44 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 Казакевіч Андрэй . Кожная палітычная сістэма пэўным чынам фармуе ўласную памяць, змест якой вызначаецца выкарыстаннем розных формаў працы з фактамі мінулага. Гэтыя практыкі вызначаюць таксама характар працы з праявамі мінулага ў розных дысцыплінах. Галоўная ўвага ў гэтым дакладзе адводзіцца працы з мінулым у кантэксце палітычным, а больш дакладна фармаванню ідэнтычнасці і грамадскае памяці праз практыкі ў межах розных дысцыплінарнасцяў. Мэта — выявіць розныя стратэгіі і вызначыць розніцу паміж імі.
Структура розных дысцыплінаў дазваляе вылучыць чатыры асноўныя стратэгіі арганізацыі фактаў мінулага: канструяванне храналогіі, сукцэсіі (марфалогіі) 1 , генеалогіі і тэлеалогіі. Трэба зазначыць, што назвы з’яўляюцца ўмоўнымі і патрабуюць удакладнення, але збольшага адлюстроўваюць істотную для нас сістэму адрознасці даследчых і палітычных стратэгіяў працы з мінулым.
Падзеі мінулага як у сферы палітыкі, так і навуковага даследавання павінны быць адабранымі, пэўным чынам сістэматызаванымі ў адпаведнасці з нутраной логікай. Калі мы маем практыкі канструявання храналогіі, то адбываецца выкладанне падзеяў у храналагічным парадку, які не прадугНавука і стратэгіі працы з мінулым Дыскусія ў межах семінара «Сучаснае беларускае мысленне», Інстытут сацыялогіі, Інстытут філасофіі НАН, 16 сакавіка 2006 года (Друкуецца са скарачэннямі) леджвае змястоўнае сувязі паміж падзеямі. Гэта значыць, падзеям і іх парадку не надаецца асаблівага значэння. Калі трошкі забегчы наперад, то храналагічная арганізацыя мінулага прыводзіць да стварэння ідэнтычнасці з кароткай гісторыяй, якая адсякае значную частку свайго мінулага і вымяраецца не часам, але прастораю (мае пераважна тэрытарыяльны характар). Выкарыстанне храналогіі таксама дазваляе ў пэўнай ступені пазбягаць ідэнтыфікацыі з супольнасцю і яе часавым вымярэннем.
Практыкі па канструяванні сукцэсіі (марфалогіі) маюць шмат у чым падобныя палітычныя ўласцівасці. Сам тэрмін выкарыстоўваецца па аналогіі з біялогіяй, дзе ён адлюстроўвае паслядоўную змену экасістэмаў. Тыповы прыклад: змена расліннасці пасля вывяржэння вулкана. Пасля вывяржэння на спустошанай тэрыторыі спачатку ствараецца экасістэма аднагадовых раслінаў, якая неўзабаве змяняецца шматгадовымі травамі, якія саступаюць месца хмызняку і лесу. Розныя экасістэмы ідуць адна за адной, але не маюць генетычнае сувязі. Паміж імі відавочны выразны сутнасны разрыў. Пад сукцэсіяй (марфалогіяй) мы маем такія практыкі працы з мінулым, калі яно разбіваецца на розныя герметычныя перыяды, сувязь пе1 У першай версіі даклада гэта стратэгія мела назву «сукцэсія», але ў часе абмеркавання была прапанавана назва «марфалогія» (па аналогіі з канцэпцыяй О. Шпенглера) як, магчыма больш, адэкватная і карэктная.
Abstract:
Прыведзены матэрыялы дыскусіі ў межах міждысцыплінарнага семінара «Сучаснае беларускае мысленне» (Інстытут сацыялогіі, Інстытут філасофіі НАН Беларусі, 16 сакавіка 2006 года.) Дыскусія прысвечана аналізу стратэгіяў працы з мінулым у сферы навукі і палітыкі, вызначэнню ўласцівасцяў гэтае працы, а таксама яе культурных і палітычных наступстваў.
