Часопіс “Палітычная сфера”

Топас «аб’яднаных народаў» у панегірыках князям Астрожскім і Заслаўскім

Наталля Якавенка · 2006

49 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 Пытанне пра тое, калі і з-за якіх прычын і абставін «рускі народ» пачаў прэтэндаваць на месца трэцяга роўнага ў «Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў» — польскага і літоўскага 2 , ёсць без перабольшання ключавым для разумення спецыфікі перадмадэрнай украінскай ідэнтычнасці ў яе палітычным вымярэнні. Прамыя дэкларацыі пра існаванне «рускага народа» як палітычнага суб’екта, чые правы быццам былі закладзены вельмі даўно — «за рускімі князямі», датуюцца большменш дакладна і з’яўляюцца адным з аргументаў ідэі пра нібыта дагаворнае ўваходжанне кіеварускіх княстваў у склад Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага. Упершыню гэтую ідэю агучылі на пачатку 1620-х царкоўныя інтэлектуНаталля Якавенка Топас «аб’яднаных народаў» у панегірыках князям Астрожскім і Заслаўскім (каля вытокаў украінскай ідэнтычнасці) 1 Abstract:

Пераклад часткі з кнігі вядомае ўкраінскае даследчыцы ўтрымлівае разгляд асаблівасцяў фармавання рэгіянальнае ідэнтычнасці і палітычнае ідэалогіі магнатаў і шляхты Украіны ў познім Сярэднявеччы (XVI—XVII стст.). Аналізуецца сацыяльны і палітычны кантэкст паўставання новае ідэалогіі ва ўмовах інтэграцыі ў Рэч Паспалітую, асаблівасці інтэлектуальнай пазіцыі яе аўтараў, а таксама спецыфічная інтэрпрэтацыя ўласнае гісторыі.

алы, прычым з характэрным націскам на тое, што дагаворнае волевыяўленне нібыта ішло ад саміх князёў-валадароў. У адрозненне ад мяне, Франк Сысын звязвае паўстанне ідэі «кантракту» з узмацненнем рэгіянальнай свядомасці рускай шляхты, а першай «спелай» праявай гэтай ідэі лічыць прамову Адама Кісяля на сейме 1641 г., дзе за аснову аргументацыі ўзятыя правы «рускага народа», абвешчаныя прывілеем Люблінскай уніі 1569 года [15, c. 171—185].

Да гэтай думкі я вярнуся пазней, а зараз, абмінаючы падрабязную прэзентацыю свайго погляду 3 , пачну з цытаты і прывяду ўрывак з тэксту 1623 года, дзе ідэя «кантракту» рускага і польскага народаў суправаджаецца характэрным «фонавым 1 Пры перакладзе крыху скарочаны навуковы апарат тэксту, а таксама некаторыя цытаванні (у прыватнасці на лацінскай мове). Акрамя гэтага, артыкул быў разбіты на сэнсавыя часткі для больш простага ўспрыняцця неспецыялістамі ў галіне гісторыі. Назвы сэнсавых частак дадзены падчас перакладу — зацем рэдактара .

2 Кароны Польскай (да якой пасля 1569 года адышла Украіна) і Вялікага Княства Літоўскага — зацем. рэдактара .

3 Гл. у прыватнасці: «Символ Богохранимого града…» і «Латина на службі києво-руській історії…» у гэтай кнізе. Таксама: Яковенко Н. Нарис історії України з найдавніших часів до кінця XVIII ст. К., 1997. С. 173—175; Jakowenko N.

Rus ś jako trzeci człon Rzeczypospolitej Obojga Narodów w myśli ukraińskiej I polowy XVII wieku//Unia Lubelska i tradycje integracyjne w Europie Środkowo-Wschodniej/Red. J. Kłoczowski, P. Kras, H. £ aszkiewicz. Lublin, 1999. S.

79—88. Ідэя трэцяга народа-творцы Рэчы Паспалітай як адзін з элементаў палітычнай канцэпцыі рускага народа ў творы Мялеція Сматрыцкага « I ustifikacja niewinno ś ci » коратка згадана таксама: Сас П. М. Політична культура українського суспільства (кінець XVI — перша половина XVII ст.). К., 1998. С. 60. (Аўтар, паводле майго меркавання, тлумачыць паняцце «народа» занадта пашырана.) 50 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 шумам», аб прыродзе якога і пойдзе гаворка. Напрыклад, у творы, які прыпісваюць Мялецію Сматрыцкаму 4 , — «Iustifikacja niewinnо ś ci» (брашура выдадзеная без пазначэння аўтара і друкарні), «фонавым шумам» можна лічыць фінал апошняй фразы фрагмента: «Наш рускі народ здабыў гэтую вольнасць за сваімі князямі, з ёю [вольнасцю] ён інкарпараваны ў слаўнае Польскае Каралеўства, яна [вольнасць] яму пацверджана прывілеямі і прысягай Іх Вялікасці Польскіх Каралёў, яе ён зберагаў непарушнай на працягу ўсіх мінулых стагоддзяў і яе ж [вольнасць] ён мусіць зберагаць сёння, перадаць сваім нашчадкам і перадаваць з Божаю дапамогай і надалей — аж дакуль будзе існаваць ён сам і яго вялікія князі, то бок да канца часоў ».

Выдзелены фрагмент фразы — даволі загадкавы, бо аніякіх «вялікіх князёў» у звычайным сэнсе паняцця ўкраінцы на той час, зразумела, не мелі. Не выпадае гаварыць і пра існаванне ў тагачасным (ды і ў больш познім) соцыуме жывой памяці пра даўніну 5 . Што да папулярных ва Украіне прац Кромера, Бельскага, Стрыйкоўскага ці Гваньіні 6 , на падставе якіх «прыгадвалася» мінулае, дык яны маглі б яшчэ больш дыстанцыяваць чытача ад таго мінулага, бо падавалі кіева-рускую гісторыю як ужо завершаны, замкнёны часавы цыкл, што адышоў у нябыт разам са сваімі «вялікімі князямі».

Пазіцыя «вялікіх князёў» і сацыяльнае атачэнне панегірыкаў Але хто ж тады тыя «вялікія князі», што Сматрыцкі так упэўнена звязвае іх з «рускім народам» — аж «да канца часоў»? Адказ на гэтае пытанне дасць нам стылістыка панегірыкаў, і ў прыватнасці — адзін з вербальных штампаў, які ўжываўся для пазначэння нефармальнага галавы таго ці іншага Княскага Дома або найстарэйшай у ім асобы. Аднак ужыванне Дома з азначэннем «вялікі» магло адрасаваць гэты эпітэт каму-небудзь з яго членаў, ускосна адбіваючы той арэол, які атачаў сам панятак «княжай крыві». У панегірыках яе называюць «залатой», «аўгусцейшай», «манаршай», «каралеўскай», «найсвятлейшай» і г. д.

Княскае паходжанне («кроў») абумоўлівала, у сваю чаргу, місію Дома. Геральдыст Шамон Аскольскі фармулюе яе адносна Вішнявецкіх так:

«народжаныя ўзносіцца, узначальваць, караляваць» [eminere, praeesse et regere nati] [12, c. 527].

З той «крыві» зыходзіла і асаблівае становішча яе носьбітаў як Божых абранцаў: напрыклад, панегірыст Мікалай Сулікоўскі, звяртаючыся да князя Казіміра Фларыяна Чартарыйскага, перадасць гэта такой метафарай: «Ты — дрэва Пана Бога, узрошчанае на найвышэйшых узгор’ях» [Tue es arbor Domini vel Dei, in montibus excelsis plantata] [14] (топас абранай Богам «гары» часта паўтараецца ў гэтым кантэксце).

Прывяду два характэрныя прыклады ўжывання эпітэта «вялікі» ў панегірыках у гонар Астрожскіх і Вішнявецкіх. Звяртаючыся да Януша Астрожскага, Себасцьян Сляшкоўскі ў апошніх пасажах вітальнай прамовы, агучанай у сценах Кракаўскай акадэміі 7 кастрычніка 1612 года, абяцае князю вечную славу, бо «спрыяе гэтай славе ўжо само імя, якое Ты носіш, вечнае і вялікае; паколькі ж Ты сам вялікі, то і ўсё ў Табе ёсць вялікім, і тым большай будзе будучыня, чым большае поле Твайго добрасумлення».

