№ 20 (1) 2013 Сёлета ў Вялікай Літве 2 быў праведзены з’езд літоўскіх дэмакратаў, на якім сярод мноства іншых пытанняў разглядаліся пытанні і іх цяперашняй праграмы. Паколькі за кароткі час гэтую праграму нельга было цалкам апрацаваць, то выкананне гэтай справы было даручанае абраным людзям, або камісіі, якая сёння, выканаўшы сваю справу ў адпаведнасці з атрыманымі парадамі, асмельваецца абвясціць яе грамадству з пазнакай, што гэтая праграма, пакуль не зацверджаная Літоўскай дэмакратычнай партыяй, застаецца праектам праграмы Літоўскай дэмакратычнай партыі. 3 З прыемнасцю бачачы такое мноства абмеркаваных у праграме пытанняў у літоўскім друку, ласкава просім кіраўнікоў “Varpas” 4 і “Ukininkas”, 5 а таксама і іншыя газеты змясціць гэты праект цалкам.
15.ХІ.1902. Камісія І. Нашыя мэты Пасля трэцяга падзелу Польскага гаспадарства (viešpatystė), Літва трапіла ў маскоўскі (maskoliai) палон і сваю ўладу згубіла. У той час на Літве вольнымі былі толькі шляхта ды ксяндзы. Некалькі разоў спрабавалі яны скінуць прыгнёт, аднак, баронячы толькі ўласную карысць, не зважалі на долю вяскоўцаў ды па-старому змушалі іх да цяжкага прыгону.
Менавіта таму ў мяцяжах супраць Маскоўшчыны вяскоўцы ім не дапамагалі, і з гэтае прычыны былі задушаныя тыя паўстанні, а Літва трапіла ў яшчэ большы прыгнёт.
Урэшце, скінуты прыгон. Вяскоўцы атрымалі крыху болей волі, але і над імі, як і над шляхтай ды святарамі, вісеў той самы палітычны маскоўскі прыгнёт. Асабліва літоўцам пачаў той прыгнёт брыднуць з часіны Мураўёва-вешальніка, калі ім забаПраграма Літоўскай дэмакратычнай партыі (праект) 1 1 “Programas Lietuvių demokratų partijos” (1902), Varpas, № 12. Перакладзена паводле: Miknys, R. (1995) Lietuvos demokratų partija 1902-1915 m.. Vilnius: 184-196. Усе вылучэнні ў тэксце падаюцца ў адпаведнасці з арыгіналам. Каментары да тэксту – Томаша Блашчака.
2 Маюцца на ўвазе літоўскія землі пад уладай Расіі.
3 Літоўская дэмакратычная партыя (Lietuvių demokratų partija), з 1906 года Дэмакратычная партыя Літвы – адна з найбольш уплывовых літоўскі палітычных арганізацыйны пачатку ХХ стагоддзя, фактычна другая пасля сацыял-дэмакратаў.
Дзейнічала з 1902 па 1920 год.
4 Varpas (“Варпас”, “Звон”) – літаратурна-палітычны штомесячнік, выдаваўся ў 1889-1906 гадах у Тыльзіце і Рагніце (Усходняя Прусія). Адна з важнейшых газет літоўскага адраджэння.
5 Ūkininkas (“Укінінкас”, “Селянін”) – штомесячнік для сялян, выдаваўся ў 18891906 гадах у Тыльзіце і Рагніце рэдактарамі “Varpas”.
155 № 20 (1) 2013 Праграма Літоўскай дэмакратычнай партыі (праект) ранілі друк, купляць зямлю і зай маць розныя пасады ў адміністрацыі. Гэтую палітыку маскоўцаў, накіраваную на выкараненне літоўскасці, урэшце, пачалі разумець некаторыя нашыя вучоныя людзі і не дэнацыяналізаваныя (nenutaitėjusieji) літоўскія вяскоўцы. Нацыя (tauta) абудзілася ад доўгага сну. Чым далей, тым болей пачало з’яўляцца заступнікаў літоўскага народу і абаронцаў яго спраў, урэшце, з’явілася і замежнае наша пісьменства.
Але пакуль Літва па-ранейшаму пад маскоўскім цяжарам, наш народ не можа набыць належных для сябе правоў. Крыкі і мальба аб літасці перад уладай, што ўпарціцца наш край абрусіць, нічога не дапамагаюць; перад моцай улады даводзіцца выставіць яшчэ мацнейшую нацыянальную і свядомую літоўскую арганізацыю. Пакрысе пачалі ў Літве з’яўляцца новыя праменьчыкі святла.
Тыя агеньчыкі – веснікі вольнай і незалежнай Літвы – нарэшце засвяцілі і ў задымленых хацінах літоўскіх бедакоў па вёсках ды гарадах. “Літва – для літоўцаў” , “Літва павінна быць вольная” – гэты, напачатку нясмелы, покліч пачаў ахапляць усё большыя і большыя масы людзей. Літва палітычна змярцвелая, Літва хоча палітычнага адраджэння – у гэтым мэта нацыі (tauta), гэтага патрабуюць праграмы ўсіх партый, якія тут існуюць. Вольная і не належная да іншых народаў і дзяржаў Літва – гэта аддаленая мэта нашай Літоўскай дэмакратычнай партыі.
