павелічэнні перавагі палякаў у гарадскіх упраўленнях, большым удзеле яўрэяў у радах у 1920-я гады і меншым прадстаўніцтве беларусаў цягам усяго агляданага перыяду, што часта можна лічыць вынікам нешматлікасці беларускай інтэлігенцыі і слабасці яе эканамічнага становішча.

Ад гарадскіх рад залежала фармаванне стаўлення да дзяржавы на ніжэйшым узроўні ўладных структур (Мілеўскі, 2000: 23). Склад гарадскіх рад істотна ўплываў на прыняцце важных для асобных нацыянальных груп рашэнняў:

па праблемах фінансавання прыватных школ, дабрачынных і культурна-асветніцкіх арганізацый, рабочай мовы на пасяджэннях, нядзельнага гандлю, прыёму службоўцаў на працу ў магістрат і г. д. Да прыкладу, у 1938 годзе ўзніклі цяжкасці з зацвярджэннем баранавіцкага гарадскога бюджэту па прычыне спрэчкі паміж хрысціянскай і яўрэйскай фракцыямі рады па пытанні памеру фінансавання яўрэйскай адукацыі (AAN… Urz ą d…, spr. 23: 5). А рабоча-сялянскія фракцыі ў радах адмаўляліся галасаваць за мясцовыя бюджэты, выступалі за вызваленне ад падаткаў раёнаў, пацярпелых ад неўраджаю, за бясплатную медыцынскую дапамогу, адмаўляліся фінансаваць ваенізаваныя арганізацыі (Зелинский, 1986: 84).

Увогуле трэба зазначыць, што стаўленне польскай улады не спрыяла павелічэнню зацікаўленасці гараджан у выбарах, працы органаў гарадскога самакіравання, што асабліва бачна на прыкладзе невялікіх гарадоў. У 1939 годзе пружанскі стараста ў справаздачы канстатаваў адсутнасць інтарэсу жыхарства да органаў гарадскога самакіравання (ДАБВ, ф. 4, воп. 2, спр. 37:

2). Ступень задаволенасці патрэб жыхароў органамі тэрытарыяльнага самакіравання залежала галоўным чынам ад фінансавых сродкаў апошніх. А сродкаў заўсёды было недастаткова для ажыццяўлення пастаўленых задач, гэта вымушала органы самакіравання звяртацца па фінансавую дапамогу да дзяржавы, а значыць, абмяжоўвала іх функцыянальную самастойнасць (Бардах, 1980: 475).

Ажыццяўлялася таксама дыскрымінацыя беларускага прадстаўніцтва ў органах мясцовага самакіравання. Л. Васілеўскі ў 1926 годзе рэзка адзначаў, што амаль паўсюдна войты, павятовыя сеймікі, бурмістры і лаўнікі прызначаюцца, а не выбіраюцца, выбарнымі ён назваў толькі гарадскія рады Вільні, Гродна і Навагрудка. У вялікіх гарадах са значнай колькасцю польскай інтэлігенцыі беларусу нашмат цяжэй было атрымаць перамогу на выбарах, таму польская адміністрацыя не баялася выбарнасці рад. На думку Л. Васілеўскага, для нармальнага паўнавартаснага функцыянавання самакіравання неабходна было: выдаць адпаведныя распараджэнні аб выбарах гмінных рад і аб абавязковым зацвярджэнні старастамі выбраных жыхарствам войтаў на ўсёй «беларускай тэрыторыі», правесці нармальныя выбары гарадскіх рад і павятовых сеймікаў і, нарэшце, забяспечыць выкананне закона «Аб дзяржаўнай мове і рабочай мове ва ўрадавых установах і ўстановах самакіравання».

Т. Галуўка лічыў, што рэфармаванне сістэмы самакіравання з павелічэннем у ёй колькасці беларусаў і ўкраінцаў палепшыць сітуацыю ў Заходняй Беларусі і Украіне. Органы самакіравання мусілі стаць для шматнацыянальных усходніх ваяводстваў месцам збліжэння і ўзаемапаразумення. Менавіта актыўнае і моцнае самакіраванне магло б абараніць ад самавольства польскай дзяржаўнай адміністрацыі (Загідулін, 2005: 45).