Вяртаючыся да Мялеція Сматрыцкага, якому быццё «рускага народа» ўяўлялася неадлучным ад «вялікіх князёў», варта нагадаць акалічнасць, якой інтэрпрэтатары ягоных твораў, дый самога жыццёвага выбару, звычайна не надаюць значэння, а тым часам гэтая акалічнасць часта адыгрывала вызначальную ролю ў паводзінах чалавека сярэдняга ці ніжэйшага сацыяльнага фармату.

Маю на ўвазе прамую службовую залежнасць ці кліентарныя сувязі, якія забяспечвалі такому чалавеку надзейную абарону («крылы пратэкцыі») з боку моцных гэтага свету — «людзей вялікіх» 7 .

Гэта набывае асаблівую актуальнасць, калі гаворка заходзіць пра такі «запаведнік арыстакратаў», як Валынь, дзе «вялікія людзі» не толькі валодалі адпаведным патэнцыялам маёмасці і прэстыжу, 4 Гл. таксама: Короткий В. Г. Творческий путь Мелетия Смотрицкого. Минск, 1987. С. 106; Frick D. A. Meletij Smotryc’kyj .

Cambridge Mass., 1995. P. 380. У свой час М. С. Грушэўскі, праўда не аргументуючы, прыпісваў твор Ёву Барэцкаму:

Грушевський М. Історія української літератури. Т. 6. К., 1995. С. 292.

5 Пераканаўчую дэканструкцыю думкі пра магчымасць існавання «жывога сказання», нібыта засведчанага ў «народнай памяці», гл. на прыкладзе тапаніміі летапіснага Кіева: Толочко О. Замітки з історичної топографії домонгольского Києва // Київська Старовина. 1997, № 5; 2000, № 5—6.

6 Вядомыя гісторыкі Рэчы Паспалітай XVI ст. — зацем рэдактара.

7 Тэарэтычны аналіз гэтае з’явы (і найноўшую літаратуру па праблеме) гл.: M ą czak A. Klientela. Nieformalne systemy w ł adzy w Polsce i Europie XVI — XVIII w. — Warszawa, 1994.

Гісторыя свядомасці 51 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 але і насілі на сабе пячатку Божага абранніцтва — княжацкую кроў, а іхныя слугі і кліенты захоўвалі сувязь з Домам часта ад дзеда-прадзеда.

Што да Сматрыцкіх, то Герасім Данілавіч, бацька Мялеція, быў не толькі славутым выдаўцом Астрожскай Бібліі, але й верным слугой (падскарбіем) князя Васіля-Канстанціна Астрожскага; брат Мялеція Стэфан — сакратар гэтага ж князя, а пасля яго смерці — прэсвітэр замкавай царквы ў Астрозе [4, c. 111—113]. Сам Мялеці да канца жыцця заставаўся ўдзячным кліентам Астрожскіх. Атрымаўшы ў 1627 годзе ад князя Аляксандра Заслаўскага, зяця і спадкаемцы тытулу Астрожскіх, архімандрыцтва ў Дзерманскім манастыры, Сматрыцкі вызначае сваю сувязь з патронам з дапамогай «класічнай» формулы патранату: «аддаць сябе пад крыло апекі Ягамосці Вялікага Князя і да канца жыцця, калі будзе на тое Божая воля, шукаць у ёй прыстанку».

Слугам і кліентам, якія мелі адпаведную адукацыю і валодалі пяром, заўсёды выпадала нагода тым ці іншым спосабам ушанаваць свайго патрона прыгожым словам — у прадмове да кнігі (што выдавалася, дарэчы, за яго кошт), з нагоды вяселля, нараджэння нашчадка, пахавання, ад’езду / прыезду, паспяховай вайсковай экспедыцыі і г. д. Што да Сматрыцкіх, то ўзорамі іх панегірычнага красамоўства з’яўляюцца некалькі прадмоваў, пачынаючы ад складзеных Герасімам Данілавічам гербавага верша і вершаванай прадмовы да «Астрожскай Бібліі» (1581), дзе галава Дома Астрожскіх (і патрон аўтара!), князь ВасільКанстанцін, параўноўваўся з імператарам Канстанцінам Вялікім, Уладзімірам Святаславічам і Яраславам Мудрым. Для нас, тым не менш, цікавейшым ёсць тое, што менавіта ў гэтых вершах упершыню ў панегірычным пісьменстве наўпрост вялася размова пра богаабранасць Дома Астрожскіх. На такія заявы мы не натрапім ні ў водным з папярэдніх тэкстаў-пахвал роду Астрожскіх. На самай справе, іх не шмат, паколькі само прадукаванне панегірыкаў у масавым маштабе ўсталюецца толькі з апошняй траціны XVI ст., але агульны канцэпт пахвалаў на іх падставе можна вызначыць.

Храналагічна найранейшым у гэтай серыі з’яўляецца элогіум Канстанціну Іванавічу, змешчаны ў Валынскім Кароткім летапісе другой чвэрці XVI ст.; далей ідуць два вясельныя панегірыкі: Эмерыка Калашвары 1553 года на шлюб князя Васіля з Сафіяй Тарноўскай і Яна Каханоўскага 1578 года — на шлюб Крыштафа Радзівіла «Перуна» з Кацярынай Астрожскай;

і, урэшце, 1581 годам датуюцца згаданыя вершы Герасіма Сматрыцкага, а 1582-м — «Kronika» Мацея Стрыйкоўскага, дзе значнае месца адводзіцца пахвале справам Канстанціна Іванавіча.

Стрыжнем усіх пахвалаў гетману (гэта стылістыка захаваецца і ў наступным стагоддзі) з’яўляецца параўнанне яго са славутымі героямі даўніны — Аляксандрам Македонскім, Антыёхам, Ганібалам, Сцыпіёнам і падобнымі (упершыню, як здаецца, метафару такога роду выкарыстаў папскі легат Пізо, які ў лісце ад 1514 года да папы характарызаваў Астрожскага такім чынам: «У сябе дома ён больш дабрадзейны, чым Нуму, а адвагаю не саступіць Ромулу» [11, c. 181]). Паралельна ў той жа час у адной з рэплік сучаснікаў натрапляем на пэўны прыглушаны нюанс, які сігналізуе пра існаванне — у вачах русінаў — ірацыянальнай аўры вакол постаці князя. Маю на ўвазе ліст Валянціна, італьянца-лекара каралевы Боны, ад 2 верасня 1530 года да мантуанскага герцага Федэрыка Ганзагі пра смерць князя. Акрамя звычайных пахвал доблесці і вернасці, тут дададзена: ён быў «настолькі набожным у сваёй грэцкай секце, што русіны ўважалі яго святым » [14, с. 235]. Аналагічны сігнал — няпэўны і аддалены, але пра тое самае — можна пачуць у згаданым вышэй элогіуме Валынскага Кароткага летапісу. Аўтар, ушаноўваючы «крэпасць мужнасці» Канстанціна Іванавіча, параўноўвае яго, як зазвычай, з Порам Індыйскім і, назваўшы «другім Антыёхам», нечакана пераскоквае на іншую сістэму каардынат: «…не толко здешних великих столечных городов на них седети достоин еси, але и самого божьего града Иерусалима достоин еси владети» [6, с. 126].

Такім чынам, як бачым, панегірычны вобраз князёў Астрожскіх ад самых сваіх пачаткаў паяднаў дзве лініі — героіка-дзейную (мадэляваную па правілах рытарычнай ампліфікацыі 8 ) і містычную, што прадстаўляла Княскі Дом як той, што мае дачыненне да трансцэндэнту. У аснове першай пакладзеныя рытарычныя звычкі studia humaniora тагачаснай еўрапейскай школы, а пад8 Пра віды і тэхнікі ампліфікацыі (перабольшвання) падрабязней гл.: Korolko M. Sztuka retoryki. Przewodnik encyk ł opedyczny.

