№ 21 (2) 2013 Анатацыі і ключавыя словы Інтэлектуальная гісторыя Іван Новік. Апалагетыка, пошукі саюзнікаў і барацьба за артадоксію ў 1920-я гады. Роля беларускіх савецкіх філосафаў у паўставанні канону савецкага марксізму У артыкуле разглядаюцца асаблівасці першых этапаў фарміравання савецкай філасофіі ў Беларусі. У прыватнасці аналізуецца няўстойлівасць марксісцкага канону 1920-х гадоў, закладанне асноваў новай тэрміналогіі, разнастайнасці ў разуменні гісторыі філасофскай думкі. Асаблівая ўвага надаецца разгляду прац вядомых савецкіх філосафаў, якія нарадзіліся і рабілі сваю акадэмічную кар’еру ў Беларусі: Сямён Вальфсон, Саламон Кацэнбоген, Рувім Выдра, Бернард Быхоўскі. Робіцца ацэнка ўплыву адзначаных аўтараў на стварэнне канону савецкага марксізму, а таксама практыку выкладання марксізму ва ўніверсітэтах СССР.
Ключавыя словы: марксізм, беларуская філасофія, Сямён Вальфсон, Саламон Кацэнбоген, гістарычны матэрыялізм, гісторыя ідэй.
Дакумент Пра дысертацыю Алі Асам Абед Алі. (Рашэнне Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 13.05.2013) Залежнасць беларускай палітычнай навукі ад ідэалогіі, а таксама адсутнасць для яе належных акадэмічных стандартаў, з’яўляецца сталай праблемаю. Увазе прапануецца афіцыйны дакумент (рашэнне Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі пра адмову ў наданні ступені кандыдата гістарычных навук ), які паказвае глыбіню гэтых негатыўных працэсаў. Дакумент вылучаецца своеасаблівай аргументацыяй. Фактычна дысертацыя была адхілена з-за невыкарыстання аўтарам у сваіх развагах некаторых “тэорый змовы”, ідэалагічнай няправільнасці і недастатковага антыамерыканізму.
Уласна акадэмічная і навуковая аргументацыя ў прапанаваным рашэнні практычна адсутнічае.
Ключавыя словы: навука, паліталогія, дысертацыі, ідэалагічны кантроль, Вышэйшая атэстацыйная камісія, антыамерыканізм.
Інтэлектуальная сітуацыя №21(2)/2013 18 № 21 (2) 2013 Дыскусія Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі. Апытанне – Алег Манаеў, Сяргей Дубавец, Андрэй Лаўрухін, Алесь Краўцэвіч, Мікалай Лявонаў, Зміцер Майбарада, Аляксей Ластоўскі, Пётра Рудкоўскі, Андрэй Ягораў Апытанне дзевяці вядомых беларускіх інтэлектуалаў пра агульную інтэлектуальную сітуацыю ў Беларусі. Тэкст утрымлівае адказы на пытанні пра ўплыў інтэлектуалаў на актуальны стан беларускай культуры і нацыі, стратэгіі інтэлектуальнай дзейнасці ў сучасных (крызісных) умовах. Таксама прапануюцца адказы на пытанне пра тое, з якімі палітычнымі, сацыяльным ды культурнымі выклікамі даводзіцца сёння сутыкацца беларускім інтэлектуалам.
Ключавыя словы: інтэлектуальная сітуацыя, інтэлектуалы, акадэмічная супольнасць, беларускае грамадства, беларуская культура.
Інтэлектуальная сітуацыя: абставіны і самавызначэнне мыслення Валянцін Акудовіч. Дыскурс сучаснага беларускага мыслення У тэксце падаецца кароткая аўтарская візія асноўных этапаў эвалюцыі сучаснага беларуская мыслення з пачатку 1990-х да сённяшняга дня.
Ключавыя словы: беларускае мысленне, інтэлектуальная гісторыя, гісторыя філасофіі, гісторыя ідэй.
Таццяна Шчытцова. Негатыўная дыялектыка вызвалення: філасофія ў Беларусі пасля 1991 года У тэксце прапануецца сціслы разгляд логікі і ўмоў развіцця беларускай філасофіі з 1991 года. Аналізуюцца асноўныя праблемы і выклікі для філасофіі як акадэмічнай дысцыпліны, а таксама з’явы культуры ва ўмовах сучаснай Беларусі.
Ключавыя словы: беларуская філасофія, інтэлектуальная сітуацыя, гісторыя ідэй, акадэмічная супольнасць.
Уладзімір Мацкевіч. Практычны розум нашага часу У тэксце, на падставе сямі сфармуляваных тэзісаў, прапануецца сціслы аўтарскі аналіз беларускай інтэлектуальнай сітуацыі. Перш за ўсё разглядаюцца судачыненні і канфлікты “чыстага” і “практычнага” розуму, прапануецца аўтарская інтэрпрэтацыя праблемы і яе ўпісанне ў кантэкст ранейшых інтэлектуальных дыскусій.
Ключавыя словы: інтэлектуальная сітуацыя, практычны розум, інжынерыя, Маркс, Кант.