Для дасягнення гэтай шырокай мэты неабходная як мага шырэйшая асвета нашага грамадства. Такая асвета сёння ўладай забараняецца:
усё даводзіцца выконваць употай;
нават звычайная культурная праца, якая ў самой Масковіі іншым народам не забароненая, літоўцам забараняецца. Мы ж не маем не толькі вольнага друку, але і звыклага, цэнзураванага. Акрамя гэтага, не маем вольных сходаў, вольнай асветы для моладзі, вольнага веравызнання, словам, не маем тых правоў, якія ў кожнай прасветленай дзяржаве сёння людзям забяспечаныя. Усе гэтыя правы, як у нас, так і ва ўсёй Масковіі, уладамі абмежаваныя. Гэтаксама ў грамадскім кіраванні дзяржавай самі сяляне не могуць ні ў выпуск новых законаў умешвацца, ні клапаціцца пра ўжо выпушчаныя, ні займаць месцы ў самой адміністрацыі праз выбар людзей. Усё, у рэшце рэштаў, залежыць ад бюракратыі, што падсунулася пад крылы маскоўскага арла, або, проста гаворачы, ад цара.
Не так павінна быць: ва ўсіх справах замест вяршэнства цара ці жменькі ўраднікаў, што яму належаць, вяршэнства мусіць быць у саміх людзей. Такая перадача вяршэнства сялянам магчымая, толькі калі згіне цяперашняе бюракратычна-паліцэйскае маскоўскае кіраўніцтва. Сёння ўжо і сама ўлада ведае, што знішчэння яе прагнуць і самі расійскія (rusų) партыі, што супраць яе паўстаюць гэтаксама і ўсе народы, якія жывуць пад маскоўскім прыгнётам і прагнуць вызваліцца з-пад таго прыгнёту.
Такім чынам, каб і літоўцы набылі гэтае вяршэнства і забяспечылі плады палітычнай свабоды, мы павінны ісці разам з партыямі Масковіі, што паўстаюць супраць цяпераш- 156 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) ніх уладаў. Гэта памятаючы, ЛДП будзе намагацца трымаць салідарнасць з тымі партыямі, якія патрабуюць палітычнай свабоды.
Аднак патрабаванні Літоўскай дэмакратычнай партыі не абмяжоўваюцца здабычай палітычнай свабоды.
Гаворачы “Літва – для літоўцаў”, мы прагнем здабыць для нашага народу такі палітычны парадак, пры якім літоўцы змогуць самі сабой кіраваць, не залежачы ад чужынцаў. Гэта можа здарыцца толькі тады, калі будзе атрыманая поўная аўтаномія Літвы ў этнаграфічных межах.
Не заглыбляючыся ў будучыя падмуркі аўтаномнай Літвы, ЛДП, тым часам, лічыць найважнейшым выхоўваць нашае грамадства ў кірунку, прадугледжаным партыяй, і прызвычайваць яго бараніць свае справы ад улады і чужынцаў, якія перашкаджаюць ажыццяўленню нашых мэтаў.
Кароткі змест згаданых мэтаў і патрабаванняў, далей выкладзеных больш падрабязна, і ўтварае праграму Літоўскай дэмакратычнай партыі, якая, з цягам узмацнення нашых сіл, спадзяемся, будзе развівацца і ўдасканальвацца. З гэтай праграмай злучаецца і наша тактыка, далей абмеркаваная, якая мусіць развівацца, залежна ад сіл самой партыі і іх росту.
ІІ. Нашыя патрабаванні Як у Масковіі, так і ў Літве, якая да Масковіі належыць, няма ні сойму, ні іншага абранага людзьмі сходу, перад якім мы маглі б выставіць свае патрабаванні, як гэта робіцца ў дзяржавах, дзе існуюць парламенты. Свае патрабаванні нам даводзіцца ўздымаць толькі перад маскоўскімі ўладамі, якія могуць іх прыняць або адхіліць ды нават пакараць за тое, што тыя патрабаванні ўздымаюцца. З досведу мы ведаем, што ў вачах уладаў маюць вартасць толькі такія патрабаванні, выканання якіх патрабуюць шырокія масы людзей, і калі яны будуць не задаволеныя, можа адбыцца паўстанне тых мас супраць уладаў. Патрабаванні, што мы выстаўляем, амаль усе такога кшталту...
Але сярод іх ёсць нямала і такіх патрабаванняў, выканання якіх мы патрабуем ад усяго нашага грамадства, і ад асобных яго станаў і асобаў.
Для выканання гэтых патрабаванняў, як пераканаўчая моц, застаецца агульная думка нашай грамады (visuomenė) і цвёрдае перакананне ў іх неабходнасці.