Warszawa, 1990. S. 74—76, 121—122, 289—292. Аналіз спосабаў панегірычнай ампліфікацыі гл. таксама: Platt D. Kazania pogrzebowe z prze ł omu XVI і XVII wieku. Z dziej ó w prozy staropolskiej. Wroc ł aw etc., 1992. S. 46—80.

Наталля Якавенка. Топас «аб’яднаных народаў» у панегірыках князям Астрожскім і Заслаўскім 52 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 ставай для другой відавочна паслужыла тое асяроддзе архаічных уяўленняў, згодна з якімі асобы княскай крыві ўспрымаліся як носьбіты сакральнай інвестытуры, што пашыралася на ўвесь род: даследчыкі рэканструююць гэта і як рысу стэпавых супольнасцяў, сумежных з Руссю, і як рысу самой Кіеўскай Русі 9 . Такім чынам, мусім прызнаць, што ў згаданым вобразе Княскага Дома Астрожскіх шчыльна перапляталіся, як бы ні трывіяльна гэта гучала, культурныя матывы «Усходу і Захаду». Мабыць, найбольш пераканаўчым наглядным дапаможнікам для вывучэння механізму такога перапляцення ёсць паэма Шымона Пекаліда «De bello Ostrogiano» (1600). Яе аўтар, малапольскі гараджанін і выхаванец Кракаўскай акадэміі — то бок чалавек, паводле жыццёвага досведу і характару адукацыі бязмерна далёкі ад «рускага містыцызму» ва ўспрыняцці княскай харызмы, апынуўшыся ў асяроддзі рускіх інтэлектуалаў, слугаў Дома, па сутнасці, стварыў паэтычную ілюстрацыю да іх погляду на Дом — але ўжыўшы для гэтага недасягальны для іх бліскучы арсенал выяўленчых прыёмаў, выпешчаных заходняй культурнай традыцыяй.

Калі казаць увогуле, гэтым самым шляхам — сінтэзуючы дзе ў большай, дзе ў меншай ступені «рускае» і «лацінскае» ўспрыманне Дома — ішла большасць наступных панегірыстаў. Пад «рускім успрыманнем» я маю на ўвазе праявы ірацыянальнага піетэту перад «княскай крывёй», пад «лацінскім» — не столькі сістэму выяўленчых спосабаў (ёю і самі русіны авалодалі досыць хутка), колькі культурныя мадэлі ў Рэчы Паспалітай: ва ўяўленнях пра грамадскае дабро, правы і свабоды грамадзян («народа-шляхты»), пра «бацькаўшчыну» як абстрактную каштоўнасць 10 і г. д.

Сацыяльныя і ментальныя пазіцыі аўтараў панегірычнае прадукцыі Перш чым перайсці да характарыстыкі ідэалогіі пахвалаў, паспрабую намаляваць «калектыўны партрэт» аўтараў панегірычнай прадукцыі — вымушана схематычны, бо большасць гэтых людзей была не надта знакамітаю, таму мы пра іх, прынамсі на сённяшні дзень, амаль нічога не ведаем. Акрамя таго, у добрай палове выпадкаў за недахопам адпаведных крыніцаў важна правесці мяжу паміж уласна слугой і кліентам, у прыватнасці — калі гаворка ідзе пра асоб духоўнага стану, якія маглі распачынаць жыццёвы шлях як слугі, а прымаючы пасвячэнне, ператвараліся ў адданых кліентаў (да прыкладу, Мялеці Сматрыцкі). Тое самае датычыць пытання — шляхцічам ці простым чалавекам быў той або іншы панегірыст, бо дзякуючы менавіта службовым сувязям з магнатамі і князямі de facto «ашляхечвалася» маса энергічнага простага люду 11 . Тым не менш, насуперак шматлікім пытальнікам, нейкае агульнае ўяўленне пра склад панегірыстаў Княскага Дома можна скласці.

Гэты склад быў даволі стракаты, а лічбавыя лакуны ў нашых ведах пра гэтых людзей робяць іхны «зборны партрэт» яшчэ больш няпэўным.

Тым не менш, калі прыгледзецца больш уважліва, то можна пабачыць у гэтай стракатасці пэўныя тэндэнцыі, за якімі стаяць прыкметы чагосьці тыповага. Чаго менавіта — паспрабую паказаць на лічбавых суадносінах (прыняўшы за 100 % агульную колькасць панегірыстаў — 47).

Па-першае, дзве траціны панегірыстаў — не шляхцічы. Несумненнымі шляхцічамі з’яўляюцца толькі 13 асобаў, 18 — такія ж несумненныя плебеі і 16 — гэта асобы нявызначанага сацыяльнага статусу, што амаль аўтаматычна сведчыць супраць іхнага шляхецтва. Такім чынам, агульная прапорцыя выглядае так: шляхцічаў 28 % (13), простых людзей 72 % (34).

Па-другое, амаль палова панегірыстаў — гэта слугі, то бок людзі «жорсткай» прывязкі да Дома. Калі мы ўключым да ліку больш-менш надзейна ідэнтыфікаваных слугаў яшчэ і дзесяцёх неідэнтыфікаваных асобаў, якія хутчэй за ўсё былі людзьмі «ніжэйшай кандыцыі», то бок слугамі, то агульная прапорцыя будзе выглядаць такім чынам: свецкіх кліентаў 28 % (13), царкоўных кліентаў 30 % (14), слугаў 42 % (20).

Па-трэцяе, толькі шасцёра панегірыстаў з’яўляюцца несумненнымі русінамі, чыя прыналежнасць да рускага соцыуму ў той ці іншай форме Гісторыя свядомасці 9 Гл. дэталёвы разгляд такіх уяўленняў у: Скрынникова Т. Д. Харизма и власть в эпоху Чингис-хана. Москва, 1997;

Толочко А. П. Князь в Древней Руси: власть, собственность, идеология. К., 1992.

10 Найбольш поўна гэтая сістэма ўяўленняў прадстаўлена ў працы: Opali ñ ski E. Kultura polityczna szlachty polskiej w latach 1587—1652. System parlamentarny a spo ł ecze ñ stwo obywatelskie. Warszawa, 1995.

11 Напрыклад, згодна з «Кнігай хамаў» Неканды Трэпкі, да шляхецкага стану беспадстаўна залічыла сябе дзякуючы патуранням князёў Астрожскіх больш за 30 асоб, князёў Збаразкіх — больш за 20 асоб і г. д. (Nekanda Trepka W.

Liber generationis plebeanorum («Liber Chamorum») / Opr. Rafa ł Leszczy ñ ski. Wroc ł aw etc., 1995).

53 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 прасочваецца: акрамя двух Сматрыцкіх і Налівайкі, гэта — Буркацкі, Ласяцінскі і Скаваротка. І хоць этнічная прыналежнасць яшчэ некалькіх асобаў нявысветленая (так, маглі быць русінамі народжаны на Валыні а. Анджэй Канон, крамянчанін Войтэх Пачынскі, Пятро Мухарскі, магчыма — Горскі, рэдактар ці ўкладальнік пасмяротнага панегірыка кн. Аляксандру Заслаўскаму), тым не менш, адсутнасць фіксацыі гэтых людзей у рускім асяроддзі схіляе да таго, каб лічыць іх умоўнымі «палякамі», то бок людзьмі польскіх культурных традыцыяў.

Адкінуўшы немца Баксгорна і вугорца Калашвары, атрымаем такія суадносіны: русінаў 13% (6), «палякаў» 87% (39).

Урэшце, па-чацвёртае, не выклікае ніякіх сумненняў перавага каталікоў, паколькі да верных Усходняй Царкве можна з абсалютнай упэўненасцю залічыць толькі тры асобы — Герасіма і Мялеція Сматрыцкіх і Даміяна Налівайку; магчымым уніятам ёсць Адам Буркацкі, а несумненных пратэстантаў толькі двое — немец Баксгорн і кальвініст Венгерскі. То бок прапорцыя веравызнанняў выглядае так: праваслаўных (разам з уніятам Мялеціем Сматрыцкім і верагодным уніятам Буркацкім) 9 % (4), пратэстантаў 4 % (2), каталікоў або людзей, пра чыё веравызнанне цяжка з пэўнасцю сказаць, — 87 % (41).