Таццяна Вадалажская. Інтэлектуальная сітуацыя як сітуацыя мыслення Тэзісы каротка пазначаюць аўтарскае вызначэнне інтэлектуальнай сітуацыі ў Беларусі. Інтэлектуальная сітуацыя разглядаецца як сітуацыя здзяйснення мыслення.
19 № 21 (2) 2013 Вызначаюцца наступныя ўмовы мыслення: аганальнаcць і змястоўная напружанасць, звязанасць з практыкай і існаванне працяглых нявырашаных праблем.
Ключавыя словы: інтэлектуальная сітуацыя, мысленне, інтэлектуальная супольнасць.
Павал Баркоўскі. Інтэлектуальны маніфест тут і цяпер Падаецца аўтарскае разуменне інтэлектуальнай сітуацыі ў сучаснай Беларусі. Асаблівая ўвага надаецца вылучэнню надзённых патрэб і выклікаў перад інтэлектуальнай супольнасцю – неабходнасць упісаць сваё мысленне ў гістарычны кантэкст, крытыкаваць і нанова вызначаць сэнсы ў сучасным грамадстве, адмовіцца ад апісальнасці мыслення і перайсці да яго тэматызацыі.
Ключавыя словы: інтэлектуальная сітуацыя, інтэлектуалы, гістарычны кантэкст, дэканструкцыя.
Ігар Падпорын. Як мы мыслім (крытычныя накіды да даследаванняў і даследчыкаў грамадства ў Беларусі) Тэкст прапануе сціслае пазначэнне асаблівасцяў мыслення беларускіх інтэлектуалаў, якія займаюцца даследаваннем сучаснага грамадства. У якасці асаблівасцяў вылучаюцца спецыфічныя стасункі (залежнасць) ад улады, пашыранасць ідэалагічнай рыторыкі і ідэалагічнага абгрунтавання ідэй, састарэласць тэрміналогіі і тэарэтычных схем, туманнасць пры выкладанні думкі.
Ключавыя словы: беларуская навука, стан сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, мысленне, навука і ўлада.
Вячаслаў Бабровіч. Беларускія інтэлектуалы – нялюбае “дзіця” ў патрыярхальнай “сям'і” Тэкст прапануе сціслае апісанне ўзаемаадносін інтэлектуалаў і ўлады ў сучаснай Беларусі. Разглядаецца, якім чынам інтэлектуалы ўключаны ў палітыку, што ўлада прапаноўвае і што патрабуе ад інтэлектуальнай супольнасці, якое месца ёй адводзіцца ў грамадстве і як інтэлектуалы прымаюць гэтыя ролі. У якасці схемы для аналізу выкарыстоўваецца аналогія з патрыярхальнай сям’ёй, у якой інтэлектуалам адводзіцца роля “нелюбімага дзіцяці”.
Ключавыя словы: інтэлектуальная сітуацыя, беларускія інтэлектуалы, навука і ўлада, патрыярхальная сям’я, патэрналізм.
Аляксандр Сарна. “Двайны агент”: інтэлектуал на службе ў дзяржавы Тэкст прапануе схему спалучэння сацыяльных роляў – эрудыта, эксперта, інтэлігента. Разглядаецца складаная сістэма дачыненняў эрудытаў, экспертаў і інтэлігентаў з уладай, грамадствам, ведамі. Пазначаны асноўныя стратэгіі і мадэлі паводзінаў у сучасным інтэлектуальным полі Беларусі.
Ключавыя словы: эрудыт, эксперт, інтэлігент, веды і ўлада, спажыванне веды.
20 № 21 (2) 2013 Рэцэнзіі (палітычныя навукі) Вадзім Смок. Навука апраўдання аўтарытарызму. Котляров, Игорь и Веруш, Алла (2010). Государственное управление и политическое лидерство:
социально-политический анализ Рэцэнзія разглядае манаграфію, напісаную дырэктарам Інстытута сацыялогіі НАН Ігарам Катляровым і дацэнтам Акадэміі кіравання Алай Веруш. Адзначаецца неадпаведнасць працы навуковым крытэрам і яе скіраванасць на акадэмічнае абгрунтаванне легітымнасці сучаснага палітычнага рэжыму ў Беларусі.
Ключавыя словы: аўтарытарызм, дзяржаўнае кіраванне, ідэалогія, найноўшая гісторыя Беларусі, палітычнае лідарства.
Аляксандр Пагарэлы. Спрадвечнае памежжа. Andrew Savchenko (2009).
Belarus – A Perpetual Borderland У рэцэнзіі аналізуецца праца амерыканскага даследчыка беларускага паходжання, які разглядае Беларусь як краіну, што паўстала на мяжы заходняй і усходняй цывілізацыяў. Робіцца крытычны агляд асноўных пазіцый аўтара, а таксама раскрываюцца агульныя праблемы рэпрэзентацыі Беларусі ў англамоўнай літаратуры.
Ключавыя словы: беларуская нацыя, Беларусь, памежжа, цывілізацыйны падыход, культурны разлом.