45 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 раемнасці паміж якімі адсутнічае ці ігнаруецца як неістотная. Калі мінулае разумеецца як сукцэсія, гэта таксама можна спрыяць стварэнню кароткае ідэнтычнасці ці пазбяганню ідэнтыфікацыі, але яна мае ўжо крыху іншы змест, не настолькі адчужаны ад мінулага. Гэта, дарэчы, распаўсюджаная схема для многіх дысцыплінаў, якія вывучаюць Беларусь, у прыватнасці выкладання гісторыі палітычнае і юрыдычнае думкі Беларусі, культуры, генэзісу ідэнтычнасці і г. д., што тлумачыцца часткова традыцыйнай адчужанасцю ад свайго мінулага, а часткова характарам гістарычнага развіцця Беларусі (так званымі «культурнымі катастрофамі», «разрывамі»): Рэнесанс, Асветніцтва, нацыянальнае «Адраджэнне» як культурныя і палітычныя праекты, практычна не звязаныя паміж сабою.
Пад генеалогіяй я тут разумею (не звязваючы сябе жорстка з адмысловымі інтэлектуальнымі традыцыямі, у прыватнасці М. Фуко) у першасным значэнні гэтага слова сувязі генетычнай (родавай) пераемнасці. Гэта значыць, генеалогія — гэта перадача «генаў» ад генерацыі да генерацыі, гісторыя — гэта перш за ўсё традыцыя і спадчына. Калі мінулае арганізаванае ў выглядзе генеалогіі, мае месца адлюстраванне пераемнасці сучаснасці з мінулым і адпаведная форма неадчуджанае ідэнтычнасці, якая спалучаецца з адчуваннем блізкасці гісторыі, пераемнасці, роднасці, каштоўнасці яе артэфактаў як сваіх па паходжанні. Менавіта такім чынам можа быць арганізавана мінулае развітой этнічнае супольнасці.
Калі мінулае арганізавана па прынцыпе тэлеалогіі, то маем сітуацыю не толькі генетычнае пераемнасці, але і руху гэтае пераемнасці ў кірунку да рэалізацыі пэўнае калектыўнае мэты. Мінулае ў такім выпадку выступае падрыхтоўкай, перадгісторыяй да рэалізацыі мэтаў сучаснасці. Найбольш відавочны прыклад — нацыяналізм ХIХ стагоддзя і блізкія да яго навуковыя і калянавуковыя канцэпцыі, якія ставілі сабе выразную мэту нацыянальнага вызвалення ці нацыянальнага росквіту. Такім чынам, тэлеалагічная арганізацыя мінулага, як і генеалогія, скіравана на стварэнне доўгае ідэнтычнасці, калі гісторыя выступае як актуальная і аперацыянальная частка сучаснасці.
Бабкоў Ігар. Ці можна гэтую схему накласці на практыкі працы з мінулым у асобных дысцыплінах?
Казакевіч Андрэй. Так. Хоць у межах асобных дысцыплінаў і не назіраецца паслядоўнасці, у адпаведнасці са схемаю можна правесці класіфікацыю дысцыплінаў. Сацыялогія (гісторыя сацыялогіі) арганізуе ўласнае мінулае па схеме генеалогіі з пачаткам у сярэдзіне ХIХ стагоддзя, гісторыя сацыялагічнае (сацыяльнае) думкі — хутчэй марфалогіі, думкі палітычнай — генеалогіі (звычайна выкладаецца як непарыўная традыцыя з эпохі антычнасці). Гісторыя Беларусі арганізаваная як марфалогія, лакальная гісторыя (Гомеля, Ваўкавыска і г. д.) — як храналогія. Прычым форма арганізацыі мінулага сур’ёзна ўплывае на структуру веды адпаведных дысцыплінаў. З палітычнай навукай маем дастаткова цікавую сітуацыю. З аднаго боку, інстытуцыялізацыя палітычнай навукі адбываецца толькі ў другой палове ХIХ стагоддзя (галоўным чынам у ЗША), але ў сваёй аснове праблематыка палітычнай навукі выводзіцца непасрэдна з антычнасці. Спасылкі ў гэтых адносінах на Арыстоцеля (прыклад у вызначэнні тэрміна «палітыка») выглядаюць настолькі ж легітымнымі, як і сучасных аўтараў, назіраецца важная пераемнасць у мове. У сацыялогіі мы маем зусім іншую сітуацыю.