Зводзячы разам прыведзеныя вышэй суадносіны, атрымаем свайго роду «партрэт» панегірыстаў — вельмі схематычны, але ўсё ж, мяркую, дастатковы для таго, каб уявіць «арыгінал». Такім чынам, гэта: 1) напалову больш-менш незалежныя кліенты, а напалову слугі, то бок людзі шчыльнай прывязкі да Дома, ад якога яны атрымліваюць сродкі для існавання; 2) звыш дзвюх трацін з іх — не-шляхцічы і 3) абсалютная большасць з’яўляюцца палякамі-каталікамі, а не праваслаўнымі русінамі.

Менавіта такі склад, мяркую, абумовіў два галоўныя ракурсы ўспрыняцця Дома, адлюстраваныя ў большасці панегірыкаў. Першы я б назвала сіндромам асляплення «княскай крывёй»;

ён цягнуў за сабой шлейф ірацыянальных матываў, якія, найбольш верагодна, тлумачыліся свайго роду культурным шокам, які мусілі перажываць польскія простыя людзі ці дробныя шляхцічы, сутыкнуўшыся з чыста рускай, нязвычнай для іх шкалой сацыяльных пазіцыяў.

Менавіта ў такім сэнсе згаданы сіндром агучыў Шымон Пекалід — праз адкрытае богапрыпадабненне князёў. Варта падкрэсліць, што Пекалідава «блюзнерства» не было выключнай з’явай ці датычным толькі Астрожскіх. Са шматлікіх мажлівых прыкладаў прывяду толькі адзін пасаж з кароценькай паэмы ўжо згаданага Мікалая Фатовіча. У паэме, адрасаванай 6-гадоваму Дзмітру Вішнявецкаму, апавядаецца, як Бог раздае асабістыя распараджэнні «небу» і «планетам» з нагоды таго, якімі менавіта якасцямі трэба надзяліць маладога княжыча. Антураж апавядання кранальны сваёй наіўнасцю: Бог пачынае даваць наказы, седзячы на троне як трыадзіны; далей ён дэталёва падзяляе функцыі паміж выканаўцамі сваёй волі, а скончыўшы працу, кладзецца адпачыць — амаль як на сёмы дзень стварэння [9].

На рэмінісцэнцыі трансцэндэнтнага стасоўна княскіх сем’яў натрапляем у шматлікіх панегірыках. На маю думку, яны адлюстроўваюць пэўны суб’ектыўны зрэз рускіх уяўленняў пра ўладу і менавіта з такога гледзішча патрабуюць дэталёвага высвятлення рытарычнай асновы адпаведных тэкстаў, змястоўнага расшыфроўвання намёкаў і інш. Адкладаючы да іншай нагоды аналіз паглыблення панегірыстаў у ірацыянальнае, спынюся на феномене больш «аб’ектыўным», то бок бліжэйшым да паверхні сацыяльнага жыцця. Гаворка пойдзе пра тое, як апісвалі панегірысты героіка-дзейны ракурс вобразу Княскага Дома.

У найагульнейшым (так бы мовіць, «ідэалагічным») вымярэнні згаданы вобраз абумоўлівала, як можна падазраваць, канкурэнцыя дзвюх культурных сістэм — рускай (украінскай 12 ) і польскай. Перадумовы для яе найперш стварыла Люблінская унія 1569 года, якая ў межах аднаго палітычнага арганізму — Кароны Польскай — сабрала разам два тыпы палітычнай, рэлігійнай і звычаёвай культуры. Гэтая ж унія ўпершыню паставіла носьбітаў «княскай крыві» побач з практыкамі «залатых шляхецкіх вольнас12 Падкрэсліваю «ўкраінскасць», бо гаворка пойдзе не пра тэрмін «рускі» ў шырокім разуменні (украінскі і беларускі), а пра ўласна ўкраінскія культурныя абставіны, абумоўленыя захаваннем на Валыні групы моцных княскіх сем’яў, якія ідэнтыфікавалі сябе з Руссю і здолелі ў зменлівых палітычных абставінах захаваць не толькі аўтарытэт і маёмасную моц, але і княскую харызму адвечных «валадароў з ласкі Божае». Гэтага не адбылося ў Беларусі, дзе такую (характэрную для Русі) нішу пасля вымірання князёў Слуцкіх занялі Радзівілы, якія ў рэальным вымярэнні ўлады, натуральна ж, не саступалі валынскім князям, але харызматычнай аўры так і не набылі.

Наталля Якавенка. Топас «аб’яднаных народаў» у панегірыках князям Астрожскім і Заслаўскім 54 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 цяў», заклікала Княскія Дамы далучацца да сацыяльнай іерархіі Кароны Польскай такім чынам, каб ад гэтага не прынізілася іх надшляхецкая, княская годнасць. Кажучы метафарычна, Княскія Дамы дагэтуль гралі спектакль улады перад гледачамі, якія без каментару ведалі, пра што ідзе гаворка, а зараз Дамам належала выйсці на новую для сябе алігархічную сцэну і даступна «растлумачыць» новым гледачам, каго яны маюць шчасце бачыць. Прыёмамі такога «тлумачэння» іхныя ранейшыя слугі не валодалі, паколькі ў гэтым не было патрэбы, нават часовая дыстанцыя, якая дазваляла б «вымяраць» старажытнасць роду, не прыцягвала іхнай увагі. Мабыць, ва ўнутраным коле гэта неяк асэнсоўвалася, але вонкі не выходзіла. Дастаткова нагадаць, што першыя генеалагічныя рэплікі, якія выводзілі род Астрожскіх ад Рурыкавічаў, належаць польскім шляхцічам Яну Красінскаму і Барташу Папроцкаму і датуюцца адпаведна 1574 і 1578 гадамі [7, с. 32—33]. Разам з тым паўстагоддзя раней пра паходжанне культавага героя Канстанціна Іванавіча Астрожскага (памёр у 1530) сучаснікі-нерусіны ўвогуле не згадваюць як пра рэч для іх невядомую, а з пункту гледжання свайго літоўскага ворага і калегі Альбрэхта Гаштольда ён усяго толькі «сын найбяднейшага князька» [8, с. 261].

Новая сітуацыя ў жыцці валынскіх князёў супала, дзякуючы той самай Люблінскай уніі, з пашырэннем геаграфіі культурнай актыўнасці польскіх інтэлектуалаў, і перадусім — плебеяў і дробнай шляхты 13 . Адпрацоўваючы пяром свой жыццёвы аванс пры новых, казачна багатых панах, гэтыя людзі, з аднаго боку, спрыялі «разгерметызацыі» дагэтуль закрытай для чужога вока рускай традыцыі ўшанавання моцных гэтага свету, бо мусілі яе так ці іначай адкрываць, абы дагадзіць патронам, а з іншага боку — гэтая ж самая традыцыя ў іхнай рэтрансляцыі непазбежна мадыфікавалася. Бо «пра гэта» яны ўмелі распавядаць толькі арыентуючыся на прэцэдэнт-узор (без чаго тагачаснае пісьменства было проста немагчымае), то бок узгадняючы з пэўнымі рытарычнымі стандартамі свецкага апісання «вялікіх людзей», дзе руская традыцыя была бездапаможнай, бо не валодала ўласнымі звычаямі ў гэтай галіне. (Каб імі авалодаць, патрэбна было некалькі дзесяцігоддзяў;

толькі ў 1659 годзе з’явіўся першы ўкраінскамоўны курс прапаведніцтва Йоанікія Галятоўскага 14 , дзе, сярод іншага, акрэсліваюцца і асноўныя рытарычныя канцэпты пахвалы: праз «падабенства», то бок выкарыстанне аналогій і прыкладаў з «гісторый і хронік», праз падкрэсліванне старажытнасці Дома, праз прадстаўленне «вялікай працы для бацькаўшчыны» і для «аздобы і славы» свайго роду і г. д. [2, с. 211— 228]). У адрозненне ад рускага, «лацінскае» пісьменства канца XVI ст. аперавала гэтым наборам стандартаў у амаль што аўтаматычным рэжыме, і менавіта яно было выкарыстана для праслаўлення Астрожскіх — найбагацейшага і найуплывовейшага рускага Княскага Дома тых часоў.