Тым часам, мы лічым, што ўсе патрабаванні, што выстаўляюцца, найзручней падзяліць на наступныя пяць раздзелаў: 1) аб падтрыманні нашай мовы; 2) аб адукацыі нашай моладзі; 3) аб народным кіраванні (žmonių valdymas); 4) аб упарадкаванні парафій; 5) аб падтрыманні розных станаў нашага грамадства.
1. Аб падтрыманні нашай мовы а) мы патрабуем дазволу для літоўцаў друкаваць у Літве літоўскімі літарамі літоўскія кнігі і ўсе іншыя выданні на тых самых правах, як сёння ў Масковіі друкуюцца расійскія кнігі і газеты. Гэтаксама патрабуем, каб продаж і распаўсюджванне літоўскай літаратуры, выдадзенай тут або дзе-небудзь за мяжой, ажыццяўляўся паводле правоў, нададзеных рускай або іншай чужой мове;
157 № 20 (1) 2013 Праграма Літоўскай дэмакратычнай партыі (праект) б) мы патрабуем, каб ва ўсіх грамадскіх месцах, напрыклад, на дазволеных уладамі сходах, таварыствах або зборах, чытаннях або дакладах, таксама ў тэатрах або на канцэртах, літоўскай мове былі нададзеныя роўныя правы, як і рускай мове;
в) ва ўсіх зносінах уладаў з людзьмі літоўскага краю, прыкладам, у валасцях, судах, на чыгунцы, параходах і г. д., галоўнай мовай мусіць быць літоўская; усе аб’явы, абвесткі, паведамленні і прамовы ўладаў да людзей павінны быць па-літоўску;
г) усе надпісы ў грамадскіх месцах, як шыльды, указанні вуліц і дарог, усякія абвесткі ўладаў пра рынкі, продажы, вышукі, ахову ад заразных хваробаў і г. д. павінны агучвацца і на літоўскай мове;
д) усе кіраўнікі ўрадавых устаноў у Літве павінны валодаць літоўскай мовай; якія не валодаюць – не павінны займаць пасадаў;
е) мы патрабуем, каб кожны літовец, нават калі валодае чужымі мовамі, ва ўсіх установах Літвы і ў зносінах з рознымі начальнікамі ўжываў толькі літоўскую мову. Каб усе дамовы, пагадненні, угоды, што складаюцца паміж людзьмі, таксама под пісы на дакументах, выкладзеных па-літоўску, выконваліся палітоўску (гл. “Наша тактыка”);
ж) ва ўсіх школах Літвы павінна быць уведзеная літоўская мова, абавязковая для навучання;
з) у літоўскіх касцёлах павінна ўжывацца літоўская мова як асноўная;
і) біскупы і ксяндзы Літвы павінны валодаць літоўскай мовай. Для гэтай мэты павінна быць уведзенае абавязковае навучанне літоўскай мове ў Віленскай і Сейнскай каталіцкіх семінарыях, як тое ёсць у Ковенскай семінарыі.
2. Аб адукацыі нашай моладзі а) ведаючы, што культурны рост кожнай нацыі найболей залежыць ад асветы, якая прадстаўляецца людзям, мы хацелі б у Літве ўвесці такі парадак, пры якім была б забяспечаная ўсеагульная свабода адукацыі і бясплатнае, прынамсі, пачатковае навучанне для кожнага селяніна. Цяпер мы маем урадавыя школы, накіраваныя на дэнацыяналізацыю нашай моладзі і яе абдурэнне (apkvailinimas), дзеля палітычных выдумаў улады, застаюцца для нас не толькі бескарыснымі, але найчасцей з’яўляюцца згубнымі для нашага народу (tauta). Да апошніх мусім аднесці царкоўныя і іншыя школы ва ўладзе папоў, у якія літоўцам увогуле не належыць аддаваць дзяцей. [Паводле цыркуляра Віленскага біскупа ад 15 лютага 1902 года]; 6 б) гарадскія і валасныя пачатковыя школы, дзе ўсё па-руску выкладаецца, таксама літоўскім дзецям не пасуюць, але паколькі рэзка ў іх не ажыццявіш змен, то раім аддаваць у іх дзяцей, толькі для змяншэння іх уплыву патрабуем:
1) каб перад тым, як ісці ў такія школы, кожнае дзіця ўмела палітоўску чытаць і пісаць;
6 Выдадзены біскупам Стэфанам Звяровічам 15 лютага 1902 года цыркуляр № 509, якім забараняў каталікам пасылаць дзяцей у царкоўна-прыходскія школы. Сам біскуп пасля гэтага быў на 9 месяцаў выгнаны у Цвер, затым узначаліў Сандаміерскую дыяцэзыю.