Бабкоў Ігар. А як адбываецца змена стратэгій і чым гэта можа быць выклікана?
Казакевіч Андрэй. Змена, відавочна, мае розныя падставы. Я магу прывесці палітычны прыклад. Гісторыя Францыі можа станавіцца ўсё больш храналагічнай у выніку змены этнічнага і расавага складу насельніцтва, якое не можа адчуваць спадкаемнасці з развіццём французскае дзяржавы. Храналагічнае разуменне мінулага дазваляе больш арганічна ўпісваць розныя этнічныя элементы ў сучасную палітычную нацыю, чым генеалагічнае і тым больш тэлеалагічнае. Гісторыя мінулых стагоддзяў — гэта толькі факты мінулага, якія не нагрувашчаны дадатковымі палітычнымі сэнсамі, у той час як сучаснасць канструюецца праз свабодную інтэрпрэтацыю мінулага.
Калі браць беларускую ідэнтычнасць, то яна пабудаваная на адчужаным разуменні ўласнае гісторыі. Пераемнасць і спадчыннасць практычна не падкрэсліваюцца (за выключэннем, магчыма, савецкага перыяду) і ствараюць асаблівае адчуванне Беларусі і «беларускасці» як прасторавых і тэрытарыяльных паняццяў. Тут вельмі важна разуменне факту і часу нараджэння.
Бабкоў Ігар. А вось яшчэ пытанне. А якія яшчэ дысцыплінарнасці выкарыстоўваюць тэлеалагічную традыцыю?
Казакевіч Андрэй. Гісторыя як дысцыпліна ў значнай ступені базавалася на тэлеалагічным разуменні часу, што асабліва адчуваецца ў эпоху нацыяналізму. «Гісторыя краіны ёсць рэалізацыя нацыянальнага праекту» — менавіта такім чынам была арганізавана значная частка гістарыяграфіі Навука і стратэгіі працы з мінулым 46 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 ХIХ — пач. ХХ стагоддзя, ды і сёння уплыў гістарычнае тэлеалогіі адчуваецца. Сярод калянавуковых, дакладней імітуючых навуковасць, дысцыплінаў можна назваць славутую тэорыю навуковага камунізму (НК), якая цэлую гістарычную эпоху ў нашай гісторыі прэзентавала пэўную форму разумення мінулага.
Бабкоў Ігар. Гэты падзел формаў працы з мінулым толькі тыпалагічны ці гэта пэўная шкала павелічэння інтэнсіўнасці ў працы з мінулым?
Казакевіч Андрэй . Перш за ўсё тыпалагічны. Тыпалагічны падзел стратэгіяў працы з мінулым. Пэўнае павелічэнне інтэнсіўнасці ёсць, але гэта для нас цяпер не істотнае.
Абушэнка Уладзімір. Маем супярэчнасць.
Тэлеалогія — гэта найбольш закрытая і мэтанакіраваная сістэма (ці стратэгія). Генеалогія больш адкрытая, храналогія самая адкрытая. Магчыма, нам варта заглыбіцца менавіта ў гэтыя ўласцівасці. З кожным крокам злева направа адбываецца больш шчыльная праца са зместам. І з кожным крокам, з кожным разам усё больш і больш жорсткі адбор. Напрыклад, тэлеалагічную арганізацыю мае беларускі нацыянальны праект, палітычны праект. Падзеі мінулага тут вельмі жорстка адбіраюцца. Калі падзеі выкладаюцца генеалагічна, то сярод іх могуць быць розныя палітычныя праекты, у тым ліку і тыя, якія не выжылі.
Калі размова ідзе пра сукцэсію, кожны этап захоўвае свае разнастайныя герметычныя праекты.
А калі справа ідзе пра храналогію, то сярод фактаў мінулага можна сустрэць усё, што заўгодна.