Паўстанне мадэлі паходжання Першае, што вымагала ўдасканалення, — гэта фіксацыя дыстанцыі, часавага «вымярэння» старадаўнасці роду. Умоўным арыенцірам у генеалагічных легендах (або, як іх часам называюць, «шляхецкім фальклоры») тут служыла постаць продка-заснавальніка роду. Паколькі ж рэальная сямейная памяць не сягала глыбей за дзеда ці прадзеда, а дакументальна зафіксаваная абмяжоўвалася (і то ў найлепшым выпадку!) XIV стагоддзем, то гэта давала неабмежаваную прастору для «падабенстваў», а прасцей кажучы — фантазій, якія адштурхоўваліся ад падабенства імёнаў ці калізій, вычытаных з «гісторый і хронік». Генеалагічныя і геральдычныя канцэпты XVI—XVII стст. дазвалялі накіроўваць такія фантазіі ў два напрамкі: або шукаючы першапродка роду ў далёкіх краях (напрыклад, у Старажытным Рыме — як у вядомай легендзе пра «рымскае» паходжанне літоўскай шляхты), або падкрэсліваючы яго мясцовае паходжанне — часам, з ксенафобскім акцэнтам (напрыклад, у панегірыку Станіслава Арахоўскага-Раксалана 1561 г.: «Род дома Тарноўскага ані госцем, ані чужынцам у Польшчы ніколі не быў… не мяшанцы ў Польшчы, а сапраўднай польскае крыві… Я згодны з Платонам, што мяшанец ніколі не ёсць 13 Падрабязны аналіз такога пашырэння на тэрыторыі ВКЛ: Topolska M.B. Ś rodowisko tw ó rcze w Wielkim Ksi ę stwie Litewskim w XVI wieku (autorzy publikowani) // Studia nad gospodark ą , spo ł eczenstwem i rodzin ą w Europie p óź nofeudalnej.

Lublin, 1987. S. 195—216.

14 Наука, албо способъ зложеня казаня; гэта — дадатак да кнігі «Ключъ разумения», упершыню выдадзенай друкарняй Кіева-Пячэрскай лаўры ў 1659 г.

Гісторыя свядомасці 55 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 шчырым да краіны і такім быць не можа» [1, с. 256—257]).

Генеалагічная легенда Астрожскіх / Заслаўскіх аформілася ў апошняй чвэрці XVI ст. як кампраміснае скрыжаванне абодвух матываў. Яе першая версія мела «тутэйшы» характар: найранейшая з вядомых генеалагічных рэплік — Яна Красінскага ад 1574 г. — выводзіць Астрожскіх ад «старых кіеўскіх князёў» [7, с. 32], а амаль паралельная ў часе рэпліка Герасіма Сматрыцкага 1581 г. звязвае з Уладзімірам Святаславічам і Яраславам Мудрым (характэрна, што гэтага яшчэ «не ведалі» ні аўтар Валынскага Кароткага летапісу 15 , ні Ян Каханоўскі: у вясельным панегірыку 1578 г. ён цьмяна гаворыць пра нейкія «каралеўскія кароны» продкаў маладога, Крыштафа Радзівіла, у той жа час пахвала роду маладой зводзіцца да згадкі пра яе дзеда, князя Канстанціна Іванавіча). Тая самая «тутэйшая» версія абрастае дэталямі, якіх да гэтага часу бракавала, пад пяром «вучоных людзей» — геральдыста Барташа Папроцкага ў 1578 г. (шырэй — у кнізе 1584 г.) і Мацея Стрыйкоўскага ў 1582 г. 16 :

менавіта ў іхных працах была ўпершыню праведзена суцэльная генеалагічная лінія Астрожскіх ад галіцка-валынскіх Манамахавічаў, у прыватнасці ад Данілы Галіцкага. Аднак «тутэйшы» акцэнт генеалагічнай легенды пратрымаўся нядоўга: ужо ў паэме Шымона Пекаліда (выдадзенай у 1600 г., але напісанай, мяркую, у 1593 г.) на даляглядзе з’яўляецца новы персанаж родам з краёў далёкіх і туманных — першапродак Рус.

Да прычын яго раптоўнага з’яўлення мы вернемся пазней, а зараз прыгледзімся, якая ж функцыя прызначалася гэтай цяжкой артылерыі ў ідэалогіі пахвалы Дома Астрожскіх / Заслаўскіх.

Каротка пра тое, хто такі «прабацька Рус». Месца і час яго нараджэння вядомыя — гэта «Уводзіны» да «Велікапольскай хронікі» (сама «Хроніка» складзена напрыканцы XIII ст., але «Уводзіны» ўважаюцца рэдакцыяй канца XIV — пачатку XV ст.): менавіта тут запазычаныя ад чэшскіх храністаў XIV ст. героі-эпонімы Чэх і Лех атрымалі трэцяга брата Руса, а ўсе тры сталі валодаць «трыма каралеўствамі» — чэхаў, ляхаў і русінаў [5, с. 144—145]. Пра «бацькаўшчыну» трох братоў, якая атаясамлялася з прарадзімай заснаваных імі славянскіх народаў, навукоўцы спрачаліся яшчэ ў XVIII ст., шукаючы вытокі славян у Паноніі і прылеглых балканскіх краях — Харватыі, Славеніі, Далмацыі, Босніі. Што ж да Руса, то ён стала пасяліўся ў польскай гістарыяграфіі пачынаючы ад Длугаша, які называе яго заснавальнікам Рускай дзяржавы; пра існаванне Руса менавіта ў такой функцыі «ведаюць»:

Мацей Мяхоўскі («Chronica Polonorum», 1519), Дэцыус («De origine et gestis Polonorum», 1555), Мацей Стрыйкоўскі («Kronika», 1582), Марцін Пашкоўскі, які да свайго польскага перакладу (1611) кнігі Алесандра Гваньіні «Sarmatiae Europeae descriptio» нават самавольна ўвёў адсутнага ў арыгінале Руса [5, с. 149—172].

І хоць сямейны статус гэтага персанажа ў вачах скептычных гісторыкаў не заўжды пэўны (бо часам яго называюць братам, часам унукам Леха, а часам і ўвогуле абмінаюць), але прэцэдэнт для стварэння генеалагічнай легенды быў заўважаны панегірыстамі. Схема гэтай легенды, не абцяжаранай скептыцызмам «гісторый», укладалася ў няхітры сілагізм: а) Рус заснаваў дзяржаву, даўшы ёй уласнае імя і пакінуўшы ў спадчыну нашчадкам, б) нашчадкі «старых князёў» Русі — гэта Астрожскія, адсюль в) Астрожскія ёсць законнымі спадкаемцамі і нашчадкамі Руса. У такой ролі Рус упершыню фігуруе, наколькі дазваляюць меркаваць захаваныя тэксты, у паэме Шымона Пекаліда:

«Rus patriarcha» распачынае тут ланцужок княскіх продкаў, і роўненька за імі ідуць Кій, Рурык, Ігар, Святаслаў, Уладзімір і г. д.

У Пекалідавага Руса яшчэ няма другой функцыі, акрамя падкрэслівання старадаўнасці роду.