158 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) 2) каб у тых школах вера выкладалася па-літоўску і паводле літоўскіх катэхізмаў, друкаваных лацінскалітоўскімі літарамі;
3) каб, аддаючы дзяцей у такія школы, бацькі клапаціліся пра прадухіленне адмоўнага ўплыву на іх дзяцей. Для гэтых мэтаў дзяцей трэба забяспечыць літоўскімі кніжкамі, па якіх яны змогуць ва ўсім разабрацца;
в) патрабуем, каб ва ўсіх павятовых гарадах Літвы былі заснаваныя сярэднія школы для мужчынаў і дзяўчат (гімназіі). Для ўступлення ў гэтыя школы павінны быць знятыя ўсе цяперашнія абмежавальныя ўмовы, як, напрыклад: адрозненні навучэнцаў паводле веры ці паходжання, высокая плата за навучанне, сведчанні паліцыі пра адданасць уладам, прымусовае размеркаванне навучэнцаў у інтэрнаты ці кватэры, што вылучаюцца для ўтрымання (пражывання), прымусовае нашэнне вопраткі, шытай паводле пэўнай формы, абмежаванне загадзя вызначанай колькасці вакансій і г. д.;
г) увядзенне выкладання веры для літоўцаў-навучэнцаў сярэдніх школ на літоўскай мове;
д) патрабуем, каб кожнаму селяніну было дазволена навучаць дзяцей у хаце без ніякіх перашкодаў або кары, што сёння ўводзяцца ўрадам;
е) у пачатковых школах дзеці літоўцаў павінны навучацца ўсім прадметам па-літоўску. Настаўнікі гэтых школ абавязаны быць абраныя літоўцамі і павінны быць літоўцамі;
ж) пры кожнай воласці, або гміне (gmina), трэба дазволіць заснаваць літоўскія кнігарні;
з) увесці выкладанне літоўскай мовы ў сярэдніх школах Літвы, а таксама ў семінарыях Вільні і Сейнаў;
і) дазволіць кожнай асобе або таварыству засноўваць розныя школы, у якіх усё па-літоўску будзе выкладацца і якім будуць дадзеныя тыя самыя правы, як і ўрадавым школам таго ж узроўню;
й) вярнуць Літве Віленскі ўніверсітэт, у якім сярод іншых кафедраў будзе і кафедра літоўскай мовы, гісторыі і літаратуры.
3. Аб народным кіраванні Трымаючыся падмуркавага прынцыпу, што людзі мусяць самі сабой кіраваць, а не падпарадкоўвацца начальнікам, якіх над імі паставілі чужынцы, мы патрабуем увядзення прынцыпу самакіравання ў найшырэйшым сэнсе, як для асобных гарадоў, вясковых воласцяў (гмін), так і для ўсяго нашага краю.
Згадваючы гэта, патрабуем:
а) каб улады адмянілі ўсе абмежавальныя законы, уведзеныя для Літвы, якія сёння не дазваляюць літоўцам-каталікам займаць пасады, напрыклад, у адміністрацыі, судах, на чыгунцы і ў іншых урадава-грамадскіх установах.
Увага: пасадаў жандармаў, паліцыянтаў і іншых, клопатам якіх з’яўляецца дэнацыяналізацыя і палітычнае абдурэнне, не мусяць літоўцы займаць;
б) каб усе пасады, такія, як старастаў, войтаў, суддзяў, пісараў, настаўнікаў школ, былі выбарныя і займалі іх літоўцы;
в) каб кіраўнікі паветаў не ўмешваліся ў справы воласцяў пры за- 159 № 20 (1) 2013 Праграма Літоўскай дэмакратычнай партыі (праект) цвярджэнні збору, размеркавання па даткаў і г. д.;
г) каб сяляне былі роўнымі ў правах з усімі дзяржаўнымі саслоўямі і замест цяперашняй воласці была ўведзеная агульнасаслоўная воласць; 7 д) паколькі агульныя справы нашага краю ўладамі на цяперашні час забяспечваюцца толькі ў паліцэйскім сэнсе, што паказвае дзейнасць нашых генерал-губернатараў, то замест іх у Літве павінен быць уведзены агульнасаслоўны сойм, у якім абраныя людзьмі паслы будуць вырашаць наступныя справы нашага краю:
1) забеспячэнне ўсіх эканамічных спраў Літвы;
2) забеспячэнне народнай асветы;
3) забеспячэнне лячэння і гігіенічнага ўтрымання;
4) прызначэнне падаткаў і іх размеркаванне паводле заможнасці;
5) і ўсе справы краю, якія толькі дазволяць абмяркоўваць.
4. Аб упарадкаванні парафій Для таго, каб прызвычаіць людзей саміх сабой кіраваць і каб пазбегнуць у эканамічных справах парафій магчымых нягодаў пры цяперашнім парадку, ЛДП, не ўмешваючыся ў справы веры, лічыць за неабходнае трымацца ў гэтых выпадках такога кірунку:
а) уся парафіяльная маёмасць належыць самім парафіянам, якія абавязаныя абраць для нагляду за ёй касцельныя камітэты або сіндыкаты.
Чальцы гэтых камітэтаў даюць справаздачу аб даходах і выдатках парафіяльнаму сходу.
б) усе галоўныя выдаткі, як, напрыклад, пабудова, адбудова ці абнаўленне касцёлаў, могілак, дома настаяцеля, шпіталяў і г. д., камітэты выконваюць паводле рашэння парафіяльнага схода.