Вадзім Быліна. Дэсаветызацыя як палітычны праект. Десоветизация в контексте трансформации беларусского общества (2012) У рэцэнзіі разгледжаны зборнік артыкулаў, які з'яўляецца вынікам даследавання, праведзенага Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі ў 2012 годзе. Даследаванне было прысвечана стану працэсаў дэсаветызацыі ў розных сферах жыцця Беларусі: працы і занятасці, навукі, прадпрымальніцтва, святочнай культуры і інш.
Ключавыя словы: савецкае, дэсаветызацыя, ідэнтычнасць, ідэалогія, дзяржаўная палітыка, святочная культура.
Рэцэнзіі (сацыяльныя дысцыпліны) Аляксей Ластоўскі. Непазбыўныя руіны марксізму. После советского марксизма: история, философия, социология и психоанализ в национальных контекстах (Беларусь, Украина) (2013) У рэцэнзіі разглядаецца калектыўнае даследаванне стану сацыяльна-гуманітарных навук у Беларусі і Украіне пасля 1991 года. Адзначаецца піянерскі характар гэтага даследавання, разгляд праблематычных і разам з тым ігнараваных пытанняў, найперш тэарэтычных і метадалагічных арыентацый сацыяльна-гуманітарных навук. Пры гэтым у разгляданай манаграфіі досыць шмат недапрацаванасцей, і асноўны акцэнт у рэцэнзіі робіцца на дыялагічнае дапаўненне лакун даследавання.
21 № 21 (2) 2013 Ключавыя словы: сацыяльныя і гуманітарныя навукі, метадалогія, навуковыя школы, дыскурс-аналіз.
Алена Агарэлышава. Вобраз і медыум: паміж навукай і відовішчам. Сарна, Александр (2012). Образ и медиум: визуальный текст в массовой коммуникации: сборник статей Рэцэнзія на зборнік навуковых артыкулаў, апублікаваных з 2000 па 2011 гады і прысвечаных аналізу месца і ролі візуальных вобразаў у сістэме сучасных мас-медыя.
Ключавыя словы: візуальная рэпрэзентацыя, візуальныя вобразы, інтэрнэт, кінематограф, мас-медыя, тэлебачанне.
Рэцэнзіі (гісторыя) Сяргей Астанковіч. Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа.
Літоўская палітычная думка, канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя (2013) У рэцэнзіі разглядаецца анталогія Літоўскай палітычнай думкі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Анталогія складаецца з перакладаў на беларускую мову прац найбольш значных пачынальнікаў літоўскага нацыянальнага руху.
Ключавыя словы: літоўскі нацыянальны рух, Літва, нацыянальнае адраджэнне, гісторыя канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, нацыятварэнне.
Сяргей Кузняцоў. “Цярноўнік Крэсаў” вачыма “караняжа” . Gizela Chmielewska (2010). Cierń Kresowy. Opowieść o Edwardzie Woyniłłowiczu i jego rodzinie Рэцэнзія на кнігу польскай даследчыцы Гіжэлі Хмелеўскай, прысвечаную беларускаму і польскаму грамадска-палітычнаму дзеячу Эдварду Вайніловічу і гісторыі яго сям’і.
Побач з вядомымі звесткамі ў працы прадстаўленыя непублікаваныя раней крыніцы – прыватныя лісты Вайніловіча, перапіска паміж родзічамі, сямейныя здымкі і дакументы.
Ключавыя словы: Эдвард Вайніловіч, беларуска-польскія дачыненні, эліты Беларусі пачатку ХХ стагоддзя, краёўцы, біяграфія.
Аляксандр Пагарэлы. Ментальная мапа “іншага”: “усход” праз нямецкую оптыку. Liulevicius, Vejas Gabriel (2009). The German Myth of the East. 1800 to the Present У рэцэнзіі разглядаецца манаграфія амерыканскага даследчыка, прысвечаная нямецкім мітам і стэрэатыпам аб усходняй частцы Еўропы (ад Волгі да Балтыкі і Балканаў) і яе народах з 1800 года і да нашых дзён. У рэцэнзіі аналізуюцца агульныя пазіцыі аўтара па гэтым пытанні, а таксама выказваюцца асобныя крытычны заўвагі.
Ключавыя словы: Усходняя Еўропа, Германія, германскі нацыяналізм, нацыянальныя стэрэатыпы, нацыянальныя міты.
22 № 21 (2) 2013 Анатоль Вялікі. Заходні погляд на беларусізацыю. Marková, Alena (2012).
Sovětská bělorusizace jako cesta k národu: iluze nebo realita?
Рэцэнзія на кнігу чэшскай даследчыцы беларускага паходжання, якая разглядае прычыны непаспяховасці спробаў утварэння мадэрнай беларускай нацыі праз аналіз працэсу “беларусізацыі” 20-х гадоў ХХ стагоддзя.
Ключавыя словы: беларусізацыя, БССР, гісторыя Беларусі пачатку ХХ стагоддзя, нацыябудаванне, нацыянальная палітыка.