У той жа час у вітальнай прамове 1612 г. кракаўскага прафесара Себасцьяна Сляшкоўскага, адрасаванай Янушу Астрожскаму, гэты персанаж ужо выконвае высокую місію — стварае дзяржаву, якую атрымаюць у спадчыну прамыя продкі Астрожскіх:

«Першы Твой продак, Князю, — гэта РУС, брат Леха […]; ён прыйшоў у гэты край, які цяпер завецца ад ягонага імя Руссю, прывёў яго пад сваю ўладу, доўга і паспяхова кіраваў, а потым пакінуў (у спадчыну) сваім нашчадкам КІЮ, ШЧЭКУ, ХОРЫВУ, якія перадалі імперыю шчаслівай і пашыранай сваім далёкім праўнукам АС15 Гэта заўважае таксама [7, с. 37.] 16 Гаворка ідзе пра творы Папроцкага і пра Хроніку Стрыйкоўскага. Дэтальны аналіз змешчаных тут генеалагічных вывадаў роду Астрожскіх гл. [7, с. 32—38.] Наталля Якавенка. Топас «аб’яднаных народаў» у панегірыках князям Астрожскім і Заслаўскім 56 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 КОЛЬДУ і ДЗІРУ. […] ДАНІЛА […] усталяваў уладу над усёй Руссю. Ён быў каралём, меў каралеўскі сан і навечна перадаў (гэта) сваім нашчадкам у Русі…» Паралельна з’яўляецца націск на парытэтнасць ўлады Руса і Леха над землямі, імі «збудаванымі». Вось як гэта гучыць у выкананні княскага слугі Аляксандра Мельхіёравіча ў 1613 г.:

«Бо гэтую краіну, якая цяпер завецца Руссю, збег абставін падараваў Русу, брату першага польскага князя Леха, і ён яе не менш шчасліва, чым Лех Польшчу, разбудаваў, накіраваў і аздобіў знакамітымі справамі».

Лагічным развіццём гэтага матыву стала падкрэсліванне парытэтнасці роду і ўлады ўжо не Руса і Леха, а нашчадкаў Руса і нашчадкаў Леха.

Такі акцэнт дастаткова выразна прасочваецца, напрыклад, у панегірыку 1617 г. кракаўскага прафесара Барталамея з Вжэсні ў гонар нараджэння сына Януша Астрожскага: «Старадаўнім ёсць паходжанне роду валадара Астрога, бо ў князёў Астрожскіх адны і тыя ж продкі, што і ў Леха і Чэха, якія трымалі пад сваёй уладай Рускія каралеўствы і зямлю Чэхідаў і харобрых у вайне Палякаў». На «ўраўняльны» акцэнт такога зместу можам натрапіць у шматлікіх панегірыках — не толькі складзеных вучонымі-віртуозамі (як працытаваныя вышэй), але і ў даволі прымітыўнай пісаніне. Напрыклад, Ян Гучы, аўтар двух простых вершыкаў у гонар Заслаўскіх, аплакваючы ў 1636 г. смерць князя Ежы, не абмінае, як зазвычай, кароткага агляду княскіх продкаў — ад Рурыка і далей. (…) Русь як палітычная прастора З працытаваных тэкстаў добра бачна, у якім кірунку мадыфікавалася функцыя Руса як персанажа генеалагічнай легенды — не проста ўзносячы Астрожскіх / Заслаўскіх над шляхтай (бо для гэтага было дастаткова, што ў іхных жылах цячэ кроў «старых рускіх князёў»), але і пераносячы іх у надэтнічны ўзровень тых вышэйшых істот, чыё адвечнае прызначэнне — здаўна і да сёння — валадарыць 17 . З іншага боку, падкрэсліванне таго, што Рус — гэта Лехаў брат і што яны «будавалі» свае «землі» паралельна і адначасова, сілаю логікі прыводзіла да пастаноўкі знаку роўнасці паміж рускай і польскай «зямлёй» і ўладай. Паглядзім, што менавіта мелі на ўвазе панегірысты, кажучы пра «зямлю», якую Рус «збудаваў» і перадаў у спадчыну нашчадкам — ад Кія і Рурыка аж да Астрожскіх.

Найлепей гэта прасочваецца на цытатах пра абшар тэрыторый, падуладных Данілу Галіцкаму — нібыта прадзеду Астрожскіх роўна ў восьмым калене. (…) «Каралеўства» Данілы ахоплівала, паводле Баксгорна, — відавочна са словаў інфарматараў, бо сумнеўна, што вучоны немец быў абазнаны ў геаграфічнай і палітыка-адміністрацыйнай наменклатуры Русі, — «Уладзімірыю і Валынь… Бельскае, Кіеўскае і Галіцкае княствы». Зважаючы на «дапаўненне» а. Каспера Лонцкага, мусім да гэтага пераліку дадаць яшчэ і Львоў. Урэшце, прыгадаўшы, што Пекалід атаясамляе падзеі на Астрожчыне з катастрофай усёй «разлогай Русі», а аўтар «Дняпровых Камен» (дзе Астрожскім таксама адведзена не апошняе месца) пераносіць першую каранацыю Данілы з Дарагічына ў Кіеў, атрымаем даволі поўную карціну тагачасных уяўленняў пра Русь як палітычную прастору .

У сваіх геаграфічных абрысах гэтая прастора супадае з тэрыторыяй паўднёвых («украінскіх») княстваў кіева-рускага перыяду, абсалютна і безальтэрнатыўна выносячы за дужкі не толькі расійскія, але і беларускія тэрыторыі.

Гэта, дарэчы, пераканаўча абвяргае пашыраную сярод гісторыкаў думку, нібыта разуменне «Русі» ў якасці суцэльнага масіву расшчапілася на Украіну і Беларусь толькі пасля Хмяльніччыны.

А параметры гэтае прасторы як пэўнай палітычнай адзінкі вынікаюць з уяўленняў пра суцэльную прастору ўлады — ад Кіева да Львова.

Гэтая віртуальная «ўлада» ўспрымаецца як двойчы санкцыянаваная: з аднаго боку, яна мае сакралізаваны першапачатак («пошук сваёй зямлі» і яе «збудаванне» прабацькам Русам), а з другога — князі Астрожскія / Заслаўскія, нашчадкі і законныя спадкаемцы Руса, з’яўляюцца «неабвяргальным доказам» яе непарыўнай працягласці.

Такім чынам, сам факт фізічнага існавання Княскага Дома становіцца сінонімам палітычнага быцця «рускага народа». Гэты канцэпт абыг17 Гл. аналіз матываў такога зместу ў звязку з генеалагічнымі легендамі князёў Чартарыйскіх і Чацвярцінскіх:

Cetwi ñ ski M. Mityczne wzorce i spo ł eczne funkcje legend herbowych Czartoryskich i Czetwerty ñ skich // Genea l ogia.

1981, nr 1. S. 43—58.

Гісторыя свядомасці 57 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 рываецца ў некалькіх рытарычных клішэ, у прыватнасці: ідэі «залатога веку» русінаў, якім продкі Дома прынеслі святло хрысціянства і культуры;

метафары непадзельнасці «зямлі» і Дома; топасы «асірацення» Русі пасля смерці таго ці іншага члена Дома. У часы князя Уладзіміра, продка Дома, «Русам заззяў залаты век» у акце хрышчэння, а на рэшту членаў Дома ляглі абавязкі культурных герояў-фундатараў: «…Гэты далёка і шырока раскінуты і калісьці цалкам бязлюдны і пустэльны абшар усёй Русі яны напоўнілі вёскамі, паселішчамі і гарадамі, ужо тады вельмі слаўнымі, а таксама найдасканалейшымі законамі, парадкам і дысцыплінай улады і паслухмянасці для да тае пары грубых розумаў народа…» Княскі Дом — гэта фізічна неадасабляльны элемент Русі, які перадаецца, напрыклад, вось якой прадметнай метафарай: «Ліванская гара Дома Астрожскіх — гэта высока ўзнесеная часціна ўсёй Рускай зямлі».

Смерць членаў Дома суправаджаецца плачам «асірацелае зямлі» — часам перададзеным праз паэтычныя абагульненні, часам з даволі канкрэтнымі спачуваннямі. Добрым прыкладам першага можа паслужыць «Epicedium Russiae» — тэкст адной з вершаваных партый пахавальнага панегірыка кн. Янушу Паўлу Астрожскаму, дзе «Русь» наракае: «Няма на што паглядзець, упала ўся мая надзея. Іду, схіліўшы галаву, паміж ценяў страшнай смерці, бо святло маё згасае, паглыбляючыся ў сумнае пахаванне».