в) увесь прыбытак за касцёльнае абслугоўванне, ахвяраванні і запісы павінны быць уключаныя ў скарб парафіі, які застаецца пад наглядам камітэта.
г) усе служкі касцёла павінны наймацца парафіяльным камітэтам, які выплочвае ім і заробак. Той жа камітэт выплочвае заробкі і ксяндзам.
5. Аб падтрыманні розных саслоўяў а) памятаючы, што інтарэсы розных станаў не толькі не супадаюць, але найчасцей адны адным супярэчаць, мы не займаемся асаблівай падтрымкай спраў якога-небудзь стану, але будзем намагацца забяспечыць агульныя інтарэсы ўсіх, то бок нацыянальна-палітычныя патрабаванні.
Аднак, бачачы пакутнае і гаротнае жыццё прыгнечаных пластоў нашага грамадства, ці то паводле становішча, ці паводле бядоты, або неадукаванасці, найперш будзем клапаціцца пра паляпшэнне іх стану, бо без такога паляпшэння наўрад ці варта ад іх патрабаваць разумення і палітычнанацыянальных інтарэсаў. Таму сярод іншых турботаў ЛДП на першае месца ставіць забеспячэнне, паляпшэнне стану працаўнікоў гарадоў і вёсак, малазямельных і беззямельных сялянаў, вяскоўцаў, дробных рамеснікаў і прамыслоўцаў. Усведамленне гэтымі 7 Верагодна, размова ідзе пра неабходнасць стварэння агульнасаслоўных прадстаўнічых органаў.
160 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) саслоўямі партыйнай мэты ёсць наймацнейшым апірышчам для ажыццяўлення яе задум.
б) гаворачы аб стане гарадскіх і вясковых працоўных, ЛДП лічыць патрэбным пашыраць у іх асяродку саслоўна-палітычную свядомасць, пакідаючы ім волю ствараць арганізацыі, якія ім для гэтай мэты пададуцца неабходнымі. Саслоўнымі інтарэсамі працоўных сёння рупіцца Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя і шырэйшы пералік іх патрабаванняў ужо выкананы гэтай партыяй. Мы згодныя з ёй па ўсіх пытаннях нацыянальнага руху працоўных Літвы.
в) Што да падтрымкі сялянаў, мы ставім наступныя патрабаванні:
1) адмена палажэнняў, што абмяжоўваюць сялян або іншых прадстаўнікоў нашага грамадства пры закупцы зямлі, лясоў і г. д.;
2) скасаванне падаткаў на выкуп зямлі;
3) скасаванне розных натуральных абавязкаў, якія сяляне сёння выконваюць, як, напрыклад: рамонт дарог, выкананне павіннасцяў, утрыманне мясцовай паліцыі;
4) ураўнанне правоў сялянаў з усімі іншымі станамі;
5) спрашчэнне падзелу сялянаў на хутары;
6) вяртанне канфіскаваных падчас апошняга паўстання маёнткаў і лясоў нашчадкам былых уладальнікаў, а калі іх няма – раздаць беззямельным працоўным Літвы;
7) перадача зямлі, якая ў Літве належыць уладам, ва ўладанне беззямельным працоўным;
8) забарона засноўваць у Літве калоніі старавераў, былых маскоўскіх жаўнераў, што сёння ўладамі ладзіцца;
9) увядзенне ільготнага крэдыту на куплю зямлі, яе паляпшэнне, набыццё насення і г. д.;
10) увядзенне пры воласцях дарадцаў-аграномаў, якія навучаць людзей лепш апрацоўваць зямлю;
11) заснаванне ў кожным павеце школ земляробства, садаводства, пчалярства;
12) дазвол сялянам засноўваць таварыствы, сіндыкаты, аб’яднанні і г. д.;
г) што да падтрымкі рамеснікаў, прамыслоўцаў, купцоў, то лічым за неабходнае клапаціцца пра іх умацаванне і абарону ад дэнацыяналізацыі. Іх мноства сёння ў гарадах. Паколькі хочам, каб нашыя гарады былі літоўскія, мусім ахоўваць пераехаўшых літоўцаў ад страты нацыянальнай адметнасці, а тых, што ўжо дэнацыяналізаваліся, – старацца абудзіць да патрабаванняў нашай нацыі;
д) абаронай інтарэсаў шляхетных памешчыкаў і ксяндзоў як наймацнейшых пластоў нашага грамадства мы не займаемся, але патрабуем, каб пэўныя прадстаўнікі гэтых станаў, што страцілі нацыянальнасць у ходзе гісторыі, вярнуліся да сваёй забытай нацыі і прынялі літоўскую за хатнюю мову. Абодва гэтыя саслоўі мусяць клапаціцца пра дабрабыт нашага народа, бо іх узрасціў крывавы пот нашых людзей. Таму ад гэтых станаў можна патрабаваць выканання пэўных абавязкаў перад нашымі людзьмі.