Казакевіч Андрэй. Вельмі добрае ўдакладненне. Але не абавязкова, каб інфармацыі (ці гістарычных фактаў) у першым выпадку было меней, чым у апошнім. Відавочна інтэрпрэтацыя фактаў, і пры тэлеалагічным разуменні мінулага логіка значна больш жорсткая, чым пры храналагічным. Але храналогія таксама можа многія гістарычныя факты забываць, у храналогіі проста не падкрэсліваецца сувязь паміж падзеямі. Але згодзен, у большасці выпадкаў тэлеалогія больш закрытая для дадатковых значэнняў, чым храналогія. Храналогія дазваляе існаванне шматлікіх «прыватных гісторый», тэлеалогія імкнецца да нацыянальнай манаполіі.
Абушэнка Уладзімір. Відавочна, пэўныя праявы тэлеалагічнасці прысутнічаюць пры любой стратэгіі, бо дысцыпліна ці палітычныя суб’екты заўсёды ставяць сабе мэту.
Гафараў Ігар. Гэта ўжо трошкі іншыя аспекты. Мы разглядаем працу з мінулым як тэхніку, а не знешнюю сілу.
Бабкоў Ігар. Усе пытанні круцяцца вакол аднаго паняцця. А менавіта паняцця памяці як пэўнага сацыякультурнага механізму працы з мінулым. Паўстала і адпаведная галіна даследаванняў — «палітыка памяці». Не ў кантэксце прыгадвання, але як культурнага механізму, які палягае на тэхніках працы з мінулым. Кожнае грамадства нешта памятае, а нешта не памятае. І адпаведна мае інструменты памятання. Нехта культывуецца, нешта забываецца. І сама памяць, і яе сацыякультурны механізм і нараджаюць пэўныя практыкі.
Казакевіч Андрэй. Часам так, часам наадварот. У сваю чаргу, памяць таксама фармуецца праз веды пра мінулае: сістэму адукацыі, школы, СМІ. Пачатак 90-х — добры прыклад, многія народы прыгадалі тое, што яны нібыта даўно забылі:
і войны, і канфлікты.
Бабкоў Ігар. Але тут праблема іншая, наколькі я зразумеў. Як толькі фармуецца паняцце памяці як сацыякультурнага механізму працы з мінулым, мы атрымоўваем прадукт самых розных практыкаў і гэтыя накладкі фармуюць кантэкст «прыгадвання».
Гафараў Ігар. Але адкуль бярэцца матэрыял для таго, каб гэтыя практыкі адбыліся? З памяці?
Казакевіч Андрэй. Калі браць Югаславію канца 80-х, частка палітычнай і культурнай эліты пачала «прыгадваць» мінулае, пэўныя забытыя падзеі гісторыі. Адбывалася мэтанакіраванае ўзнаўленне фактаў для стварэння новае памяці.
Такім чынам, на пытанне «як» можа быць адказ:
«Праз прыгадванне і пошук, стылізацыю адпаведных фактаў». Адбываецца канструяванне новае ідэнтычнасці, у тым ліку і праз працу з мінулым у рэжыме канструявання тэлеа(генеа)логіі. Часам наадварот, для новае ідэнтычнасці неабходнае храналагічнае разуменне мінулага (напрыклад, калі ствараецца палітычная нацыя).
Бабкоў Ігар. А як ты патлумачыш, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, папулярнасць розных канструктывісцкіх метафараў стварэння мінулага?
Нарацыі вынаходніцтва, напісання. Што гэта — сіндром мадэрнасці? Ніякая іншая эпоха, як падаецца, не была перакананая ў тым, што яна можа рабіць з мінулым усё, што заўгодна. Што гэта значыць?
Казакевіч Андрэй. Галоўным чынам гэта значыць, што сёння асабліва непатрэбная легітымацыя мінулым. Больш палітычна мэтазгодна мець кароткую генеалогію, каб не звязваць сябе з падзеямі мінулага (у тым ліку і не несці за іх адказнасць). У ХIХ стагоддзі сітуацыя была відавочна іншай, у гэты час гісторыя і нават этнаграфія высДыскусія 47 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 тупалі вельмі важным абгрунтаваннем палітычных дзеянняў і геапалітычных стратэгіяў. Цяпер гэта ўстойліва губляе сваё значэнне.
Бабкоў Ігар. Гэта значыць, што мець доўгае мінулае не выгадна?