Андрэй Борка. Арганізацыя выбараў у органы гміннага і гарадскога самакіравання Заходняй Беларусі (1921—1939 гады) 124 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Незадаволенасць працай органаў гарадскога самакіравання, нацыянальныя і канфесійныя супярэчнасці паміж раднымі часам тармазілі і да таго абмежаваную дзейнасць гарадскіх рад.

Напрыклад, гродзенская рада, абраная ў 1934 годзе, доўга не магла выбраць віцэ-прэзідэнта і чатырох лаўнікаў гарадскога ўпраўлення (ДАГВ, ф. 46, воп. 1, спр. 282: 32), вельмі часта з-за недахопу кворуму адкладвалася прыняцце важных эканамічных рашэнняў (ДАГВ, ф. 46, воп. 1, спр.

282: 11). Па выніках аналізу пратаколаў пасяджэнняў гарадскіх рад і павятовых сеймікаў беЛітаратура 1. Бардах Ю., Леснодарский Б., Пиетрчак М. История государства и права Польши. Москва, 1980.

2. Глинская Т. КПЗБ — руководитель освободительной борьбы трудящихся Западной Белоруссии, 1924—1928 гг.

Минск: Беларусь, 1965.

3. ДАБВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 936.

4. ДАБВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 1022.

5. ДАБВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 1054.

6. ДАБВ. Ф. 1, воп. 3, спр. 31.

7. ДАБВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 2131.

8. ДАБВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 2472.

9. ДАБВ. Ф. 4, воп. 2, спр. 37.

10. ДАБВ. Ф. 2005, воп. 1, спр. 24.

11. ДАГВ. Ф. 30, воп. 1, спр. 41.

12. ДАГВ. Ф. 46, воп. 1, спр. 11.

13. ДАГВ. Ф. 46, воп. 1, спр. 282.

14. ДАГВ. Ф. 47, воп. 1, спр. 63.

15. ДАГВ. Ф. 47, воп. 1, спр. 156.

16. ДАГВ. Ф. 47, воп. 2, спр. 5.

17. ДАГВ. Ф. 57, воп. 1, спр. 102.

18. ДАГВ. Ф. 57, воп. 1, спр. 110.

19. ДАГВ. Ф. 57, воп. 2, спр. 3.

20. ДАГВ. Ф. 541, воп. 1, спр. 391.

21. ДАГВ. Ф. 541, воп. 1, спр. 405.

22. ДАГВ. Ф. 541, воп. 1, спр. 411.

23. ДАГВ. Ф. 541, воп. 1, спр. 422.

24. ДАГВ. Ф. 546, воп. 1, спр. 14.

25. ДАГВ. Ф. 551, воп. 1, спр. 1141.

26. ДАГВ. Ф. 575, воп. 1, спр. 9.

27. Жигалов В., Климантова Л., Орехво Н. и др. Борьба трудящихся Западной Беларуси за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР. Москва: Наука, 1962.

28. Загідулін А. Нацыянальная і канфесійная палітыка польскіх улад адносна беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.): Дыс. ... канд. гіст. навук: 07.00.02. Гродна, 2005.

29. Зелинский П. Политическая работа КПЗБ в массах, 1923—1938. Минск: Университетское, 1986.

30. Круталевіч В., Юхо І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917—1945 гг.). Мінск: Беларуская навука, 1998.

31. Ладысев В. В борьбе за демократические права и свободы: (Из ист. опыта КПЗБ, 1926—1938 гг.). Минск: Беларусь, 1988.

32. Літоўскі цэнтральны дзяржаўны архіў. Ф. 55, воп. 8, спр. 212.

33. Мілеўскі Я. Нацыянальная структура гарадскіх рад у перыяд з 1919 па 1939 год у Віленскім, Навагрудскім і Па лескім ваяводствах // Беларускі гістарычны часопіс. 2000. № 1.

34. Справочник учреждений и организаций, действовавших на территории Западной Белоруссии в 1919—1939 гг.

Брест: Государственный архив Брестской области, 1972.

35. AAN, akta Urz ą d wojew ó dzki Nowogr ó dzki, spr. 23.

36. AAN, akta Urz ą d wojew ó dzki Nowogr ó dzki. A. 149.

37. AAN, akta Zbi ó r akt starost ó w powiatowych wojew ó dztw wschodnich. Starostwo powiatowe, Molodeczno wojew. Wilno.

38. Dziennik Urzкdowy Wojewуdztwa Poleskiego. 1921. № 1.

39. Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1922. № 28. Poz. 225.

40. Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1930. № 50. Poz. 426.

41. Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1933. № 35. Poz. 294.

42. Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1933. № 83. Poz. 608.

ластоцкі ваявода 16 мая 1925 года выдаў распараджэнне, дзе рабіў заўвагу старшыням павятовых аддзелаў і прэзідэнтам гарадоў, за неўжыванне штрафных санкцый, вызначаных законам, адносна радных, якія без паважнай прычыны не наведвалі пасяджэнні, чым зрывалі працу павятовых сеймікаў і гарадскіх рад (ДАГВ, ф. 47, воп.

1, спр. 156: 36).

Такім чынам, выбары ў органы гміннага і гарадскога самакіравання на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбываліся ў складаных умовах, што адмоўна адбівалася на эфектыўнасці іх дзейнасці.

Гісторыя выбараў 125 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Борка А. І. Арганізацыя выбараў у органы гміннага і гарадскога самакіравання Заходняй Беларусі (1921—1939 гады) 43. Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1934. № 2. Poz. 6.

44. Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1936. № 81. Poz. 558.

45. Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1937. № 9. Poz. 70.

46. Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1938. № 63. Poz. 481.

47. Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1938. № 63. Poz. 480.

48. Ga ł asiewicz C. Ziemia Nowogr ó dzka. Najpilniejsze gospodarcze i kulturalne potrzeby. Nowogr ó dek, 1936.

49. G ł os gminy wiejskiej i gromady. Warszawa, 1938. № 3.

50. Instrukcja dla so ł tys ó w Wojew ó dztwa Poleskiego. Brze ść : Drukarnia Literacka, 1927.

51. Jak wybiera ć radnych gromadzkich, so ł tys ó w i podso ł tys ó w / Opracowali Stanis ł aw Podwiсski, Jerzy Chylewski.

Warszawa, 1933.

52. Jak wybiera ć so ł tys ó w i podso ł tys ó w / Opracowali Stanis ł aw Podwiсski i Jerzy Ch y lewski. Warszawa, 1933.

53. Ko ł ecki S. Dzia ł alno ść Samorz ą du Miejskiego w Grodnie za lata 1919, 1920, i 1921 // Kronika m. Grodna: Zeszyt 1. 1928.

54. Milewski J. J. Z dziej ó w wojew ó dztwa bia ł ostockiego w okres i e mi ź dz y wojennym. Bia ł y stok, 1999.

55. Najda S. Gromada: jej ustr ó j, zakres dz iałania i przepisy wyborcze. Warszawa, 1938.

56. O nowym ustroju samorz ą du terytorialnego. Warszawa, 1933.

57. Podr ę cznik dla urz ę d ó w i dzia ł aczy gminnych / Zebra ł i opracowa ł Bronis ł aw Weso ł owski. Warszawa, 1923.

58. Pracownik samorz ą dowy. Warszawa, 1938. № 11.

59. Regulamin wyborczy do tymczasowych Rad Miejskich. Brze ść : Dru karnia . Literacka, 1919.

60. Sekretarz Gminny: Zbi ó r ustaw gminnych dla obszaru b. Kr ó lestwa Kongr. i Ziem Wschodn. / Pod red. B. Hoffmana.

Lw ó w—Warszawa—Pozna ń : Samorz ą d gminny, 1931.

61. Ustr ó j samorz ą dy miejskiego w wojew ó dztwach wschodnich (oraz w pow. Grodzie ń skim i Wo ł kaw y skim w woj.

Bia ł ostockim). Warszawa, 1933.

62. Was i ut y nski B. Ustr ó j w ł adz administracyjnych, pa ń stwowych i samorz ą dowych // Encyklopedia prawa obowi ą zuj ą cego w Polsce: Praca zbiorowa z udzia ł em profesor ó w uniwersytet ó w polskich / Pod redakcja prof. Peretiatkowicha. Pozna ń , 1929.

63. Zwi ą zki Samorz ą dowe wojew ó dztwa Wile ń skiego w ś wietle liczb: Okres 1933 34 roku bud ż etowego. Wilno, 1935.