ІІІ. Наша тактыка Мэта нашай тактыкі – выпрацаваць і арганізаваць разумную палітычную партыю, якая з цягам часу зможа ажыццявіць нашыя 161 № 20 (1) 2013 Праграма Літоўскай дэмакратычнай партыі (праект) патрабаванні, працуючы пэўным чынам па ўсёй Літве. Такое ажыццяўленне некаторых з нашых патрабаванняў магчымае толькі праз увасабленне нашых памкненняў, падкрэсленых у першай частцы дадзенага праекта праграмы. Не сумняемся, што, наогул, нашае грамадства яшчэ не даспела да ўспрымання будучай аўтаномнай і незалежнай ад іншых дзяржаў Літвы, аднак гэтыя мэты лічым за неабходнае падкрэсліць для ўразумення больш шляхетнымі пластамі нашага грамадства, якія, у адпаведнасці з далейшымі патрабаваннямі, лепей разбяруцца ў сённяшніх нацыянальна-палітычных патрабаваннях розных станаў. На гэты час не вядзецца гаворка аб дасканалым вытлумачэнні асноў той будучай Літвы і парадку, які мы ў ёй сёння хочам увесці. Рабіць мы гэта можам толькі з дапамогай мары, для якой не абавязкова павінна быць месца ў праграме; большую ўвагу будзем старацца звяртаць на тое, што сёння ёсць, і як непажаданыя з’явы сучаснасці на працягу далейшага жыцця выкараніць. Нам падаецца, для гэтых мэтаў цалкам дастаткова звычайных апірышчаў, а аздобу для іх і афармленне падкажа кожнаму фантазія. Так, гаворачы пра нашыя мэты, мы нічога не гаворым пра скасаванне сённяшняга войска, пра тое, якім чынам будзе рабіцца размеркаванне ў будучай Літве маёмасці, якім чынам будзем клапаціцца пра асвету людзей, пра іх лячэнне, пра іх штодзённую працу і г. д. Не сумняемся, што ўсе гэтыя пытанні прадстаўнікі асобных саслоўяў паводле іх цяперашняга становішча павінны будуць па-свойму вырашыць, самастойна (atskyriai) даць аздобы той будучай Літве, хаця ўсе саслоўі згодныя, што цяперашні стан жахлівы і патрабуе змен.
Такім чынам, усе гэтыя саслоўі мы аб’ядноўваем не паводле таго, чаго кожнае з іх патрабуе ў выніку, але паводле таго, што сёння аднолькава ўсім шкодзіць, роўна ўсіх трымае пад прыгнётам. Тая прыгнятальная цяжкасць – гэта і ёсць палітычнае ярмо Масковіі, па якім далейшае квітненне нацыі немагчымае. Праўда, не ўсе саслоўі аднолькава тое ярмо адчуваюць: гэта залежыць як ад іх сучаснага становішча, так і ад ступені іх асветы.
Шляхта і проста заможныя людзі не адчуваюць часам тое ярмо, бо і пад ім нядрэнна жывецца, а матэрыяльна прыдушаныя пласты, як, напрыклад, працоўныя, сяляне, дробныя гандляры і рамеснікі, не ўсведамляюць цяжкасць таго ярма праз недахоп асветы. Паколькі забеспячэнне патрэбаў прыгнечаных магчымае толькі пасля ўвядзення ў Літве новага парадку (tvarka), то яны для адстойвання сваіх інтарэсаў зацікаўлены ў зменах і ўвядзенні новага парадку. Таму толькі на гэтыя саслоўі мы можам цвёрда разлічваць, у той жа час памешчыкі, святарства і ўвогуле багацеі, паколькі яны ў стане і цяпер свае інтарэсы абараніць, могуць зусім не хацець пераменаў. Праўда, сёння і гэтыя саслоўі пакутуюць ад уціску, які не дазваляе расквітнець іх задумам цалкам. Напрыклад, ім забаронена займаць пасады ў адміністрацыі, вольна ствараць таварыствы, купляць зямлю, таксама ўведзеныя адмысловыя тарыфы на іх заробкі адносна іншых і г. д. Але, калі адкінуць гэты ўціск, у іх думках застанецца мала патрабаванняў, 162 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) якія не адпавядалі б мэтам уладаў.
Памятаючы пра гэта, мы найбольш павінны клапаціцца пра паляпшэнне становішча прыгнечаных пластоў нашага грамадства, бо прагнае жаданне яго паляпшэння супадае з прагай усталяваць новы парадак і палітычны уклад Літвы. Хаця мы не разгледзелі і не выклалі сённяшніх патрабаванняў саслоўя працоўных, але іх кірунак зразумелы ўжо праз спасылку на прэтэнзіі Сацыял-дэмакратычнай партыі, што дзейнічае ў Літве. Адрозненне тых патрабаванняў толькі ў тым, што мы патрабуем падтрымкі гэтага саслоўя, у той час сацыялістычныя партыі патрабуюць змен у жыцці працоўных, як і ўсяго грамадства, якое сёння грунтуецца на прыватнай уласнасці. Паляпшэнне ўмоў працы, змяншэнне працоўнага дня, павелічэнне заробку і клопат пра як мага шырэйшую асвету для іх застаюцца і ў нашай праграме.