Казакевіч Андрэй. Кароткая памяць дае магчымасць «перажываць некалькі жыццяў». Сучасная эпоха больш развернутая для канструявання скарочанае генеалогіі, гэта тэхніка, якая дазваляе канструяваць мінулае, а значыць, яна дазваляе пашырыць магчымасці канструявання палітыкі і грамадства.
Бабкоў Ігар. Адбываецца пераход ад дзвюх розных не парадыгмаў, але інтэнцыяў. Калі раней працавалі з мінулым для легітымацыі, то сёння мы маем камерцыялізацыю мінулага. Мінулае пераўтвараецца ў тавар. Канструктывісцкія «фішкі» паўстаюць тады, калі мінулае перастае быць крыніцаю і пераўтвараецца ў камерцыйны прадукт.
Гісторык піша кнігу пра ХIХ стагоддзе. Яна можа быць напісаная з розных пазіцыяў. Раней пісалі кнігу для таго, каб легітымізаваць сучаснасць, праўдзіва ці не — неістотна. Але калі гэта адбываецца цяпер, то гісторыя проста спрабуе прадаць кнігу на рынку папулярнай ці акадэмічнай прадукцыі. Тады наступае эпоха кароткіх генеалогій.
Ягораў Андрэй. Гісторык, які піша гісторыю, звяртаецца не да аб’ектыўнае гісторыі, ён заўсёды рыхтуе будучыню і гэтым уплывае на палітычны ўзровень.
Гафараў Ігар. Але часам гісторык перастае вытвараць прадукт, які цікавы для палітыкі, і пераўтварае сістэму гістарычных фактаў у тавар, які прыдатны для сферы поп-культуры.
Казакевіч Андрэй. Але трэба памятаць, што ёсць розніца паміж тэкстамі, што пішуцца для акадэмічнае сферы ці рынку, і тымі, якія накіраваны на фармаванне пэўнае свядомасці, як падручнік для школаў, напрыклад.
Бабкоў Ігар. Я пастаўлю больш радыкальна тэзу пра кароткія генеалогіі. Можа гэта няпраўда, я толькі захапіўся гіпотэзай. Сфера мінулага заўсёды кантралявалася палітычнымі суб’ектнасцямі і пісалася зыходзячы з тых ці іншых праектаў. Эпоха нарадзіла татальнае перапісванне гісторыі, а работа з мінулым была палітычна матываванаю. Апошні подзвіг капіталізму ў тым, што ён адабраў мінулае ў палітычных суб’ектнасцяў. Яны будуюць свае ідэнтычнасці праз апеляцыю да апошніх там 10—15 гадоў.
Больш даўнія часы пераўтвараюцца ў дэкарацыі для кіно і індустрыі адпачынку.
Гафараў Ігар. Пэўныя практыкі камерцыялізацыі мінулага існавалі і раней. Можна прыгадаць розныя практыкі, калі мінулае пераўтваралі ў падзеі сучаснага жыцця, гандаль артэфактамі ці проста імітаванне гісторыі для камерцыйнага прыбытку.
Смалякоў Зміцер. Калі раней мінулае выкарыстоўвалі для таго, каб абмежаваць сябе: вось наша мінулае, і мы тут іншыя, то ва ўмовах глабалізацыі мы не можам абмежаваць сябе і назваць нешта «нашым», таму гісторыя знікае.
Бабкоў Ігар. Беларуская культурная эліта, якая мае манаполію на пэўныя гістарычныя тэмы, скажам Вялікае Княства Літоўскае, спрабуе прадаць тэму ВКЛ беларускай палітычнай суб’ектнасці, пры тым што гэтае ВКЛ ужо ёй не цікавае. У той жа час спробы размясціць гэтую веду ў сферу поп-культуры могуць быць не толькі паспяховымі, але і камерцыйна выгаднымі.
Казакевіч Андрэй. Схема, у якой мінулае становіцца таварам, цалкам адэкватная. Але і на пачатку 90-х, і раней ВКЛ было цяжка прадаць элітам. А цэлая індустрыя і рынак егіпталогіі ў XVIII ст. падказвае, што не варта настолькі радыкальна ацэньваць ролю капіталізму ў дэпалітызацыі мінулага. Але факт застаецца фактам — сёння гісторыя сапраўды меней цікавая для палітыкі.