Заземлены варыянт «плачу зямлі» звычайна ўтрымлівае нараканні на страту абаронцы. Дзеля прыкладу, у пахавальным казанні а. Якуба Сліўскага на смерць Адама Канстанціна Астрожскага гэтыя нараканні, пазначаныя на полі заўвагаю «Ukraina sierota», засяроджаныя вакол абароны ад татарскіх набегаў. (…) Дадам не пазбаўленую загадкі дэталь: у вітальнай прамове Аляксандра Мельхіёравіча 1613 г. у гонар наведвання Кракаўскай акадэміі Янушам Астрожскім змешчаны разбудаваны з асаблівай рытарычнай пышнасцю «плач зямлі» па бацьку Януша, Васілю Канстанціну (памёр у 1608). Тым не менш, з незразумелых прычын аплаканы герой нават не названы сваім імем, а прысвечаны яму тэкст нібыта «прывязаны» да пахвалы культаваму герою — Канстанціну Іванавічу Астрожскаму. На сапраўдную адрасацыю фрагмента ўказваюць толькі яго абрамляльныя фразы — уступная: «І хто ж здольны падлічыць яго [Янушавага] бацькі слаўныя справы?» і завяршальная: «І павер мне: ты не памёр, але жывеш у сваім сыну Янушы». Для нас гэты тэкст уяўляе асаблівы інтарэс, бо гэта — адзіны вядомы на сёння пахавальны панегірык аднаму з найзнакаміцейшых прадстаўнікоў роду Астрожскіх, расцягнуты на 6,5 старонак in 4 0 , прычым пяць з іх займае «плач». Варта нагадаць, што пра смерць 84-гадовага князя, у адрозненне ад іншых магнатаў такога рангу, крыніцы не захавалі ні падрабязнасцяў, ні апісання ўрачыстасцяў, якія мелі суправаджаць яго пахаванне; нават дата смерці няпэўная: 23 лютага або 28 / 29 лютага. Пэўны сэнсавы нюанс тэксту, адзначаны ніжэй, паказвае, што «плач» мог быць устаўкай у панегірык Мельхіёравіча з нейкага папярэдняга, не вядомага нам панегірыка. Працытую гэты загадкавы твор больш разгорнута, паколькі метафорыка «плачу зямлі» па ўладару прадстаўлена тут з хрэстаматыйнай паўнатой і патэтычнасцю:

«Якое вялікае галашэнне і стогн чуліся па ўсёй Русі, калі ён памёр? якая вялікая трывога напоўніла грудзі мужоў? з якім вялікім плачам і ўздыхамі юнакі палівалі слязьмі свае твары і шчокі? якім вялікім крыкам запоўнілі паветра дзеўчыны і годныя матроны? Хіба ёсць хтосьці, хто б стрымаўся? Гэта было чуваць паўсюдна, галасіла ўсё, тужылі вёскі і горы. Што больш?

Паўсюдна былі бачныя трывога, плач і адгалоссе смерці; апранулі чорнае жалобнае адзенне людзі ўсялякага веку і ўсялякага стану; замоўкла нямая і цёмная судовая зала, што пазбылася найсправядлівейшага суддзі; зачыніліся паўсюль, нібы ад удару нябёс, будынкі; асірацелі пакоі, узведзеныя з каралеўскай пышнасцю і спраўнасцю Дэдала; у роспачы нават горад; здаюцца аголенымі ўсе храмы, якія ён сам прызвычаіўся наведваць. […] Мы страцілі мудрага Уладара, справядлівага суддзю, мужнага і моцнага ваяра. Мы страцілі красу і славу бацькаўшчыны, вартаўніка законаў, аздобы нашай годнасці.

[…] Ты ж яшчэ нядаўна быў застрашэннем для ворагаў Русі, ты ж яшчэ нядаўна высіўся як памнажальнік (яе) багацця і аздобы… […] Вось заходзіш, ужо заходзіш, О Найяснейшае Сонца, і пакідаеш нас у цемры, у бурах грамадзянскіх войнаў» 18 .

18 Намёк у апошняй фразе на грамадзянскую вайну, відаць, мае на ўвазе паўстанне Мікалая Зебжыдоўскага 1606— 1607 гг., і гэта можа служыць доказам таго, што «плач» быў напісаны непасрэдна на пахаванне князя Васіля-Канстанціна ў 1608 г.

Наталля Якавенка. Топас «аб’яднаных народаў» у панегірыках князям Астрожскім і Заслаўскім 58 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 *** Распрацаваная паказаным вышэй спосабам генеалагічная праграма Астрожскіх / Заслаўскіх стварала, несумненна, падмурак для рускай ідэнтычнасці як парытэтнай польскай і адначасова цалкам выразна «збірала» стракатыя прасторы Русі-Украіны ў супольную прастору віртуальнай улады і «гістарычных успамінаў». З іншага боку, гэтая ж праграма ад самога пачатку арыентавалася на збліжэнне Русі з Польшчай, бо яе «распрацоўшчыкамі» былі людзі польскіх культурных традыцыяў, якія шукалі «доказаў» у звычнай для сябе сістэме каардынат. З’яўленне «прабацькі Руса» стала выразным сігналам менавіта такога кірунку, бо панегірысты забівалі адразу двух зайцоў: 1) узносілі сваіх патронаў над польскай магнатэрыяй (чыіх продкаў генеалагічная традыцыя, як правіла, выводзіла не ад уладароў, а ад іхных «верных рыцараў»: напрыклад, родапачынальнікам Тэнчынскіх, найарыстакратычнейшага малапольскага роду, лічыўся адзін з 12 ваяводаў Леха [10, с. 33]), 2) пры дапамозе сямейнай метафары прывязвалі Астрожскіх да іх новай — пасля Люблінскай уніі — бацькаўшчыны, падкрэсліваючы, што Рус — гэта брат Леха .

Зрэшты, «настрыфікацыя» валынскіх князёў гэтым не абмежавалася. Бо ў панегірыках іх належала надзяляць не толькі «залатой крывёй», але і якасцямі, стандартны пералік якіх напрыканцы XVI ст., акрамя традыцыйных мужнасці, вернасці і набожнасці, ахопліваў нізку публічных каштоўнасцяў рэчпаспалітаўскага радаводу: служэнне айчыне і агульнаму дабру, грамадзянскую актыўнасць, адданасць ідэі «залатых вольнасцяў», шанаванне роўнасці «народашляхты». Тут не месца рабіць параўнанні, наколькі рэальныя паводзіны князёў супадалі з пахваламі, якія прамаўлялі панегірысты (асабліва стасоўна «роўнасці» шляхты). Але фактам ёсць тое, што стандартная схема пахвалы «рэчпаспалітаўскія» сюжэты абавязкова ўключала, а частата падкрэсліванняў адных і тых жа якасцяў мусіла спрыяць іх засваенню як пазітыўнай мадэлі паводзінаў (прынамсі, калі не ў паўсядзённым жыцці пыхлівага князя, то ў ідэальным вымярэнні, а ў прыватнасці — у вачах слугаў). Такім чынам «нашчадкі Руса» ператварыліся ва ўзорных грамадзян Кароны Польскай — сваёй «палітычнай» бацькаўшчыны, якая складалася з дзвюх раўнавартасных частак — Польшчы і Русі.

Вось як адлюстроўваецца гэтае «аб’яднанне тэрыторый» у захапляльных прамовах панегірыстаў: «О шчаслівая Русь, якая нарадзіла такога Уладара… О блаславёная Польшча, якая атрымала такога мудрага сенатара»; «О, знакаміты Астрожскі Дом, ты слава Русі, ты суцяшэнне Польшчы, ты пашана нашага народа». Таму па памерлых князях плача не толькі Русь. (…) Але і яны, у сваю чаргу, служаць не толькі Русі. Як заклікаў у 1603 годзе сыноў памерлага князя Аляксандра Астрожскага Даміян Налівайка: «Служыце Рэчы Паспалітай моцна і верна».