Шырэй мы выклалі патрабаванні нашых сялянаў, бо сярод іх, як найбольш шматлікага пласта грамадства, што застаўся літоўскім, лічым найбольш патрэбным працаваць. Палітычная самасвядомасць гэтага саслоўя насамрэч пакажа свядомасць усяе нацыі і будзе наймацнейшым апірышчам для вызначэння будучай аўтаноміі Літвы ў этнаграфічных межах.
Для палітычнага ўсведамлення як гэтага, так і іншых саслоўяў, мы раім ствараць па ўсёй Літве асобныя суполкі, якія ўсведамляюць нацыянальна-палітычныя і матэрыяльныя патрабаванні. Гэтыя суполкі павінны стацца ў Літве тымі агеньчыкамі, пра з’яўленні якіх мы ўжо раней вялі размову.
Для пашырэння палітычнага самаўсведамлення раім карыстацца палітычна-нацыянальнай літаратурай, ладзіць грамадскія абмеркаванні, чытанні, далей тэатры, гулянні, народныя святы, наведванні галоўных нашых гістарычных пісьменнікаў і дзеячаў. Замест простага распаўсюджвання кніжак ці адозваў сярод людзей, якія да чытання не маюць звычаю, раім, у першую чаргу, карыстацца жывым словам, таму будзем старацца ўтрымліваць пэўных агітатараў, якія будуць наведваць і трымаць слова ў розных кутках Літвы. Распаўсюд адозваў ці розных пракламацый не выключаем, бо яны часта разварушваюць вакольныя думкі і прызвычайваюць нашае грамадства гаварыць пра важныя для яго справы, але замест іх вышэй ставім арганізацыю хаця б маленькага атрада свядомых людзей, якія ўжо надалей будуць клапаціцца пра падтрымку літоўшчыны ў сваіх ваколіцах.
Паколькі нашыя патрабаванні датычаць не толькі ўладаў, але і грамадства і яго канкрэтных асобаў, то мясцовым суполкам трэба будзе старана дбаць пра выкананне гэтых патрабаванняў. Да апошніх можна аднесці трыманне літоўскай мовы як у грамадскім жыцці, так і ў нашых касцёлах, дзе часта мове польскай нададзенае прывілеяванае месца.
Трымання і павагі да гэтай мовы трэба патрабаваць ад кожнага ва ўсіх выпадках. Як гэта падрабязней пазначана ў нашай праграме.
Далей галоўнай справай гэтых суполак застаецца праца па навучанню нашай моладзі. Памятаючы, што ў гэтай моладзі ўся надзея на- 163 № 20 (1) 2013 Праграма Літоўскай дэмакратычнай партыі (праект) цыі, мы абавязаныя бараніць яе ад дэнацыяналізацыі і так выхоўваць, каб менавіта з яе літоўскаму народу была б найбольшая карысць. Для гэтае мэты навучэнцы кожнай установы павінны забяспечвацца літоўскай літаратурай, а таксама жыць усімі клопатамі ці задумамі, што паўстаюць у народзе. Асабліва неабходна з маленства прызвычайваць людзей да ідэі, што літоўцы, скончыўшы навучанне, павінны застацца на радзіме і працаваць на яе карысць. Тыя, якія з нейкіх прычын парушылі гэты абавязак, мусяць старацца вярнуцца, не зважаючы на матэрыяльны няўклад (nepasivedimas), а калі ўжо засталіся за мяжой, то сваёй маёмасцю павінны дапамагаць тым, хто застаецца ў сваім краі. Маладым людзям, якія ідуць у навуку і ўжо схілілася да ахвяравання сваіх сіл на карысць радзімы, павінна аказвацца абавязковая дапамога. Для гэтай мэты паўсюдна ў Літве павінны стварацца суполкі для збору грошай на падтрымку вучнёўскай моладзі, і кожная сям’я мусіць згадзіцца на выплату прызначанага для гэтай мэты падатку.
Таксама абавязкам гэтых суполак будзе падтрымка ўсіх пацярпелых праз сваю нацыянальна-палітычную працу, а яшчэ падтрымка партыйнай канцылярыі (і пісараў). Павінен ладзіцца як мага шырэй збор грошай на выпуск кніг і адозваў, а таксама для палітычных вязняў і пакутнікаў.
Каб прызвычаіць сялянаў, а таксама іншыя станы, да прынцыпу, што яны павінны ўсюды самі сабой кіраваць, раім ствараць для абароны саслоўных інтарэсаў розныя таварыствы, грамадствы і г. д. Што да сялянскага кіравання, то раім пераконваць і праводзіць агітацыю, накіраваную на тое, каб сяляне самі карысталіся дазволенымі правамі на самакіраванне ў воласці (гміне). Вядома, выступленні сялянаў супраць уладаў, як, прыкладам, адмова ад выплаты якога-небудзь падатку, ад збораў на якія-небудзь абразы, ад выплаты заробку пісарам ці настаўнікам праз іх несумленнасць, не абыдуцца без ахвяр, але гэта ўсё не пройдзе дарма. Улада, адчуўшы перакананасць людзей і іх помсту, будзе вымушана тое-сёе даць. Гэтыя помсты і замахі, ці то ў воласці, ці то ў парафіяльных справах, прывядуць да большага адзінства сярод людзей, якія лепш пазнаёмяцца з заганамі ворага. Заахвочваем таксама збор подпісаў сярод людзей, ці за дазвол друку для літоўцаў, ці за іншыя справы. Неістотна, што гэтыя просьбы не дасягаюць сваёй мэты, але яны прызвычайваюць людзей да агульнага дзеяння.