Бабкоў Ігар. Беларускія інтэлектуалы ў пэўных дысцыплінах перажываюць крызіс ідэнтычнасці і крызіс легітымацыі. І гэта звязана з недастатковаю працай з мінулым. Практычна ўсюды мы сустракаем кароткія генеалогіі. Напрыклад, няма гісторыі беларускай сацыялогіі, хаця ўжо стала існуе беларуская сацыялогія. І таму сацыялогія не можа сябе да канца легітымаваць і набыць сваю ідэнтычнасць.
Акудовіч Валянцін. Ігар настойліва спрабаваў адказаць на пытанне: чаму знікае гісторыя, што гэта значыць? Я бачу сітуацыю такім чынам: гісторыя магла быць палітычным таварам толькі ў логацэнтрычным грамадстве, у грамадстве постмадэрну яна практычна не патрэбная. У гэтай сістэме гісторыі няма. Чаму так сталася? Мінулае ў логацэнтрычнай цывілізацыі было самым дарагім, самым каштоўным. Таму калі выдавалася кніга пра шляхецкую культуру Беларусі, напрыклад, то яна ўспрымалася як адкрыццё пэўных невядомых з’яваў і разам з гэтым як ідэалагічны тэкст, накіраваны на адраджэнне памяці. Цяпер гэта можа быць проста захапляльны тэкст, цікавасць да якога абумоўлена не палітычнымі інтэнцыямі, але цікавасцю да шляхецкай культуры як да такой. Логацэнтрычная эра скончылася, метафізіка памерла. Постмадэрн стварыў дамінанту, у якой гісторыі няма.
Навука і стратэгіі працы з мінулым 48 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 Няма мінулага (у звыклым сэнсе), таму што няма будучыні як неба.
Бабкоў Ігар. Дарэчы, стратэгіі працы з мінулым могуць мець і метадалагічнае прачытанне.
Канструяванне храналогіі — гэта чысты пазітывізм Х I Х стагоддзя. Час падзяляецца на роўныя адрэзкі, якія не маюць якасных адрозненняў. Сукцэсія (марфалогія) — гэта гістарычная цывілізацыйная парадыгма, эпохі выразна аддзелены адна ад адной, праходзяць стадыі нараджэння і памірання. Генеалогія — гэта выяўленне паходжання пэўных сістэмаў і з’яваў. Тэлеалогія — генеалогія па М. Фуко, калі мы канструюем мінулае з нашае пазіцыі і для сучаснасці.
Абушэнка Уладзімір. Тэлеалагічная стратэгія, магчыма, лішняя, яна на іншым узроўні. Практычна яна і стварае храналогію, марфалогію ці генеалогію. Фактычна ў кожным з гэтых выпадкаў мы маем тэлеалогію, толькі па-рознаму накіраваную. Тэлеалогія відавочна выбіваецца і мае ўласную логіку. Калі яе разумець такім чынам, то яна цалкам упісваецца ў сярэднявечную схему («да нараджэння Хрыста» і «пасля»), з аднаго боку, гэта генеалогія, з іншага — тэлеалогія. Тут размова пра еўрапейскае сярэднявечча, натуральна. Таму мы не павінны забываць, што праца з мінулым не з’яўляецца абстрактнаю і адвольнаю, яна задаецца мэтамі і інтэнцыямі суб’екта, гэта значыць прадугледжвае пэўную тэлеалогію.
Бабкоў Ігар. Тэлеалогія — гэта гісторыя сучаснасці. Калі гісторыя пішацца з сучаснасці. Паходжанне — гэта калі есць пункт, з якога «ўсё пачынаецца», ствараецца гісторыя. І тут усё выглядае арганічна. У храналогіі існуюць роўныя адзінкі часу, тут няма ніякага цэнтра. Ні пункта пачатку і пункта сканчэння. Сукцэсія — гэта замкнёныя эпохі, кожная з якіх сама па сабе пачатак і сканчэнне. Генеалогія — гэта сітуацыя, калі мы маем пункт, з якога ўсё пачынаецца («пачатак») і прыходзіць да сучаснага моманту. Беларуская ідэнтычнасць, напрыклад, пачынаецца (паходзіць) з Ф. Багушэвіча, гэта ў значэнні генеалогіі. З пункту гледжання гісторыі сучаснасці, тэлеалагічнага пункту гледжання, яна можа пачынацца і з А. Міцкевіча, усё залежыць ад нашага жадання.