Ва унісон яму, але больш «навукова» і больш выразна скажа пра тое ж самае ў 1641 годзе рэктар Кіеўскай калегіі Ігнаці Аксяновіч-Старушыч:

«Князі іх міласць — святло правінцыяў, вочы цела палітычнага Рэчы Паспалітай» [3, с. 260].

Падсумоўваючы, сфармулюю такую выснову: абвешчаная праваслаўнымі інтэлектуаламі на пачатку 1620-х гадоў ідэя добраахвотнага аб’яднання ў Рэчы Паспалітай не двух (як гэта фіксавала «парадная» назва дзяржавы — Рэч Паспалітая Абодвух Народаў), а трох народаў уяўляла сабой праекцыю тых уяўленняў пра «палітычнае», якія складаліся безадносна да з’яваў, якія мы звычайна шукаем на паверхні сацыяльнага жыцця: у абвастрэнні рэлігійнай сітуацыі, у дэбатах вакол уніі, у ажыўленні культурнай актыўнасці гараджан і г. д. На мой погляд, у аснову фармавання новага палітычнага суб’екта — «народа рускага» — лягло засваенне адукаванымі людзьмі ўспрыняцця РусіУкраіны як суцэльнай (ад Кіева да Львова) віртуальнай прасторы ўлады, якая мае легітымную працягласць, паколькі пацвярджаецца фактам фізічнага існавання законных спадкаемцаў і нашчадкаў Руса, заснавальніка Рускай зямлі, і першых «князёў рускіх», якія падаравалі ёй «законы». Па сутнасці, згаданыя спадкаемцы і з’яўляюцца тымі «вялікімі князямі», з чыім вечным існаваннем звязваў будучы лёс «рускага народа» Мялеці Сматрыцкі.

Напрыканцы застаецца нагадаць, што, калі Астрожскія вымерлі, а Заслаўскія ад сярэдзіны 1620-х гадоў сталі фактычнымі пратэктарамі Уніяцкай Царквы, то бок у вачах праваслаўных інтэлектуалаў аддаліліся ад «сапраўднай» Русі, атачэнне Пятра Магілы спрабавала зрабіць ідэалагічную стаўку на яшчэ адных «нашчадкаў Руса» — князёў Чацвярценскіх (адпаведнае кола тэкстаў яшчэ чакае свайго даследчыка). Паралельна, як альтэрнатыва кіева-магілянскаму (так бы мовіць, «кансерватыўнаму») успрыняццю рускай палітычнай прасторы ў катэгорыях княскай традыцыі, набывае моц яе шляхецкі варыГісторыя свядомасці 59 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 янт — з лозунгамі абароны «вольнасцяў» Русі як тэрытарыяльнай адзінкі, надзеленай адпаведнымі правамі актам Люблінскай уніі. Менавіта гэты варыянт, які яшчэ на досвітку унійнай палемікі, у 1597 годзе, адзначыў пратэстант Марцін Бранеўскі 19 , яскрава агучаны ў прамове Адама Кісяля на сейме 1641 года, вычарпальна прааналізаваны ў згаданым вышэй даследаванні Франка Сысына. Як і людзі царкоўнага кола, Кісель успрымае ўзаемадачыненні Русі і Польшчы праз прызму «кантракту», але суб’ектамі кантракту для яго ёсць не рускі і польскі ўладары, а шляхта: «нашыя продкі, Рускія Сарматы, добраахвотна прыйшлі да В(ашых) М(іласцяў), Польскіх Сарматаў… Не да краіны, але з краінаю, не да рэлігіі, але з рэлігіяй, не да тытулаў і адзнак, але з тытуламі і адзнакамі — так і мы прыйшлі да нашай супольнай Айчыны» [15, с. 186, 189]. Рускія ж князі для прамоўцы (іх Кісель згадвае ў кантэксце актуальнай на той момант сеймавай дыскусіі пра адмену ці захаванне княскіх тытулаў, якія супярэчылі лозунгам роўнасці шляхты) — гэта Літаратура і крыніцы 1. Життя і смерть Яна Тарновського // Українські гуманісти епохи Відродження. Антологія. — Т. 1. — К., 1995.

2. Іоаникій Галятовський. Ключ розуміння / Підготувала І. П. Ченіга. — К., 1985.

3. Казанє погребовоє над тєлом …Иліи Святополка на Четвертиє Четвертенского… // Українське літературне барокко. Зб.

наук. праць. — К., 1987.

4. Мицько І. З. Острозька слов’яно-греко-латинська академія (1576—1636). — К., 1990.

5. Мыльников А. С. Картина славянского мира: взгляд из Восточной Европы. Этногенетические легенды, догадки, протогипотезы XVI — начала XVIII века. — Санкт-Петербург, 2000.

6. Полное собрание русских летописей. — М.: Наука, 1980. — Т. 35.

7. Соболев Л. Д. Генеалогическая легенда рода князей Острожских // Славяноведение. — 2001. — № 2.

8. Acta Tomiciana. T. 7: Epistolarum, legationum, responsorum, actionum et rerum gestarum Serenissimi Principis Sigismundi I / Per Stanislaum Gorski. A.D. 1524—1525. Poznaniae 1878.

9. Fatowicz Miko ł aj. Odmiana ź alu w po c ieche synowi wie l kiego m ęź a… X ląźę cia Janusza Wi ś niowieckiego Korybutha… wielkiej s ł awy i dzielno ś ci dziedzicowi ja ś nie o ś wieconemu X łąźę ciu Dimitrowi Januszowi Wi ś niowieckiemu Korybuthowi. — Krak ó w, W drukarni Franciszka Cezarego 1638.

10. Kurtyka J. T ę czy ñ scy. Studium z dziej ó w polskiej elity mo ź now ł adczej w sredniowieczu. Krak ó w, 1997.

11. Niesiecki Kasper. Herbarz polski / Wyd. J. N. Bobrowicz. T. 7. Lipsk, 1841.

12. Okolski Simon. Orbis Polonus… in quo antiqua Sarmatarum gentilia… specificantur et relucent. T. 1. Cracoviae, In officina Fr.

Caesarii 1641.

13. Pociecha W. Kr ó lowa Bona (1494—1557). Czasy і ludzi Odrodzenia. T. 3. Pozna ñ , 1958.

14. Sulikowski Nicolaus. Pogonia virtutis sua luce natalium splendore celeberrima dum… Casimirus Florianus Dux in Klevan Czartorysk Dei gratia episcopus Posnaniensis… 29 Januarii consecraretur… Cracoviae, In officina Francisci Caesarii, 1651.

15. Sysyn F. E. Regionalism and Political Thought in Seventeenth-Century Ukraine: The Nobility’s Grievances at the Diet of 1641 // HUS. 1982, Vol. VI, nr. 2.

ўсяго толькі «аздоба і маёмасць нашых краёў»;

яны, натуральна, таксама маюць дачыненне да «кантракту», але толькі як партнёр шляхты [15, с. 188]. Як бачым, у шляхецкай версіі ідэі «кантракту» яе суб’ектам з’яўляецца «народ-шляхта», што ўжо не патрабуе палітычнага правадыра.

Урэшце, як вядома, казацкая арыстакратыя неўзабаве прапануе ўласную версію прачытання «палітычнага» — і таксама з ідэяй «кантракту». Але гэта ўжо зусім іншая тэма.

Пераклад з украінскай Дзяніса Мельянцова паводле:

Топос «з’єднаних народів» у панегіриках князям Острозьким и Заславським (біля витоків української ідентичності) // Яковенко Наталя. Паралельний світ.

Дослідження з історії уявлень та ідей в Україні XVI—XVII ст.

Київ: Критика, 2002. С. 231—269.

Друкуецца з ласкавае згоды аўтара.

19 Гаворка ідзе пра трактат «Apokrisis abo odpowied ź na ksi ąź ki o Synod z ie Brzeskim 1596», выдадзены ў 1597 / 98 г. папольску і ў 1598 / 99 па-ўкраінску.

Наталля Якавенка. Топас «аб’яднаных народаў» у панегірыках князям Астрожскім і Заслаўскім