Напрыканцы гэтых некалькіх словаў пра тактыку, хочам сказаць пра прынцыпы нашага стаўлення да чужынцаў. Памятаючы пра сваё асноўнае апірышча – “Літва – для літоўцаў” – мы будзем старацца ўтры маць цяперашнія этнаграфічныя межы Літвы, каб хваля дэнацыяналізацыі далей Літву не залівала. Тыя ж, хто сёння жыве на літоўскай тэрыторыі, ці яны будуць чужынцы, ці дэнацыяналізаванымі літоўцамі, абавязаныя цалкам паважаць нашыя нацыянальныя патрабаванні і ім не супраціўляцца. Ніякай нянавісці супраць чужынцаў мы не ўздымаем, але дома, баронячыся ад чужынцаў, мы ўсюды і заўсёды будзем намагацца дапамагчы і падтрымаць сваіх, і ў выпадку зло- 164 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) сных нападаў з боку чужынцаў, будзем бараніцца і змагацца супраць іх.
Асаблівай увагі патрабуюць адносіны з палякамі, якія не перастаюць там-сям распаўсюджваць свае ідэалы ў Літве, далучаючы яе да Польшчы. Супраць гэтага мы пярэчым і адкідаем якое-небудзь іх кіраванне нашымі справамі, хоць не выключаем салідарнага дзеяння, роўна як і з іншымі чужынцамі, як латышы, фіны, маларосы (mažrusiai) або беларусы (baltgudžiai), якія гатовыя змагацца з уладамі за лепшую будучыню.
15.ХІ.1902.
Да нашай праграмы Не заглыбляючыся ў мэты і патрабаванні, мы ласкава просім гэтым разам звярнуць увагу чытача на адну буйную загану праграмы – недахоп навуковага абгрунтавання.
Мэты і патрабаванні праграмы павінны быць абгрунтаваныя не толькі маральнымі прынцыпамі, але і прынцыпам навуковым, паводле якога жыццё грамадства не паддаецца штурханню ў якую-небудзь каляіну, уліццю ў якіясьці формы (kvarma), але ідзе сваім асаблівым шляхам, мае свае правы, сваю тэндэнцыю, сваю эвалюцыю.
Філасофія гісторыі прасачыла гэты шлях, прасачыла пэўны закон жыцця грамадства і назвала яго законам арганічнай эвалюцыі, то бок арганічнага росту, пастаяннага відавочнага паступовага культурнага развіцця.
Гегель пазначыў гэты закон у сферы ідэй, а Карл Маркс звязаў ідэі з матэрыяльнымі патрэбамі людзей і акрэсліў гэты закон наступнымі словамі: “Das industriell entwickeltere Land zeigt dem minder entwickelten nur das Bild der eigenen Zukunft” 8 (“Краіна, якая мае вышэйшую прамысловасць, паказвае шлях краіне, што мае ніжэйшую прамысловасць”). Мы ж, каб прыстасаваць гэты закон да ўласнага жыцця, маглі б сказаць так:
“Кожны культурны ўздым маладой нацыі – гэта, увогуле кажучы, не што іншае, як патрапленне ў каляіну нацый, што ўзняліся вышэй” .
Таму, каб навукова абгрунтаваць сваю праграму, мы павінны найперш вывучыць гісторыю ўздыму тых нацый, якія стаяць за нас вышэй, а потым зразумець культурны стан сваёй нацыі. Гэта неабходна, каб убачыць ужо выкананую культурную працу, культурную прыступку, на якой наша нацыя стаіць і якім шляхам нам найперш выпадае крочыць далей.
Увогуле, наша праграма будзе ні чым іншым, як зборам высокіх ідэй, пачэсных памкненняў і летуценняў, але не практычных патрабаванняў, што адпавядаюць духу часу.
Акрамя таго, прынцыпы нашай партыі павінны быць так сфармаваныя, каб было добра відаць, у чым мы звязаныя з сацыял-дэмакратамі і клерыкаламі і ў чым ад іх адрозніваемся.
Урэшце, мы мусім звярнуць увагу, што ў раздзеле “нашыя патрабаванні” быў прапушчаны вельмі важны культурны фактар – вера, і гэты прабел тым болей незразумелы, калі прыгадаем, што “нашыя патрабаванні” хочуць набыць сімпатыі “шырокіх мас людзей”.
Рэд.[акцыя] 8 “Das Kapital”. Vorwort zur I. Auflage. – Заўвага ў арыгінале.