Гафараў Ігар. Такім чынам, назва «генеалогія» ў схеме ўжываецца не зусім адэкватна, тым больш што ў кантэксце М. Фуко яна больш падобная на тэлеалогію.
Казакевіч Андрэй. Магчыма, але калі браць практычны аспект, то істотным з’яўляецца факт перадачы, трансляцыя, але не абавязкова з пошукам мэты і значэння працэсу развіцця, у той час як тэлеалогія — гэта ўжо пэўныя практыкі канструявання, інжынерыі сэнсу.
Абушэнка Уладзімір. Дарэчы, тут мы можам казаць пра ідэалогію, а не толькі навуку.
Бабкоў Ігар. Але збольшага схема працуе.
Напрыклад, беларускае асветніцтва (дакладней, польска-літоўска-беларускае). У гэты перыяд стаўленне да гісторыі цалкам тэхналагічнае. Гісторыя не існуе, гэта толькі збор прыкладаў пра тое, як было да нас. А паколькі адтуль для асветнікаў нічога не стваралася, не было і гісторыі сучаснасці.
У выніку А. Нарушэвіч піша ў XVIII стагоддзі шматтомную гісторыю Польшчы. Тысячы старонак — і гэта пераважна практыкаванне ў храналогіі. Яе, дарэчы, рэдка выкарыстоўваюць беларускія гісторыкі. Пазней паўстае школа І. Лялевеля, для якога гісторыя ўжо мусіць быць тэлеалагічнай: гэта ўжо рамантычная практыка. Гісторыя патроху пачынае функцыянаваць у рамантычных версіях. А. Міцкевіч працягвае гэтую лінію з рознымі мадэлямі ў плане інжынерыі, ён адкрывае магчымасць кадыфікацыі гісторыі. Асветнікі змагаліся з сарматызмам і лічылі, што ад яго трэба як мага хутчэй пазбавіцца. Міцкевіч разглядаў сарматызм як пункт пачатку (генеалогія). А Жавускі, дарэчы, прадаваў сармацкую цывілізацыю, «кляпаючы» шматлікія раманы для літоўскага шляхціча. Такім чынам прапанаваная напачатку схема, прынамсі часткова, можа быць прыкладзена да аналізу рэальных сацыякультурных падзеяў.
Такім чынам, можам перайсці да некаторага прамежкавага падсумавання ў рамках нашае дыскусіі.
Казакевіч Андрэй. Праца з фактамі мінулага можа быць рознаю, адпаведна можна вылучыць чатыры асноўныя стратэгіі такое працы, якія мы ўмоўна назавем: храналогія, марфалогія (сукцэсія), генеалогія і тэлеалогія. Кожная з гэтых стратэгіяў мае сваю логіку ў селекцыі гістарычных фактаў і наступствы для палітычнага выкарыстання: веда пра мінулае, арганізаваная па прынцыпе храналогіі, звычайна звязаная з прадукаваннем ідэнтычнасці з кароткаю генеалогіяй. Тэлеалогія, у сваю чаргу, выбудоўвае актуальнае і нават практычнае стаўленне да мінулага. Акрамя палітычнага вымярэння, схема можа мець і эпістэмалагічнае прачытанне, бо дазваляе класіфікаваць розныя дысцыпліны ці корпусы веды паводле дамінавання ў іх практыцы той ці іншае стратэгіі працы з мінулым, а гэта важна, каб уплываць, а магчыма, і трансфармаваць іх логіку, каб рабіць іх больш адэкватнымі для сучаснага культурнага кантэксту і прадухіляць адчужэнне ці ігнараванне ўласнае гісторыі.
Дыскусія